Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Практыкум па беларускай мове (Кныш Л.С., Барысенка В.У., Казакевіч Т.Г

.).pdf
Скачиваний:
142
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
1.86 Mб
Скачать

4.(Падыходзючы / падыходзячы) да ўніверсітэта, я ўспомніў, што забыў залікоўку.

5.(Зайшоўшы / заходзячы) ў кабінет, Пятро Васільевіч зрабіў аб‘яву.

6.(Вывучаючы / вывучыўшы) беларускую мову, студэнты-замежнікі адкрываюць для сябе многа новага і цікавага.

7.(Працуячы / працуючы) над курсавой, я неаднаразова кансультаваўся са сваім кіраўніком.

4.Утварыце дзеепрыслоўі закончанага ці незакончанага трывання, назавіце суфіксы; звяртайце ўвагу на зваротныя формы.

У з о р: вязаць – вяжуч , папрасіць – папрасіўш , разлічвацца – разлічваюч ся.

Падпісаць, падпісваць, чытаць, прачытаць, смяяцца, плакаць, фарбаваць,

пафарбаваць, апрануць, пераапрануцца, расказваць, расказаць, развітвацца,

развітацца, рэзаць, парэзаць, ліць, пераліць, гуляць, нагуляцца, разумець,

зразумець, касіць, скасіць, везці, прывезці, любіць, ненавідзець.

5. Ад наступных дзеясловаў утварыце дзеепрыслоўі незакончанага трывання, падбярыце да іх адпаведныя дзеепрыслоўі рускай мовы, абгрунтуйце свой выбар.

У з о р: чытаць – чытаючы, читая.

Ісці, чытаць, расстаўляць, будаваць, асвятляць, заглядваць, расказваць,

рэзаць, мазаць, браць, шыць, мыць, піць, віць, ліць, жаць, мяць, пісаць,

радавацца, сохнуць, вянуць, развітвацца, уставаць, слухаць, спяваць.

6. Ад дзеясловаў, што падаюцца ў дужках, утварыце дзеепрыслоўі, запішыце іх у слупок.

1.Анюта ўвесь вечар была невясѐлая і, (чытаць), рабіла памылкі.

2.Сцепаніда, (затаіць) дыханне, засяроджана пазірала кудысьці пад ліпы.

111

3.Ціхутка (ступаць), яна сышла з камянѐў-прыступкаў на прастыглую ўжо зямлю падворка.

4.Пятрок прачнуўся, адразу (зразумець), што грымнула дзесь наяве і побач.

5.(Не спяшацца), Сцепаніда старанна выдаіла Бабоўку.

6.Усѐ (узірацца), яна пайшла насустрач, ведаючы ўжо, што здарылася благое,

ніяк толькі не цямячы – што?

7.Стаялі ў глыбокай задуме лясы, (аздабляць) зелянінай пагоркі.

8.Па вокны ў гурбы ўвайшлі хаты, (згубіць) свой фасон і від.

9.Дзе-нідзе, як волаты, (абхапіць) вузлаватым карэннем зямлю, стаялі дубы.

10.Сцѐпка доўга стаяў на ганку, (любавацца) навальніцаю.

11.Дзеці, як пчолкі з вулля, высыпалі са школы на вуліцу, (напаўняць) яе звонкімі галасамі.

12.(Мінуць) прыдарожны слуп з дзяржаўным гербам і табліцаю, вознік спусціўся з горкі і павярнуў направа.

7. Прачытайце сказы, вызначце памылкі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў. Правільна пабудуйце сказы, запішыце іх.

1. Пад‘язджаючы да мяжы з Польшчай, у нас нечакана сапсавалася машына. 2. Апынуўшыся ў глухім лесе, яму здалося, што дарогі назад ѐн не знойдзе. 3. Седзя на беразе ракі, я любаваўся купаламі царквы. 4. Уваходзячы ў аўдыторыю, прафесар пачаў чытаць лекцыю. 5. Развітаўшысь з Максімам, Іван пайшоў далей, прыслухаўшыся да шолахаў жнівеньскай ночы. 6. Ехаўшы ў вѐску на канікулы, Мікіта думаў пра сваю каханую. 7. Мякка крануўшыся зямлі, бег самалѐта паступова замаруджваўся. 8. Каля мукі хадзіўшы,

запылішся. 9. Выйшаўшы з берагоў, увесь луг каля ракі аказаўся затопленым. 10. Вячэраючы, іх словы былі сухімі, калючымі і бессэнсоўнымі. 11. Здаючы экзамен па мовазнаўстве, калацілася сэрца і дрыжалі рукі. 12. Развітваючыся з сябрамі, ѐн хутка пакрочыў па дарозе. 13. Выйшаўшы з дзвярэй аўтобуса,

падумалася, што гэта не той прыпынак, які яму трэба. 14. Перахрысціўшысь на

112

хаду, Пятрок падаўся да дзвярэй. 15. Пад‘язджаючы да Мінска, турыстаў застала навальніца. 16. Лѐгка апрануўшыся, вецер пранізваў мяне наскрозь.

АДАСОБЛЕНЫЯ ЧЛЕНЫ СКАЗА

8.Спішыце сказы, дзе трэба, пастаўце коскі. Падкрэсліце адасобленыя азначэнні хвалістай рыскай, акалічнасці – штрыхпункцірам.

1.Не сціхаючы ліў дождж. 2. Цімох пасміхаючыся ідзе далей, а Ёська падымаецца стогнучы. 3. Мокрыя да апошняй ніткі мы вярталіся дадому.

4.Зрабіўшы ўсѐ што патрэбна ў хаце мужчыны выходзілі на падворак аглядаць маѐмасць. 5. Не дачакаўшыся жаночага голасу ѐн ступіў на пляскаты камень каля ганка зазіраючы ў сенцы. 6. Узяўшы рыдлѐўку ѐн пакорна пайшоў за паліцаем адчуваючы як моцна натрудзіў паясніцу. 7. Пятрок зайшоў у сені грукаючы намѐрзлымі ботамі і абіваючы снег. 8. Прывязаныя да пруткоў памідоры чырванелі на сонцы. 9. Сонны ѐн выйшаў на кухню. 10. Стомленая цяжкаю працаю Ніна ніяк не магла заснуць. 11. Асветлены бяссоннымі ліхтарамі горада блішчаў абеліск на брацкай магіле. 12. Верачка ляжала сцішыўшыся. 13. Неба зацягнутае хмарамі нізка навісла над полем. 14. Стаяла бяроза высокая роўная на самым краі баравіны. 15. Іван захроп як пяньку прадаўшы. 16. Нягледзячы на дождж плошча была запоўнена людзьмі. 17. На дварэ імжыць дождж халодны, восеньскі. 18. Заснула прохаладзь пад дрэвам усмешку кінуўшы ў траву. 19. Праз расчыненыя насцеж дзверы далятаў тонкі насычаны мядовым водарам пах. 20. Акаймаваны вясѐлкавым кругам з-за высокіх кудзелістых хмурынак выглядаў круглы жоўты месяц. 21. Пакінуўшы горад далѐка ззаду машына паволі сцішала ход зварочвала з шасэ і гайдаючыся з боку на бок падкідваючы пасажыраў ішла між дрэваў.

9.Спішыце сказы, пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку. Падкрэсліце адасобленыя прыдаткі адной рыскай, а адасобленыя дапаўненні дзвюма.

113

1. У хаце апрача маці нікога не засталося (К. Чорны). 2. Будзе ѐн музыка ўдалы чарнавокі мой сынок (А. Русак). 3. На зямлі замест карычневай сухой і слізкай ігліцы слаліся дываны з сівых імхоў, купчастай папараці і зялѐнага бруснічніку (І. Навуменкаў). 4. Мы згаладалая за школьны дзень малеча часта наведвалі Людчын сад (А .Кудравец). 5. Я сядзеў пад голлем старога дуба вартаўніка навакольнага лесу (І. Шамякін). 6. Акрамя кучаравых бярозак на ўзгорку расла высокая сухаверхая хвоя (З. Бядуля). 7. Ні лясны звер, ні штушка не зробяць шкоды чалавеку, калі чалавек цар прыроды застанецца чалавекам

(У. Мяжэвіч). 8. І станцыя зацішны палескі тупік сярод сасновага бору, які ляжаў цяпер за сотняй паваротаў размытай дажджамі дарогі здавалася Палянцаву недзе на краі свету (М. Ракітны). 9. Каля воза стаяў Раман Чачотка па мянушцы Свісток (Я. Брыль). 10. Воўк або сабака (я не разгледзеў у цемры)

перабег мне дарогу (У. Краўчанка). 11. Рана паказваюцца падбярозавікі або, як завуць у нас, бабкі (І. Навуменка). 12. Паўз лес вывівалася стужкай дарога-змяя

(М. Гарэцкі).

10. Спішыце, раскрываючы дужкі, часціцы не, ня, ні напішыце разам ці асобна.

1. А ранкам, (не) заўважаны нікім, я памаленьку расчыніў дзверы настаўніцкай кватэры і проста на кухні палажыў вялізны росны букет

(Б. Сачанка). 2. Па такой прыкмеце пазнаваўся і дуб – толькі па леташнім лісці:

яно, (не, ня) гледзячы на дажджы, слоту, доўга ляжала (І. Навуменка). 3. Я

люблю Янку Брыля-чалавека, яго высакародства і дасціпны, (не) сапсаваны таннай парадаксальнасцю розум (М. Стральцоў). 4. На ніколі (не) араных нішчымных аблогах зацвітаў чабор (В. Адамчык). 5. Мікіта, як некалі і бацька яго, (не) дачуваў на адно вуха (І. Чыгрынаў). 6. Маці (не) даядала, усѐ лепшае,

чым магла разжыцца, пакідала сыну (Р. Няхай). 7. Імкнучыся прайсці (не)

заўважаным, Змітрок завярнуў за вугал, але Анатоль дагнаў яго (В. Ваданосаў).

8. Дзед быў сѐння на дзіва (не) згаворлівы (А. Рылько). 9. Валя зверыла свой адказ з адказам па задачніку і засталася яўна расчараванай (не) супадзеннем

114

(А. Васілевіч). 10. Жыта зжалі, а ячмень і пшаніца ўсюды стаялі яшчэ (не)

кранутыя, чакалі вострых сярпоў (І. Мележ). 11. Ці мала ѐсць такіх (не, ня)

ўжыўчывых людзей, якім ніколі (не) дагодзіш (А. Асіпенка). 12. (Не, ні)

вярнуцца ў гарадок, (не, ні) ўвайсці ў падполле Веры так і (не) ўдалося

(М. Лужанін). 13. Ляўчук выскачыў на забалочаную лугавіну з (не, ня) кошанай травой (В. Быкаў). 14. Птушка ўгледзела мяне, шмыгнула ў зялѐны аер побач і там трашчыць, (не) пакоіцца (І. Навуменка). 15. Грыбаед усѐ зразумеў і, нічога

(не) сказаўшы чалавеку, вярнуўся назад у поле (В. Быкаў).

АСАБЛІВАСЦІ БЕЛАРУСКАГА КІРАВАННЯ

11. Перакладзіце на беларускую мову.

Благодарить учителя, послать за сыном, петь в три голоса, смеяться над другом, издеваться над животным, остановиться в пяти километрах, читать про себя, взять в жены, жениться на любимой, беспокоиться о стариках, шуточки надо мной, заболеть корью, встречаться по вечерам, ходить по комнатам,

смотреть за собой, бросать через ворота, опоздать из-за тебя, видеть своими глазами, ехать на мельницу, пойти к родственникам, писать по адресу,

разжиться деньгами, пойти на рыбалку, жить по соседству, жить с родителями,

интересоваться успехами, слышать своими ушами, похожий на отца, дом в пять этажей, тоска по детям, отправить за грибами.

12. Тэставае заданне: знайдзіце сказы з памылкі, запішыце правільна.

1.Раскажаш аб вераб‘і, а перакажуць аб жураўлі.

2.Сцеражыся ў цыгана каня купляць, а ў пана браць дачку ў жонкі.

3.Злодзей злодзея па вачам пазнае.

4.У яго сем пятніц у тыдні.

5.Над сабой паджартоўваў з‘едліва і бязлітасна.

6.А ноч к вечару ў госці ідзе, хмурыць бровы.

115

7.Ванька прыціснуў палец і крычаў ва ўвесь голас.

8.Студэнт падзякаваў выкладчыка і выйшаў з дэканата.

9.Маці падзівілася над маѐй прапановаю.

10.Быў час ехаць у дзіцячы садок за ўнукам.

11.Праз Адндрэя мы ў той дзень спазніліся на электрычку.

12.Ён спатыкнуўся аб камень, упаў потырч, балюча стукнуўся локцем.

13.Давялося адразу пайсці ў гасцініцу за рэчамі.

14.Няўжо нельга перайсці такое балота па гэтых доўгіх жардзінах.

15.На рыбалку выпраўляцца трэба з самай раніцы.

16.Сцяпан зацята ўзяўся гаспадарыць у млыне.

17.Пайшоў за воўнаю, а вярнуўся стрыжаны.

18.Па вачам сірата, а па кіпцюрам разбойнік.

19.Хлопцы жартавалі, а то і пакеплівалі над начальнікам.

20.Верачка ўвесь вечар лашчылася к маці.

21.Міхал з самай раніцы выехаў на млын.

22.Загадчыкам кафедрай выбралі М. П. Васюту.

23. Сын быў падобны на маці як дзве кроплі вады.

24. Я быў падлеткам, а Васіль добра ўжо браўся на гаспадара.

25. Хлопцы пайшлі за ягадамі, а мне было некалі.

26. Бралася на мароз, на небе высвечвалі зоры.

27. Я дзякую лѐс, што падарыў мне такіх цудоўных бацькоў.

28. Трэба рыхтаваць сані і ехаць у лес за дравамі і ў балота за сенам. 29. Марфа Пятроўна жыла ў самага мора.

116

30.Васіль пра сваѐ вяселле сказаў Пецьку па сакрэту, а той тут жа разнѐс па ўсѐй вѐсцы.

31.Міколка не захацеў ісці па самым беразе.

32.К святочнаму сталу Аксана прыгатавала свае самыя ўлюбѐныя стравы.

33.Паездку ў Польшчу за набыццѐм тавараў перанеслі на нядзелю.

34.Нехта з хлопчыкаў стралою памчаўся за сторажам.

13. Прачытайце тэкст, зрабіце комплексны аналіз згодна з заданнямі.

1. Функцыянальную разнавіднасць літаратурнай мовы, якая выкарыстоўваецца ў газетах, грамадска-палітычных часопісах, у агітацыйна-

прапагандысцкіх выступленнях, у сродках массавай камунікацыі, прынята

наз ваць публіцыстычным стылем. 2. Асноўнымі функцыямі публіцыстычнага стылю з‘яўляюцца інфармацыйная – паведамленне пра навіны, падзеі, з‘явы грамадскага жыцця, і агітацыйная – фарміраванне грамадскай думкі,

правядзенне ў жыццѐ пэўнай палітыкі і ідэалогіі. 3. Публіцыстычныя творы

ўздзейнічаюць на розум чытачоў або слухачоў шляхам лагічнага доказу і экспрэсіўнага пераканання, а на пачуцці – праз эмацыянальнасць і вобразнасць маўлення. 4. Інакш кажучы, для мовы публіцыстыкі характэрна арганічнае спалучэнне лагічнага і вобразнага пачаткаў, адзінства лагічных доказаў,

разважанняў і мастацка-вобразнай нагляднасці.

Заданні да тэксту:

1.Вызначце стыль тэксту.

2.Вызначце тып 1-га сказа.

3.Знайдзіце ў 1-м сказе слова, напісанае з памылкай, запішыце яго правільна.

4.Ад выдзеленага дзеяслова (1-ы сказ) утварыце дзеепрыслоўе, запішыце.

5.Вызначце часцінамоўную прыналежнасць выдзеленага ў 2-м сказе слова,

запішыце.

6. Запішыце выдзеленае ў 4-м сказе слова ў форме творнага склону.

117

7.Выпішыце з 4-га сказа слова (словы) з прыстаўной літарай.

8.Запішыце выдзелены ў 3-м сказе дзеяслоў у форме 2-й асобы множнага ліку,

вызначце спражэнне.

14. Устанавіце адпаведнасць паміж

выдзеленымі словамі

і іх

характарыстыкай.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

а) Дачытаўшы газету, ѐн устаў і

1)

рознаспрагальны дзеяслоў.

 

 

энергічна стаў хадзіць па пакоі.

2)

дзеепрыслоўе закончанага

 

 

б) Уз шоўш на пагорак, Алесь

 

трывання.

 

 

убачыў перад сабой незнаѐмую вѐску.

3)

дзеепрыметнік прошлага

часу,

 

в) Шкада, у кішэнях яго не было

залежнага стану.

 

 

нічога, што можна было б з’есці.

4)

дзеяслоў ІІ спражэння.

 

 

г) Заасфальтаваная дарога бяжыць

 

 

 

 

кудысьці ўдалеч.

 

 

 

 

 

 

 

 

Т э к с т д л я п е р а к л а д у н а б е л а р у с к у ю м о в у

 

 

Образ как общеэстетическая категория

 

 

Варыянт 1.

 

 

 

 

И ученый, и художник наблюдают идентичные факты действительности.

Первый отталкивается от серии фактов, обобщает их и в своих рассуждениях отвлекается от единичного, оперируя лишь обобщениями, абстракциями.

Второй, наоборот, пристально изучает единичное, угадывая в нем представителя общего. Абстрагированный научный вывод применим ко всем частным случаям, отвечающим выведенным обобщенным характеристикам.

Индивидуальный художественный образ реализует конкретное проявление общего. Вывод о единстве частного и общего, о проявлении общего в частном,

завершающий и научное, и художественное познание мира, осуществляется в научном и художественном мышлении разными путями, с противоположных сторон.

118

Чувственная наглядность и индивидуальность художественного образа –

это как бы первый план произведения. Здесь представлены конкретные объекты

иявления, действуют конкретные люди со своими, только им присущими мыслями и эмоциями. Они вступают в конфликт с такими же конкретными людьми и живут своей индивидуальной жизнью.

Варыянт 2.

Однако единичный факт или явление представляет собой частный случай реализации общей системы. Точно так же каждый герой является представителем своей социальной, профессиональной, идеологической группы

истолкновение двух разных индивидуумов выступает как частное проявление социального, профессионального конфликта. Обобщенный смысл,

заключенный в художественных образах произведения, составляет его глубинный план. Допуская известное огрубление, можно сказать, что первый,

внешний план произведения формирует его сюжет, второй, глубинный – проблематику. Оба неразрывно связаны в единое целое и только в единстве своем представляют художественное произведение.

В. А. Кухаренко

Т э с т ы

Варыянт 1

1.Адзначце правільныя сцверджанні:

a)дзеепрыметнік мае катэгорыі часу, трывання, стану, роду, ліку, склону;

б) дзеепрыметнікі могуць мець формы незалежнага і залежнага стану;

в) дзеепрыметнікі – гэта атрыбутыўныя формы, у сказе выступаюць у функцыі дапасаванага азначэння;

г) дзеепрыметнікі – гэта прэдыкатыўныя формы.

2. Адзначце правільныя сверджанні:

a)найбольш характэрнымі для беларускай мовы з‘яўляюцца дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану прошлага часу;

б) дзеепрыметнікі могуць быць поўнымі і кароткімі;

119

в) часціца не з поўнымі дзеепрыметнікамі заўсѐды пішацца разам;

г) часціца не з кароткімі дзеепрыметнікамі пішацца асобна.

3.Адзначце радкі, дзе згрупаваны дзеепрыметнікі з суфіксам -ан- :

a)абгароджаны, выкашаны;

б) пабудаваны, падрыхтаваны;

в) вынашаны, узнагароджаны;

г) астуджаны, запрошаны.

4. Адзначце словазлучэнні з дзеепрыметнікамі, якія не адпавядаюць граматычным і арфаграфічным нормам беларускай мовы:

a) мучымы ўспамінамі;

б) узнагароджанны медалѐм;

в) пабеляная печ;

г) стоўчаная бульба.

5.Адзначце радкі дзеепрыметнікаў з суфіксам -ен- :

a)заве…ны, абстрал…ны;

б) сплец…ны, зато…ны;

в) зробл…ны, пасол…ны;

г) засе…ны, намул…ны.

6. Адзначце радкі, дзе згрупаваны дзеясловы, ад якіх утвараюцца дзеепрыметнікі з суфіксам -т- :

a) завастрыць, падхапіць;

б) разгарнуць, памыць;

в) разбіць, прапалоць;

г) узнагародзіць, накарміць.

7. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з‘яўляюцца дзеепрыслоўем:

120