Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Практыкум па беларускай мове (Кныш Л.С., Барысенка В.У., Казакевіч Т.Г

.).pdf
Скачиваний:
142
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
1.86 Mб
Скачать

3.Вызначце часцінамоўную прыналежнасць выдзеленага ў 2-м сказе слова.

4.Якім членам сказа з‘яўляюцца выдзеленыя ў 3-м сказе словы?

5.Запішыце выдзеленае ў 5-м сказе слова ў пачатковай форме, пастаўце ў ім націск.

6.Ад дзеяслова, выдзеленага ў 8-м сказе, утварыце і запішыце дзеепрыметнік.

7.Ці з‘яўляюцца словазлучэннем выдзеленыя ў 6-м сказе словы?

8.Да фразеалагізма ў 1-м сказе падбярыце антонім (фразеалагізм),

запішыце.

21.Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх лексічным значэннем.

а) хоць ікону пішы (малюй)

1)

вельмі ўпарты, наравісты

б) падпускаць турусы на калѐсах

2)

вельмі добры ва ўсіх адносінах

в) цырк на дроце

3)

штосьці смешнае, незвычайнае

г) з мухамі ў носе

4)

зусім блізка

д) рукой падаць

5)

выдумляць, маніць

 

 

 

К а н т р о л ь н ы т э с т п а с т ы л і с т ы ц ы

1. Выпішыце з радкоў аказіянальныя метафары.

Дарога. Поўдзень. Стэп, Сухмень.

Ні вѐсачкі, ні горада.

Пад куст залез лупаты цень, –

Горача!

А. Бадак

Зорка босая йшла па зямлі.

Я хацеў ѐй купіць чаравічкі,

Толькі, як згаварыцца, калі

161

У яе незямныя прывычкі.

Р. Барадулін

2.Назавіце фігуру, выкарыстаную ў наступных радках.

Аяк усцешна мне было,

Што сонца, хоць усе абшары Даўно чакала на святло,

Пакуль ты хустачку да твару Не завязала,– не ўзышло!

М. Лужанін

3. Вызначце мастацкія сродкі.

О, якія белалозы каля Прыпяці сівой!

Акрапілі іх марозы срэбразорнаю расой.

Н. Аксѐнчык.

4. Вызначце троп (пераноснага характару) і стылѐвую фігуру.

Тут кажух, і шынель, і бурнос, лапсярдак, і сурдут, і мундзір, а адзін быў і

храк (фрак).

Ф. Багушэвіч

5. Вызначце троп і фігуру ў радках.

Была яна маленькая, сухенькая і зморшчаная, як тая леташняя бульба.

В. Адамчык

6.Вызначце від метафары ў радку.

Іпабегла, дзе абыходзячы хмызнякі, дзе ўзлазячы на верасовы пагоркі,

дарога.

І. Мележ

7.Вызначце тропы, выкарыстаныя ў радках.

1.Напачатку жарабя было ростам з вераб‘я.

162

А. Наўроцкі

2.Меў нейкі Селянін мізэрнага Каня З сабаку, можа, так, ці з добрае шчаня.

К. Крапіва

8. Вызначце мастація сродкі ў радках.

Ах, якая над Гайнай купальская ноч!

Самы раз бы шукаць кветку-папараць,

Самы раз уплятаць летуценні ў вянок,

Самы раз белы корань выкапываць.

Н. Гілевіч

9. Назавіце тропы ў радках.

Слову жывому – на глебу ўрадлівую.

Мѐртваму слову – на камень, на жвір,

Шчыраму сэрцу – долю шчаслівую.

Чэрстваму сэрцу – балота і вір.

С. Дзяргай

10. Вызначце тропы і фігуры, выкарыстаныя ў радках.

Тады нас праклялі нянавісць і любоў, каб мы ўжо не маглі з табой сысціся

зноў.

Не тое што крычаць, паплакаць на плячы, – а нават памаўчаць няма, няма аб чым.

А. Бадак.

11. Вызначце мастацкі прыѐм.

Іду я, значыцца, каля могілак, адганяю думкі аб тым нябожчыку, а яны

так і лезуць, так і лезуць…

М. Гарэцкі

163

12. Вызначце тып (троп) пераноснага значэння.

1. Фуршэт наладзілі «Планета сушы» і «Іспанскі куток»; 2. Пушкін ляжыць на стале; 3. Мінск спіць; 4. Прачытаў «Вячэрні Мінск»; 5. Укралі Страдывары;

6. Падайце Караткевіча з шафы; 7. Купіў «Есентукі-17»; 8. Актыўная аўдыторыя; 9. Хата стаіць на галаве.

13. Вызначце мастацкі сродак.

Свет, у якім мы жывѐм – не наш.

Яго даўно закаханыя параздавалі сваім Дульцынеям, Джульетам.

М. Танк

14. Вызначце троп.

Пад полазам белым з‘інелай падковай Галінкай азяблаю крохне – хрусь.

Як яблык, крамянае і хрупасткое

Слова марознае: «Беларусь».

Р. Барадулін

15. Вызначце мастацкі прыѐм. На чым заснаваны радкі?

Спытаўся Бог у грэшніка: – Чаму шмат піў віна?

У гэтым, кажа, – не мая віна.

Сам знаеш, з гліны ты мяне стварыў,

І каб мне не рассыпацца – я піў.

М. Танк. Перайманне А. Хаяма

16. Вызначце троп, заснаваны на антанімічных адносінах.

1.Лепш з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці;

2.Добрая жонка дом зберажэ, а дрэнная жонка рукавом растрасе.

164

17.Вызначце троп, заснаваны на антанімічных адносінах.

1.У прыродзе, як і ў чалавечых сэрцах, бывае цѐплы халадок і халоднае цяпло. (І. Шамякін)

2. «Няўжо аддадуць?»

неяк з сумнаю радасцю падумала

Сцепаніда.(В. Быкаў)

18. Назавіце тропы.

Гады прайшлі… у кожнага свой шлях,

Ды апынуўся я не ў роднай хаце З усмешкай палахлівай на губах Я сніў цябе ў студэнцкім інтэрнаце.

Р. Барадулін

19. Назавіце троп пераноснага характару ў радках.

1. Брудныя растоптаныя боты выскачылі на пасяродак хаты і пачалі адбіваць польку. (М. Гарэцкі)

2. Сіні гарнітур страсянуў попел са свае цыгарэты. (К. Чорны)

20. Які прыѐм выкарыстаны ў радках?

Усѐ, што ѐсць, і тое, што было,

Маімі спадарожнікамі будзьце:

І колеры, і гукі, і святло, і думкі, і пачуцці.

В. Марціновіч

Ах, песні! Вы – мая ўцеха. І боль мой. І мая туга.

І ласка. І ўспаміны рэха. І прага жыць, пакуль мага.

К. Кірэенка

21. Назавіце рыфму. Як называецца такі верш?

Ці не бачылі вы фрыца,

Што ўсяго цяпер баіцца?

165

Ён баіцца ў лазні мыцца:

Вельмі лѐгка абварыцца.

У цырульніка – галіцца Можа з горла кроў праліцца…

П. Панчанка

22.Назавіце тропы і фігуры ў радках.

Ікалі душа панікла ў журбе,

Я паслаў вясѐлы вецер па цябе.

Што ѐсць моцы паімчаўся ѐн, але Пераблытаў вецер хаты ў сяле…

А. Бадак

23.Якія эпітэты ўжыты ў радках.

Згублю палахлівую радасць У цемры душы.

І пайду, сваю праклінаючы слабасць Самотную клікаць бяду.

А. Бадак

24. Назавіце мастацкія прыѐмы і тропы ў радках.

Ты – яд, паэзія. Ты – сад З адзіным яблыкам спакусным.

Над ім – каторы год падрад! –

Мае збалела прагнуць вусны… Ты – боль, паэзія. Ты – бой.

Ты – праўды непрыступнай вежа.

Я – праведнік і грэшнік твой,

Пусці мяне ў сваѐ бязмежжа.

Л. Галубовіч

166

25. Назавіце мастацкія прыѐмы, выкарыстаныя ў радках.

Куды ні глянеш – людзі, людзі,

Куды ні глянеш – шэльмы, шэльмы,

Куды ні глянеш – б‘юцца ў грудзі,

Што значыць: правільныя вельмі.

К. Купала

26. Вызначце стылістычны прыѐм, выкарыстаны ў радках.

Там край лясны і людзі там лясныя:

Сасноўскія, Каліны, Лазнявыя,

Паддубскія, Дуброўскія, Дубягі,

Альхоўскія, Альшэўскія, Карагі,

І гарады лясныя там, і вѐскі:

Залессі, Берастовіцы, Бярозкі,

Бярэзніцы, Дубровы, Дзераўныя,

Бары Святыя, Добрыя, Старыя…

А. Лойка

27. Назавіце троп, які ляжыць у аснове верша.

Які сѐння дзень і якая дата?

Для каго будзень,

Для каго свята.

Недзе – засуха,

Недзе – макрэча.

Аднаму – разлука.

Другому – сустрэча.

І ніхто на свеце разгадаць не ўмее – Што яно здарыцца, як звечарэе…

А. Грачанікаў

167

28. Вызначце фігуру ў радках.

Галубоў галубіная сварка

Колькі іх, галубіных чубоў,

На плошчы Святога Марка

Карміла ты галубоў.

М. Сяднѐў

29. Вызначце прыѐм, на якім заснаваны радкі з верша Р. Барадуліна «Па схіле алфавіту».

Адчай, аратай, аброк, асянішча, ахвяра,

Апрамецце, аблітная, аблігацыя, аблога,

Ажамеры, аберуч, асвер, аброць,

Аплітанік, аполак, асецішча, аер, абцугі,

Адворня, адрына, асіта, аскома.

30.Назавіце тропы ў радках.

Адзяўчына з вачыма блакітнымі

Суседу дурному, як бот,

Адуванчык тыцнула спрытна Ў шырокі, як ступа, рот.

К. Караткевіч

Т э к с т д л я п е р а к а з у Клѐн

Клѐн памятаў усѐ. Ён памятаў той далѐкі-далѐкі дзень, калі ў лес прыйшоў чалавек з рыдлѐўкаю і, асцярожна падкапаўшы кволыя карэньчыкі, панѐс яго ў вѐску, каб стаць яго першым гаспадаром.

Клѐн падымаўся ўсѐ вышэй за хату, калі аднойчы прачнуўся ад ляманту сваѐй першай гаспадыні і ўбачыў, як нейкія людзі вывелі гаспадара на падворак, збілі з ног і доўга, з асалодаю дратавалі яго ботамі, раз-пораз выгукваючы: «Бе-ла-рус! Пся крэў!» Яны забралі гаспадара з сабою, і клѐн больш не ўгледзеў яго на дарозе, якою людзі вярталіся з горада.

168

Яго цяперашні гаспадар быў тады белагаловым хлопчыкам, з якім ѐн дзяліўся ўвесну сваім салодкім сокам. Яны разам раслі, яны разам бачылі, як аднаго дня паўз вѐску, у той бок, куды ўвечар апускалася сонца, ішлі танкі і як праз два гады адтуль паўзлі іншыя танкі з чорнымі павукамі на вежах. Клѐн памятаў, як гарэла вѐска і ў начным чарноцці хаты цвілі велізарнымі і жудаснымі чырвонымі кветкамі.

Але найчасцей яму чамусьці прыгадваліся тыя дзіўныя патайныя ночы, у

якія малады гаспадар пільнаваў сад у пастаўленым пры самым камлі будане і штоночы з цемры ўзнікала прыгожая, як рабінка, дзявочая постаць. Гаспадар браў дзяўчыну за рукі, яны сядалі побач на шапаткое сена, і клѐн узрушана і шчасна адчуваў сябе сведкам нейкай найвялікшай таямніцы і, поўны нязвыклага хвалявання, баяўся нават шапацець лістотай.

А пасля ў яго зялѐнай засені ў летнія дні падвешвалі калыску: спярша са старэйшым, Алесем, а тады з малодшым, Віцем. Потым тыя навучыліся лазіць па ім, і клѐн неяк светла адчуў цеплыню іхніх дзіцячых рук, слухаў іх галасы і гадаў, каторы з малых стане яго трэцім гаспадаром.

Ён памятаў і дзень, як услед за старэйшым братам выправіўся ў вялікі свет і малодшы брат. І ѐн, клѐн, зразумеў, што трэцяга гаспадара ўжо не прычакае…

У. Арлоў

Т э с т ы

Варыянт 1

1. Адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчана памылка ў дапасаванні прыметніка да назоўніка.

a) шырокая стэп;

б) вялікі гусь;

в) сцянны жывапіс;

г) дубовы камод.

2. Адзначце радкі, у якіх усе словы з‘яўляюцца сінанімічнымі.

169

a) адмысловы, выдатны, беззаганны;

б) голасна, звонка, гучна;

в) вялізарны, агромністы, гіганцкі;

г) злавацца, гневацца, абгаворваць.

3.Адзначце радкі, у якіх згрупаваны паронімы.

a)штучны – натуральны;

б) прастудны – прастудлівы;

в) масціты – масцісты;

г) бясстрашны – адважны.

4.Адзначце радкі, у якіх згрупаваны амафоны.

a)рот – род, весці – везці;

б) лячу (ляцець) – лячу (лячыць);

в) грубка – групка, казка – каска;

г) мог – мох, паз – пас.

5. Адзначце радкі, у якіх пары слоў з‘яўляюцца антанімічнымі. a) камфортны – дыскамфортны;

б) бедны – заможны;

в) злосны – раззлаваны;

г) бяспечны – небяспечны.

6.Адзначце сказы, у якіх фразеалагізм з‘яўляецца выказнікам.

a)Ігнат маўчаў зубы сцяўшы.

б) Рукі ў яго – хоць рэпу сей.

в) Васіль прачытаў кніжку адным духам.

г) Ноч – хоць іголкі збірай.

7. Адзначце фразеалагізмы, якія адпавядаюць значэнню ‗мала‘, ‗вельмі мала‘.

170