Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Практыкум па беларускай мове (Кныш Л.С., Барысенка В.У., Казакевіч Т.Г

.).pdf
Скачиваний:
142
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
1.86 Mб
Скачать

Тэ с т

1.Адзначце правільныя сцвярджэнні:

a)у фанетычнай сістэме беларускай мовы ўжываецца 6 галосных гукаў;

б) у фанетычнай сістэме беларускай мовы ўжываецца 39 гукаў;

 

в) у фанетычнай сістэме беларускай мовы

ўжываецца 54 гукі: 48 зычных і

6 галосных;

 

 

г) у фанетычнай сістэме беларускай

дыялектнай мовы

ўжываецца

8галосных гукаў.

2.Адзначце, у якіх радках выдзеленыя словы, з‘яўляюцца праклітыкамі: a) схадзіў бы, наведаў бы;

б) над лесам, над поплавам;

в) за намі, на дарозе;

г) за возерам, на стале.

3.Адзначце радкі слоў з ѐтавымі галоснымі: a) сѐмы, летась, змесціва, землякі;

б) юнацтва, яблык, шчаўе, алея;

в) ярус, феерверк, біялогія, лье;

г) весела, ліпень, полымя, герой.

4.Адзначце, у якіх радках характарыстыка гукаў даецца няправільна:

a) [і] – галосны, лабіялізаваны, пярэдняга рада, ніжняга пад‘ѐму;

б) [а] – галосны, нелабіялізаваны, сярэдняга рада, ніжняга пад‘ѐму;

в) [у] – галосны, лабіялізаваны, задняга рада, верхняга пад‘ѐму;

г) [ы] – галосны, лабіялізаваны, задняга рада, сярэдняга пад‘ѐму.

5.Адзначце, у якім радку змешчаны санорныя гукі:

a)[б], [п], [д], [ф], [з];

б) [в], [н], [р], [л], [ў], [м];

11

в) [с], [к], [ш], [г], [ч];

г) [п], [дж], [дз], [с], [г].

6. Адзначце, у якіх радках дапушчаны памылкі пры вылучэнні пар зычных па цвѐрдасці / мяккасці:

a) [ж]-[ж‘], [р]-[р‘], [ш]-[ш‘], [д]-[д‘];

б) [г]-[г‘], [з]-[з‘], [дз]-[дз‘];

в) [к]-[к‘], [л]-[л‘], [с]-[с‘];

г) [дж]-[дж]‘, [т]-[т‘], [ч]-[ч‘].

7. Адзначце, у якім радку змешчаны зацвярдзелыя гукі: a) [ш], [ж], [дж], [р], [ц], [ч];

б) [в], [ў], [й], [з], [с], [г];

в) [ф], [п], [т], [д], [б], [х];

г) [дз], [м], [н], [к], [х], [т].

8.Адзначце, у якім радку змешчаны заднеязычныя гукі:

a)[з], [с], [д];

б) [к], [г], [х];

в) [б], [п], [м];

г) [р], [ч], [й].

9. Адзначце радкі слоў, у якіх дж, дз абазначаюць адзін гук: a) падзея, ураджай, дзеяслоў;

б) паджаць, аджаваць, падземны;

в) падзівіцца, надзея, дзеянне;

г) адзначыць, адзваніць, аджыць.

10. Адзначце радкі слоў, у якіх назіраецца дзеканне, цеканне: a) кусцік, пруцік, на барадзе;

12

б) у агародзе, на балоце, у хаце;

в) у горадзе, у газеце, аб дэпутаце;

г) два, гарады, газеты.

11. Адзначце радкі (радок) слоў, у якіх назіраецца асіміляцыя па звонкасці: a) дзядзька, сцежка, лѐгкі, грыбкі;

б) адчай, абпаліць, адшукаць, абцерці;

в) экзамен, баскетбаліст, барацьбіт, касьба;

г) смецце, радасць, свята, слѐзы.

12. Адзначце радкі слоў, у якіх і, а з‘яўляюцца прыстаўнымі: a) аборка, ісціна;

б) амшара, іржышча;

в) аржаны, іржа;

г) ільны, ільвяня.

13.Адзначце радкі слоў, у якіх назіраецца фанетычнае падаўжэнне:

a)ссылка, аддаць, рассунуць, гуллівы;

б) бяззубы, бясстрашны, сонны, аконны;

в) прыволле, карэнне, ззянне, прыбярэжжа;

г) суквецце, мелкаводдзе, віншаванне, заляцанне.

14. Адзначце радкі слоў, у якіх назіраецца асіміляцыя па мяккасці: a) змяя, якасць, шчырасць, змяшаць;

б) звягаць, змесціва, здзівіць, цвіль;

в) скеміць, скіба, згінаць, збялець;

г) мяжа, відэлец, вецер, зямля.

15.Адзначце радкі слоў, у якіх назіраецца асіміляцыя па глухасці:

a)налегчы, адчуванне, падпечак, абкапаць;

13

б) спадчыннік, адчыняць, падпісаць, вокладка;

в) закладка, стужка, адпачынак, абсушка;

г) сваяк, звон, наведваць, зжаўцець.

16. Адзначце радок слоў, у якіх назіраецца прыпадабненне свісцячых да шыпячых:

a) вітаешся, смяешся, вучышся, мыешся;

б) сліна, следапыт, слімак, змяшаць;

в) сшыць, сшэрхнуць, сшывацель, сшаткаваць;

г) сховішча, сход, схіл, сфінкс.

17.Адзначце радок слоў, у якіх назіраецца дысіміляцыя:

a)сквапнасць, пустацвет, прысніць;

б) гарнушак, дужка, змярканне;

в) калідор, пролубка, далонь;

г) пясчынка, змена, расчоска.

18. Адзначце радкі слоў, у якіх націск служыць для адрознення граматычных форм:

a) рýкі – рукí;

б) садáм – сáдам;

в) сталы – стáлы;

г) абсыпáць – абсыпаць.

19.Адзначце радкі слоў, у якіх падкрэсленыя літары з‘яўляюцца націскнымі:

a)абутнік, наготкі, аркуш, наспех;

б) феномен, бармен, брыдкі, гваздзікі;

в) прыяцель, садавіна, выпадак, фарфор;

г) дэфіс, звычай, прывід, ушыркі.

14

20. Адзначце радкі слоў, у якіх назіраецца гістарычнае чаргаванне: a) рука – руцэ, страха – страсе;

б) свет – світае, сухі – высыхаць;

в) вѐска – вясковы, мора – марскі;

г) мѐд – мядок, медзь – мядзяк

АРФАЭПІЯ

1. Выпішыце словы, дзе вымаўленне не супадае з напісаннем. Прачытайце ў адпаведнасці з нормамі.

Футбол, экзамен, загадка, анекдот, аддаць, кніжка, берагчы, дзвесце,

вакзал, экзотыка, цікавішся, падбіць, грамадства, плацдарм, схема, трохгадовы,

лічба, матчын, разьба, адчай, у хатцы, з шоўку, нясвіжскі.

2. Прачытайце ў адпаведнасці з нормамі (пры адсутнасці паўзы). Чым абумоўлена такое вымаўленне.

Хвойнік і бярэзнік, бераг і рэчка, наш Ігнат, пры іх, з імі, мая Інга, белы іней, пад іскрамі, над Іванам, за Ірынай, дачка і сын, мароз і снег.

3. Прачытайце ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем. Растлумачце, чаму пры аднолькавым напісанні праклітыкі вымаўляюцца па-рознаму.

Не варта, не помню, не запомніў, не кіну, не пакінуў, без следу, без сілы,

без сняданка, без падарунка, без даручэння, з дарогі, з дакументамі, з земляком,

ззѐлкамі, з заяваю, з кавалачкам, з пастушком, з клѐну, з бярозы, з бярлогі, з

журавінамі, з жартамі, з земляробам, з гарбузом, з шакаладкаю, з шампанскім,

зшафѐрам, брат і сястра, дуб і бяроза, сонца і дождж, сад і агарод, Мінск і Полацк, Нясвіж і Брэст, смех і грэх, дачка і сын, ѐн ішоў, з іголачкі, ад інстытута, на ігрышчы, яна ішла, да Івана, лес і возера.

15

4. Назавіце зычныя гукі, якія не могуць знаходзіцца на канцы слоў. Скажыце, чым гэта абумоўлена.

[б], [бʼ], [вʼ], [в], [г], [гʼ], [д], [z], [zʼ], [ž], [ж], [з], [зʼ], [к], [кʼ],[л], [лʼ], [м], [мʼ], [н], [нʼ], [пʼ], [п], [р], [с], [сʼ], [т], [ф], [фʼ], [ц], [цʼ],[х], [хʼ] [ў].

5. Спішыце, пастаўце ў словах націск.

Аркуш, аб‘інець, аднасастаўны, алфавіт, вусы, спіна, прыяцель, садавіна,

навіна, крапіва, дасыта, дасуха, зацемна, іканапіс, індустрыя, пасланец, існасць,

ікаўка, камень, каменны, муляр, мысленне, хабар, параліч, пакутаваць, тэфтэлі,

засень, лопух, кішка, забаўка, крыху, кашляць, іскра, кіяхі, статут, стары,

кулінарыя, каўчук, жалюзі, знахар, дазіметрыя, выпадак, накрыўка, камбала,

ерэтык, жыхар, фурман, чайная, генезіс, маленькі, эксперт, перавязь, нудзіць,

падпарадкаванне, прэміраваць, квартал, трапеза, покрыва, ясакар, супавы,

жальба, бармен, труфель, наготкі, наспех, магазін.

6. Прачытайце ў адпаведнасці з арфаэпічнымі нормамі. Чым абумоўлена такое вымаўленне спалучэнняў зычных.

Снеданне, баскетбол, гарадскі, на печцы, на дошцы, грамадскі, парыжскі,

кіргізскі, з жаданнем, расшыфроўка, смяешся, на рэчцы, рэзгіны, экзотыка, у

бочцы, перакладчык, шведскі, на этыкетцы, змена, на градцы, у вадзічцы,

цѐтчын, скінуць, у прызме, сфінкс.

7. Прачытайце тэкст у адпаведнасці з арфаэпічнымі нормамі. Назавіце словы, у якіх напісанне не супадае з вымаўленнем.

Мабыць, зіма паварочвала на вясну: мінулі завеі, удзень пацяплела, на падворку добра падтайвала, а ўначы браўся ладны марозік, аж патрэсквала ў вуглах. Ранак усчынаўся шырокай, разлітай на паўнеба пунсовасцю, з-па-над лесу ў марознай смузе ўскочвалася чырвонае кола сонца, набірала сілы, яснела,

16

і неўзабаве даўжэзныя сінія цені ад дрэў, пагоркаў, слупоў памаленьку

выцягваліся цераз усѐ поле з аселым пасля адлігаў хрупасткім снегам. Было па-

святочнаму ціха і прыгожа.

Сцепаніда, аднак, мала любавалася прыгажосцю пагоднага ранку, мо нават і не прыкмячала яго: яна прыпазнілася каля печы, не ўправілася са скацінай, сказала Петраку, што дарабіць – напаіць авечак, замяшаць курам, а

сама пабегла цераз поле ў Выселкі.

Мякка бегла па ледзяной дарожцы ў старых лапленых валѐнках і думала,

што вернецца, відаць, упоцемку: была якраз самая гарачка з калгасам, які ўсѐ-

такі сарганізавалі тыдзень назад. Сядзелі да ранку, але ўсѐ ж дамагліся – большая палавіна Выселак пагадзілася ўступіць. Мабыць, Новік праўду казаў:

раскулачыш аднаго – іншыя задумаюцца. Задумаліся, памеркавалі і пагадзіліся.

Цяпер тры дні запар камісія па абагульванні хадзіла па дварах, апісвала насенне, інвентар, коней, збрую. Звычайна Сцепаніда прыбягала зранку ў сельсавет, і адтуль іх чатыры чалавекі ішлі па вѐсцы, нікога не мінаючы, у

кожны двор – праз жаночы плач, страхавіта-заклапочаныя позіркі старых,

напружана-прымоўклую дзіцячую ўвагу – бралі ўсѐ на ўлік. Было трудна, але было трэба.

В. Быкаў

8. Паслухайце (паглядзіце) перадачу беларускага радыѐ ці тэлебачання і прааналізуйце маўленне моўцаў на наяўнасць арфаэпічных памылак. Прывядзіце прыклады дапушчаных памылак.

Т э с т ы

Варыянт 1

1.Адзначце радкі слоў, у якіх [з], [с], [дз], [ц] вымаўляюцца мякка:

a)сцяна, снег, цвярдыня, дзверы;

б) дзвесце, свята, паснедаць, сведка;

в) згіб, схема, схіл, схізма;

г) змена, цвіль, пасведчанне, слівы.

17

2. Адзначце радкі слоў, у якіх напісанне не супадае з вымаўленнем: a) носьбіт, сшываць, зжаць, агародчык;

б) схіліць, згінуць, здаць, здабыць;

в) счэпшчык, футбаліст, ад‘язджаць, смех;

г) згарнуць, дажынкі, дожджык, звычка.

3.Адзначце радкі слоў, у якіх колькасць гукаў і літар не супадае:

a)абеліск, абавязак, бяроста, аловак;

б) армія, аб‘ѐм, бінокль, явар;

в) ручка, кніга, жменя, акно;

г) елка, язмін, здароўе, аб‘ява.

4. Адзначце словы, у якіх [г] з‘яўляецца выбухным: a) гуз, ганак, мазгі, гузік;

б) госці, дарога, нага, галава;

в) галіна, голас, агарод, гай;

г) гаворка, год, гадаваць, галлѐ.

5. Адзначце радкі слоў, у якіх [н] вымаўляецца мякка: a) камандзіроўка, манцѐр, браканьер, мянціць;

б) кансервы, канспіратар, бензін, пансіянат;

в) бландзінка, мундзір, манціроўка, камандзір;

г) канверт, канвеер, канверсія, канвенцыя.

6. Адзначце радкі, у якіх напісанне часціцы не і прыназоўніка без не супадае з вымаўленнем:

a) не прынеслі, не спісалі, без работы, без разбору;

б) без дажджу, без дапамогі, не заехаў, не запомніў;

в) без хлеба, без думак, не варта, не трэба;

г) не ведаў, не з‘еў, без ручкі, без дроў.

18

7.Адзначце радкі, у якіх напісанне прыназоўніка з не супадае з вымаўленнем:

a)з шафѐрам, з Жабінкі, з шоўку, з Лепеля;

б) з жыта, з лебяды, з пяску, з Людай;

в) з людзьмі, з шалікам, з сілай, з шапкай;

г) з возам, з рукамі, з марозу, з народам.

8.Адзначце радкі слоў, у якіх [д] на стыку марфем вымаўляецца мякка:

a)паддзець, падцерці, аддзьмуць;

б) адцясніць, падцепліць, адцягнуць;

в) падвязаць, пад‘есці, ад‘ехаць;

г) адвярнуць, падбіць, адпіць.

9.Адзначце радкі, у якіх напісанне злучніка і не супадае з вымаўленнем:

a)сабака і кот, сліва і вішня;

б) брат і дзядзька, дождж і снег;

в) Цімох і Арцѐм, Пінск і Брэст;

г) сад і поле, сусед і суседка.

10.Адзначце словы (канструкцыі) з падоўжанымі [ш ] і [с’]:

a)вучышся, не бянтэжся, вітаешся;

б) апранаешся, не цікавішся, з шумам;

в) шчымліва, шчасце, пясчаны;

г) занѐсшы, зацішша, сшытак.

Варыянт 2

1. Адзначце радкі слоў, у якіх [з], [с], [дз], [ц] вымаўляюцца мякка: a) смех, спеў, свет, зведаць;

б) згінуць, скіснуць, скептык, сківіца;

в) сведка, свежасць, зліццѐ, цвік;

19

г) посцілка, сцюжа, сцябло, звязак.

2.Адзначце радкі слоў, у якіх напісанне не супадае з вымаўленнем:

a)счарнець, зжываць, расчасаць, падпісчык;

б) лімон, млын, кашчэй, дашчаны;

в) перакідваць, ліпка, нанізваць, падмурак;

г) насмешка, футболка, айсберг, пад‘язджаць.

3. Адзначце радкі слоў, у якіх дж, дз абазначаюць 2 гукі: a) дзеяч, дзеці, дождж, дзюба;

б) аддзерці, паддзець, дзень, гляджу;

в) аджыць, падзямелле, адзвінець, аджывіць;

г) адзіхацець, аджылак, адзнака, аджаць.

4.Адзначце радкі слоў, у якіх е, ю, я, ѐ, і абазначаюць 2 гукі:

a)іхні, ястраб, яўрэй, юбілей;

б) елка, юнак, явар, ѐрш;

в) сеялка, маѐр, п‘яўка, мільѐн;

г) сіта, няўмека, сена, мядзяк.

5.Адзначце радкі слоў, у якіх [г] з‘яўляецца выбухным:

a)гоман, гняздо, горб, горыч;

б) гнеў, гора, галерэя, гама;

в) розгі, швагерка, рэзгіны, мязга;

г) глеба, глухата, гаспадарка, гарох.

6. Адзначце, у якіх радках слоў напісанне часціцы не і прыназоўніка без не супадае з вымаўленнем:

a) без солі, без цукру, не больш, не менш;

б) без дапамогі, без разліку, не залічылі, без вады;

20