Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Практыкум па беларускай мове (Кныш Л.С., Барысенка В.У., Казакевіч Т.Г

.).pdf
Скачиваний:
142
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
1.86 Mб
Скачать

a) кот наплакаў;

б) гула асмаленая;

в) на макавае зерне;

г) як піць даць.

8.Адзначце словазлучэнні, у якіх парушаны нормы лексічнай спалучальнасці.

a)балоцістая расліна;

б) зямлісты торф;

в) камяністае поле;

г) гліністы збанок.

9. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні.

a) каменнае сэрца;

б) востр нож;

в) жалезная воля;

г) бяж ць дарога.

10. Адзначце радкі, у якіх згрупаваны ўстарэлыя словы. a) бортнік, дарэктар;

б) чало, лемантар;

в) ланіты, рамѐны;

г) інтэрнэт, апанент.

Варыянт 2

1. Адзначце радкі, у якіх згрупаваны агульнаўжывальныя словы. a) сын, дачка, маці, бацька;

б) жыта, лѐн, ячмень, пшаніца;

в) рука нага, нос, вочы;

г) марфема, лексема, аорта, глаўкома.

171

2.Адзначце радкі, у якіх згрупаваны архаізмы.

a)ядваб, балона, дзясніца;

б) армяк, камзол, бурлак, гетман;

в) эсэр, камбед, веча, апрычніна;

г) ратай, грабар, палясоўшчык.

3.Адзначце радкі, у якіх згрупаваны жарганізмы.

a)шпана, пахаваць, філоніць, халява;

б) раскалоцца, шмоткі, патусіць, ламер;

в) хустка, шкарпэткі, спадніца, боты;

г) сподак, талерка, кубак, бутэлька.

4.Адзначце радкі, у якіх згрупаваны паланізмы.

a)ксѐндз, пан, гвалт, гарнец;

б) жвір, кумпяк, крупеня, груца;

в) падцѐлак, бацян, відэлец, скарб;

г) саранча, алтын, туман, шацѐр.

5.Адзначце радкі, у якіх згрупаваны лацінізмы.

a)амбіцыі, лекцыя, калега, дэкан;

б) дакумент, дырэктар, студэнт, сесія;

в) інстанцыя, экзамен, літара, персона;

г) бек, есаул, чулан, тамга.

6. Адзначце радкі, у якіх згрупаваны грэцызмы. a) бібліятэка, геаметрыя, граматыка, школа;

б) кубел, ланцуг, крэйда, ліхтар;

в) кошт, вага, фунт, цэнтнер;

г) катэхізіс, рыторыка, храналогія, камета.

172

7.Адзначце радкі, у якіх згрупаваны цюркізмы.

a)алмаз, чулок, калека, багатыр;

б) амбар, саф‘ян, кабат, султан;

в) шмалец, шпік, фартух, кухня;

г) брук, гмах, шпіталь, кубел.

8. Адзначце радкі, у якіх згрупаваны дыялектызмы, характэрныя паўднѐва-

заходняму дыялекту.

a) госэнь, гучань, мабуць, муло;

б) хверма, пасоля, рябіна, речка;

в) мамо, було, ето, вона, воны;

г) хвустка, бярѐза, дыцка, пецка.

9. Адзначце радкі, у якіх згрупаваны дыялектызмы, характэрныя паўночна-

ўсходняму дыялекту.

a) цыгун, крічыць, плацця, анна;

б) паесь, сесь, нясець, скубець;

в) вѐдра, сѐла, парасята;

г) чытацьмуць, двуор, піеч, пісацьмеш.

10.Адзначце правільныя сцвярджэнні.

a)амонімы – гэта словы з процілеглым значэннем;

б) антонімы бываць аднакарэнныя і рознакарэнныя;

в) дыялектызмы, жарганізы, прафесіяналізмы – гэта словы абмежаванага ўжытку;

г) з‘ява гукавога і марфалагічнага падабенства слоў пры адрозненні іх значэнняў называецца параніміяй.

173

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ МОВА І ДЫЯЛЕКТНАЯ МОВА

1. Прачытайце тэксты, вызначце дыялектныя рысы; выпішыце дыялектызмы; адкажыце, якому дыялекту належыць кожны з гэтых тыпаў гаворкі.

І

Эх, йак н‘íколы жылы! Ны гэ, бы тыпэр. Йак ужэ пýйдэш на вычóркы,

гул‘áйем, ажн‘í постолы спадáйут‘, а волóкы рвýцца. Да і хлóпцы на вычóркы прыхóд‘ат‘. Да накрыйісца опынáчкойу да ідэш на вычóркы. А кýл‘к‘і хлóпцоў збырáйецца – пóўна хáта, стойáты ны булó на чым, ны то шчо сыд‘íты.

А выйдэш колын‘ на двýр, то мóжэ ў дваццат‘í м‘íсцах бýдэ спывáтыса.

Булó дывóк, а тыпэр нымá. Уно на н‘ід‘íл‘у крóхы попрыйіжджáйут‘. Но х‘ібá тыпэр молодыйе н‘íшчо знáйут‘ н‘ікóлышн‘е?

«Беларуская дыялекталогія»

ІІ

Сы л‘на пр‘адýц‘ пр‘áжу ны в‘ір‘іц‘анó або ны сымыпр‘áдку. Мытáйуц‘ ны мытав‘íла с в‘ір‘іц‘інá, із мытав‘íла мытáйуц‘ ны бал‘шыйа клубк‘í. Патóм

снуйýц‘ крóсны. Патом йéтыйа крóсны мóчуц‘ і п‘арýц‘ прáн‘н‘ікым‘і, а

хóчыш, таўкýц‘ у стýп‘і. У пýн‘і снуйýц‘ ны с‘ц‘ан‘é. Дз‘éс‘іц‘ гýбык. Кáждыйа гýбка чатыр‘і сáжн‘і – во йак змахнýц‘ рукáм‘і. Патóм ныв‘івáйуц‘ ны ставых.

У стáвых два навóйчык‘і: ны бал‘шый ныв‘івáйуц‘, а на йéтый пылатнó йдз‘éц‘,

йак ны фáбр‘ікі.

«Беларуская дыялекталогія»

ІІІ

Ох, трýдно, дз‘іц‘á дорог‘éйе, добувáц‘ булó соруочку. П‘ерш с‘íйал‘і

л‘он. Пос‘íйом л‘óну, да йогó попóл‘ом, да поб‘еруом, да поб‘івáйом, да рассц‘éл‘ом. Да посц‘éл‘ом, да зб‘ерóм, да потрóм, да потрапáйом, а потóм

побдз‘ірáйом на грэб‘ен‘. Да зб‘ерóм йогó, да на п‘іеч да ў п‘іеч. Да ў ц‘éрн‘іцу такýйу потрóм. Пýлу дак страх! Да потруом, да потрапáйом, да потóм

обдз‘ерóм. Да ўжэ ў кудз‘éл‘і потрýс‘ім да ўжэ попродуом. Да пýлу, пýлу! Да кайстры!..

174

«Беларуская дыялекталогія»

ІV

Рáз‘в‘і мы так жыл‘í рáн‘шы, йак ц‘іп‘éр‘ жывýц‘? Мы н‘і рáзу н‘а йéл‘і

хл‘éба ўвóл‘у і бýл‘бы. Кап хл‘éба бóл‘ій былó, дык мы з‘арнó рáзъм з‘ м‘ак‘íнай малóл‘і. Дз‘éн‘іх н‘і былó. Дык мы хатýл‘ на пл‘éчы і н‘ас‘óм нъ саб‘е нъ бъзáр. Там мълъкá пръдас‘í і кýп‘іш на йéты дз‘éн‘г‘і чаго-н‘ібýц‘ пайéс‘. А тады ап‘áц‘ с‘імнáццац‘ к‘ілóм‘ітраў н‘іс‘éш нъ саб‘е нóшку дамóй.

Ажнó пл‘éчы смыл‘áц‘. А йак пр‘íдз‘іц‘ в‘існá, дык пас‘ц‘í што адз‘ін шчáв‘іл‘ йéл‘і. Йак успóмн‘у ц‘іп‘éр‘, дык ажнó стрáшна дз‘éлъйіцца. Йа н‘а пóмн‘у, кап йа кал‘і знас‘íла бац‘íнк‘і. Ус‘ігдá ў лъпц‘áх. З‘імóй пр‘íдз‘іш дамóй, а

пърц‘áнк‘і к нъгáм пр‘ім‘éрзнуц‘.

А ц‘іп‘éр‘ што? Йéта н‘і хачý, тóйа н‘і хачý. Ус‘ó гл‘ідз‘áц‘, кап мóдна былó. Йа йак былá дзéўкъй, пóмн‘у, былó ў м‘ін‘é аднó плáц‘ц‘а. Дык йа йагó нас‘íла, пакýл‘ йанó дз‘іржáлас‘ на пл‘ічáх. І ў шкóлу ў лáпл‘іным хадз‘íла. А

ўчдцца йак хац‘éла… Рáн‘шы мы н‘і знáл‘і, што такóйа антóбус. А ц‘іп‘éр‘а, куды захóчыш,

с‘áдз‘іш і пайéдз‘іш. І м‘акка й ц‘óпла. А п‘ашкóм дýжа н‘іхтó н‘а хóчыц‘ хадз‘íц‘.

«Беларуская дыялекталогія»

2. Прачытайце сказы, назавіце дыялектызмы і вызначце іх разрад.

1.Як толькі ўсе паклаліся спаць, яна ўстала, зняла адзін абраз і панесла на двор хаваць у свае сані пад пяхцер.

2.Ганно, Ганно, муло ў нас е?

3.Мятлушка ляціць, мітусіцца першая мятлушка.

4.Хвэльчара! Насілкі! Двох параніла!

5.Унізе вадзяначка з вадою халоднаю і цугун вады цѐплае.

6.І Ляксей Ляксеевіч вырашыў сабе так: «Годзе пісаць вершы, а то во як пусціць які-небудзь брат-беларус па п‘янай справе шубінаю ў вакно, тады паплачаш».

175

7.А вунацька тама, просім пана, тамацька на рагу за крыніцаю жывуць Турботныя.

8.Дамоў ехаць збіраемся, бо ў гасцѐх, кажуць, добра, а ў сваѐй хаце лепей.

9.І мой жа такей. Ня хочыць, каб бацька табаку куріў.

10.Быў ѐн вялікім прыхільнікам жаночых банцікаў.

11.Свякроў бурчыць нудна, што вось цягаецца недзе поначы, будучы замужам маладзіца, маючы чалавека і дом.

12.– У етом нічого дзіўного, – разважна, спакойна прамовіў Руды. – На перадавой, як у бой ісці, граматныя заўсягды булі самыя нясмелыя.

13.Вучыся гаспадарыць яшчэ тавар пасучы.

14.– Па закону папробуваць трэба. Будзе што, не будзе – а папробуваць трэба.

Уцюрму за ето не пасадзяць, – сказаў Глушак.

15.Як баяўся ѐн, каб ногды нейкім дзівам не знайшлася пакража якраз у яго.

16.Паміж леташніх кустоў чырванее асавік.

17.Госця паставіла збанок, села насупраць, на столаку.

18.Янук толькі гудзеў сабе пад нос, не сціхаючы, як асва ў акне, заляцеўшы ў хату.

19.Вот зробяць людзі азѐры і рэкі, крыніцы і студні, а к студням – і зруб, і

асвер!

20.Хлопец вырас на байдане. Без матулі.

21.На вешалах пад стрэхамі ластаўкі звілі сабе гнѐзды.

22.Сабака то бегаў вакол, то вомегам кідаўся пад ногі.

23.– Ты, Варка, памый мост, а Хведзька няхай збегаець пад паветку ды дроў бярэма набярэць, унясець у хату.

24.Цяпер галубоў не відно, спяць і яны, затуліўшыся недзе на гзымсах.

25.– Ат, глушак, нічога не чуе, – падумаў Сцяпан.

26.Апрануты па-салдацку, ѐн нічым не змяніўся, толькі прытарнаваўся да свайго новага салдацкага жыцця.

27.І ўсе маўчалі нейкі час і глядзелі наўпроці сябе ў восенную мгу.

28.Замятуха пад вечар закруціла ва ўсе бакі.

176

29.Таксама ніколі не бывала, каб у таго зямца раі ўцякалі.

30.На небе збіраліся хмары, недзе далѐка-далѐка бліснула малання.

3. Прачытайце ўрывак, выпішыцце дыялектызмы, адзначце, які дыялект

знайшоў адлюстраванне ў гэтым тэксце.

Ганна парывіста, горача зашаптала:

Ты ў мяне буў адзін, адзін і астаўся. Я, можа, толькі і жыву цяпер, што ты е… Ты ў мяне і цяпер адна радасць. Я таму і прыйшла. Ты не думай нядоброго…

Я і не думаю…

Можо не трэбо було – набівацца на сустрэчу, але мне так хацелася хоць трохі пабуць удваіх! Хоць слово сказаць, хоць пачуць слово…

Яна раптам прызналася, шкадуючы:

Злая була я тады на цябе. Не паверыў! Другім паверыў, а мне дак – не! ..

Гаварылі ж людзі…

Гаварылі! І ўсѐ-такі мы памірыліся б, мабуць, кеб не мачыха. Вельмі ж ѐй дабра Карчовага захацелася! Сваячкай Карчовай захацелася стаць!

Я дак зразу нейк прывыкнуць не мог, што ты пайшла…

Я і сама думала патом: як я згадзілася! Як магла так зрабіць! Як магла!

Не свая ахвота…

А вінавата, выходзіць, сама. – Яна сказала цвѐрда: – Сама вінавата!

Самой – і бедаваць век!

І. Мележ

4. Прачытайце ўрывак, выпішыцце дыялектызмы, адзначце, які дыялект

знайшоў адлюстраванне ў гэтым тэксце.

Выходзіць малады і кажаць:

Таварішы, цішэй! Даволі дурець ды сыноў глядзець, надыбе дзела

ряшаць: як школу адчыніць?

177

Але ніхто не слухаець, усе галдзяць бесталаччу… Выходзіць другі малады і кажаць:

Таварішы! Школу надыбе небязпріменна адчыніць. У трѐх дзяреўнях німа школы, у двух Шкандзіных і ў Гарелаўцы. І між намі, таварішы, німа ніводнага светлага чалавека, усе мы цѐмныя…

Яму наўзбунт крычыць самы разумны бацька:

Ня слухайця яго! Ён толькі наўчыўся языком бряхаць… Лес –то дармавэй, а

пра налогі, як школу адчынім, ѐн нічога не сказаў.

І тут другі бацька:

– Сажань дроў пастанавілі па сорак рублѐў, – во тут і жыві…

А там нехта яшчэ дзярэць ува ўсѐ горла:

Мне некага ў школу пасылаць!!

А сына й дачку? – пытаецца малады.

А лапці хто будзець мне плесць? – крычыць той.

А сам? – ізноў пытаецца малады.

Я? я ўжо за сваіх сорак гадоў наплѐўся!

Ня надыбе вучылішча, ня надыбе. Дзяцей патворіць нечага!

М. Гарэцкі

КАМУНІКАТЫЎНЫЯ ЗАДАННІ

Частка І. ТЭКСТЫ

Т э к с т 1

Велікоднае яечка Позняй восенню я абжыўся машынай. Машына была, як на той час,

ніштаватая: камфорту не дужа, але праходная, не сказаць гонкая, але моцная,

надзейная. Гэта пра «Масквіч-407» гаварыў неяк Эйзенхаўэр Хрушчову, які хваліўся чыста савецкай маркай новай легкавухі: «Абавязкова куплю сабе

178

такую, як выйду на пенсію…» Савецкая прэса, падлашчваючы свайму лідару,

падала сказанае без іроніі. Мне самому тады «Масквіч» падабаўся: просты ў абслугоўванні, непатрабавальны, адно толькі не падыходзіла – чырвоны колер.

Дзеці ў двары, як я толькі прыгнаў сваю «цацку», пачалі дражніць мяне

«пажарнікам». Знайшоўся неўзабаве контраргумент: паводле еўрапейскай статыстыкі, з машынамі чырвонага і белага колеру найменш здараецца аварый.

Ага, падумаў я, ѐсць і тут, як у прыродзе, свая кампенсацыя для рыжых. У

душы я адчуваў, што свет складаецца з незаменных прадметаў, а карыснасць не можа адмяніць брыдоты. Чырвоны колер – колер крыві, які эстэтычна не пасаваў да машыны, у народзе лічыцца сімвалам хараства: «Што чырвана, то і хораша, што соладка, то смачна». Увесь сучасны клопат у манаполіі на гэты колер пажарных вадавозаў і вогнетушыльнікаў. Дзіўнае, капрызнае права хараства і карысці.

Аўтамабіль я асвоіў за восень і вясну, але ж належала яго аб‘ездзіць з сябрамі, урачыста, як аб‘язджалі ў вѐсках маладых жарэбчыкаў. Вось я і прапанаваў навесну Янку Брылю паездзіць па Слонімшчыне і Наваградчыне,

зрабіць фотаздымкі для альбома, прысвечанага Адаму Міцкевічу, «Між тых палѐў». З Янкам добра працавалася, ѐн быў вельмі тактоўным і талковым саўдзельнікам задум, глядзеў на наваколле вокам і сэрцам паэта, лавіў у прыродзе перадусім «чалавечы» змест, не ўмешваўся ў маю фотакухню. Брыль тады дапісваў свае «Ніжнія Байдуны», і яму хацелася трохі адпачыць.

Прапанову ўзяць Уладзіміра Караткевіча зрабіў Брыль. Што ж,

наканоўвалася паводле народнай мудрасці: сябар майго сябра – мой сябар. Я

давяраў Брылѐваму «нюху» на цікавых людзей. Я чытаў некалькі падборак вершаў Караткевіча ў перыядычным друку, нават напісаў рэцэнзію на ягоны зборнік «Матчына душа». Едучы на сустрэчу, я чакаў натрапіць на гаварлівага спрэчніка, разбуральніка асноў, а сустрэў хутчэй тып анѐльска-апостальскі,

юнака акуратна апранутага, ветліва-ўсмешлівага, што ў пачатку палітычных замаразкаў, рэцэдываў ваяўнічага аскетызму, страху перад абстракцыяй лічылася бунтам інтэлігеншчыны.

179

Мы з Брылѐм, абодва грузныя, умасціліся на пярэднім сядзенні, для раўнавагі, а Валодзя, як малодшы і лягчэйшы, сеў на заднім. У багажнік паклалі невялікі дарожны падмацунак: тэрмас з гарбатай, бутэрброды, памідоры, гуркі,

вараныя яйкі.

Мой «Масквіч», як малады жарэбчык, з першага дня пачаў паказваць свой нораў. Нехта, выпускаючы яго з завода, не іначай як не тройчы адпляваў.

Перад абедам падкацілі мы да Нѐмана.

Усѐ, спынімся над кручай Нѐмана і паабедаем, – апавясціў Валодзя.

Япрыпыніў машыну: сапраўды – ідэя! Ад‘ехаць ад тракта на пару кіламетраў, схавацца за дубамі, разлегчыся на крутым беразе ды палюбавацца,

як плыве ѐн, бацька-Нѐман, як цячэ тут, у нізоўях, на поўную сілу сваю… Зрэшты, не тады, а пазней мы ўсѐ ж адпачылі ля Нѐмана і нават сфатаграфаваліся разам. Здымак той змешчаны, здаецца, у 5-м томе ягонага васьмітомніка, як пікантная прыгода аўтара «Дзікага палявання караля Стаха».

Я крутануў рулѐм, газануў, і машына лѐгка пакацілася па тупкай лугавой дарозе. Мы ад‘ехалі з кіламетр, і заставалася ўжо толькі збочыць улева,

пад‘ехаць да ракі і спыніцца, як дарогу перасекла шырокая лужына. Агульнае жаданне выскачыць да Нѐмана прытупіла маю асцярогу. І паехалі мы,

пакаціліся, пакуль не сеў наш «Масквіч» на пуза. Сеў грунтоўна. Доўга апісваць, як мы вымошчвалі грэблю, як дамкрацілі, як я бесталкова газаваў, аж вада ў радыятары закіпела, ды не ў гэтым справа, не сапѐрныя прыѐмы аказаліся кульмінацыйным момантам прыгоды. Самым напружаным і небяспечным стаў эпілог. Выехаў я з балота заднім ходам. Цяпер належала падняцца на груд.

– Янка, падтрымайце разам з Валодзем… Яны падышлі і ўперліся рукамі ў кузаў паверх акон, а я ўключыў першую

хуткасць ды прадоўжыў выезд па схіле. Перад самым верхам груда касагор стаў такім крутым, што левыя колы пачалі адрывацца ад зямлі, мяне кінула ў пот,

але я ведаў цвѐрда, што ў небяспечныя моманты самая страшная рэч – паніка. Я

180