Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Практыкум па беларускай мове (Кныш Л.С., Барысенка В.У., Казакевіч Т.Г

.).pdf
Скачиваний:
142
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
1.86 Mб
Скачать

a) вытворныя прыметнікі, матываваныя назоўнікамі: аршанскі, летні,

басавіты, краўцоўскі;

б) вытворныя прыметнікі, матываваныя дзеясловамі: абагравальны, варкі,

плыўкі, запальчывы;

в) вытворныя прыметнікі, матываваныя прыметнікамі: танюсенькі, высозны,

малюпасенькі, карычняваты;

г) вытворныя прыметнікі, матываваныя назоўнікамі: сѐнняшні, трайны,

двайны, свойскі.

7.Адзначце радкі, у якіх дапушчаны памылкі:

a)умнее всех – разумнейшы за ўсіх;

б) дороже жизни – даражэй жыцця;

в) выше меня – вышэй за мяне;

г) старше сестры – старэйшы за сястру.

8. Адзначце адносныя і прыналежныя прыметнікі, што ўжываюцца са значэннем якасных:

a) свінцовая куля, свінцовая дэталь;

б) воўчы апетыт, лісіныя паводзіны;

в) свінцовы погляд, алавяная хмара;

г) залаты крыжык, бронзавы помнік.

9. Адзначце радкі, у якіх дапушчаны памылкі: a) сусецкі, грамацкі, гарацкі;

б) студэнцкі, нямецкі, ткацкі;

в) добрускі, францускі, латыскі;

г) калмыкскі, славакскі, нясвіскі.

10.Адзначце радкі, у якіх прыметнікі напісаны правільна:

a)трох-галовы, горкасалѐны, ваенна-палонны;

71

б) сусветна-гістарычны, унтэр-афіцэрскі, індаеўрапейскі;

в) кепска ўзараны, мнагалюдны, дрэваапрацоўчы;

г) народнапаэтычны, паўднѐваславянскі, шматразовы.

Варыянт 3

1.Адзначце, які займеннік не мае формы назоўнага склону:

a)мне;

б) сабе;

в) некага;

г) якога.

2. Адзначце радкі, у якіх згрупаваны прыналежныя займеннікі: a) мой, твой, ваш;

б) наш, яго, іхні;

в) нейкі, нечы, увесь;

г) кожны, усякі, іншы.

3. Адзначце радок, у якім згрупаваны ўказальныя займеннікі: a) нехта, якісьці, нешта;

б) сам, самы, яны;

в) ніхто, нішто, нічый;

г) гэты, той, такі.

4.Адзначце радок, у якім згрупаваны адносныя займеннікі:

a)які, чый, каторы;

б) які?, чый?, каторы?;

в) мы, вы, яны;

г) абы-хто, нейкі, чыйсьці.

72

5. Адзначце радкі, у якіх займеннікі трэба пісаць праз злучок: a) якому (небудзь), абы (што);

б) ні (з) кім, ні (аб) чым;

в) абы (чый), сѐе (тое);

г) хто (небудзь), абы (які).

6.Адзначце, у якім радку ѐсць «чацвѐртае лішняе»:

a)гэты, той, такі, гэтакі;

б) сам, самы, кожны, сябе;

в) хто, што, чый, каторы;

г) я, ты, мы, вы,

7. Адзначце радкі, у якіх выдзеленыя словы ўжываюцца ў ролі назоўнікаў: a) Свайго я не аддам нікому.

б) Яна пазнала сваіх і шчыра ўзрадавалася.

в) Кожнаму міла сваѐ дзіця.

г) Гэт невялікі будынак школы стаяў наводшыбе вѐскі.

8. Адзначце радкі, у якіх выдзеленыя словы з‘яўляюцца часціцамі: a) Дзед Ігнась – гэта вельмі мудры чалавек.

б) Іван сядзіць сабе на падворку і нічога не робіць.

в) Аксана набыла сабе новую машыну.

г) Якая цудоўная восень!

9.Адзначце радкі, у якіх дапушчаны памылкі:

a)напісаць табе, купіць сабе;

б) здзекавацца з сябе, падумаць пра цябе;

в) падзякаваць цябе, клапаціцца пра табе;

г) дзякую вас, выбачайце мяне.

73

10. Адзначце радкі, у якіх не трэба пісаць асобна: a) Пайшоў (не) хто іншы, як мой бацька.

б) Гэта быў (не) хто іншы, як мой сусед Сяргей.

в) (Не) хта паклікаў яго з вуліцы.

г) Гэта было (не) што іншае, як нечаканая падтрымка.

ЛІЧЭБНІК

1. А. Запішыце словазлучэнні лічэбнікаў з назоўнікамі.

35-градусны мароз, 478-кіламетровы шлях, 853-тысячны сшытак,

285-мільѐнны тэлевізар, 964-тысячны дом, 596-тысячны падручнік.

Б. ад колькасных лічэбнікаў утварыце прыметнікі, дапасуйце да іх

назоўнікі, запішыце па ўзоры.

У з о р: трохсотпяцідзесяцідзевяцікілаграмовы груз.

1,

14,

300,

21 000,

426 000,

52 000 000,

378 000,

567 000,

987 000 000,

685 000 000 000,

853 000 000 000.

 

 

 

 

В. Адзначце тыя словы, якія могуць ужывацца з лічэбнікамі двое, трое,

шасцѐра, сямѐра.

Вучань, студэнтка, даярка, камп‘ютар, веласіпед, спартсмен, нажніцы,

хворы, ранены, кацяняты, коні, гусі, дзверы, акуляры, прэзідэнт, рэктар,

міністр, настаўніца, балерына, выкладчыца, аловак, сшытак, дырэктар,

сяброўка, шчаняты.

2. Раскрыйце дужкі, правільна запішыце колькасна-іменныя спалучэнні.

74

Чатыры (высокая хвоя), два (родны брат), тры (поўны кошык), чатыры

(пабудаваная школа), тры (лепшы вучань), сорак тры (прачытаная кніга),

трыццаць два (незнаѐмы чалавек), трыста шэсцьдзясят чатыры (пражыты дзень), абодва (дарослы сын), сем (дзень тыдня), восемдзесят тры (новы камп‘ютар), дваццаць чатыры (спелы яблык), два (мінулае стагоддзе), пяцьсот пяцьдзясят тры (жоўты мандарын).

3. А. Раскрыйце дужкі, замяніце лічбы словамі і запішыце гэты сказ.

Школьны кіѐск папоўніўся 845 (новы падручнік), 215 (вялікі сшытак для малявання), 86 (мяккі аловак), 514 (вучнѐўскі дзѐннік), 2387 (кніга для дамашняга чытання).

Б. Запішыце лічэбнікі ў форме патрэбнага склону.

каля: 432; 876; 965; 649; над: 329; 657; 278; 543.

звыш: 786; 345; 857; 5 651; 89 673; 37 592.

В. Выпраўце памылкі і правільна запішыце лічэбнікі.

Васемсот, чацьвѐрты, двумя, васьмідзесяццю, дзвяноста, шасццю,

васеммю, пяцю, пяцідзесяццю дзевяцю, дзесяты, трэццяга, трынадцаты,

абедзьвумя, восемьсот, семь, семдзясят, дзвесьце, двумямі, дзвесці, трэцці,

трыццацю, пяцідзесяцічатырох тысячны, аб трохста пяцідзесяці васьмі,

сямістамі чатырмі, дзве шостых, две пятых, адна дзесятая, две трэція,

васмідзесяціпяцімільѐнны, семсоты, васемнадцаць, каля пяціста сарака дзевяці,

двухсоттрыццацідвух-тысячны, 543-мільѐнны.

Г. Адзначце тыя словы, якія могуць ужывацца з лічэбнікам паўтар .

75

Літр, норма, гектар, шклянка, акно, мінута, гадзіна, год, тыдзень, месяц,

сотка, метр, вядро, бутэлька, слоік, міска, лыжка, талерка.

4. А. Запішыце, вызначце, якой часцінай мовы з’яўляюцца наступныя словы; знайдзіце колькасныя простыя лічэбнікі, запішыце іх у форме творнага склону.

28; 127; першы; соты; 236; абое; пятак; пяцярня; пяць; пяцѐрка; двайны;

дваіцца; двайняты; удваіх; шасцѐра; шэсць; упяцярых; сямѐра.

Б. Вызначце часцінамоўную прыналежнасць. Знайдзіце складаныя колькасныя лічэбнікі, запішыце іх ў форме меснага склону.

43; 65-ы; 50; 462; 556-ы; 724; 70; дзясятак; дзясятка; дзвесце; адна сотая; 94; тройка; чатырыста; строены; 900; трайняты; васьмѐрка; трое; 3 5/10;

5 6/100; тройчы; раздвоены; сотка; сто; стагоддзе.

В. Запішыце словамі.

238 – 38 = 200; 40 х 6 = 240; 547 + 113 = 660; 980 – 575 = 405.

Г. Знайдзіце колькасныя лічэбнікі, якія маюць форму роду, запішыце іх у творным склоне.

Тройка, дзве, сѐмы, пяць, шасцѐрка, чатыры, два, восемсот, абедзве,

пяцьдзясят, пятнаццаць, семдзесят восем, дзевяноста чатыры, трыста сорак

шэсць, дзвесце пяцьдзясят восем.

5. Прачытайце, назавіце лічэбнікі, вызначце іх разрад і структуру.

Самая вялікая афіцыйна зарэгістраваная колькасць дзяцей у адной маці – 69. Гэта была першая з дзвюх жонак селяніна Фѐдара Васільева (нар. у 1707 г. у горадзе Шуі за 241 кіламетр ад Масквы). Яна нараджала 27 разоў: 16

76

двайнят, 7 трайнят, 4 чацвярні. 27 лютага 1782 г. манахі Нікольскага манастыра паведамілі аб гэтым у Маскву. Прыкладна 67 дзяцей выжылі. Вядома, што імператрыца Кацярына праявіла цікавасць да паведамлення. Дзеці, большасць якіх выжылі і дажылі да сталых гадоў, былі народжаны ў перыяд з 1725 па

1765 г.

У цяперашні час больш за ўсіх у свеце дзяцей мае Леанціна Альбіна

(нараджэнка Чылі; нарадзілася ў 1921 г.), якая ў 1981 г. нарадзіла сваѐ 55-е

апошняе дзіця. Муж яе Херарда Альбіна паведаміў, што пасля іх вяселля ў

1943 г. у іх нарадзілася 5 трайнят (усе хлопчыкі). 40 дзяцей (24 хлопчыкі і 16

дзяўчынак) жывыя, 15 дзяцей загінулі ў час землятрусу і пры родах.

З «Кнігі рэкордаў Гінеса».

6. Суаднясіце лічэбнікі з іх характарыстыкай.

а) трыста пяцьдзясят чатыры

1)

дробавы

б) восем дзясятых

2)

колькасны састаўны

в) шасцѐра

3)

парадкавы састаўны

г) семдзесят

4)

колькасны складаны

д) сорак пяты

5)

колькасны просты

 

 

 

СЛОВАЗЛУЧЭННЕ

7. Спішыце, вызначце ў словазлучэннях від падпарадкавальнай сувязі (дапасаванне, кіраванне, прымыканне). Адзначце тыя, што не з’яўляюцца словазлучэннем.

Паверх стала, вясѐлыя дзеці, вымытая падлога, абараніць дысертацыю,

выканаць тэст, паводле звестак, дваццаць восьмы, пятае заданне, пісаць павольна, ісці хутка, чырвоны яблык, будынак фірмы, у адпаведнасці з законам,

сястра і брат, купіць машыну, аднасастаўны сказ, чытаць уголас, Ірачка чытае,

воўк ці сабака, насуперак жаданню, чытаць кнігу, засеянае поле, вывучыць

77

верш, шырокія гарызонты, у параўнанні з Андрэем, нягледзячы на мароз,

летняя раніца, перад намі, заўтра ўвечары, услаўляць працу, позні вечар,

абшары палѐў, жаданне вучыцца, загадчык магазіна, родная вѐска, трыста сорак сем, дапамагчы бабулі, бег азіраючыся.

8. Выпішыце іменныя словазлучэнні.

Першая старонка, чакаць дапамогі, прыехаць дадому, барацьба за свабоду,

загадчык кафедры, паліто наапашкі, шырокі ў плячах, ісці на рэчку, бегаць басанож, восем гадоў, майстраваць веласіпед, апранацца з густам, моцна крычаць, цѐплае надвор‘е, глыбокае возера, бегчы не азіраючыся, жаданне ведаць, ціхая плынь, чытаць седзячы, моцнае ўражанне, вышыты ручнік.

ПРОСТЫ СКАЗ

9. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца сінтаксічна непадзельнымі.

1.Над палямі плылі кучарав я воблакі.

2.Бацька з с нам выбраліся ў грыбы.

3.Птушкі веерам узвіліся над хатай.

4. Пафарбавала восень пазалотай над возерам заспан я ляс .

5.Павуцінкаю светлай пралятае над светам бабіна лета.

6.Цэлае лета бясконца палі пясчынкаю кожнай сонца пілі.

7.Стаць заможн м не так і проста.

8.Дзядзька навуч ў мяне ч таць.

9. Надвор‘е – хоць з хат не в лазь.

10.Спелае жыта нізка схіліла калас .

11.Жыццѐ было спакойнае, але нічога не абяцала.

12.Чыстая глыбокая рэчка ў люстраной паверхні сваѐй адбівае блакіт неба.

13.Справа ляжала нізіна, уся ўкр тая лесам.

78

14.Першага верасня школьны званок паклікаў мал х у тры новыя школы.

15.Няма яшчэ такіх кайданоў, каб закаваць людское сэрца.

16.Дождж перастаў ісці толькі на другі дзень.

17.Аднойчы ў сонечны ранак з неба пас палася знаѐмая песня жаваранка.

10. Вызначце віды простых сказаў.

1. Век жыві, век вучыся (прыказка). 2. Вышэй галавы не падымешся

(прыказка). 3. Рэшатам вады не наносіш (прыказка). 4. Папрацуеш да поту – пад‘ясі ў ахвоту (прыказка). 5. Ноч. Халодная зямлянка. Перастрэлка. Цішыня.

Неба чыстае, як шклянка. Тупат быстрага каня (П. Глебка). 6. Выйду на ціхі зялѐны прастор і пакланюся вясне залатой (Э. Агняцвет). 7. Пахла скошанаю травою (Я. Сіпакоў). 8. Салаўя песнямі не кормяць (прыказка). 9. Пачынала брацца на адлігу (І. Мележ). 10. Песні бяру свае ў дальні паход (М. Танк).

11. На вуліцы пасвятлела (Я. Колас). 12. Работу словам не заменіш (прыказка).

13.У Асадчым бачылі чалавека вялікага сэрца і адкрытай душы (А. Гурскі).

14.Жэні ўдалося назбіраць жменьку суніц (А. Кулакоўскі). 15. Вось і лета.

Ліпнѐвая раніца (П.Трус). 16. Гаварылі пра Хадоську багата, самае рознае

(І. Мележ). 17. З адной кветкі вянка не саўеш (прыказка).

11. Адзначце нумары сказаў, у якіх трэба паставіць працяжнік паміж

дзейнікам і выказнікам.

1.Сын у мяне … уга!

2.Мая хата … сѐмая ад лесу.

3.Шчасце … не ў дастатку.

4.Навука … не піва, у рот не ўвальеш.

5. Розум … найлепшае багацце.

6.З маслечкам каша … яда наша.

7.Кашаль … хвароба не ліхая, толькі хата не ціхая.

79

8.Жыццѐ пражыць … не мех сшыць.

9.Кожная хата ... гэта клубок лѐсаў, процьма гісторый.

10.Лес і вада … родныя брат і сястра.

11.Сѐння дождж … нібы сярэбраны гарох.

12.Маѐ вялікае і даўняе жаданне … ва ўсім будзѐнным бачыць хараство.

13.Верачка…. ўзяла ды і расплакалася.

14.Даль … імгліста, нерухома.

15.Лес … ціхі і пусты.

16.Цікавы чалавек …гэты Мікіта Пракопавіч.

17.Вушы ў яго … хоць рэпу сей.

18.Надвор‘е … было сонечнае.

19.Жыццѐ … гэта бясконцая барацьба.

20.Двойчы чатыры … восем.

21.Пятро Васільевіч … чалавек разумны і разважлівы.

22.Палонкі на возеры … як вокны ў падводнае царства.

23.Мікола, па праўдзе кажучы, … хлопец не вельмі шчыры.

24.Чаромха вясною … як цнатлівая нявеста.

25.Хоць ты … ўладар, а глебе дагаджай, каб зазвінеў калоссем ураджай.

26.Матчын узрост… сорак пяць гадоў.

27.Некаторыя камяні … сапраўдныя мемарыяльныя помнікі.

28.Сястра мая … не студэнтка, а выкладчыца.

29.Хата ў Івана … ого!

30.Летняя ноч … як зайцаў хвост.

АДНАРОДНЫЯ ЧЛЕНЫ СКАЗА

12.Спішыце сказы і пастаўце, дзе патрэбна, знакі прыпынку.

1.Басанож патрапілі далей, пахвальваючы і дарогу і расу і гэтую прыемнасць ступаць босымі нагамі па мяккай дарозе і свежае ранішняе паветра.

80