- •Беларусазнаўства
- •Беларусазнаўства
- •Уводзіны. Прадмет беларусазнаўства
- •Праблемы беларусазнаўства
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •2. Беларусы. Міжнацыянальныя адносіны на беларусі
- •2. 1. Этнiчныя адметнасцi беларусаў
- •Асаблівасцi беларускага нацыянальнага характару
- •2. 2. Беларускія тапанімічныя назвы. Імёны і прозвішчы
- •2. 3. Старажытная мемуарная літаратура і сведчанні падарожнікаў аб беларусах і іх зямлі
- •2. 4. Дэмаграфічныя катаклізмы на зямлі беларусаў: войны і людзі
- •Агульная колькасць насельніцтва Беларусі
- •Палітычныя прычыны
- •Сацыяльна-эканамічныя прычыны
- •Нацыянальны склад насельніцтва Беларусі (паводле даных перапісаў, %)
- •Пяці заходніх губерняў у 1897 годзе, %
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •3. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў
- •3. 1 Нацыянальная самасвядомасць і яе адзнакі
- •3. 2. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці
- •3. 3. Утварэнне беларускай літаратурнай мовы. Самасвядомасць і беларуская мова і літаратура
- •Этапы фарміравання беларускай літаратурнай мовы
- •3. 4. Нацыянальнае адраджэнне 1900 – 1920 гг
- •3. 5. Механізмы разбурэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў ва ўмовах таталітарызму 1930 – 1980 гг.
- •3. 6. Пытанні нацыянальнай свядомасці беларусаў на сучасным этапе
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэматыка рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •4. Сувязі беларусі з суседнімі краінамі.
- •4. 1. Геапалітычныя ўмовы жыццядзейнасці беларускага народа
- •4. 2. Перакройванне этнічных зямель беларусаў у хх ст.
- •4. 3. Віленскі край і яго лёс
- •4. 4. Беларусы за мяжою
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •5. Своеасаблівасці нацыянальнага побыту
- •5.1. Жыллё беларуса. Паселішчы
- •5. 2. Традыцыйныя заняткі, рамёствы і промыслы беларусаў
- •5. 3. Традыцыйнае адзенне беларусаў
- •5.4. Айчынны фальклор
- •Розніца паміж з вычаем і абрадам
- •Віды свят.
- •Групы беларускіх свят і абрадаў.
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •6. Веравызнанні народаў беларусі
- •6. 1. Дахрысцiянскiя вераваннi нашых продкаў
- •6. 2. Хрысцiянства I iншыя рэлiгii як формы грамадскай свядомасцi розных народаў на Беларусі
- •6. 3. Сучасны рэлiгiйны стан на Беларусi
- •Пытаннi для самападрыхтоўкi
- •Тэмы рэфератаў
- •Лiтаратура
- •Тэст да тэмы
- •7. Развіццё айчыннай грамадскай думкі
- •7. 1. Помнікі айчыннай грамадскай думкі сярэднявечча
- •7. 2. Развіццё нацыянальнай культуры і грамадскай думкі ў эпоху Адраджэння
- •7. 3. Асветніцтва на Беларусі
- •7. 4. Айчынная нацыянальна-дэмакратычная думка
- •7. 5. Сучасны стан грамадазнаўства на Беларусі
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •8. Славутасці беларусі
- •8. 1. Славутасці старажытнай Беларусі і часоў Вялікага княства Літоўскага
- •8. 2. Рупліўцы нацыянальнага адраджэння
- •8. 3. Зоркі айчыннага спорту
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •9. Мастацтва беларусі
- •9. 1. Нацыянальнае дойлiдства
- •9. 2. Выяўленчае мастацтва
- •9. 3. Нацыянальны тэатр і музыка
- •9. 4. Дэкаратыўна - прыкладное мастацтва
- •Разьба па дрэве
- •Ганчарства
- •Вырабы з саломы, лазы, бяросты
- •9. 5. Кнігадрукаванне
- •Эпоха Адраджэння і еўрапейскае кнігадрукаванне
- •Летапіс Аўраамкі і Мсціжскае Евангелле
- •Мялецій Сматрыцкі
- •Лаўрэнцій Зізаній
- •Іван Фёдараў
- •Куцеінская друкарня
- •Магілёўская друкарня
- •Супрасльская друкарня
- •9. 6. Музейная справа на Беларусі
- •9. 7. Помнікі культуры горада, дзе размяшчаецца навучальная ўстанова
- •Баранавічы Троіцкі касцел
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •10. 1. Пісьменнасць на Беларусі як аснова развіцця нацыянальнай школы
- •10. 2. Народная педагогіка ў сістэме нацыянальнай асветы
- •10. 3. Канфесійная адукацыя. Роля брацкіх школ у развіцці асветы на Беларусі ў XVI – XVII стст.
- •10. 4. Свецкая адукацыя на Беларусі ў дакастрычніцкі перыяд. Адукацыйная камісія (1773 – 1794)
- •Дзейнасць Адукацыйнай камісіі ўключала:
- •10. 5. Адраджэнне нацыянальнай школы ў перыяд беларусізацыі (1910 – 1920)
- •10. 6. Сучасны стан нацыянальнай адукацыі
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •11. Прыродныя ўмовы і экалагічная сітуацыя на беларусі
- •11. 1. Прыродныя ўмовы Беларусі. Своеасаблівасці яе рэгіёнаў (Цэнтральная Беларусь, Паазер'е, Падняпроўе, Панямонне, Заходняе I Усходняе Палессе)
- •11. 2. Багацці айчынных нетраў
- •1. 3. Праблемы экалогii на Беларусi
- •I. Стан атмасферы
- •II. Засаленне глебы
- •III. Транспарт – крынiца выкiдаў
- •IV. Стан водных крынiц
- •V. Радыяцыя
- •Барацьба з радыяцыяй
- •VI. Сельская гаспадарка і экалогiя
- •12. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці
- •12. 1. Праблема беларускай дзяржаўнасці ў гістарычнай навуцы
- •12. 2. Вытокі беларускай дзяржаўнасці
- •12. 3. Погляды вучоных на праблему дзяржаўнасці Вялікага княства Літоўскага. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец xvііі ст. – 1917 г. )
- •Устаўная грамата да народаў Беларусі (21. 02. 1918 г. )
- •Устаўная грамата Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
- •12. 5. Беларусь у складзе ссср: суверэнітэт уяўны ці рэальны?
- •12. 6. Аднаўленне дзяржаўнай незалежнасці пасля распаду ссср. Беларусь на міжнароднай арэне
- •13. Атрыбуты нацыянальнага суверэнітэту
- •13. 1 Органы дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь. Да гicтоpыі айчыннай Канстытуцыі
- •Структура Урада Рэспублікі Беларусь (арт. 106 Канстытуцыі; Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 мая 1997 г. ):
- •Судовую ўладу ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляюць суды
- •Структура Kaнстытуцыі рб 1994 г. Са змяненнямі I дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г.
- •13. 2. Дзяржаўны герб. Геральдыка Беларусі
- •Прынцыпы дзяржаўнай сімволікі:
- •Старажытны герб Мінска
- •Герб “Пагоня”
- •Дзяржаўны герб бсср (гісторыя)
- •Сучасны Дзяржаўны герб (пасля 1995г. )
- •13. 3. Да гісторыі дзяржаўнага сцяга. Дзяржаўны гімн
- •13. 4. Узнагароды Беларусі
- •13. 5. Нацыянальнае войска. Памятныя старонкі айчыннай вайсковай славы
- •13. 6. Беларускія грошы і паштовая марка
- •Паштовая марка
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •1. Закон “Аб мовах у Беларускай сср”
- •2. Закон аб культуры
- •3. Закон “Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь”
- •Слоўнік тэрміналагічных выразаў і асноўных паняццяў
- •Беларусазнаўства
13. 6. Беларускія грошы і паштовая марка
Да атрыбутаў нацыянальнага суверэнітэту адносяцца таксама грошы і паштовая марка.
У 1990 г. Беларусь апынулася перад праблемай увядзення асабістых грошай. На той час было пастаўлена пытанне аб далейшым самастойным развіцці рэспублікі, па-другое, парушэнне эканамічных сувязей паміж рэспублікамі, падзенне вытворчасці прывяло да неабходнасці абароны тавараў унутранага рынку ад скупкі і перапродажу ў іншыя рэспублікі. Для гэтага былі ўведзены купоны, якія выдаваліся як дадатак да савецкіх грошай. Акрамя таго, Масква ўжо не спраўлялася з забеспячэннем наяўнымі грашыма ўсіх савецкіх рэспублік. Купоны сталі першымі беларускімі грашыма, ці больш дакладна – іх сурагатам. Яны дазвалялі набываць харчовыя тавары ў першую чаргу насельніцтву Беларусі. Але доўга купоны не праіснавалі: у рэспубліцы стала катастрафічна не хапаць наяўных грошай, таму што купоны хадзілі толькі з савецкімі рублямі. 19 лютага 1992 г. быў заключаны дагавор паміж Дзяржзнакам Расійскай Федэрацыі і Дзяржзнакам Рэспублікі Беларусь аб вытворчасці разліковых білетаў Нацыянальнага банка РБ. Напярэдадні была дасягнута дамоўленасць на ўзроўні ўрадаў аб дазволе друкаваць беларускія грошы расійскаму Дзяржзнаку.
У пачатку 1991 г. ствараецца Галоўнае ўпраўленне дзяржаўных знакаў пры Савеце Міністраў Беларусі, загадчыкам яго вытворчага аддзела становіцца інжынер-эканаміст паліграфічнай вытворчасці Эдуард Серпікаў. Узнікла пытанне: што павінна быць на беларускіх грашах? Па-першае, безумоўна, сімволіка краіны – герб і сцяг, па-другое, абароненасць ад падробкі ў фарбах, графіцы, паперы. Па-трэцяе, пытанне аб выявах. Звычайна на грашовых купюрах розных дзяржаў змяшчалі выявы вядомых вучоных, музыкантаў, мастакоў, дзяржаўных дзеячаў, гістарычных асоб. У Беларусі адносіны да многіх дзеячаў у розных слаях грамадства былі неадназначныя. Таму вырашылі ўвогуле не выкарыстоўваць партрэты на купюрах. Сталі вывучаць вопыт суседзяў і заўважылі, што ў Малдавіі і Літве на той час на грашах малявалі птушак. Так нарадзілася ідэя на беларускіх грашах змяшчаць выявы звяроў. Мастак Канстанцін Хацяноўскі знайшоў канкрэтны мастацкі вобраз беларускіх звяроў: гэта “родныя”, добрыя звяры. Пачалі з вавёркі, як самага дробнага з распаўсюджаных у Беларусі прадстаўнікоў фаўны, і пайшлі па ўзрастаючай: заяц, бабёр, воўк, рысь, мядзведзь, лось, зубр. Пасля сторублёвай купюры спіс шырока распаўсюджаных жывёл быў вычарпаны, а інфляцыя патрабавала купюры больш буйных маштабаў. Пачалі выкарыстоўваць архітэктурныя ансамблі, гістарычныя помнікі, цэрквы – так з’явіліся сталічныя Прывакзальная плошча, будынак Акадэміі навук, плошча Перамогі. Праз пяць гадоў, у 1997 г., дробныя беларускія грошы зношваюцца і па прычыне інфляцыі выводзяцца з абароту.
Роля першых беларускіх нацыянальных грошай:
Іх з’яўленне было неабходнай і своечасовай мерай.
Яны сталі унікальнымі ў гісторыі грошай: выявы звяроў і птушак на купюрах выкарыстоўваюць многія краіны, але серыя – ад самага дробнага намінала да самага буйнога – у свеце была ўсяго адна, у Беларусі.
Першы выпуск грашовых знакаў Рэспублікі Беларусь складаўся з серыі разліковых білетаў вартасцю 50 капеек, 1, 3, 5, 10, 25, 50 і 100 рублёў. На самай хадавой купюры – вартасцю 1 рубель – быў намаляваны заяц, адсюль і ўсе беларускія грошы празвалі “зайчыкамі”. Змешаныя грашовыя знакі выпускаў СССР, Расіі і Беларусі мелі хаджэнне на тэрыторыі Беларусі да 23 ліпеня 1993 г., пасля чаго грашовыя знакі СССР і Расіі знімаліся з абарачэння. 20 жніўня 1994 г. адбываецца дэнамінацыя “беларускага зайчыка”. 28 снежня 1994 г. для скарачэння грашовай масы Нацыянальны банк выпускае новы разліковы білет вартасцю 20 000 рублёў. На вонкавым баку банкноты – выява будынка Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, а таксама стаіць факсімільны подпіс старшыні Праўлення С. А. Багданкевіча.
Самая вялікая грашовая купюра вартасцю 5 000 рублёў выйшла 6 верасня 1999 г., дзе знаходзіліся малюнкі будынка Рэспубліканскага Палаца спорту ў Мінску і на вонкавым баку – трампліны спарткомплексу ў Раўбічах. З 1 студзеня 2000 г. Нацыянальны банк РБ зрабіў дэнамінацыю грашовых знакаў, з якіх зніклі тры нулі, некалькі змянілася каляровая гама купюр, разам з тым з’явілася новая грашовая адзінка – 10 рублёў.
З 16 кастрычніка 2000 г. Нацыянальны банк РБ увёў у абарачэнне манеты серыі “Помнікі архітэктуры Беларусі” – Сынкавіцкая царква. Манеты прадстаўлены ў двух відах: са срэбра 925-ай пробы каштоўнасцю 20 рублёў і з медна-нікелевага сплаву каштоўнасцю 1 рубель. Памятныя манеты можна набыць у галоўных упраўленнях і аддзяленнях Нацыянальнага банка РБ.
Між іншым, гэта яшчэ не гісторыя – усё адбываецца на нашых вачах.