Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Практыкум па беларускай мове (Кныш Л.С., Барысенка В.У., Казакевіч Т.Г

.).pdf
Скачиваний:
142
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
1.86 Mб
Скачать

Малы, жанаты, лясісты, вялікі, буланы, вішнѐвы, вараны, вусаты,

прыгожы, вячысты, халасты, глыбокапаважаны, светла-карычневы, бэзавы,

гарысты, шчаслівы, кульгавы, смелы, барадаты, кісла-салодкі, новы, падласы,

прамяністы, сѐнняшні, васільковы, сіняваты, дубовы, шаўковы.

Б. Выпішыце толькі тыя нарматыўныя прыметнікі, якія стаяць у

простай вышэйшай ступені.

Самы наймудрэйшы, навейшы, найцікавейшы, самы дабрэйшы, найлепш,

найлепшы, горшы, самы горшы, хутчэй, найхутчэй, хутчэй за ўсіх, больш хутка, самы фіялетавы, найжывейшы, больш васільковы, найсмялейшы,

смялейшы, больш смелы, смялей за ўсіх, смела, найбольш актыўна, найпільней,

багацейшы за ўсіх, найбагацейшы, найбольш трывала, найраднейшы, найменш важка, гучнейшы, больш разумны, разумнейшы, больш слаўна, найдаступней,

шчыльней, шырэйшы, шырэй, больш шырока, самы шырокі, цікавейшы, самы найцікавейшы, найбольш цікавейшы.

5. Ад наступных назоўнікаў пры дапамозе суфіксаў -к- або -ск- утварыце прыметнікі.

А. Француз, латыш, таджык, казак, казах, Бог, таварыш, славак, узбек,

кравец, мастак, студэнт, сусед, турак, рыбак, швед, ткач, перакладчык,

падарожнік, баск, вараг, лях, чэх.

Б. Баранавічы, Каўказ, Смаргонь, Цюмень, Пухавічы, Добруш, Давыд-

Гарадок, Калінкавічы, Казань, Варонеж, Прага, Волга, Гродна, Маладзечна,

Хатынь, Чань-Чунь, Данбас, Лепель, Гомель, Адэса, Палессе, Свіцязь.

6. Напішыце складаныя прыметнікі разам, асобна або праз злучок.

61

Светла(блакітны), ваенна(патрыятычны), усе(беларускі), жыва(творны),

паўднѐва(ўсходні), даўно(мінулы), складана(злучаны), вода(праводны),

паўднѐва(славянскі), горка(салѐны), вечна(зялѐны), Паўднѐва(Афрыканскі)

Саюз, заходне(еўрапейскі), літаратурна(мастацкі), хлеба(булачны),

бледна(ліловы), чарна(морскі), машына(будаўнічы), нізка(прыбіты),

пяці(гадовы), залаціста(ружовы), свежа(вымыты), туга(плаўкі), светла(русы),

руса(валосы), радасна(насцярожаны), леў(талстоўскі), зіхотка(срэбны),

празрыста(яркі), прынцыпова(новы), чыста(паголены), народна(гаспадарчы),

азѐрна(балотны), паўночна(славянскі), цѐмна(сіні), блакітна(вокі),

ільно(церабільны), ваенна(палявы), адносна(спакойны), жыллѐва(будаўнічы),

сусветна(гістарычны), рэзка(адмоўны), кепска(падрыхтаваны).

7. Выпраўце, дзе трэба, памылкі, дапушчаныя пры ўтварэнні

прыналежных прыметнікаў. Запішыце правільна.

Дзядулін веласіпед, бацькіна машына, цѐткава сумка, вавѐркава дупло,

бабулькава хустка, суседчына дачка, братавы матацыкл, Надзева паліто,

бабулевы казкі, Каціны канспекты, Ігарын пенал, Ваніны рукавіцы, Галева скрыпка, унуччына шапачка, Артурына гітара, Маргарыціны сшыткі, Аляксеін світар, Міколін подпіс, дэканаў загад, даццыно люстэрка, сініцыва гняздо,

Ірынава парфума, інжынерына ручка, Нініны туфлі, сыніна кніга.

8. Пры дапамозе неабходнага суфікса (-ан-, -ян-, - н-, -ін-, -н-, -енн-, -ѐнн-,

-энн- і інш.) утварыце і запішыце прыметнікі.

У з о р: волава – алавяны; рэформа – рэформенны.

Камень, гліна, вясна, курыца, гусь, пясок, акно, імя, семя, племя, полымя,

вайна, казарма, авѐс, салома, ураган, загана, туман, сцяна, цаліна, гартань,

фірма, абед, ванна, манна, сон, бетон, тэлефон, вагон, вецер, дзень, пчала,

серабро, клятва, малітва, пантон, ячмень, арол, зямля, птушка, палатно.

62

9. Прачытайце тэкст, вызначце разрады прыметнікаў, патлумачце іх

правапіс, акрэсліце стылѐвую функцыю.

На багатых глебах, угноеных лісцевым бярозавым ападам, сустрэнеш шмат сыраежак і іх родных братоў – валуѐў. Якіх толькі афарбовак не маюць гэтыя грыбы і якіх толькі эпітэтаў не заслугоўваюць! Адно толькі іх пералічэнне і зойме шмат часу, і ўразіць: сыраежка алівавая, балотная, брудна-

белая, вілапластыкавая, вінна-чырвоная, вохрана-белая, грабянѐва-рабрыстая,

густа-пластыкавая, дзявочая, сыраежка-дзяўчынка, дробная, духмяная,

ѐдаформавая, жоўтая, жаўтлявая, залацістая, зменлівая, зыркая, ільснявая,

каралевая, крохкая, крывава-чырвоная, лілѐвая, малочна-белая, маркоўна-

чырвоная, мігдалѐвая, мядовая, мяккая, непрыемная, пераспелая, пурпурова-

рудая, руда-алівавая, руда-фіялетавая, ружаватая, свянелая, сіва-жоўтая, сіва-

зяленевая, сіне-жоўтая, сінявата-зялѐная, смарагдавая, смуродна-цісавая,

цынамонавая, цэлая, нерушная, чарнелая, чорна-белая, чорна-пурпуровая,

чорная, шарэлая, шэра-фіялетавая, шэрая.

У. Лайкоў

ЗАЙМЕННІК

1. Спішыце, вызначце разрад займеннікаў; праскланяйце займеннікі т ,

сябе, сам, сам .

Сябе, я, наш, ваш, ты, гэты, абы-які, абы-хто, мы, ѐн, увесь, кожны, які?,

некалькі, што?, ніхто, нішто, нечы, некаторы, ніколькі, сам, самы, нехта, вы,

яны, хто, што, яна, хтосьці, якісьці, чый, гэтулькі, свой, уся, ніякі, колькі?, сабе,

хто?, чый-небудзь, усякі, мой, яго, нешта, яно, іншы, абы-чый.

2. Запішыце сказы, ужываючы наступныя займеннікі.

63

Сабе, сябе, пры сабе, сабою, сам сабе, табе, пра цябе, табою, самым,

самім, самага, самога.

3. Прачытайце, пастаўце выдзеленыя займеннікі ў патрэбным склоне, назавіце суплетыўныя формы.

Сустрэць (ты), сказаць (яна), гаварыць з (яны), убачыць (яны),

прапанаваць (вы), падарыць (ѐн), купіць (я), папрасіць (ты), сябраваць з (яна),

чытаць (мы), пісаць пра (яны), пазнаѐміцца з (вы), наведаць (яно), параіць

(яна), пачуў ад (вы), напісаў (мы).

4. Пастаўце займеннік сябе ў патрэбнай граматычнай форме.

У з о р: пабудаваць (каму) – пабудаваць сабе.

Купіць (каму?), пакпіць (з каго?), ганарыцца (кім?), зненавідзець (каго?),

гаварыць (пра каго?), напісаць (каму?), прачытаць (пра каго?), пакінуць (у

каго?), пашыць (каму?), здзекавацца (з каго?), змагацца (з кім?), крыўдзіцца (на каго?), выдумляць (пра каго?), нарэзаць (каму?), дараваць (каму?), злавацца

(на каго?), думаць (пра каго?), любавацца (кім?), падрыхтаваць (для каго?).

5. Прачытайце прыказкі, выкарыстоўваючы патрэбную форму займеннікаў.

1.Усім сябрам ты не дагодзіш, а толькі сам (сабе, сябе) нашкодзіш.

2.Шануй адзежу дома, а яна (табе, цябе) у людзях.

3.Аднаго разу казала рэдзька: «Я добрая з мѐдам». – А мѐд кажа: «Чорт

(цябе, табе) просіць, добры я і без (табе, цябе)».

4.Няверніка або сам абыдзі, або да (сябе, сабе) не падпусці.

5.І мыш есці не просіць – сама (сябе, сабе) наносіць.

6.Вазьмі (сабе, сябе) жонку хоць татарку, абы вяла ў доме гаспадарку.

64

7.Дай зямлі, і яна (табе, цябе) дасць.

8.Суседа не купляй і не прадавай, а то і сам (сабе, сябе) прадасі.

9.Усякі горне не ад (сабе, сябе), а да (сабе, сябе).

10.Хлеб кажа: кінь стрэльбу і вуду – я ў (цябе, табе) на стале буду.

11.Дома ў (сабе, сябе) – як хочаш, як можаш, а ў госцейках – як кажуць.

12.Ніхто не зробіць горш (табе, цябе), як сам (сябе, сабе).

6.Тэставае заданне: адзначце нумары сказаў, у якіх замест кропак трэба

пісаць літару я.

1.Апейка пачуў гэта і як папрок с…бе: ѐн быў тым, хто ўгаворваў яе, каб не трымала пры с…бе, пусціла ў свет сына.

2.Ганна пакпіла з с…бе: трэба ж перажывае, як дзяўчынка.

3.Ён недарма выбраў с…бе такое прозвішча – Маѐвы. Ён і пісаў, можна сказаць, пра май, пра веснавую радасць, пра радасць росквіту.

4.Я хацеў бы папрасіць ц…бе, калега, пазнаѐміць мяне з гэтаю паненкаю.

5.Ну і чалавек: зрабі яму дабро – ѐн адплоціць т…бе самай чорнаю няўдзячнасцю.

6.Турсевіч хадзіў па пакоіку і меў такі выгляд, як бы ѐн сам с…бе пераказваў лекцыю.

7.Не, брат Янка, нельга доўга заставацца на адным месцы, бо яно ц…бе заесць і ашальмуе.

8.Як я т…бе і казаў, ува мне з незвычайнаю сілаю абудзіўся дух вандроўніцтва.

9.Ён раптам пачынаў адчуваць у с…бе смеласць чалавека, для якога няма нічога немагчымага.

10.Месяцаў колькі яна чакала, марыла рознае, уяўляла, аж зненавідзела с…бе і

Карнілу.

7. Запішыце правільна, абгрунтуйце свой выбар.

65

(Не) хта, (не) шта, ні (з) кім, ні (з) чым, (з) ім, (з) ѐю, хто (сьці), што (сьці), (у) мяне, (у) яе, хто (небудзь), які (небудзь), абы (чый), (абы) хто, (абы) які, што

(небудзь), (не) каторы, які (небудзь), сякі (такі), (ні) кога, (ні) чога, якая (сьці), (абы) якое, што (нішто), які (сьці), (ні) чыя, сѐе (тое), ні (аб) кім, ні (аб) чым, ні

(перад) кім, (абы) перад кім, які (ніякі), хто (ніхто), сѐй (той), ні (ў) каго.

8. Перакладзіце на беларускую мову.

Некого навестить в этом городе, совсем нечего есть, не с кем посоветоваться, нечего взять с собой, что-либо вспоминать, сделать что-нибудь полезное, получить невесть что, есть неизвестно что, подойти к нему, убежать от него, приехать к ним, шутить над ней, встретиться с ней, учиться с ними,

разговаривать с ним, читать про себя, праздновать у неѐ, забрать у него,

смеяться над ними.

Любоў да песні

Д ы к т о ў к а Дзень, калі ѐн усведаміў сабе гэта, быў самы благі, самы паршывы дзень у

ягоным жыцці. Гэтае ўсведамленне няшчасця, усведамленне таго, што ўсѐ існаванне ягонае, усѐ, дзеля чаго ѐн быў, магчыма, пушчаны лѐсам у свет, было адабрана ў яго толькі таму, што да бліжэйшага піяніна было дваццаць вѐрст, а

да бліжэйшай музычнай школы – каля трыццаці. І жыццѐ ягонае было прынесена ў ахвяру нялюбай справе толькі таму, што яму недзе было зразумець і зведаць музыку, недзе было нават зразумець, што ѐн яе любіць, што гэта і толькі гэта – ягоны шлях.

Заставалася, праўда, і магла б яшчэ тады дапамагчы яму ўсвядоміць сваю любоў палеская песня, якую ѐн патаемна любіў, але нікому не прызнаваўся ў гэтым, бо дзяўчаты і хлопцы, па дурасці, песні гэтай саромеліся, а замест яе спявалі розную модную гарадскую лухту, якая хутка прыходзіла і гэтак жа

66

хутка знікала ў нябыт. Саромеліся аж да таго, што калі бабы, бывала, завядуць у застоллі старую песню, нехта з маладых абавязкова кіне:

– Ну-у, завялі! Староцце гэтае.

Цяпер ѐн са спозненым болем успамінаў самы нязначны паварот гэтых мелодый. Ён быў мужны чалавек і таму, разумеючы, што позна, вырашыў зрабіць хаця б нешта з таго, дзеля чаго ѐн быў створаны. І гэтаму нязначнаму

«нешта» ѐн аддаў з таго дня ўвесь свой вольны час і ўсю без астачы сваю душу.

Пешшу, на спадарожных машынах, на прыпяцкіх параходах, набітых стракатай гурмой, дыхтавымі валізкамі і спявучай гаворкай, ѐн абхадзіў, аб‘ездзіў,

скалясіў Піншчыну, Століншчыну, Пружаншчыну, Мазыршчыну,

Слонімшчыну. Ад запісаў сшыткі рабіліся пульхныя, многія дзясяткі сшыткаў.

Вынікам усяго гэтага, усіх гэтых бясконцых, утомных і блаславѐных вандраванняў былі том народных песень, кніжачка песень дзіцячых і дзясяткі паўтара песень сваіх. На большае (ѐн з болем адчуваў гэта) яго не ставала.

Песні – і толькі.

У. Караткевіч

Т э с т ы

Варыянт 1

1. Адзначце радкі, у якіх згрупаваны якасныя прыметнікі: a) мудры, разумны, шырокі, зялѐны;

б) дубовы, залаты, драўляны, жалезны;

в) ранішні, замежны, шарсцяны, папяровы;

г) салодкі, цѐплы, добры, лысы.

2. Адзначце радкі, у якіх згрупаваны прыметнікі, што не ўтвараюць ступеней параўнання:

a) кульгавы, гняды, кауры, салатавы;

б) новы, цікавы, вясѐлы, малады;

в) бэзавы, мѐртвы, яловы, падласы;

г) пегі, буланы, вішнѐвы, сляпы.

67

3. Адзначце радок, у якім прыметнік дае ўказанне на пол асобы: a) маладая жанчына, кемлівы сябар;

б) малы гарэза, малая непаседа;

в) радасная дзяўчына, высокі хлопец;

г) старанны вучань, таленавітая студэнтка.

4.Адзначце сказы, у якіх ужыты кароткія прыметнікі:

a)Ён невысок, не надта ѐмак, ды карчавіты і няўломак.

б) Спахмурнелі чорны бровы.

в) Даль імгліста, нерухома, не відна нічога.

г) Буйны ветры там зложаць песню-быль.

5. Адзначце словазлучэнні, у якіх адносныя прыметнікі ўжываюцца са значэннем якасных:

a) залаты пярсцѐнак, залаты гадзіннік;

б) залатыя рукі, залатое вяселле;

в) шкляныя дзверы, дубовы стол;

г) крыштальная вада, жалезная хватка.

6.Адзначце радкі, у якіх ужыты прыналежныя прыметнікі:

a)школьны сад, вячэрняя прагулка;

б) зімовыя канікулы, летняя спѐка;

в) Зоін падарунак, Ларысін пярсцѐнак;

г) Аксаніна машына, Андрэева лодка.

7. Адзначце радкі, у якіх дапушчаны памылкі пры ўтварэнні прыналежных прыметнікаў:

a) матчына футра, сестрына памада;

б) Міколін камп‘ютар, дзядулін мапед;

в) вавѐркавы арэхі, ластаўкіна гняздо;

68

г) Арцѐмін мяч, суседкаў сын.

8.Адзначце радкі, у якіх дапушчаны памылкі (на правапіс вялікай літары):

a)пецеў партфель, марынін яблык;

б) купалаў твор, мележава апавяданне;

в) Алесева гітара, Юліна расчоска;

г) Коласаўскія ўрачыстасці, Мележаўская прэмія.

9. Адзначце радкі, у якіх дапушчаны памылкі:

a) паўночнаўсходні дыялект, паўднѐвазаходні напрамак;

б) вечназялѐны край, чыста паголены твар;

в) матэрыяльна зацікаўленая асоба, прытарна-салодкія цукеркі;

г) лячэбнапрацэдурны кабінет, васьмі-павярховы дом.

10. Адзначце, у якіх прыкладах прыналежныя прыметнікі ляжаць у аснове прозвішчаў і айконімаў.

a) г. Іванава, Аляксееў, Пятроў;

б) Каровін, Конеў, Царыцын;

в) Кіеў, Дамадзедава;

г) Казлоў, Шахаў, Баранаў.

Варыянт 2

1.Адзначце правільныя сцвярджэнні:

a)прыметнік мае катэгорыі роду, ліку, склону;

б) адносныя прыметнікі абазначаюць разнастайныя прыметы і ўтвараюць ступені параўнання;

в) адносныя прыметнікі могуць набываць пераноснае значэнне і ўжывацца ў ролі якасных;

69

г) прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасць прадмета пэўнай канкрэтнай асобе ці жывой істоце.

2.Адзначце радкі, у якіх згрупаваны адносныя прыметнікі:

a)чырвоны, ясны, доўгі, круглы;

б) цагляны, вылічальны, капіравальны;

в) капронавы, дубовы, керамічны;

г) вузкі, шырокі, суседаў, братаў.

3.Адзначце прыметнікі, якія могуць утвараць ступені параўнання:

a)малы, тоўсты, моцны, звонкі;

б) васільковы, крэмавы, вішнѐвы;

в) крыштальны, падземны, бярозавы;

г) жанаты, жывы, глухі, пярэсты.

4. Адзначце прыклады, у якіх прыметнік указвае на форму ліку: a) цікавае інтэрв‘ю, цікавыя інтэрв‘ю;

б) прыгожы фламінга, прыгожыя фламінга;

в) новая школа, новыя школы;

г) маленькі поні, маленькія поні.

5) Адзначце радкі, дзе дапушчаны памылкі ў напісанні прыналежных прыметнікаў:

a) братаў, мужаў, Міхасѐў, Мішаў;

б) дзядзькін, цѐткаў, максімаў, аленчын;

в) Міцеў, князеў, мядзведзеў, баброва;

г) аляксееў, цесцяў, вучняў, Сонькін.

6. Адзначце няправільнае сцвярджэнне:

70