Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Практыкум па беларускай мове (Кныш Л.С., Барысенка В.У., Казакевіч Т.Г

.).pdf
Скачиваний:
142
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
1.86 Mб
Скачать

в) Алесь і Сцяпан павіталіся, і яны абое пайшлі ў школу.

г) Каця і Маша прыехалі ў Мінск: яны абедзве паступілі ў МДЛУ.

10. Адзначце, у якіх прыкладах слова адн захоўвае лічбавае значэнне: a) адны акуляры, адны дзверы;

б) У кошыку ляжалі адны баравікі.

в) Адны вучні пішуць, а другія чытаюць.

г) адны сані, адны граблі.

ДЗЕЯСЛОЎ

1. Адзначце сказы з дзеясловамі абвеснага ладу.

1.У лагодным сонечным святле гарэлі сумным адвечным полымем ліпы і бярозы каля хат, дрэвы ў недалѐкім лесе.

2.Няхай чалавек не старэе, а сталее з гадамі і мудрэе.

3.Праз гушчары, пад павеццю зялѐных голек, прабівалася бліскучая стужка халоднай вады і дзяліла пушчу на дзве часткі.

4.Будзьце ж вы светлыя і радасныя, наступныя дні людства!

5.Раніцай падзьмуў паўднѐвы вецер і прынѐс па-вясноваму мяккую цяплынь і безліч забытых за зіму пахаў.

6.Хоць бы мне па жменьцы сонца, я б сыпнуў туды, дзе цѐмна.

7.Разгуляўся красавік: сонца прыпякала так, што з лясных снегавых запасаў пацяклі ручаі.

8.Хмара рухалася на ўсход, а за ѐю неадступна ішла вялізная дуга вясѐлкі.

9.Вядзі ж нас, добрая часіна, і дай нам добрага настрою.

10.Я быў бы шчаслівы бязмерна, калі б удалося мне здзейсніць надзеі маіх незабыўных сяброў.

2. Прачытайце, выпішыце толькі тыя словы, у якіх трэба ўставіць прапушчаную літару; патлумачце правапіс гэтых слоў.

91

1. Летась свой чарговы адпачынак ѐн здол…ў выкарыстаць толькі ў

лістападзе (Б.

Сачанка). 2. Павесял…лі дарослыя, сталі радавацца дзеці

(І. Мележ). 3.

Маці палепш…ла, можна ў дарогу збірацца (С. Грахоўскі).

4. Нахіліўшыся з лодкі, я спрабую ўгледз…цца ў ваду (М. Ракітны). 5. Дождж здрабн…ў, можна ехаць (І. Пташнікаў). 6. Знясіл…ць сябе ѐн зусім!

(В. Сабаленка). 7. Каб зусім не знясіл…ць, трэба хоць чаю папіць (І. Шамякін).

8.Даўно абветр...лі дарогі, паш...рэла зямля, добра ўрун...ла жыта (І. Шамякін).

9.Дзяцел агледз...ў пень з усіх бакоў і скокнуў на арэшыну (З. Бяспалы).

10.Трэба каня, хлопцы, дагледз…ць: накарміць, напаіць (М. Лобан). 11. Усѐ належ...ла мінуламу, скаронаму тленам і небыццѐм (В. Быкаў). 12. І не агледз...ўся, як апынуўся на тым беразе рэчкі (В. Быкаў). 13. Васіль адужваў кволасць, адужваў сябе, касіў, пакуль не знясіл...ўся дарэшты (І. Мележ).

3. Спішыце, у дужках вызначце спражэнне дзеясловаў.

Пісаць, касіць, маляваць, есці, везці, даць, бегчы, любіць, хадзіць,

ненавідзець, шыць, глядзець, дрыжаць, спаць, стаяць, ліць, цярпець, піць, гнаць,

думаць, паліць, будаваць, маўчаць, чытаць, віць, хацець, залежаць.

4. Праспрагайце дзеясловы, падкрэсліце канчаткі.

Есці, даць, любіць, чытаць, гусці, гудзець, віць, бегчы.

5. Спішыце, выправіўшы, дзе трэба, асабовыя канчаткі дзеясловаў.

1.Ты (нясеш, хочыш, шыеш, кажыш, ясі, лічаш, пішыш, ловеш).

2.Вы (нясіце, хочыце, шыяце, бяжыце, пішаце, кажыце, ясіце, ловіце).

3.Мы (беражэм, забярэм, нясѐм, жывѐм, пішым, лічым, дасім, кажэм).

4.Ён (нясець, чытае, малюе, будуець, ліча, есь, шыіць, лове, любя).

92

5.Яны (любюць, бачуць, ядзяць, мыяць, шыюць, белюць, пішаць).

6.Выпішыце суадносныя трывальныя пары.

Крыць, выкрыць, перакрыць, накрыць; чытаць, прачытаць, перачытаць,

вычытаць; вучыць, перавучыць, завучыць, падвучыць, навучыць; плысці,

усплысці, пераплысці, падплысці; будаваць, перабудаваць, пабудаваць,

надбудаваць; сыпаць, падсыпаць, перасыпаць, насыпаць; шыць, пашыць,

падшыць, перашыць; варыць, зварыць, пераварыць, уварыць, абварыць.

7. Запішыце сказы з наступнымі дзеясловамі, абгрунтуйце выбар

дзеяслова.

Абветраць, абветрыць, абяздолець, абяздоліць,

аслабець, аслабіць,

загусцець, загусціць, узмацнець, узмацніць, павесялець, павесяліць.

8. Папраўце, дзе трэба, памылкі, запішыце правільна.

Засаліваць агуркі, дапісываць сачыненне, даследваць пытанне,

дырыжырваць аркестрам, закрэсліваць слова, выбеліваць бялізну, затрымліваць рэйс, рассеіваць па полі, расказываць біяграфію, даношваць паліто, затоіваць крыўду, узначаліваць аддзел, праветрываць пакой, абгортываць кнігу,

заспакойваць дачку, прыкідывацца нязнайкам, выкідываць непатрэбнае,

дачытваць раман, наведываць сяброўку, абнадзеіваць словамі, запісваць у сшытак, закасываць рукавы, завязываць вузел, запэўніваць бацькоў, выношваць крыўду, адгаварываць ад паездкі.

9. Запішыце дзеясловы парамі: у форме 2-й асобы множнага ліку загаднага ладу, а потым ў форме 2-й асобы множнага ліку.

93

Несці, класці, даць, даваць, бегчы, маляваць, піць, мыць, біць, чытаць,

будаваць, завязаць, вязаць, патрабаваць, падпісаць, загадаць.

10. Прачытайце, вызначце, якой часцінай мовы з’яўляюцца выдзеленыя

словы.

1.Ірына набыла сабе новае паліто.

2.Машына праехала міма.

3.Мне б не прайсці міма цябе, жыццѐ.

4.Гэта больш за ўсѐ непакоіла Міхася.

5.Гэта вуліца мне даўно родная.

6. Хвор падняўся з ложка і падышоў да акна.

7.Наталька ішла сабе паволі.

8.Вакол шашы раслі магутныя ліпы.

9.Добраму ўсюды добра.

10. У вандроўку паехалі адн дзяўчаты.

11.Цэлую ноч ѐн блукаў па вѐсцы.

12.Наперадзе ні душы.

13. Нягледзяч на водбліск полымя, твар у салдата пабялеў.

14.Скрозь шыбы лілося соннае святло.

15.Напярэдадні выпаў снег.

16.Напярэдадні Вялікадня Клім ажаніўся.

17.Уздоўж і ўпоперак луг перасякаўся пералескамі.

18.Паблізу няма ні дарогі, ні чыгункі.

19.Ходзіць гэты падкапай па сяле і чапляецца да ўсіх.

20.У дзверы чуўся тук-тук-тук.

21.Няўдалы гэты замуж вылез ѐй бокам.

22.Дзяжурнага выклікалі ў дэканат.

94

СКЛАДАНЫ СКАЗ

11. Спішыце сказы, расстаўляючы прапушчаныя знакі прыпынку. Абвядзіце кружком нумары складаназлучаных сказаў.

1. Смачны жабе арэх ды зубоў Бог не даў. 2. Васіліна падала Паўлу вячэру і сама прысела побач. 3. Асобныя дрэвы да таго тоўстыя што калі б вырашылі абхапіць ствол то спатрэбіліся б намаганні некалькіх чалавек. 4. Каб не зблытаўся жораў і не збіліся гусі восенню выткалі зоры шлях на маѐй Беларусі. 5. Толькі пырскі вады ляцелі ва ўсе бакі і горача паблісквалі на сонцы голыя салдацкія спіны. 6. Калі змена падыходзіла да канца Андрэй пачаў думаць аб тым што ѐн хутка ўбачыць Марыну якая чакае яго дома і напэўна нецярпліва паглядае на гадзіннік. 7. Сосны навокал такія што калі зірнеш угору шапка на галаве не трымаецца. 8. Неба над прыціхлымі хатамі і агародамі нізалі стрэлы маланак і расколвалі ўдары грому. 9. Зранку неба было і яснае і чыстае і яснасць стаяла доўга ўдзень. 10. Хвіліна і грымнула навальніца. 11. Дзверы былі замкнѐны, а на стук ніхто не адазваўся але вокны ў кватэры настаўніка былі раскрыты насцеж.

12. Спішыце, пастаўце прапушчаныя знакі прыпынку, вызначце сярод іх складаназалежныя сказы з аднародным сузалежным падпарадкаваннем, зрабіце да іх схемы.

1. З акна сваѐй хаткі глядзіць Лявоніха на хатку Сымоніхі хоча даведацца што там дзеецца-робіцца што Сымоніха на сняданне ладзіць якія бліны пячэ чым падмазвае іх які фартух сягоння надзела аб чым гуторыць з Сымонам сваім і аб чым думае яна. 2. Я радуюся чорнай баразне што трактар пралажыў на чыстым полі і жаўруку што гімн пяе вясне што горычы не ведае ніколі. 3. Не раз было з далѐкай далі к сваѐй вярталіся зямлі яны каго ўжо не чакалі па кім і слѐзы пралілі. 4. Мáя потым доўга расказвала бацьку як яны хутка імчаліся па дарозе як з-пад капытоў каня ляцеў іскрысты снег і як прыгожа блішчала снежнае поле. 5. Ужо сонца праглядвала праз вяршаліны хвой і пачынала

95

адчувацца гарачыня летняга дня калі падышлі да балота дзе ўночы так выразна і голасна разыходзілася рэха. 6. Рушылі ў дарогу ўжо тады калі сонца схавалася за лесам і над балотам ляглі тонкія змрокі якія з кожнай хвілінай усѐ гусцелі і гусцелі. 7. Багата што перамянілася ў Глушаковым жыцці за нейкія два гады далѐкім здаваўся яму цяпер той час калі ѐн кіпеў люта што абрэзалі трохі зямлі. 8. Ёсць куток на зямлі дзе крыніцы звіняць дзе з трыснікамі гавораць азѐры дзе на кожнай сцяжыне курганы стаяць векавечным парослыя борам. 9. Дождж мусіў пайсці бо ўжо гэтак сушыла што проста дыхнуць не магла канюшына.

13. Прачытайце, вызначце сказы з рознымі відамі сувязі, спішыце і зрабіце да іх схемы.

1. Пасля тлумнага, перанаселенага, па-сучаснаму імклівага – увесь у руху! – горада, дзе цябе можа таўхануць кожны, хто абганяе ці проста праходзіць міма, дзе каля вялізных універмагаў і ўніверсамаў ніяк не размінуцца з сустрэчнымі людзьмі, дзе на перакрыжаваннях шырокіх вуліц нецярпліва чакаюць зялѐнага святла цэлыя натоўпы пешаходаў, каб рынуцца хутчэй наперад, невялікі ваенны гарадок сустрэў цішынѐю, уразіў сваѐй нязвычнасцю (Я. Сіпакоў). 2. Мужчыны, не зважаючы на Алѐшаву сястру, з

радасцю ўхапіліся за смешкі; маўчаў толькі Чарнушка, які за ўвесь вечар слова не выпусціў (І. Мележ). 3. Пушча праглынула іх, і праз колькі часу ўжо не верылася, што недзе свеціць яркае сонца (В. Быкаў). 4. У горадзе самая лепшая вясна, калі яна яшчэ нясмелая і маладая, калі нанач замярзаюць на тратуары лужыны, калі доўга ружавее ўвечары неба і калі стаіць над вуліцамі сіні туман

(Я. Сіпакоў). 5. Ад самага красавіка надвор‘е прыяла людзям: было багата цяпла, і ў час паілі зямлю спорныя дажджы (І. Мележ). 6. Але (так здавалася здалѐк, з другога краю лесасекі) павуцінне, нібы баючыся згарэць на гэтым агністым лісці, не чаплялася за асіны, а, даляцеўшы туды, раптам узнімалася вышэй і ляцела ў ясны, на дзіва глыбокі блакіт асенняга неба і як бы раставала ў гэтай бяздоннай сіняве (І. Шамякін). 7. У хаце запахла дымам: вецер забіваў комін, і праз гэта ў печы не разгараліся дровы (В. Быкаў). 8. Смешна пытаць у

96

зязюлі, колькі табе наканавана пражыць вѐснаў: жыццѐ вымерваецца не гадамі,

а тымі справамі, якія зрабіў чалавек (А. Асіпенка).

14. Тэставае заданне: адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць двукроп’е.

1.На возе нічога не было… сена толькі для вачэй.

2.З пачатку восені ѐн прыязджаў штодня ў вялікай трывозе… дачка гарэла ад шкарлятыны.

3.Згарэла, скамянела і яе дружба з Ганнаю… Ганна была цяпер для яе тым жа,

што і Яўхім.

4.Не мог не здзіўляцца… як можна было мець такі ясны, багаты розум пры векавечнай, да знямогі, працы, пры векавой дзікасці?

5.Андрэй быў у добрым настроі… гэта адразу кідалася ў вочы.

6.Хочаш не хочаш… сказаць пару слоў трэба.

7.Баяцца ваўка… у лес не хадзіць.

8.Мне твайго пасагу не трэба… ты мне як зорачка з неба.

9.Без грошай у горад… сам сабе вораг.

10.Час не конь… не падгоніш і не прыпыніш.

11.Ад ракі далятаў гул… глуха трашчалі крыгі.

12.Гультай за работу… мазоль за руку.

13.Раптам машына прыцішыла ход… на дарозе стаяў чалавек з паднятай рукою.

14.Запяеш па душы, дасі ўцехі гасцям… поўны гуслі насыплю дукатаў.

15.Будзе дождж… будзе ўраджай у полі, хлеб на стале.

16.Вось толькі пытанне… што ѐн будзе рабіць з гэтаю разбэшчанаю краляю?

17.Не хацеў ісці навідавоку… няѐмка было ад свайго гультайства.

18.Хвіліна затрымкі… машына імчыцца далей.

19.Гаспадарка яго невялікая… Вера адна спраўляецца з ѐю.

20.Васіль угледзеўся… перад ім стаяў воўк.

97

21.Хлопец проста на вачах перамяніўся… ужо і знаку не было ад яго нядаўнішняй сарамяжлівасці.

22.Стала холадна ў кашулі… апрануў ватоўку дзед.

23.З рэчкі пацягнула ѐдкім сіверам… людзі пачалі настаўляць каўняры.

24.І, перш за ўсѐ, памяць маѐй зямлі… гэта людзі і іх вечная, неўміручая праца.

25.Нарэшце наважыўся паскардзіцца на падатак: хоць разарвіся… не выканаеш столькі.

26.Не той быў цяпер Глушак… пасушэў яшчэ, сагнуўся, як груган, ссівеў нашчэнт.

27.Цешыцца было чым… летам агародчык буяў усімі барвамі красы.

28.Грудзі занылі ад трывогі… Вера была гарачанькая.

29.Баба з возу… каню лягчэй.

30.Іван аж здрыгануўся… на яго неспадзеўкі засычэла гадзюка.

31.На дварэ шуміць вецер... імжыць халодны восеньскі дождж.

32.І нявопытнаму воку відаць было... чалавек робіць не сваю справу, бо рухі яго няўпэўненыя, неспрактыкаваныя.

15. Тэставае заданне: адзначце нумары сказаў, у якіх не трэба ставіць коску на месцы шматкроп’я.

1.Дзень ніяк не хацеў саступаць месца вечару… і неба доўга заставалася ясным і светлым.

2.Тым часам надышоў вечар… і сонца схавалася за гару.

3.У клас увайшоў інспектар… і дзеці дружна ўсталі.

4.Звонкія, маладыя галасы будзілі спакой ціхага вечара… і водгулле іх замірала ў соннай цішы балот.

5.Было штось незвычайна важнае і велічнае ў гэтым далѐкім харастве недасяжных зор… і перад тайнасцю яго заціхаў дробны клопат зямлі.

6.Пры пыльнай дарозе стаялі машыны… і гаманілі наводдаль людзі.

7.На захадзе праяснілася… і халоднае неба запалала жоўтым агнѐм ад апошніх промняў сонца.

98

8.Неасцярожны рух… і буйныя кроплі зрываюцца з галін.

9.Ганна Мікалаеўна ўзяла ў рукі кніжку… і сама стала чытаць апавяданне.

10.Раптоўна, неспадзявана рвануў моцны вецер… і абрынулася на зямлю ўсѐ разам: і цемната, і суцэльная сцяна вады, і ўдары грому.

11.Недалѐка ад берага плѐскалася рыбіна… і ад яе пайшлі вялікія кругі, якія плынь адразу ж і знесла.

12.Бярозка выпусціла кволыя шэра-жоўтыя завушнічкі… і ад гэтага ўсѐ дрэўца асвятлілася мяккім, празрыстым ззяннем.

13.Яшчэ ляжаў снег… і дні былі пахмурныя.

14.Быў пачатак мая… і я пайшоў паглядзець на вясну за горад.

15.Рубінамі зіхцяць у траве гронкі спелых брусніц… і над вадою звісаюць пад цяжарам ягад сіне-зялѐныя галінкі буяку.

16.Матылѐк садзіўся на якую-небудзь кветку… і сам рабіўся кветкай.

17.На твары яго красавала прыемная ўсмешка … і сам ѐн быў чалавек даволі прыемны, хоць трошкі мешкаваты.

18.Спакойна, нават неспагадна сустрэлі сяброў маўклівыя панямонскія вуліцы і хаты… і халодны пясок шуршаў пад іх нагамі няўцямнаю мнагазначнаю гутаркай.

19.Недзе далѐка паблісквала мокрае вясло… і чарнела хісткая рысачка чоўна.

20.Вясна ўступала ў сілу… і снегу ўжо зусім не было на палях.

21.Наліліся сокам спелыя брусніцы … і каля дарогі выраслі грыбы.

22.Зашумела над кручай сасна … і вярба зацвіла пры дарозе.

23.Крані глыбей зямныя жылы… і казачны пабачыш край.

24.Апошні раз расступіўся лес… і перад вачамі настаўніка раскрылася шырокая круглая палянка, вясѐлая і прыветная.

25.Вѐска была досыць вялікая, цягнулася ў адну лінію… і толькі каля цэркаўкі на ўзгорку хаты гуртаваліся гусцей і шырэй.

26.Было ціха, глуха і пуста… і толькі ў карчме быў відзен агонь.

27.Каля чыгункі стаялі падводы … і тоўпіліся людзі.

99

28.Канчалася лета… і на лугах ужо рассцілалася зялѐнымі аксамітамі пяшчотна-кволая атава.

29.Кароткі міг… і вавѐрка маланкай знікла ў вершаліне кашлатай хвоі.

30.У канцы чэрвеня пайшлі шчодрыя летнія дажджы … і час ад часу грымелі навальніцы.

31.На дне вялікай даліны ляжала яшчэ світанкавая імгла… і толькі вяршыні самых высокіх гор адлівалі бронзаю на сонцы.

32.Акрэсляцца спакоем паплавы… і свежасцю паветранай – дарогі.

33.Якія вочы мне дало каханне… і якую я яму аддаў душу!

34.На дварэ яшчэ цѐпла… ды мы ўжо часцей заўважаем прыкметы восені.

35.Дарога спусцілася ўніз… і мы хутка апынуліся на мяккай куп‘істай сенажаці.

16. Прачытайце тэкст, зрабіце комплексны аналіз згодна з заданнямі.

1.Эх, і пагодка стаіць на Палессі!

2.Толькі стар я людзі памятаюць такія прыгожыя дні.

3.Цеплыня, цішыня, яснасць. 4. У сіняй смузе песцяцца далі. 5. Залатая

чырвань

лістоў

нерухліва звісае на купчастых галінах высокіх вязаў.

6. Цѐмн

я ноч

тояць нейкі ўрачысты спакой, і неба ніжэй нахіляецца да

зямлі, каб падслухаць яе адвечную скаргу. 7. А квяцістыя зоры, бы дыяменты,

усыпаюць усѐ неба, дрыжаць, пераліваюцца колерамі вясѐлкі, аб чымся бязмежна вялікім гамоняць тваѐй душы, клічуць шырэй разняць крылле і

ляцець у сусвет, каб пабачыць яго веліч і пачуць сваю нязначнасць, рассунуць цесныя граніцы гэтага жыцця-клопату на зямлі і пазнаць яшчэ не зведаную радасць. 8. Эх, пагодка, пагодка!

Заданні да тэксту:

1.Вызначце стыль тэксту.

2.Вызначце часцінамоўную прыналежнасць выдзеленага ў 1-м сказе слова.

100