Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Практыкум па беларускай мове (Кныш Л.С., Барысенка В.У., Казакевіч Т.Г

.).pdf
Скачиваний:
142
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
1.86 Mб
Скачать

a) (Не) гледзячы на тое, што бацька толькі што прыйшоў з работы, ѐн знайшоў час пазабавіцца з маленькім Мікітам.

б) Дзяўчынка, якая завіхалася ля воза, устрывожаная, усчырванелая, (не)

гледзячы на Сяргея, сарамліва адмахвалася рукамі.

в) (Не) гледзячы мне ў вочы, хлопец гаварыў рэзка і ўпэўнена.

г) (Не) гледзячы на малы рост гэтага ксяндза, здавалася, што ѐн хоча запоўніць сваѐй асобай усю залу ўверх і ўшыр.

8. Адзначце словазлучэнні, у якіх не са словамі трэба пісаць разам: a) (не) выкапаная бульба, (не) заплеценыя валасы;

б) (не) дасыпаць мукі, (не) даварыць буракі;

в) хата (не) падмецена, кніга (не) прачытана;

г) пайшла (не) развітаўшыся, (не) абдуманы як след учынак.

9.Адзначце радкі, у якіх назіраецца з‘ява ад‘ектывацыі:

a)вымытая бялізна, прасеяная мука;

б) любімы спявак, дрымучы лес в) любімы паэт, вядомы вучоны;

г) гаючая крыніца, стаячая вада.

10.Адзначце радкі слоў, у якіх дапушчаны памылкі:

a)захварэць шкарлятынай, паслаць за хлебам;

б) хадзіць па аўдыторыям, сумаваць па дзецям;

в) смяяцца над сяброўкай, спыніцца ў дзесяці метрах ад школы;

г) ажаніўся з Аксанаю, пайшоў у грыбы.

Варыянт 2

1.Адзначце правільныя сцвярджэнні:

a)дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання;

121

б) дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў закончанага трывання;

в) дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад асновы цяперашняга часу дзеясловаў І і ІІ спражэння;

г) дзеепрыслоўі ў сказе выконваюць функцыю азначэння.

2. Адзначце радкі дзеясловаў, ад якіх нельга ўтварыць дзеепрыслоўі закончанага трывання:

a) зразумець, прынесці;

б) прачытаць, сплесці;

в) хадзіць, касіць;

г) пісаць, маляваць.

3. Адзначце радкі дзеясловаў, ад якіх нельга ўтварыць дзеепрыслоўі незакончанага трывання:

a) асядлаць, пралезці;

б) высахнуць, абтрэсці;

в) смяяцца, апранацца;

г) мыць, піць.

4.Адзначце радкі, у якіх дапушчаны памылкі:

a)не занѐсшы, не параіўшы;

б) недумаючы, небаючыся;

в) не раскусіўшы, не падмѐўшы;

г) ненавідзячы, непакоячыся.

5. Адзначце сказы з няправільным ужываннем дзеепрыслоўяў: a) Хораша красуе жыта, сонца засланіўшы сабой.

б) Пасяліўшысь у гасцініцы, я адразу пайшоў да возера.

в) Пастукаў для прыліку ў дзверы і, не чакаючы адказу, ступіў у пакой.

122

г) Збіраючыся на дыскатэку, у нас разгарэлася спрэчка.

6. Адзначце сказы, у якіх трэба адасобіць акалічнасці:

а) Снег працяты марозам хрустка скрыпеў пад нагамі дзеда Талаша і грамоздкага Мартына Рыля.

б) Прасмолены сталлю пракопчаны дымам я зноў на знаѐмыя ехаў палі.

в) Нерухома стаяў густы амярцвелы лес шчыльна прытуліўшы верхавіны да верхавін пераплѐўшы галіны акрыўшыся белымі шапкамі крохкай шапаткой шэрані.

г) Самалѐт даляцеўшы да лесу павярнуў назад і зніжаючыся пачаў набліжацца да возера.

7.Адзначце сказы, у якіх трэба адасобіць азначэнні:

a)Я з дзяцінства памятаю цѐтчын голас мяккі густы пявучы..

б) З пафарбаванымі сценамі з вялікімі вокнамі яна выдзялялася сярод іншых хат.

в) Развітаўшыся з цѐткай і малымі дамовіўшыся сустрэцца з Рыгорам ля млына Валя выйшла з хаты.

г) Перавернутая ўверх дном у кустах ляжала лодка.

8.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца:

a)Ігнат маўчаў зубы сцяўшы.

б) Прыход Зарубы фельчара памог падняцца Януку.

в) І тчэ, забыўшыся, рука заміж персідскага ўзору цвяток радзімы васілька.

г) Хоць нікога апрача суседкі ў доме не было гэтай вячэрняй парой, лямпа

падвешаная на кручку пад столлю гарэла на поўную моц.

9. Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна: a) Васіль перабраўся праз рэчку, і не ўмеючы плаваць.

б) Алесь падымае такі камень жартуючы.

в) І слухаюць яго вушы развесіўшы.

123

г) Смеючыся і жартуючы, дзеці ішлі ў школу.

10.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:

a)Ён не гаварыў, а … махаючы кулакамі, крычаў у натоўп.

б) Вера не ўзлавалася, а … падышоўшы, прапанавала нам цукеркі.

в) Настаўніца паднялася і … уставіўшыся на мяне блакітнымі вачыма,

паказала на кут.

г) Рыгор бачыў, як … чапляючыся за парэпіны кары, спрабаваў лезці Ясь на дрэва.

ПРЫСЛОЎЕ

1. Спішыце словазлучэнні, раскрываючы дужкі.

Працаваць (за) дарма, пайшоў (без) аглядкі, размаўляць тэт (а) тэт, падалі

(з) верху (да) нізу, пусціўся (на) выперадкі, ударыўся (воб) землю, дзейнічаць

(у) адкрытую, паехаць (па) дзіцячыя рэчы, прыгравала (па) веснавому, ішлі крок (у) крок, гучалі (па) ціху, засмяяўся (па) дзіцячы, не было (па) блізу,

ляжыць дзе (сьці), нырнуць (у) глыб, выканалі (абы) як, апусціцца (у) глыб вады, закінуць (абы) куды, загінуў (па) геройску, (за) тым крыкнуў, (за) тым дрэвам, (за) тое адказаў, (за) тое возера заехалі, (як) след вывучыць, так (сама)

падрыхтаваць, (па) троху гаіліся, прыйсці не (у) пару, не (у) лад са сваімі думкамі, раз (по) раз стукалі ў дзверы, расказваць (па) памяці, разважаць (па)

старэчы, (усѐ) роўна зробіць, ступаць след (у) след, адкласці (на) заўтра, схапіць

(на) ляту, ішлі (па) маленьку, яйка (у) смятку, кінуўся (под) бегам, сказаў (міма)

волі, паглядзі (там) сама, падняўся (у) гару, кашуля (у) клетку, заходзілі (па)

чарзе, вывучыў (на) памяць, бралася (на) мароз), дзіця без (дай) рады, сшытак

(у) лінейку, (к) ночы падмарозіла, прыкінуць (на) вока.

2. Адкажыце, як трэба пісаць наступныя прыслоўі (словы).

124

А. (Ад) сюль, (бес) перастанку, (бяс) конца, (гэтак) сама, (да) бяла, (да)

верху, (да) нізу, (да) сыта, (да) тла, (да) чыста, (да) шчэнту, (до) сыць, (за) адно, (за) дарма, (за) доўга, (за) жыва, (за) летась, (за) муж, (за) нава, (за) панібрата, (за) раз, (як) раз, (за) цемна, (з) боку, (з) большага, (з) высоку, (з) верху, (з)

дуру, (на) зло, (з) даўна, (з) лѐгку, (з) малку, (з) моладу, (з) нянацку, (з) нячэўку, (з) рэдку, (на) бела, (на) век, (на) вобмацак, (на) выпуск, (на) глуха, (на)

заўсѐды, (на) зубок, (на) лева, (на) павал, (на) пагатове, (на) паказ, (на) палавіну, (на) паследак, (на) перабой, (на) перавес, (на) перадзе, (на) перакор, (на)

пралом, (на) прасткі, (на) пярэймы, (на) распеў, (на) супраць, (на) сустрач, (на)

ўдалую, (на) ўздагон, (на) сцеж, (на) трае, (на) чыста, (не) задоўга, (не) ўпапад, (па) маленьку, (па) троху, (па) доўгу, (па) ціху, (па) волі, (па) малу, (на) цянькі.

Б. (На) памяць, (на) хаду, (на) скаку, (на) вока, (на) ляту, (на) дзіва, (на)

славу, (па) памяці, (на) відно, (у) момант, (у) адно, (у) абцяжку, (у) абхват, (у)

абдымку, (з) разбегу, (з) размаху, (з) бегу, (з) налѐту, (без) канца, (без) толку, (без) ведама, (пад) паху, (пад) пахай, (з) бакоў, (у) бакі, (па) баках, (усѐ) роўна, (усѐ) адно, (як) след, (як) бачыш, (у) адкрытую, (за) памяццю, (на) грэх, (па)

часе, (да) часу, (на) мароз, (без) дай рады, (без) дай прычыны, (за) мяжу, (у)

меру, (на) бягу, (на) памяці, (да) пары, не (да) твару, (на) смак, (па) чарзе, (па)

струнцы, (па) парадку, (у) старыну, (у) роспачы, (на) жаль.

В. (Па) чалавечы, (па) старэчы, (па) франтавому, (па) мойму, (па) вашаму, (па) веснавому, (па) прыяцельску, (па) турэцку, (па) нямецку, (па) беларуску, (па) французску, (па) салдацку, (па) брацку, (па) нашаму, (на) гара, (дэ) факта, (дэ) юрэ, (ін) кварта, (абы) дзе, (абы) калі, дзе (небудзь), калі (небудзь), (па)

чацвѐртае, (па) пятае, (раз) пораз, (крыж) накрыж, (туды) сюды, (там) сям, (як)

ніяк, (ціха) ціха, (лѐгка) лѐгка, (як) кольвек, (дзе) колечы, (абы) як, (па)

старасвецку, (па) першае, (па) дзясятае, не сѐння (заўтра), тэт (а) тэт, высока

(высока), перш (наперш), шыварат (навыварат).

А) …………………? Б) ……………..…? В) ……………….?

125

3.Выканайце заданне па ўзоры.

Уз о р: прыехаць дадому – пад’ехаць да дома бабулі.

Збольшага – з большага, напрыклад – на прыклад, убок – у бок, удзень

– у дзень, уночы – у ночы, насілу – на сілу, напракат – на пракат, навекі – на вякі, услед – у след, насмерць – на смерць, упяцярых – у пяцярых, навылѐт – на вылет, нізашто – ні за што, удаль – у даль, збоку – з боку, угару – у гару,

увысь – у высь, увосень – у восень, насустрач – на сустрэчу.

4. Спішыце сказы, раскрыйце дужкі, замест кропак устаўце прапушчаныя

літары.

1. Хто вясной скача, (у) вос…нь плача (прыказка). 2. Не проста колас глядзіць (у) высь на светлыя аблокі, а (з) нізу (у) верх, а (з) верху (у) ніз ганяе сокі (А. Куляшоў). 3. (Што) дзень (з) ранку (да) вечара палыхалі горны ў ку…ні

(Т. Хадкевіч). 4. Паміж соснаў бялелі б…розы, (дзе ні дзе) трапляліся магутныя дубы (І. Шамякін). 5. Бусел (з) п…рапуду падскочыў (на) месцы, (між) вольна распасцѐр крылы, але тут жа зноў падняў іх, каб узняцца (у) гору

(А. Пальчэўскі). 6. Горы, што падымаліся то пакатымі пагоркамі, то крутымі абрывістымі скаламі і (на) перадзе, і (з) лева, і (с) права, за…скрыліся, забялелі снегам (Б. Сачанка). 7. Да магазіна пад‘ехала машына, (з,с) нізу (да) верху (на)

гружаная скрынкамі (з,с) прадуктамі (М. Лужанін). 8. Жылі яны дружна, (у)

згодзе, і яму здавалася тады, што гэта шчас…це будзе (на) векі (А. Дзятлаў). 9. (Міма) волі я пачаў (па) маленьку а…ступаць назад, (не) спускаючы вачэй з ваўка (Я. Колас). 10. (На) дзіва дапытлівы, словы ѐн лавіў (на) ляту (У. Юрэвіч).

11. (У) весну пасе…ш – (у) вос…нь збярэш (прыказка). 12. Яны развіталіся (па)

прыяцельску (В. Быкаў).

5.Утварыце ўсе формы ступеней параўнання прыслоўяў.

Уз о р: хутка – хутчэй, больш хутка, найхутчэй, найбольш хутка

(хутчэй за ўсіх).

Прыгожа, добра, весела, моцна, блізка, смела, далѐка.

126

СЛУЖБОВЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ

6. Спішыце, падкрэсліце прыназоўнікі.

Перад канікуламі, паводле Мележа, нягледзячы на свята, на стале, па дарозе, не лічачы суседзей, дзякуючы бацькам, сумесна з аднакурснікамі,

наперадзе калоны, на чале атрада, у адпаведнасці з законам, з прычыны моцнага пацяплення, у адрозненне ад брата, нараўне з бацькам, перад хатаю,

цераз поле, на працягу года, у кірунку да школы, бліз чыгункі, пачынаючы з верасня, праз некалькі месяцаў, насуперак аднакласнікам, пры сасне, для яе.

7. Раскрыйце дужкі. Запішыце правільна прыназоўнікі.

Па (за) садамі, па (за) хлявамі, (па) праспекце, (на) талерцы, (з) за лесу, (з) пад парога, (па) над полем, (у) горадзе, (у) універсітэце, (у) Уладзівастоку, (у) яго, (у) ўсіх, з (па) між людзей, з (па) над лесу, з (па) за саду, (з) вѐскі, (з)

школы, (з) Жлобіна, (з) станцыі, (з) мною, (к) мне, (аб) мне, (перад) мною, (над) мною, (па) міма волі, (з) за возера, (на) даляглядзе, (з) праміж народу, (у)

ва мне, (за) выключэннем трох дзѐн, (не) гледзячы на пранізлівы вецер.

8. Прачытайце сказы. Адзначце нумары тых сказаў, у якіх выдзеленыя

словы з’яўляюцца прыназоўнікам.

1. Зіхала і грымела ўсѐ наводдаль, нібы навальніцы хацелася больш памучыць яшчэ, падыходзячы (І. Мележ). 2. Ужо блізка да раніцы прарваўся,

загуў вакол дождж – спорны, але нядоўгі (І. Мележ). 3. Хата стаяла наводшыбе

(Я. Колас). 4. Алесь і Уладзік зайшлі на нямецкі хутар, што стаяў наводшыбе

вялікай вѐскі (У. Юрэвіч). 5. Знізу камень аброс мохам, жоўтая трава вакол яго была вільготная (К.Чорны). 6. Калодзеж выкапалі наводдаль вуліцы

(Я. Скрыган). 7. Толя расказаў, як пасля сенакосу знішчалі гербіцыдамі чорную лазу (У. Караткевіч). 8. Пасля зноў зайшла Параска, стала хваліць Ганну за працавітасць, за розум (І. Мележ). 9. Скрозь у траве стаяла вада (В. Адамчык).

10.Скрозь галіны дрэў скупа прабіваўся тужлівы бляск месяца (Я. Колас).

11.Побач чыгункі, дзе так прыемна купаліся залатыя косы сонейка, у зацішку

127

зялѐных хвой і чырванаватага маладога бярэзніку, ужо цягнулася доўгая жоўтая паласа адталай зямлі (Я. Колас). 12. Ідуць яны разам, побач. Апанас час ад часу на сына паглядае (П. Кавалѐў). 13. Пасля пісарскага балу Лабановіч некаторы час адчуваў сябе дрэнна (Я. Колас). 14. Недзе паблізу ў няскошанай дзялянцы рыпнуў драч (В. Хомчанка). 15. Машына спынілася насупраць хаты (В. Быкаў).

9. Спішыце, раскрываючы дужкі, замест шматкроп’я ўстаўце неабходныя

літары.

(Н…) кудышні, (н…) кчэмны, (н…) шчасце, (н…) доля, (н…) шчымніца, (н…) шчымнае варыва; (н…) хто іншы, як мой сусед; (н…) што іншае, як маѐ паліто; (н…) хто іншы так (н…) спявае; (н…) што іншае так (н…) блішчыць; (н…) пакоіцца, (н…) спяшаючыся, (н…) прыбраны пакой, (н…) аформлены кабінет, (н…) аформлены своечасова кабінет, (н…) вялікі, але ўтульны пакойчык, (н…) вялікі, але змястоўны артыкул, (н…) шэры, а прамяністы, (н…)

гарачая, а халодная вада; (н…) звер, (н…) птушка, (н…) чалавек (н…) парушалі спакою; (н…) даварыць бульбу, (н…) дасыпаць мукі, (н…) дачытаць да канца раман, (н…) дасаліць капусту; што толькі (н…) думалі пра яго суседзі; што толькі (н…) гаварылі пра яго аднакурснікі; (н…) даць (н…) ўзяць; (н…) рыба

(н…) мяса; як (н…) круці, а вывучыць трэба; што (н…) кажы, а ѐн самы разумны; (н…) густыя кусты, (н…) вясѐлая дзяўчына, (н…) залаты пярсцѐнак, (н…) драўляная бочка, добра (што), сама (што), (што) хвіліны, (што) лета,

амаль (што), ні (бы), ні (быта), сказаў (бы), наведала (б), напісала (ж), прыехаў

(жа), усѐ (ж) такі, усѐ (такі), яны (такі).

10. Спішыце

сказы, раскрываючы дужкі; дзе трэба, пастаўце

знакі прыпынку.

1. Старой

вядома можна дараваць (па колькі) яна баіцца не за сябе

(Я. Брыль). 2.

Вады дастаць бы а (то) ў роце горка (М. Танк). 3. Не (то) загукала

сава не (то) прапішчаў заяц (Я. Маўр). 4. А я ў цябе не быў (ад, таго) часу як ты пабудаваўся (А.Чарнышэвіч). 5. Хлопцы наламалі шмат вецця (па) колькі трэба

128

было запасціся ім на ўсю ноч (Я. Маўр). 6. Палякі як данесла разведка (так сама) паставілі варту на ўсход ад вѐскі (Я. Колас). 7. Дождж пачаў сціхаць (за)

тое ўзняўся вецер (У. Караткевіч). 8. Чаго было чапляцца (за) тое што навек адышло, сплыло (ў) нябыт (І. Мележ). 9. Апознены месячык загарэўся залатым пажарам (за) тым панурым лесам (Я. Колас.). 10. Ён адказваў на пытанні коратка (пры) чым дакладна (М. Лынькоў). 11. Ці (то) сонца свеціць ці (то)

месяц ясны вам смяецца з неба шчасна (Я. Купала).

11. Спішыце сказы, устаўляючы патрэбныя літары; дзе трэба,

пастаўце знакі прыпынку.

1. Ужо н… раз і н… два ѐн пераконваўся: як бы н… стараўся н…якія намаганні н… пераважаць зробленага ім зла. 2. Мікіта н… мог н… ўзяць падарунка. 3. У хаце н… было н… солі н… хлеба н… круп. 3. Якія б намаганні н… прыкладвала Зося як бы ў думках н… адцягвала час, але дзень аперацыі

непазбежна набліжаўся, і супакойвала яе толькі н… раз чутае: усѐ будзе добра,

бо аперыраваць будзе н… хто іншы як сам доктар Камінскі. 4. Н… сцюжа

н… палохае, н… спѐка, н… гнуся ад н…лѐгкае хады хоць і адсталі ад мяне далѐка трывожныя юнацкія гады. 5. Н…дзе больш і н…колі я н… бачыў столькі н… голеных і н…стрыжаных н…ахайных людзей. 6. Мне без цябе н… радасці н…ма, н… шчасця н… ратунку н… спакою. 7. У тую вясну н… разу н…

бачылі Хадоську н… на ігрышчах н… на вячорках. 8. Н… адны кветкі так

моцна н… хвалююць сэрца і н… цешаць вока, як сінія пралескі. 9. У старыя часы без вынослівасці, працавітасці чалавек проста н… выжыў бы сярод дрымучых лясоў і н…абсяжных балот. 10. Але іншага выбару н… было:

вярнуцца назад я н… мог, н… дазваляла самалюбства. 11. У бліндажах,

выкапаных між дрэваў, н… днѐм н… ўночы н… сціхала напружаная н…ўтаймаваная праца. 12. У тым як Чарняхоўскі казаў, адчувалася н… толькі н…цярплівасць, але і н…дужасць.

129

12. Спішыце сказы, расстаўляючы знакі прыпынку; дзе трэба, ужывайце

вялікую літару.

1. О край родны край прыгожы мілы кут маіх дзядоў (Я. Колас). 2. Ой ты маѐ сонца як жа свеціш ясна (Я. Купала). 3. Ку ку ку ку гучна зязюля ў лясной цішыні нам пракрычала з сасонкі (В. Бачыла). 4. Эх слаўна ў лесе слаўна братцы (Я. Колас). 5. Ку-гу-гу-гу… – загудзела машына, глушачы словы студэнта (М. Гарэцкі). 6. Ляцім браткі эх ляцім! (М. Лынькоў). 7. Ой ляцелі гусі

ды з-пад Белай Русі (М. Багдановіч). 8. Зазнаўся ой мароз зазнаўся ты

(Я. Колас). 9. Зух певень упершыню напіўшыся ўволю талай вады пад гаманлівым капяжом пракрычыць сваѐ звычайнае, радаснае ку-ка-рэ-ку

(Б. Сачанка). 10. Эх ты брат! Ніяк зразумець не хочаш: правай рукой я толькі смычок трымаю, а левай жа лады перабіраю (М. Гарэцкі). 11. Жчах жчах жчах жчах работалі венікі (М. Гарэцкі). 12. Ого го го го рагатаў нехта лезучы на палок (М. Гарэцкі).

ПРОСТАЯ І ЎСКОСНАЯ МОВА

13. Спішыце сказы, пастаўце знакі прыпынку. Дзе трэба, пішыце вялікую літару.

1. А я трошкі прагуляўся вінавата але спакойна і радасна казаў прафесар ах якая прыгожая ноч (М. Гарэцкі). 2. А ты Паліну Іванаўну ведаеш не а хто яна настаўніца (Т. Хадкевіч). 3. Якая гэта ў цябе кніга пытае Сцѐпка ў Алѐнкі

(Я. Колас). 4. Цяпер ты можаш пасмяяцца з іх сказаў Лабановіч хлопцу і дадаў пасля абеду не прыходзь у школу адаспіся (Я. Колас). 5. Паедзеце ў ваенна-

лѐтнае вучылішча сказаў Міколу ваенком азнаѐміўшыся з дакументамі і дадаў пабольш бы такіх хлопцаў (Т. Хадкевіч). 6. Туравец запытаўся камандзіра ці добра ѐн ведае балота ці зможа правесці (І. Мележ). 7. Пэўна ўдалося наладзіць справу падумала Настуля (М. Чарот). 8. На гэты раз камандзір інтуіцыя цябе не падвяла думае Іван Васільевіч (І. Шамякін).

130