Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Практыкум па беларускай мове (Кныш Л.С., Барысенка В.У., Казакевіч Т.Г

.).pdf
Скачиваний:
142
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
1.86 Mб
Скачать

1. Кантэкстуальнасць – калі а) архітэктурны аб‘ект і навакольнае асяроддзе ствараюць агульны кантэкст.

б) дом зліваецца з рэльефам мясцовасці і не відаць яго сапраўдных памераў.

в) забудова вылучаецца асаблівай пампезнасцю.

2. У беларускім інтэр‘еры і экстэр‘еры шмат шэрага колеру, бо а) ў Беларусі мала сонечных дзѐн.

б) беларусы пераймаюць скандынаўскі дызайн.

в) гэта традыцыя выкарыстання натуральнага нефарбаванага дрэва.

3. У Мінску пераважае шэры колер, і гэта а) стварае адметны манахромны стыль.

б) робіць яго падобным да еўрапейскіх гарадоў.

в) сведчыць пра беднасць і нястачу.

4. Адметнасць беларускага стылю ў архітэктуры – гэта а) канструктывізм, які набывае сѐння папулярнасць у Мінску.

б) архітэктура цікавай скульптурнай формы.

в) будынкі маюць толькі адзін колер, белы альбо шэры.

5. Запатрабаванасць дамоў з унутраным дворыкам абумоўлена тым, што а) гэта эканамічна.

б) звычайна вокны ў дамах выходзяць на паўднѐвы бок.

в) гэта экалагічна.

6. Каб пабудаваць дом у беларускім стылі, трэба а) зрабіць копію хаты продкаў.

б) арыентавацца на скандынаўскі дызайн.

в) абапірацца на прыѐмы, якімі карысталіся продкі.

191

Т э к с т 4

Каштан

1. Каштаны збiраюць па-рознаму: нехта шукае самы вялiкi, хтосьцi —

найменшы, камусьцi заманулася падняць выпадковы каштан i закiнуць яго ў кiшэню без усялякай нагоды, а некаму спатрэбiлася намаляваць каштан для энцыклапедыi, i ѐн сабраў iх цэлы мяшэчак для разглядання, параўнання i

вывучэння.

2. Зазвычай каштаны збiраюць дзятва i тыя, хто гуляе па скверах з дзецьмi.

Нiхто так не радуецца сабраным каштанам, як яны. Збiраючы каштаны, мы вяртаемся ў свет простых радасцяў i напрасцейшых каштоўнасцяў. «Каштан» — такое салодкае шакаладнае слова. Мы не можам паверыць, што яны няўежныя. Мы ведаем: наш беларускi каштан i горкi, i даўкi, i нягодны для кулiнарыi. Толькi адкуль мы тое ўсѐ ведаем дакладна? Ведаем, бо кожны з нас спрабаваў есцi каштан, надкусваў, каштаваў i выплѐўваў. Ну нельга стрымацца,

каб не пакаштаваць каштан. Канешне, мы ўсе чулi пра каштаны смачныя i

ўежныя, яны ѐсць, i яны па-сапраўднаму салодкiя i смачныя. Можна з‘ездзiць у Парыж i купiць смажаных каштанаў, i з любiмай жанчынаю сядзець у скверыку каля Сены i там частавацца каштанамi, падобнымi да нашых лясных арэхаў i

непадобнымi да нашых гладкiх, брунатна-бурштынавых, родных i надкусаных у дзяцiнстве каштанаў.

3. А можна ў Парыж не ехаць, можна запрасiць любiмую жанчыну ў кастрычнiцкi парк збiраць каштаны. Што можа быць лепшым за збiранне каштанаў з каханай? Так… Пацалунак пад каштанам. Пацалунак будзе такi

доўгi i такi п‘янкi, што вы не заўважыце, як у парку сцямнее. Вы будзеце цалавацца, а ў цемрадзi будуць падаць каштаны. Вярнуўшыся дамоў, кожны з вас знойдзе ў кiшэнi каштан i пакладзе яго на вiднае месца, каб ѐн нагадваў пра каханне i начны парк.

192

4. А яшчэ каштан нагадае вам пра вясну, пра той ясны сонечны час, калi ў

горадзе зацвiтаюць каштаны. Чамусьцi кветкi каштанаў у нас не вельмi любяць.

Мо таму, што яны занадта высока, а мо таму, што мы традыцыйна любуемся красаваннем яблынi, грушы, слiвы, вiшнi… Мы любуемся красаваннем садоў.

Нас вучылi любавацца садамi i забылiся навучыць любавацца квеценню каштанаў. Але гэта ж выпраўляльна, i вясною можна пайсцi да прырэчных каштанаў, да тых каштанаў, галiны якiя апускаюцца да самай зямлi. Можна наблiзiцца да вялiкiх бела-ружовых кветак i пачуць: «А можна я пацалую кветку каштана?» Так запытаецца ў цябе каханая жанчына. Ты нават не падумаеш пра тое, нашто яна просiць дазвол на такую простую рэч, як пацалунак кветкi. Ты адразу адчуеш, што жанчына любiць цябе. І табе захочацца, каб яе каханне было доўгiм-доўгiм, i ты запросiш яе на наступнае спатканне да прырэчных каштанаў. Ты запросiш яе збiраць каштаны. Яна не здзiвiцца, што ты вясною думаеш пра восень, бо ѐй гэтаксама захочацца, каб вашае каханне было доўгiм.

5. А ўвосень здарыцца дзiўная рэч, будзе стаяць цѐплы верасень. Ён будзе такi

цѐплы i сонечны, што каштаны падмануцца, яны падумаюць пра вясну, яны павераць у тое, што разам з яснай сонечнасцю зноў надышла вясна, i яны зацвiтуць. Так здараецца, што беларускiя каштаны красуюць два разы на год.

Усе гавораць пра цѐплую восень, i мала хто думае пра закаханых, дзеля якiх

красуе наш каштан два разы на год. Першы раз ѐн квiтнее дзеля ўсiх закаханых,

а другi раз ѐн красуе дзеля тых, хто кахае апошнi раз. Ёсць людзi, якiм i

напрыканцы жыцця даецца каханне. Яны ведаюць, што каханне будзе зусiм

кароткае, але яно ѐсць-ѐсць, i кожнае яго iмгненне каштоўнае i непараўнальнае.

Заўтра яно знiкне, заўтра… Ды ўсѐ, што ѐсць у нашым зменлiвым свеце, знiкне бясследна. Але сѐння сонечны дзень, сѐння надзiва цѐплы верасень, у якiм

красуюць каштаны. І трэба iсцi да iх з каханым чалавекам i любавацца iх

квеценню.

6. У нас нiхто не склаў нiякiх песень i казак пра каштан. У нас няма мiфалагiчнай iстоты з iмем Каштаннiк, нашы мастакi, як i паэты, яшчэ не

193

намалявалi каштан у квеценi… Усѐ гэта яны зробяць заўтра, а сѐння пра чароўную квецень каштанаў ведаюць адно закаханыя.

Паводле Адама Глобуса

1.Тэставыя заданні.

1.Каштаны ў Беларусі збіраюць, бо

a)яны прыцягальна прыгожыя.

б) яны смачныя.

в) яны карысныя.

2. Каштаны нагадваюць людзям пра a) хуткую зіму.

б) дзяцінства.

в) падарожжа ў Парыж.

3. Дзеці каштуюць беларускія каштаны, бо a) яны падобныя да цукерак.

б) сярод горкіх сустракаюцца і салодкія, шакаладныя.

в) заўсѐды хочуць есці.

4.Наратар хоча

a)частаваць каханую жанчыну каштанамі ў Парыжы.

б) гуляць з каханай жанчынай па парку і збіраць каштаны ў Беларусі.

в) быць побач з каханай жанчынай, а дзе, не мае значэння.

5. Пішучы гэты тэкст, Адам Глобус хацеў

a) звярнуць увагу на экалагічныя праблемы.

б) звярнуць увагу на праблемы, звязаныя з выхаваннем дзяцей.

в) выказаць свае інтымныя пачуцці.

194

6. Каштаны ў тэксце

a) дапамагаюць раскрыць рамантычнае светаўспрыманне наратара.

б) з‘яўляюцца сімвалам Беларусі.

в) не нясуць сэнсавай нагрузкі.

7.Асноўная думка тэксту выказана ў

a)6-м абзацы.

б) 5-м абзацы.

в) 1-м абзацы.

Т э к с т 5

Фрагмент гутаркі з паэтам, мастацтвазнаўцам Міхалам Анемпадыставым

Аля Сідаровіч: Беларусы заўсѐды знаходзілі сябе ў сітуацыі паміж Усходам і Захадам. Здаецца, гэтая тэма была дарэшты прагавораная нашымі класікамі, у

літаратуры — Купалам, і ў філасофіі — Абдзіраловічам. Але раптам з‘яўляецца музычны дыск «Народны Альбом», дзе зноў на першы план выходзіць тэма саматоеснасці і самавызначэння шараговага чалавека. Аднак, распавядаючы пра сваіх герояў, якія прэзентуюць нам беларускую мэнтальнасць, замест традыцыйнай канцавосі ўсход-захад, праваслаўе-каталіцтва Вы задаяце новы ракурс: хай сабе дзяржаўныя змены заціснулі архіпелаг беларускамоўнай культуры «паміж-сцылаю-і-харыбдаю», але ў сферы прыватнага жыцця ідэалогія мусіць канкураваць з «простымі рэчамі».

Міхал Анемпадыстаў: Усѐ нашае жыццѐ — гэта, у нейкім сэнсе, простыя рэчы. Мы зарабляем на хлеб, клапоцімся пра блізкіх, уладкоўваем жыццѐ на свой капыл. У гэтай, прыватнай сферы, чалавек шараговы, не зусім шараговы і зусім не шараговы маюць падобныя клопаты і каштоўнасці. Чарку кульнуць і шкварку з'есці таксама кожны любіць. Што чалавеку беларускаму трэба? Каб вайны не было, каб дзеці здаровыя, каб хата якая ―прастарнейшая‖, астатняе рукамі зробіцца, каб ніхто не чапаў — устойлівая сістэма каштоўнасцяў. Мне здаецца, што нам зараз патрэбныя стылісты саматоеснасці, дзеля таго, каб з

195

дапамогаю шкварак, чарак і Скарыны распрацаваць чытэльны, уежны,

глядзельны беларускі стыль. Бо, калі мы ўцямім, што Скарына меў тую ж шкварку і чарку — ѐн, лекар, батанік, выдавец і друкар, адразу стане нам блізкім і родным.

Аля Сідаровіч: Кажуць, у вобразе героя сваѐй песні «Я, да жалю, не пан, я, на шчасце, не хам» вы вельмі ўдала намалявалі партрэт беларуса. Але ў тэксце ѐсць і такія радкі: «…я іду па нажы / Божа, дапамажы захаваць раўнавагу…» —

яны мне заўсѐды нагадваюць пра адвечныя пакуты «ўніверсальных» персанажа ў Васіля Быкава, у якога героям вырачана штохвіліны рабіць выбар.

Міхал Анемпадыстаў: Дзякуй за параўнанне, але ці можна параўноўваць пакуты выбару героя Быкава (бо насамрэч, у яго выбару няма) з нашым пэрсанажам, які свой выбар ужо зрабіў, абраўшы сярэдзіну, і пачуваецца там досыць камфортна. У яго няма праблемы выбару, а ѐсць праблема самаідэнтыфікацыі і захавання свайго status quo. Ён ужо ведае, кім ѐн не ѐсць,

але яшчэ не ведае, хто ѐн. Мы таксама не ведаем, альбо ведаем ды нікому не кажам, бо паміж зваротам «спадар» і «таварыш» абіраем палітычна карэктныя

«мужчына-жанчына». А ці шмат людзей на поўным сур'ѐзе і з гонарам пра сябе скажуць: «Я — настаўнік», — альбо «Я — бізнесовец»? Не, яны, больш верагодна, скажуць: «Я працую ў школе», — альбо «Я займаюся бізнесам». Мы не любім самаідэнтыфікавацца.

Таццяна Слінка: Мне падаецца, што мы любім знаходзіцца на скрыжаванні,

дзе не трэба абіраць якісьці шлях, рацыю, пазіцыю альбо пэўны занятак.

Міхал Анемпадыстаў: Я згодны. Скрыжаванне — гэта цэнтар сусвету.

Мястэчка, якое стаіць на скрыжаванні, — таксама цэнтар сусвету. Прынамсі,

так падаецца ягоным жыхарам, і тое, што звонку, іх мала цікавіць. Больш за тое,

яны, па магчымасьці, пазбягаюць вонкавых уплываў, каб не трэба было вызначацца і абіраць, каб захаваць усѐ так, як ѐсць, каб не было горш, чым цяпер. Аднак мы ведаем, што такая пазіцыя вядзе да стагнацыі, а значыць да рэгрэсу, бо свет не стаіць на месцы.

196

Таццяна Слінка: Мы апошнім часам прызвычаіліся глядзець на гэтую нявызначанасць, нерашучасць як на адмоўную рысу беларусаў. Але, магчыма,

тут ѐсць пэўная мудрасць: «Я твайго не вазьму, я свайго не аддам».

Міхал Анемпадыстаў: Глабалізацыя будзе надалей дэфармаваць сусветную культурную прастору, і мы з нашай «нявызначанасцю» можам папросту аказацца на перэферыі гэтай прасторы. Вызначацца трэба, каб прагназаваць і будаваць сваю будучыню. Мы замала думаем пра тое, што будзе заўтра. Мы баімся будучыні, а яна ўсѐ адно прыйдзе. І, як кажуць, мала не пакажацца.

Таццяна Слінка: Гэта наступства таго, што апошнія дзвесце гадоў аніхто,

насамрэч, не прагназаваў будучыні. Досыць небяспечнаю была гэтая справа.

Любая спроба прагназавання непазбежна сканчалася расчараваннем, усѐ было настолькі няпэўным, настолькі не залежала ад волі шараговых людзей.

Міхал Анемпадыстаў: Так, але гэтак ва ўсіх бывае. Адзін мой знаѐмы сказаў: «У жыцці кожнага мужчыны прыходзіць дзень, калі руйнуюцца ўсе ілюзіі».

Нашая адметнасць у тым, што ў нас такіх дзѐн у жыцці шмат. Тым болей, мы павінны клапаціцца пра нашую будучыню, а не спіхваць заўтрашнія праблемы на нашых дзяцей і ўнукаў.

Таццяна Слінка: «Народны Альбом» распавядае пра людзей, якія жылі ў беларускім мястэчку ў трыццатыя гады ХХ стагоддзя, але адначасова ѐн успрымаецца як нешта актуальнае. Чым асабіста для Вас сталася стварэнне гэтага праекта?

Міхал Анемпадыстаў: Мы не ставілі вялікіх мэтаў. Усѐ стваралася само па сабе: адна песня цягнула за сабою іншую, гэта была чыстая творчасць у класічным сэнсе, калі «несла-несла і прынесла». Вядома, што некаторыя рэчы мы прадумвалі, крыху карэктавалі, глядзелі, як усѐ спалучаецца. Я думаю,

праект атрымаўся актуальным, бо мы рабілі для сябе, без аглядкі на тое, як будзе ўспрымацца, — і гэта абсалютна слушны падыход. Кожны раз упэўніваюся ў тым, што калі робіцца нейкая праца і пачынаюцца спробы прадумвання наперад — а як гэта будзе ўспрынята, а ці зразумеюць гэты момант, а ці спадабаецца людзям гэта, а ці не пакрыўдзіцца хто-небудзь на

197

тое — то ў рэшце рэшт атрымліваецца проста нецікавы, няякасны, ―нясмачны‖ прадукт.

Таццяна Слінка: Са свайго досведу дадам, што ―Народны Альбом‖ добра ўспрымаецца ў кампаніях, хаця часта яны яднаюць людзей з рознымі эстэтычнымі густамі.

Міхал Анемпадыстаў: Па-першае, альбом лѐгкі і не грузіць, у слэнгавым значэнні гэтага слова, не прымушае прымаць маю ідэалогію, а проста распавядае гісторыю, жартуе з людзьмі. А жарт заўсѐды даходзіць да мазгоў лепш, чым сур'ѐзна аргументаваныя высновы ці заявы. У нашым грамадстве гэта вельмі актуальныя формы размовы і падачы інфармацыі.

Таццяна Слінка: Вы адчуваеце, як Вашая творчасць уплывае на рэчаіснасць?

Міхал Анемпадыстаў: Тое, што раблю я, мне цяжка ацаніць аб'ектыўна.

Значна прасцей глядзець збоку на тое, што робяць іншыя. Тое, што зрабіў у свой час Уладзімір Караткевіч, цяпер працягваюць рок-музыкі. Я думаю, што музыкі зрабілі каласальную працу ў культурніцкай палітыцы. Яны фактычна першыя, хто пачаў казаць на мове мастацтва пра праблемы сѐнняшняга дня.

Караткевіч пісаў гістарычныя раманы, натуральна, нейкім чынам уздымаў і актуальныя праблемы, нейкім чынам іх маскіраваў, але адкрытым тэкстам пра гэта заявілі іншыя. Рок-музыкі не баяцца, што заўтра іхны спеў можа быць забыты, у той час як літаратары пазбягаюць аднадзѐнных тэмаў. Літаратура і рок-творчасць — гэта два розныя жанры. Але менавіта рок-музыкі насмельваюцца ўздымаць надзѐнныя і у той жа час аднадзѐнныя праблемы. А

нашае жыццѐ якраз і складаецца з аднадзѐнных праблемаў.

Адзначце сцверджанні, якія адпавядаюць зместу гутаркі.

1.Праблема самаідэнтэфікацыі цікавіла беларускіх філосафаў і пісьменнікаў.

2.Арыгінальны беларускі стыль існуе з часоў Скарыны.

3.Маральны выбар – цэнтральная праблема беларускай літаратуры і філасофіі.

198

4.Самаізаляцыя вядзе да стагнацыі, да рэгрэсу.

5.Не варта думаць пра тое, што будзе заўтра, бо яно ўсѐ адно прыйдзе.

6.Міхал Анемпадыстаў – музычны крытык, аўтар рэцэнзіі на дыск

«Народны Альбом».

7.«Народны Альбом» – паспяховы мастацкі праект.

8.Сапраўдная творчасць можа быць толькі спантаннай, не абмежаванай ніякімі рамкамі – ні маральнымі, ні палітычнымі.

9.Беларуская публіка любіць дасціпныя жарты.

10.Творчасць рок-музыкаў не вытрымлівае выпрабаванне часам, бо яны ствараюць песні-аднадзѐнкі.

Т э к с т 6

Кодэкс журналісцкай этыкі грамадскага аб‘яднання ―Беларуская асацыяцыя журналістаў‖

Прынцыпы пошуку і атрымання інфармацыі

Паважаючы права грамадства на аб'ектыўную інфармацыю, журналіст абавязаны перадаваць дакладныя звесткі, а таксама спектр поглядаў на тое ці іншае пытанне. Навіны павінны грунтавацца на фактах і дадзеных, дакладнасць якіх можа быць праверана.

Журналіст павінен прыкласці максімум намаганняў для атрымання інфармацыі з усіх магчымых крыніцаў для таго, каб пераканацца ў яе паўнаце,

дакладнасці і бесстароннасці. Асабліва дбайна павінна быць праверана інфармацыя, якая можа зняважыць чалавека ці прынізіць яго.

Інфармацыя павінна быць атрымана законным і этычным шляхам.

Запытваючы інфармацыю, журналіст абавязаны адрэкамендавацца,

назваць СМІ, які ѐн прадстаўляе, паведаміць суразмоўцу пра тое, што яго словы могуць быць надрукаваныя, за выключэннем выпадкаў, калі вядзецца гаворка пра атрыманне канфідэнцыйнай ці афіцыйна недаступнай інфармацыі.

199

Нельга злоўжываць даверам людзей. У выпадку трагедыяў, якія выклікалі шокавы ці прыгнечаны стан, журналіст павінен апытваць чалавека цярпліва і далікатна.

Збіраючы інфармацыю, журналісты не маюць права выдаваць сябе за іншых асобаў. Журналісцкі пошук інфармацыі схаванымі метадамі можа быць апраўданы толькі ў выпадках, калі здабываецца інфармацыя, якая ўяўляе грамадскую цікавасць, і няма іншых спосабаў яе атрымання.

Прытрымліванне правоў і законных інтарэсаў трэціх асобаў

Інфармацыя пра прыватнае жыццѐ асобы можа быць апублікаваная толькі ў выпадку, калі яе паводзіны ў прыватнай сферы закранаюць грамадскія інтарэсы. Пры гэтым трэба правяраць, ці не парушыць публікацыя правоў трэціх асобаў.

Журналіст не павінен фатаграфаваць грамадзян у прыватным асяродку без іх згоды. Не павінны публікавацца здымкі ці выявы людзей у іх паўсядзѐнным жыцці, калі гэта можа зняважыць ці прынізіць іх.

Для працы на тэрыторыі шпіталяў ды іншых установаў аховы здароўя журналісты павінны атрымаць дазвол у адміністрацыі лячэбнай установы.

Неабходна ўлічваць, што інфармацыя пра цялесныя недахопы ці захворванні ў прынцыпе з'яўляецца таямніцай прыватнага жыцця.

Пры публікацыі матэрыялаў на медыцынскую тэматыку нельга падаваць інфармацыю, якая можа выклікаць у хворых ці іх блізкіх неабгрунтаваную і не адпаведную сапраўднаму стану справаў надзею на выздараўленне ў бліжэйшы час. З іншага боку, аднабакова крытычныя публікацыі адносна перспектываў лячэння хваробаў, пра якія выказваюцца супрацьлеглыя меркаванні, не павінны выклікаць у хворых пачуццѐ няўпэўненасці і ставіць пад сумнеў магчымы поспех тэрапеўтычных захадаў.

Вынікі навуковых даследаванняў на ранняй стадыі нельга паказваць як ужо канчатковыя ці амаль канчатковыя. Неабходна ўважліва ставіцца да ахвяраў гвалту і няшчасных выпадкаў. Гэтае ж правіла распаўсюджваецца і на

200