Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Практыкум па беларускай мове (Кныш Л.С., Барысенка В.У., Казакевіч Т.Г

.).pdf
Скачиваний:
142
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
1.86 Mб
Скачать

не перастаў падрульваць улева. Вось левае кола ўжо датыкнулася травы на грудку. Пранесла!

– Ага, пакацілася велікоднае яечка! – пераможна гукнуў, паднімаючы, як алімпіец на подыуме, рукі ўгару, Валодзя і заспяваў, здаецца, тады з беларускай песні паўстанцаў Каліноўскага «Ой, закурэла ды сырымі дрывамі».

Так Караткевіч стаў хросным бацькам майго чырвонага «Масквіча», адною метафарай зняў з яго бірку-мянушку пажарнай машыны. Вось што значыць паэтычнае бачанне. Яно не фіксуе, а дае найменні рэчам.

Паводле Ул. Калесніка

1.Тэставыя заданні.

1.Словы Эйзенхаўэра пра «Масквіч-407» гучалі

a) сур‘ѐзна;

б) іранічна;

в) здзекліва;

г) пагрозліва.

2.Уладзімір Караткевіч аўтару

a)спадабаўся, бо быў акуратна апрануты.

б) не спадабаўся, бо быў гаварлівым спрэчнікам, разбуральнікам асноў.

в) спачатку не падабаўся, але потым ѐн ацаніў Караткевічаву дапамогу.

г) спадабаўся сваім тонкім паэтычным бачаннем свету.

3. Сэнс назвы нарыса «Велікоднае яечка» становіцца зразумелым з таго, a) які падмацунак узялі з сабой Калеснік, Брыль і Караткевіч.

б) што Калеснік, Брыль і Караткевіч выправіліся ў падарожжа пасля Вялікадня.

в) якія словы вымавіў Караткевіч пасля выратавання чырвонага

«Масквіча» з балота.

г) якія творы пісаў Караткевіч.

181

4. Фразу «Нехта, выпускаючы яго (аўтамабіль) з завода, не іначай як не тройчы адпляваў» можна разумець

а) у прамым сэнсе: у СССР на заводах усе рабочыя тройчы плявалі на машыну. а ў выпадку з «Масквічом» аўтара традыцыя была парушана.

б) у пераносным значэнні: усе рабочыя дрэнна выконвалі сваю працу

«тройчы плявалі на яе», а нехта адзін працаваў добра.

в) у пераносным значэнні: паколькі, паводле народнага звычаю, каб засцерагчыся ад нячыстай сілы, раілі тройчы плюнуць праз левае плячо,

фразу трэба разумець, што ў падарожжах на «Масквічы» аўтару не шанцавала.

г) у пераносным значэнні: у машыне штосьці было не дароблена, але гэтыя непаладкі не выяўляліся адразу.

5.Чырвоны колер уласнай машыны пасля падарожжа аўтару а) пачаў падабацца, бо з машынай чырвонага колеру амаль не здараецца аварый.

б) працягваў не падабацца, бо аўтара дражнілі «пажарнікам».

в) пачаў падабацца, бо ў народзе ѐн лічыцца сімвалам хараства.

г) пачаў падабацца, бо Караткевіч сваѐй метафарай зняў з «Масквіча» бірку-мянушку пажарнай машыны.

3.Назавіце тры творы беларускіх пісьменнікаў, якія згадваюцца ў тэксце.

4.Па якіх прыкметах можна вызначыць час дзеяння апавятання?

Тэ к с т 2

Начны арган Зося была незямной прыгажосці. Ён адчуваў у ѐй далѐкі загадкавы свет.

Незямная прыгажосць патрабавала незямных колераў. Але дзе фарбы, якія далі б святло і колеры далѐкага загадкавага свету? Шукаць незямное святло было

182

пакутай, як і кахаць. Салодкай і разам з тым невыноснаю. Ён успамінаў Зосю ў светлай, з карункамі, сукенцы, якая вельмі пасавала да яе зграбнай паставы. Яна была сімвалам мая. Яна была тым духмяным ветрыкам, пад якім ажываюць кветкі.

Ён днямі шукаў на палатне патрэбны тон, ловячы сваѐ натхненне на ўзыходзе сонца, калі першая хваля святла пачынала саграваць лясныя ваколіцы,

лугавую раскошу траў, абуджаючы ад начной спячкі кожную кветку, званочкі і парасончыкі, зрывала з азѐрнага люстра белую начную коўдру, падсіненую ўльтрамарынавым золакам, разводзіла на бяскрайнім люстры бірузовую паводку, на якой пачынаў разгарацца дзень. Але ранішняе абуджэнне зямлі і вады не нараджала азарэння душы. Ён шукаў яго пазней, калі выспяваў,

наліваўся на сонцы дзень, святло якога здавалася спакайнейшым за святло раніцы, без той кволасці, нервовасці, няпэўнасці – спакойнае ў велічы дня. Але і дзень мінаў, праляталі за днямі дні, блізіўся час ад‘езду з Краснаполля,

райскага куточка на Віцебшчыне, дзе жылі бацькі, а фарбы на палатне не загараліся полымем, якое паліла сэрца.

І вось аднойчы… Была ноч, і ўсѐ пачалося ў сне, калі ўбачыў рыжую галаву ксяндза

Каятана. Вочы яго былі заштораныя вейкамі, быццам ѐн спаў, але прыгожы круглы твар то азараўся жаўтлява-ружовым святлом, то шэрх, тануў у змроку.

Гэта адбывалася пад музыку, падобную на раскаты грому ці гнеў нетраў, які з зямнога палону рваўся да неба, а тут, на зямлі, разліваў незямное святло, што змывала твар Каятана, на месцы якога адразу ўзнікалі рукі, вялізныя хударлявыя рукі – яны нервова і моцна, нібы спляценнямі каранѐў, білі па клавішах. Дык няўжо то рукі ксяндза? Можа, рукі арганіста Зэліка? Звычайна ў касцѐле іграў Зэлік, ѐн жа флейтыст у аркестры і бадзяга. Але гэтакія рукі былі адно ў ксяндза – вялізныя, моцныя, нервова-чуйныя да кожнага гуку тут, на зямлі, і там у небе, – які таксама неаднойчы садзіўся за арган. Вось яны ўзляцелі высока, на імгненне застылі ў паветры, але адтуль, з вышыні,

абарваліся ўніз, у паводку загадкава-фасфарычнага святла, і тая паводка

183

шуганула ўгару, у вышыню нябѐсаў, а там, у нябѐсах, расплылася па ўсім высокім абшары. Ужо і сябе адчуў на вышыні, адчуў, што некуды ляціць, лѐгка і свабодна, як можа ляцець дух; ляцеў увесь, з усім целам і духам, і ўжо на вышыні пазнаў музыку. То была знаѐмая музыка, якая часта гучала ў касцѐле над возерам, ад якой заўсѐды замірала ў замілаванні сэрца, а ў маці, што ў час службы стаяла побач, на твары пачыналі блішчаць слѐзы.

Расплюшчыў вочы і толькі тады зразумеў, што ляжыць на ложку ў бацькоўскім доме на беразе Нешчарды. Пахла язмінам і воскам яшчэ цѐплых свечак у кубачках прыгожага меднага кандэлябра на круглым століку, дзе ляжаў эцюднік. На кандэлябры ззяла тое самае загадкава-фасфарычнае святло.

Усхапіўся, стаў на коўдру, якая спаўзла ўначы, – усе апошнія ночы спаў неспакойна, і кожную раніцу коўдра ляжала на падлозе. Акно было прачыненае, і гэта з саду ў пакой плылі востры водар язміну і святло ночы.

Падышоў да акна, расчыніў яго і ў піжаме саскочыў з падаконніка ў сад. Сад залівала тое самае святло, што ляжала на кандэлябры ў спальні, што бачыў у сне на твары і руках ксяндза. Але яно лілося на зямлю з неба паміж кронаў старых яблынь. Калі гэта святло месяца, то дзе месяц? Фасфарысцыравала само неба, ахопленае загадкавым белым полымем. Чулася музыка – меса Грыга.

Ён кінуўся ад дома ў бок алеі, над якою блішчала неба і чулася музыка.

Падалося, што яна гучыць у касцѐле. Яна была нібыта адной стыхіяй з гэтым дзіўным святлом, якога ніколі не бачыў раней. Можа, святло абудзіла касцѐльны арган? Не рукі Каятана, а незямное святло – нябеснае ззянне?

За алеяй выскачыў на зялѐны газон, спыніўся. Так – гучаў арган, гучала любімая маміна меса. Але не ў касцѐле. Тут арганам была прырода, небам касцѐла – само неба, арганнымі трубамі – патокі незвычайнага ў белым бляску святла, якое лілося з неба.

Зноў убачыў перад сабой Зосю. Здалося, што на партрэце, які пачаў, яна павінна быць на фоне начных нябѐсаў, жамчужна-фасфарычных.

Кінуўся ў пакой да палітры. Спяшаўся. Баяўся, каб не пагасла фасфарычная гама ночы, яе нечаканае ззянне, каб не змоўкла меса. Святло было

184

не толькі фонам, але і дыханнем дзявочага твару. Ён, мастак, злавіў нарэшце яго і быў упэўнены, што не згубіць.

Не, трэба было дачакацца раніцы, каб у яе натуральным святле зразумець,

што знайшоў гэтай ноччу і чаго вартыя нечаканае святло ночы і яе музыка. І

ўрэшце – яго каханне да Зосі Лапарэвіч.

Раніца была яшчэ далѐка, і ѐн, седзячы ля акна, паклаўшы галаву на падаконнік, заснуў. Саснілася першы бацькавы маѐнтак, узгорак над рэчкаю Друць, кусты шыпшыны над вокнамі. У гэтым доме ѐн нарадзіўся, каля яго ўбачыў першыя малюнкі прыроды.

Потым сасніўся малюнак, калі яму было гадкоў пяць і сям‘я жыла ў Арле.

Па ўсім горадзе ззялі ілюмінацыі, гірлянды, на вуліцах і плошчах ігралі ваенныя духавыя аркестры – краіна святкавала перамогу над туркамі. Ён гуляў па горадзе з няняй і, узбуджаны незвычайным відовішчам, дадому ісці не хацеў.

І пазней, калі ў доме сабралася ўся сям‘я, яму сказалі, што за непаслухмянства на вуліцы ѐн заўтра будзе сядзець дома. Страшэнна пакрыўджаны, ѐн заявіў,

што паедзе на вайну. Яго не супакойвалі, не адгаворвалі – на вайну, дык на вайну. Пачалі збіраць. Збіралі ўсе, у тым ліку і дзядзька Уладзіслаў, які добра ведаў, што такое вайна, бо ўдзельнічаў у паўстанні, быў асуджаны на смяротную кару, пасля замененую катаргай у Сібіры. Дзядзька Уладзіслаў загадаў прынесці дзіцячую стрэльбачку і шаблю. Ранец напакавалі піражкамі і цукеркамі. Яшчэ бацька спахапіўся, што не ўзялі начны гаршчочак, без якога на вайне не абысціся. Гаршчочак загарнулі ў прыгожую паперу. З‘явіўся фурман.

Ён з парога спытаў, хто збіраецца на вайну, сказаў, што трэба спяшацца, бо ўжо ваенны цягнік дае гудкі адпраўлення. Праводзіць выйшлі ўсе. І вось ѐн,

пяцігадовы Віталік, сядзіць у пралѐтцы. З ім усе развітваюцца, даюць апошнія парады, як весці сябе на вайне, і даводзяць праводзінамі да таго, што ѐн пачынае горка плакаць. І так са слязамі на вачах, прачынаецца.

Прачнуўшыся, адарваўшы галаву ад падаконніка, убачыў, што ўжо добра світае. Ён хутчэй падыходзіць да эцюдніка, і тут ахоплівае пачуццѐ не то сораму, не то жаху. З палатна глядзіць прывабны авал дзявочага твару, але гэта

185

авал святой з іконы, у якім няма жыцця, хоць ѐсць незразумелая чысціня і свячэнне загадкавай душы. Зосіна душа?

Зрабілася страшна. За яе і за сябе. Спачатку – за яе. У святле нябѐсаў,

можа, ззяла душа, але гасла жыццѐ, з чым ѐн не мог змірыцца. Бляклы колер прымусіў паверыць трывожным чуткам, якія хадзілі пра яе здароўе. Ён зноў пачуў гукі аргана – месу Грыга.

Вось яна – улада колераў і ўлада святла. У колерах і святле – таямніца жыцця свету? Зразумеўшы іх, ці можна спасцігнуць душу чалавека, яго лѐс і драму?

Акрылены?.. Так! Але адно ў самыя першыя хвіліны адкрыцця.

Наступным пачуццѐм, якое прыйшло вельмі хутка, была разгубленасць перад вобразам Зосі. Знайшоў, здаецца, галоўнае – колер, праз яго спасціг душу,

хваробу каханай, але на палатне не было жыцця, нават бляску вачэй пад доўгімі вейкамі. Партрэт Зосі схаваў. Ад каго? Перш за ўсѐ – ад сябе.

А лета кацілася. Хлеб быў зжаты. Вецер распранаў дрэвы. Сэрца засумавала. Блізілася развітанне з Зосяй. Разлука трывожыла. Але пазбегнуць яе было немагчыма…

Па дарозе на станцыю стаяў маѐнтак Лапарэвічаў. Зося выйшла на ганак.

На ўсѐ жыццѐ запомнілася яе мілая постаць на фоне дзікага зачырванелага вінаграду. Стаіць, абняўшы белую калону. На доўгіх вейках – слѐзы.

Ён назаўсѐды развітваўся са сваім першым каханнем. Гэта падказвалі злоўленыя пэндзлем фасфарычныя колеры, якія ядналі мілы вобраз з далѐкім,

загадкавым, але не з гэтым, зямным, светам. І яшчэ – яе слѐзы.

У шэрых нябѐсах пратрубілі журавы. Страта Зосі абвастралася адчуваннем, што яе партрэт не напіша ніколі. З‘явілася адчуванне страты самога сябе. Следам за журавамі плылі шэрыя восеньскія хмары. Яны плакалі і смяяліся. Нібыта плылі не хмары, а фарбы, яму не падуладныя.

Паводле В. Карамазава

1.Тэставыя заданні.

1.Герой

186

a) упершыню пачуў арганную месу Грыга ноччу ў касцѐле.

б) часта чуў арганную месу Грыга днѐм падчас службы ў касцѐле.

в) некалькі разоў чуў ноччу арганную месу Грыга ў выкананні ксяндза Каятана.

2.Герой быў у роспачы, бо

a)не мог падабраць фарбы для партрэта Зосі.

б) трэба было пакідаць бацькоўскі дом.

в) ноччу пачуў незвычайна прыгожую музыку.

3.Ноччу

a)герой выбег у парк, каб там сустрэцца з Зосяй.

б) герой выбег у парк, каб даведацца, адкуль гучыць арган.

в) герой спаў і ў сне чуў гукі аргана і бачыў неба, ахопленае загадкавым фасфарычным полымем.

4.Успаміны з дзяцінства героя ўведзены ў твор, каб

a)надаць апавяданню лѐгкае гумарыстычнае гучанне.

б) паказаць, што з ранніх гадоў у героя нічога не атрымлівалася.

в) дзіцячыя слѐзы ў сне сталі прадчуваннем душэўных пакутаў героя на яве.

5.Раніцай накід партрэта Зосі герою

a)не спадабаўся, бо каханая на ім была жахлівая і непадобная да сябе.

б) спадабаўся, бо былі знойдзены патрэбныя колеры і праз іх спасцігнута душа каханай.

в) здаўся страшным, бо з палатна глядзеў прывабны авал святой з іконы, у

якім няма жыцця.

6.Партрэт Зосі

a)адсутнічае ў тэксце апавядання.

187

б) ярка абмаляваны некалькімі рысамі.

в) адзначаны нязначнымі дэталямі.

7.Коўдра, згаданая ў пачатку апавядання

a)адыгрывае асноўную сэнсавую ролю.

б) дапамагае раскрыць душэўны стан героя.

в) гаворыць пра несупадзенне знешняга выгляду героя і яго настрою.

8.Тэма расставання з каханай…

a)з‘яўляецца асноўнай для ўсяго твору.

б) звязана толькі начнымі перажываннямі героя.

в) актуальная толькі для апошняй часткі.

Т э к с т 3.

Беларускі дызайн: асноўныя рысы і асаблівасці стылю

Паводле заснавальніка і арт-дырэктара архітэктурнай студыі «ZROBIM architects» Андруся Бездара, у сучасным беларускім інтэр‘еры і архітэктуры можна вылучыць сем адметных рыс. Як і ў чым выяўляецца беларускасць? Ці можна гаварыць пра яе ландшафтную, гістарычную, ментальную абумоўленасць?

Кантэкстуальнасць – стыль вызначаецца месцам. У Беларусі будынкі не прынята вылучаць з ландшафтнага кантэксту. Гэта характэрна для ўсѐй забудовы, як гарадской, так і вясковай. У беларусаў спрадвеку акуратнае стаўленне да дамінантнай забудовы: яна не вызначаецца асаблівай пампезнасцю. Напрыклад, вядомы Чырвоны касцѐл у Мінску – лаканічны і просты. Сучасны замоўца архітэктурнага праекта хоча, каб дом гарманізаваў з навакольным асяроддзем і не вылучаўся сярод суседніх забудоў.

Лаканічнасць. Беларуская архітэктура без пампезнасці не таму, што не хапае грошай, а таму, што беларусам яна непатрэбная. Кантэкстуальнасць і

188

лаканічнасць – гэта тое, што збліжае беларускі дызайн са скандынаўскім – простым, функцыянальным і надзвычай папулярным сѐння ва ўсім свеце.

Белы і шэры колеры. У Беларусі мала сонечных дзѐн, таму ў інтэр‘еры здаўна пераважае белы колер, які рассейвае сонечнае святло і робіць памяшканне больш светлым. Акрамя белага, беларускі інтэр‘ер і экстэр‘ер мае шмат шэрага колеру. З даўніх часоў беларусы амаль усѐ рабілі з натуральнага дрэва, якое мае ўласцівасць станавіцца з часам шэрым. А ў інтэр‘еры выкарыстоўвалася пераважна ільняная тканіна, таксама белага ці светла-

шэрага колеру. Сѐння ў сельскай мясцовасці дамы ўжо фарбуюць у яркія колеры, аднак традыцыйны шараваты колер дрэва зачапіўся ў свядомасці беларусаў, і ѐн здаецца прыгожым. Схільнасць да светлых колераў у дызайне хатняга інтэр‘еру ды і адзення дае пэўнае ўяўленне пра склад душы беларусаў.

Большасць будынкаў на праспекце Незалежнасці ў Мінску шэрага колеру і зноў жа не таму, што не хапае сродкаў на фарбу. Дызайнеры брытанскай кампаніі INSTID, распрацоўваючы брэнд горада «Think Minsk», шукалі нешта адмысловае і «знайшлі» колер неба, які і ўзялі за аснову. Цэнтр Мінска малапавярховы і амаль манахромны, затое шырокія вуліцы дазваляюць блакітнаму колеру неба стаць дамінантай горада. У гэтым плане Мінск адрозніваецца ад іншых еўрапейскіх гарадоў.

Натуральныя матэрыялы і развітая рамесная драўляная вытворчасць.

Беларусы выкарыстоўваюць разнастайныя прыѐмы працы з дрэвам. Гэта натуральна, бо ў Беларусі шмат лясоў. Пластыка дрэва дыктуе лаканічныя формы, характэрныя для нашага стылю. Як і ў сучасным скандынаўскім дызайне, часцей за ўсѐ гэта не машынная, а ручная вытворчасць. Акрамя дрэва,

беларусы выкарыстоўваюць камень, цэглу, гліну і абавязкова лѐн, з якога ствараюць элементы інтэр‘еру. Цяжка ўявіць беларускі інтэр‘ер са шкла,

бетону, металу. Сѐння сцвярджаецца, што кожны матэрыял мае сваю энергетыку. Дрэва і лѐн валодаюць, бадай, самай моцнай энергетыкай сярод іншых матэрыялаў. Яны абуджаюць у чалавеку пачуццѐ спакойнай засяроджанасці, глыбакадумнасць і размеранасць.

189

Праца з формай і канструктывізм. Да архітэктуры ў беларусаў хутчэй скульптурны падыход. Як правіла, беларускія аднакаляровыя будынкі маюць цікавую скульптурную форму. Канструктывізм, які грунтуецца на спалучэнні простых геаметрычных формаў, быў папулярным у Беларусі ў 1930-я гады.

Аўтар многіх узведзеных у той час мінскіх будынкаў – Дома ўраду, Дома афіцэраў, Акадэміі навук, Тэатра оперы і балета – архітэктар Іосіф Лангбард,

аддаючы перавагу беламу і шэраму колеру, найперш працаваў з формай. Гэтыя будынкі сталі вызначальнымі ў архітэктуры Мінска і стварылі адметнасць беларускага стылю. Дарэчы, савецкі, i беларускі ў тым ліку, канструктывізм моцна паўплываў на сусветную архітэктуру.

Дамы з унутраным дворыкам. Так рабілі нашы продкі. Толькі яны стваралі ўнутраны двор за кошт гаспадарчых прыбудоў, а сѐння яго праектуюць у межах аднаго дома. Дамы з атрыумам (унутраным дваром) адпавядаюць прагматычнаму беларускаму менталітэту і мясцоваму клімату. Яны дапамагаюць зберагчы цяпло, бо гаспадарчая прыбудова з паўночнага боку засцерагае ад вятроў. Большасць вокнаў звычайна выходзіць на паўднѐвы бок,

што таксама змяншае ў доме страту цяпла.

Схаванасць ад чужых вачэй. Калі беларусу трапляецца кавалак зямлі з перападам рэльефу, ѐн імкнецца зрабіць так, каб з дарогі дом падаваўся невялікім, а з іншага боку, схаванага ад вачэй, мог выглядаць сабе і як шыкоўная віла.

Сучасны дом у беларускім стылі – гэта, зразумела, не копія хаты продкаў. Мы ўсѐ ж жывѐм у XXI стагоддзі. Але, будуючы сучасны дом, варта карыстацца досведам і прыѐмамі дойлідаў мінулых пакаленняў. А яны рабілі дамы экалагічнымі, цѐплымі, утульнымі і з надзейных, даступных для апрацоўкі матэрыялаў. Гэты досвед складваўся праз стагоддзі, з улікам тутэйшага ландшафту і клімату, і адлюстроўвае непаўторнае беларускае светабачанне.

1. Тэставыя заданні.

190