Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Практыкум па беларускай мове (Кныш Л.С., Барысенка В.У., Казакевіч Т.Г

.).pdf
Скачиваний:
142
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
1.86 Mб
Скачать

14.Спішыце, расстаўляючы знакі прыпынку. Абазначце нумары тых сказаў, якія адпавядаюць схеме: – П, – а і а: – П.

1.Прыйшоў я з вялікім рашэннем пакорліва загаварыў поп і троху памаўчаўшы дадаў я вырашыў змяніць чорную расу свяшчэнніка на сялянскую вопратку. 2. А чаго гэта цѐтка слѐзы ў цябе пыталася Ігнаціха Дамеціху што журботна гнулася і ўздыхала. 3. Нам трэба хлеб нудным трохі раздражнѐным голасам прамовіў Апейка вельмі многа хлеба (паводле І. Мележа). 4. Што гэта ў нас усѐ не так як у людзей раздумна сказаў Пятрок пазіраючы на мільготкі агеньчык газнічкі. 5. Ну і змяя ну і гадзюка знясілена точачы ў жвір рыдлѐўку сказаў Пятрок і трохі счакаўшы дадаў колькі харошых людзей пагінула а гэты вось раскашуе. 6. Анютка трохі суняўшы ўзрушанасць гаварыла ламаючы на грудзях рукі я ж не ведаю што цяпер рабіць (паводле В. Быкава).

15.Адзначце нумары сказаў з простай мовай, у якіх парушаны пунктуацыйныя нормы.

1.«А, вандроўнік вярнуўся! – узрадавана прамовіў Бураўскі і дадаў: Мы цябе чакалі».

2.Нялѐгка даецца навука сялянскім дзецям, – раздумна заўважыў госць,

павярнуў голены з моцнымі пашчэнкамі твар да стала і дадаў. – А вот жа

вучацца.

3.– Я ўстрымаўся, – ціха і няўпэўнена сказаў Васіль.

4.– Што, цѐтка, правяраеце, які касец. – хітравата спытаў старшыня.

5.– За што вы мяне крыўдзіце? – уздыхае і мнагазначна адказвае кавалер.

6.– Што ж, браткі, заставайцеся надалей, – сказаў непаслухмяным языком Тарас, – жывіце, бо цяпер жа ўсѐ роўна.

7.– Так не жартуюць, сурова сказаў Бубновіч.

8.– Адкуль жа ў цябе гэтая ўпэўненасць без усякіх падстаў? – здзівіўся я і,

падумаўшы, дадаў: – выпіў лішняе…

9.Узрушаным голасам ѐн казаў:

Распуста цяпер такая, якую прадказвалі прарокі на канец свету.

131

10.«Ці не было тут калі возера, – думаў Сцѐпка.

11.Мікіта думае, што яму рабіць далей.

12.Жыццѐ – штука складаная, – сказаў Апейка.

13.– А хіба для гэтага трэба спецыяльныя курсы скончыць? Спытаў Лабановіч.

14.Паказаўшы рукою на крэсла каля стала супраць свае асобы, ѐн ветла прамовіў:

Прашу садзіцца.

15.Янка дадаў: Мы людзі бестурботныя, на ўсѐ добрае ахвотныя, хлопцы вясѐлыя, хоць пяткі нашы голыя, ні аб чым не тужым і цару не служым.

16.– Робяць мне экзамен падумаў ѐн і ўголас дадаў: Ну што ж? або пан, або прапаў.

17.– Вось ты ўжо і надзьмуўся як мыш на крупы, – пагардліва сказаў Балоціч.

– Пасядзі, перакусім.

18.І нічога тут не шкада вам пакідаць? – Спытала Ядвіся, і вочы яе засмяяліся хітраю ўсмешкаю.

19.– Я не ведаю, што цяпер за кавалеры, – казаў зневажальна пан Баранкевіч і,

троху памаўчаўшы, дадаваў: Ні рыба ні мяса.

20.«Каго там чэрці нясуць, – думае ѐн.

21.Я чую ў яе акцэнце нешта роднае, хоць гаворыць яна даволі добра па–расійску, і я пытаюся «А вы не з Магілѐўшчыны, перасяленка?

22.– З Хоцімску я, калі, можа ведаеце, адказала па–беларуску.

16.Запішыце сказы да схем.

1.– П? – а. – П.

2.– П, – а, – п .

3.– П! – а. – П.

4.– П, – а і а: – П.

5.А: «П».

6.А: «П!»

7.А: « П?»

132

8.А. «П?» – а.

9.– П! – а і а: – П.

10.А. «П!» – а.

17.Прачытайце тэкст, зрабіце комплексны аналіз згодна з заданнямі.

1.Лукавіцын лічыў сваім абавязкам любіць паэзію. 2. Пераймаючы

«певца Фелицы», ѐн сам нярэдка пісаў оды і розныя іншыя высакапаэтычныя рэчы на ўсялякія выпадкі, чым і прымусіў уздыхаць па сабе не адно кісейнае стварэнне. 3. Жанатым Лукавіцын ніколі не быў. 4. Нягледзяч на свае паэт чн я грашкі, чалавек ѐн быў разважлівы, сур‘ѐзны і практычны. 5. Ён умеў трымаць сэрца сваѐ на аброці, прыкрываючы яго ў патрэбныя моманты панцырам практычнага розуму ад небяспечных стрэл амура. 6. На словах да жаніцьбы ѐн адносіўся скептычна, называў гэта «абабіцца» і «надзець хамут».

7. Ён нават нейкі час быў патайным прыхільнікам «свабоднай любві» – ідэі ў той час даволі рэдкай, але для распусных ласуноў больш выгоднай, чым цяпер,

бо слабейшая палавіна «вольнага саюзу» абаранялася законам куды слабей, як цяпер; апрача гэтага, на яе лажыўся і ўвесь цяжар грамадскай думкі.

Паводле К. Крапівы

Заданні да тэксту:

1.Вызначце стыль тэксту.

2.Вызначце від падпарадкавальнай сувязі ў выдзеленым словазлучэнні ў

1-м скаазе.

3.Знайдзіце ў 2-м сказе слова, напісанае з памылкай, запішыце яго правільна.

4.Вызначце разрад выдзеленага ў 2-м сказе займенніка.

5.Якім членам сказа з‘яўляюцца выдзеленыя словы ў 4-м сказе?

6.Вызначце часцінамоўную прыналежнасць выдзеленага ў 5-м сказе слова,

запішыце.

7.Ад выдзеленага ў 7-м сказе дзеяслова ўтварыце дзеепрыслоўе, запішыце яго.

8.Вызначце тып 7-га сказа.

133

18. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі ў сказе словамі і іх

часцінамоўнай прыналежнасцю.

а) Ігнат выйшаў нават не развітаўшыся як след.

1)

злучнік

б) Ай-яй-яй, што за цуд!

2)

прыслоўе

в) Навокал млына быў густы альховы зараснік.

3)

выклічнік

г) Міхал хадзіў і бунтаваўся і на ляснічага

4)

прыназоўнік

злаваўся.

5)

часціца

д) Побач сціпла прысеў хлопец у чорным паліто.

 

 

 

 

 

Т э к с т д л я п е р а к л а д у н а б е л а р у с к у ю м о в у Бойтесь речевых штампов!

Они делают речь бедной и невыразительной. Это избитые, постоянно применяемые слова, словосочетания, фразы. Речевые ситуации различные,

люди разные, а языковые средства, используемые ими, одни и те же. Например,

очень распространенными стали такие выражения-штампы, как развернуть мероприятие, поставить во главу угла, поставить вопрос, поднять на должную высоту, нацелить внимание на выполнение задач, идя навстречу знаменательному юбилею.

Как же возникают речевые штампы? Прежде всего они создаются за счет распространения в нашей речи канцеляризмов, т. е. слов и оборотов официально-делового стиля. Как часто стали звучать тяжелые канцелярские обороты: в деле повышения успеваемости, по части удовлетворения запросов, в

силу слабости работы, ввиду отсутствия, по линии создания и т. д. Они лишают речь простоты, живости, эмоциональности, снижают эффективность устного слова.

К. И. Чуковский назвал распространение канцеляризмов в речи болезнью нашего века и обозначил эту болезнь словом канцелярит. В книге «Живой как жизнь» он пишет: «Не для того наш народ вместе с гениями русского слова – от Пушкина до Чехова и Горького – создал для нас и для наших потомков

134

богатый, свободный и сильный язык, поражающий своими изощренными формами, не для того нам оставлено в дар это величайшее сокровище нашей национальной культуры, чтобы мы, с презрением забросив его, свели свою речь к нескольким десяткам штампованных фраз».

Почему же многие все-таки используют в своей речи шаблонные слова и выражения? Одни стараются говорить «гладко и плавно», другие пытаются скрыть свое отношение к предмету речи, доверительный разговор заменяют общими фразами. Употребление шаблонных выражений и фраз бывает вызвано неподготовленностью, поверхностными знаниями, обусловлено низкой речевой культурой, недостаточным запасом слов. А бедность, серость языка связывается в свою очередь с однообразием, бедностью, серостью и неоригинальностью мысли.

Л. А. Введенская

Т э с т ы

Варыянт 1 (прыслоўе)

1.Адзначце радкі слоў, у якіх дапушчаны памылкі:

a)па-птушынаму, па-нашаму, па-чалавечы

б) на-гара, па-латыні, ін-кварта;

в) напамяць, навідно, нажаль;

г) уадно, уабдымку, уабхват.

2. Адзначце прыслоўі, якія трэба пісаць у тры словы: a) як (ні) як, раз (по) раз;

б) гады (у) рады, нага (у) нагу;

в) дзе (ні) дзе, крыж (на) крыж;

г) не (у) пару, не (у) меру.

3.Адзначце радкі, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць разам:

a)(з) усім нецікавы, (з) усім дрэнны;

135

б) (з) большага выканаў, стаялі (у) шчыльную;

в) (у) ночы ѐсць свая таямніца, (у) дзень нараджэння;

г) (да) волі позна, вярнуцца (да) дому.

4. Адзначце радкі, у якіх прыслоўі трэба пісаць праз злучок: a) калі (небудзь), шыварат (навыварат);

б) слова (за) слова, раз (у) раз;

в) сам (на) сам, калі (ні) калі;

г) не (на) жарт, душа (у) душу.

5. Адзначце радкі, у якіх прыслоўі трэба пісаць разам: a) (па) доўгу, (па) роўну, (па) ціху;

б) (усѐ) роўна), (усѐ) адно, (як) бачыш;

в) (па) малу, (па) маленьку, (па) просту;

г) (там) сама, (так) сама), (гэтак) сама.

6.Адзначце радкі, у якіх дапушчаны памылкі:

a)Ён хутка падняўся ў гару па службовай лесвіцы.

б) Мы доўга глядзелі ў след чарадзе журавоў.

в) Рыгор ішоў за бацькам след у след.

г) Ім трэба было прытаіцца да часу.

7. Адзначце радкі, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць разам: a) спадзяваўся (на) сілу, а не на розум;

б) працавалі (у) пяцярых;

в) вярнуўся позна (у) ночы;

г) зрабіў (па) волі бацькоў.

8.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з‘яўляюцца прыслоўем:

a)Назаўтра паеду пагасціць да сваякоў.

136

б) Не адкладвай на заўтра тое, што можна зрабіць сѐння.

в) З большага пакоя выйшаў высокі прыгожы хлопец.

г) Яны працавалі ў розных гарадах і падоўгу не бачыліся.

9. Адзначце сказы, у якіх прыслоўе з‘яўляецца выказнікам: a) Хлопец перамяніўся проста на вачах.

б) Сястра мая замужам.

в) Неўпрыцям вылезла з пустазелля дзічка-груша.

г) Вясна яшчэ далѐка.

10. Адзначце правільныя сцвярджэнні:

a) Усе прыслоўі могуць утвараць ступені параўнання.

б) Пераход розных форм зменных часцін мовы ў прыслоўе называецца адвербіялізацыяй.

в) Паводле значэння прыслоўі падзяляюцца на два семантычныя разрады:

азначальныя і акалічнасныя.

г) Усе прыслоўі пішуцца разам або праз злучок.

Варыянт 2 (прыназоўнік)

1.Адзначце, у якім радку згрупаваны складаныя прыназоўнікі:

a)аб, а, без, пра, праз;

б) з-за, з-пад, з-па-над, праміж, паміма;

в) следам за, у параўнанні з, у адрозненне ад;

г) паводле, дзякуючы, насустрач.

2. Адзначце, у якім радку згрупаваны невытворныя прыназоўнікі: a) з, к, да, над, пры, між;

б) паблізу, навокал, воддаль, пасярэдзіне;

в) у мэтах, за выключэннем, пры дапамозе;

г) збоку ад, сумесна з, услед за.

137

3. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з‘яўляюцца прыназоўнікамі:

a)Таксі спынілася насупраць нашага пад‘езда.

б) Вакол дзіцячай пляцоўкі раслі тоненькія кволенькія ліпкі.

в) Пасля абеду мы вырашылі схадзіць у басейн.

г) Насупраць, у кутку, стаяла печ з мноствам пячурак.

4.Адзначце радкі, у якіх ужыты прыназоўнікі з прасторавым значэннем:

a)адсунуцца ад печы, вяртацца з горада;

б) устаць да ўсходу сонца, водар ад кветак;

в) расце каля хаты, ляцець над лесам;

г) ведаць па газетах, табун у трыста коней.

5.Адзначце радкі, у якіх ужыты прыназоўнікі са значэннем часу:

a)нехта з сяброў, вада па пояс;

б) абедаць у рэстаране, пісьмо з-за мяжы;

в) з раніцы да вечара, прыехаць перад экзаменам;

г) салата пад маянэзам, маляваць без прыкрас.

6.Адзначце радкі, у якіх ужыты прыназоўнікі са значэннем мэты:

a)камісія ў складзе васьмі чалавек, выбіцца з сіл;

б) лекі ад прастуды, рыхтавацца да экзаменаў;

в) цукеркі да чаю, пайсці ў грыбы;

г) піць са шклянкі, радасць без меры.

7. Адзначце прыназоўнікі, якія могуць ужывацца з трыма склонамі: a) з, за, па, між, у;

б) апрача, замест, з мэтай;

в) з-пад, паводле, насустрач;

г) над, перад, па-над, па-за.

138

8.Адзначце радкі слоў, якія могуць быць як прыназоўнікамі, так і іншымі часцінамі мовы:

a)спадыспаду, упоперак;

б) каля, пад, ува;

в) вакол, насупраць;

г) пры, пра, над.

9. Адзначце, у якіх прыкладах дапушчаны памылкі: a) у вѐску – з вѐскі;

б) на станцыю – з станцыі;

в) у школу – з школы;

г) з універсітэта – ва ўніверсітэце.

10.Адзначце, у якіх сказах выдзеленае слова з‘яўляецца даданым членам сказа:

a)Скрозь галіны дрэў лілося ранішняе святло.

б) Побач з хатай красуецца высокая разложыстая ліпа.

в) Абапал цягнуліся сѐлы ў садах квяцістых.

г) Скрозь стаіць да калена вада.

Варыянт 3 (часціцы)

1. Адзначце радкі, у якіх згрупаваны невытворныя часціцы: a) а, і, вось, дык;

б) не, ні, ці, вунь;

в) кажа, бач, сабе;

г) яно, выключна, давайце.

2.Адзначце радкі, у якіх згрупаваны вытворныя часціцы:

a)прыблізна, гэта, куды;

б) жа, ж, нават;

139

в) дай, давай, давайце;

г) калі, чыста, проста.

3.Адзначце радкі, у якіх згрупаваны складаныя часціцы:

a)іменна, акурат, жа, б;

б) так-такі, добра-такі;

в) усѐ-такі, даволі-такі;

г) абы толькі, вось дык.

4.Адзначце радок, у якім згрупаваны састаўныя часціцы:

a)амаль, сапраўды, не;

б) так, няўжо, хіба;

в) дык вось, куды там, ну дык;

г) бадай, маўляў, нібы.

5. Адзначце, у якіх прыкладах адмоўная часціца мае значэнне сцвярджэння: a) Тое падарожжа я не магу не помніць.

б) У ягонай душы не было ні тугі, ні адчаю.

в) Падарунка не мог ѐн не ўзяць.

г) Нікуды не хацелася ісці.

6. Адзначце, у якіх радках часціцы трэба пісаць праз злучок: a) яна (то), ѐн (то), паехаў (то), то (та);

б) яна (такі), ѐн (такі), (такі) паслухаў;

в) усѐ (такі), добра (такі), напісаў (такі);

г) прачытаў (такі), як (кольвечы), дзе (кольвек).

7.Адзначце, у якіх радках дапушчаны памылкі:

a)недамагаць, ненавідзець, непакоіць;

б) не выпраўленыя памылкі, не загарэлыя твары;

140