Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
85
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

V. Радыяцыя

У экалагічных адносінах найбольшая небяспека для Беларусі звязана з чарнобыльскай катастрофай 1986 г. Ужо адзначалася, што 1/5 частка ўсёй тэрыторыі Беларусі забруджана радыёнуклідамі. Радыёактыўнае забруджанне стварае вялізную пагрозу здароўю людзей. 2/3 радыёактыўных рэчываў выпалi на Беларусь (забруджаны 54 раёны РБ, 30 гарадоў, больш як 3 тысячы сельскiх пунктаў. Доля цэзiю ў нашай краіне складае – 137 – гэта 90 % у выніку выбуху. Асаблiва пацярпелi Гомельская вобласць (68 % радыёнуклiдаў), Магiлёўская вобласць (Краснапольскi раён, Касцюковiцкi, Чэрыкаўскi, Слаўгарадскi).

Радыёнуклiд хiмічны элемент, схiльны да радыёактыўнага распаду, пры якiм выдзяляецца энергія, што перадаецца ў выглядзе альфа-, бэта-, гама-выпраменьванняў.

Актыўнасць выражаецца колькасцю распадаў у секунду. Адзiнка вымярэння ў сiстэме СI – Бк (бекерэль)=1 распад у секунду.

Грэй (Гр) і рад (рад) служаць для вызначэння паглынутай дозы выпраменьвання. На Беларусі – цэзiй-137 = перыяд паўраспаду 30 гадоў; стронцый-90 = 29 гадоў.

Барацьба з радыяцыяй

У першыя гады пасля аварыi было эвакуiравана прыкладна 25 тыс. жыхароў са 107 населеных пунктаў; праводзілася дэзактывацыя дамоў; спецыяльныя аграхiмiчныя і аграмелiярацыйныя работы; быў наладжаны выпуск дазiметраў, радыёметраў і iншых медыцынскіх сродкаў; прыняты законы і нарматыўныя акты.

З-за нядбайнасці некаторых кiраўнiкоў затрымлiвалася выкананне распараджэння Савета Мiнiстраў СССР ад 24 мая 1989 г. № 912 (аб перасяленнi грамадзян з тых месц, дзе правядзенне дэзактывацыi і аграмелiярацыi не знiзiла ўзровень радыяцыi).

У 1991г. быў прыняты закон РБ “Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на ЧАЭС”. Закон абараняў правы і iнтарэсы грамадзян, якiя прымалi ўдзел у лiквiдацыi вынiкаў катастрофы; былі адселены і выехалi на новае месцажыхарства і iнш.

У 1991 г. выйшаў закон “Аб статусе тэрыторыі, якая падверглася радыёактыўнаму забруджанню”: закон рэгулюе рэжым тэрыторыі, умовы пражывання, ажыццяўлення гаспадарчай, навукова-даследчай і iншай дзейнасцi на гэтай тэрыторыi з мэтай памяншэння ўздзеяння радыяцыi на здароўе насельніцтва.

Фактары змен у радыяцыйным забруджаннi:

1) натуральны радыёактыўны распад,

2) паветраны перанос,

3) гарызантальная і вертыкальная мiграцыя.

Натуральныя змены ў здароўi людзей:

1) анемiя,

2) вегетасасудзiстая дыстанiя,

3) гiперплазiя шчытападобнай залозы,

4) анказахворваннi.

Зразумела, што прагрэс не будзе стаяць на месцы і атамную энергетыку ніхто не забароніць, таму што ёсць у ёй станоўчае:

1) таннасць энергii,

2) незалежнасць забеспячэння энергiяй спажыўцоў унутры краiны,

3) эканомiя неаднаўляльных прыродных рэсурсаў (газу, нафты, вугалю),

4) менш адмоўна ўплывае на навакольнае асяроддзе.

Але страшна тое, што пахаванне радыёактыўных адходаў адбываецца яшчэ далёка нецывілізаваным шляхам.

VI. Сельская гаспадарка і экалогiя

Комплекс мерапрыемстваў у сельскагаспадарчай вытворчасцi накіраваны на:

1) асваенне глебаахоўных i вiльгацезберагальных тэхналогiй,

2) асваенне навукова абгрунтаваных севазваротаў,

3) аднаўленне ўрадлiвасцi глебы,

4) павышэнне выкарыстання мелiяраваных зямель,

5) скарачэнне ўдзельнага расходу вады на 28 %,

6) правядзенне работ па прадухiленні эрозii глебы i яе засалення.

Экалагічныя праблемы вырашаюцца ў “Асноўных напрамках аздараўлення і аховы навакольнага асяроддзя, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў Беларусi на 1991 – 1995 гг. і на перспектыву на 2000 г. ”.

Экалагiчныя праблемы:

1) Нiтраты ў раслiннай прадукцыi. Пры дапамозе экспрэс-iндыкатараў, якiмi могуць карыстацца ў полi, магазіне, на рынку, і заканадаўчага акта “Дапушчальныя ўзроўнi ўтрымання нiтратаў у прадуктах раслiннага паходжання і метады іх выяўлення” (1998) вызначаюцца санiтарна – гiгiенiчныя нормы. Гранічнай сутачнай нормай нітратаў для чалавека з'яўляецца 300 – 325 мг.

2) Пестыцыды. У сельскай гаспадарцы Беларусi выкарыстоўваецца 100 назваў пестыцыдаў:

а) якiя могуць уносiцца без навуковых тэхналогiй,

б) распыляюцца з дапамогай авiяцыі, што адмоўна ўздзейнiчае на жывую прыроду і здароўе людзей.

3) Назапашванне цяжкiх металаў у глебе і раслiнах (з-за прадпрыемстваў машынабудавання, металаапрацоўкi, аўтатранспарту. У ападках часта знаходзяцца: свiнец, кадмiй, мыш'як, ртуць, хром, нiкель.

4) Гiдрамелiярацыя (асушана ўжо 2,7 млн га глебы, асаблiва на Палессi), у выніку чаго:

а) знiклi многiя рэкi i ручаi,

б) пагоршыўся водны рэжым прылеглых да асушаных масiваў тэрыторый,

в) паскорылася мiнералізацыя мелiяраваных тарфяных глебаў,

г) інтэнсiўна развiваюцца эразiйныя працэсы,

д) забруджваюцца водныя крынiцы,

е) выпадкi правядзення мелiярацыйных работ без планавых распрацовак,

ж) укладваюцца вялiкiя сродкi ў мелiярацыю, а больш за 6 млн га мелiяраваных зямель закiнуты і параслі хмызняком.

5) Жывёлагадоўчыя комплексы:

а) многія комплексы не прадугледзелі, куды адпраўляць адходы і, такім чынам, проста вымушаны забруджваць,

б) збудаванні знаходзяцца не там, дзе трэба.

6) Лясныя экасістэмы існуюць у цеснай узаемасувязі з навакольным асяроддзем, таму назіраем наступныя праблемы:

а) драўнiнны рак,

б) перабудаванне структуры,

в) змяненне хуткасці абменных працэсаў у дрэвах,

г) змяненне вiдавога складу лесу,

д) уплыў кiслых ападкаў на лес,

е) змяншэнне фітафiльтрацыйнай схiльнасці лесу,

ж) праблема скарачэння плошчы высякання лясоў.

7) Жывёльны свет:

а) колькаснае змяненне вiдаў жывёл,

б) прасторавае пераразмеркаванне жывёл,

в) змены ў вiдавым саставе птушак: знiклi коўпiца, каравайка, чорны грыф, драфа, стрэпет; скарацiлася колькасць белай курапаткi, глушца, цецерука.

У Беларусі праблема аховы жывёльнага і расліннага свету стала асабліва актуальнай у наш час. Яшчэ ў 1979 г. пастановай СМ БССР заснавана Чырвоная кніга Беларускай ССР i зацверджана палажэнне аб ёй. У выніку мэтанакіраванай работы дзяржаўных i грамадскіх арганізацый у нашай рэспубліцы выяўлена і перададзена пад ахову землекарыстальнікаў 1046 месцаў пражывання 47 рэдкіх відаў жывёл i 230 месцаў росту 65 рэдкіх відаў раслін. Для ix аховы створана 88 заказнікаў мясцовага значэння.

У 1981г. у Чырвоную кнiгу занесена 82 вiды жывёл; у 1993 г. – 182 вiды жывёл, 31 вiд птушак, 6 вiдаў сысуноў, 70 вiдаў насякомых, 214 вiдаў раслiн. Створана ахоўнай тэрыторыі плошчай 813,9 тыс. га, куды ўваходзяць 3 запаведнiкi, дзяржаўны нацыянальны парк (з 1991 г. Белавежская пушча атрымала гэты статус), больш за 45 заказнiкаў.

Адзін з галоўных фактараў аховы прыроды – яе прававое забеспячэнне.

Заканадаўчая база

Распрацавана “Схема рацыянальнага размяшчэння прыродаахоўных тэрыторый на Беларусi на перыяд да 2000 г. ”.

Рэспубліка Беларусь, як член Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, прымае актыўны ўдзел у рабоце такіх міжнародных арганізацый: ЮНЕСКА (праграма “Чалавек i біясфера”), ЮНЭП (праграма ААН па праблеме навакольнага асяроддзя) i інш. Усе мерапрыемствы па ахове рэдкіх i знікаючых відаў раслін i жывёл цесна ўвязваюцца з мерамі, ажыццяўляемымі міжнароднымі арганізацыямі i суседнімі дзяржавамі. З 1 студзеня 1988г. Беларусь стала ўдзельнiкам Канвенцыі ЮНЕСКА “Аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны”.

У 1993 г. выйшаў закон Рэспублікі Беларусь “Аб ахове навакольнага асяроддзя”. Уведзены “Нарматывы платы за выкарыстанне прыродных рэсурсаў, забруджанне навакольнага асяроддзя на тэрыторыi Беларусi”; кампенсацыйныя плацяжы за перадачу зямель на патрэбы, не звязаныя з сельскай гаспадаркай і лясной гаспадаркай.

З 1991г. былі ўведзены часовыя нарматывы платы за скiдванне забруджванняў у навакольнае асяроддзе Беларусi.

1 студзеня 1991г. быў прыняты Кодэкс Беларусi аб зямлi.

У законе “Аб прадпрыемствах у Беларускай ССР” ёсць артыкул 8 “Валоданне і карыстанне прыродными рэсурсамi”.

З 1990 г. працуе Беларуская прыродаахоўная пракуратура. 12 лiстапада 1991 г. прыняты закон Рэспублікі Беларусь “Аб прававым рэжыме тэрыторый, якiя падвяргалiся радыёактыўнаму забруджанню ў вынiку катастрофы на ЧАЭС”

Цэнтральным органам дзяржаўнага кiравання па пытаннях аховы прыроды ў Беларусi з'яўляецца Дзяржаўны камiтэт па экалогii. У 1960 г. утвораны Дзяржаўны камітэт СМ БССР па ахове прыроды (з 1990 г. – Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па экалогіі, у 1991 г. пры iм арганізаваны Беларускі навукова-даследчы цэнтр “Экалогія”). Акрамя таго, створаны беларускi сацыяльна-экалагiчны саюз “Чарнобыль”, Галоўгідрамет, Экалагiчны саюз, Беларускае таварыства аховы прыроды, экалагiчныя і бiялагiчныя падраздзяленні АН РБ.

Неабходная ўмова ў сістэме ўзаемаадносін прыроды i чалавека – высокая экалагічная культура людзей. Праблема аховы прыроды залежыць ад экалагічнай адукацыі, якая непарыўна звязана з агульнай культурай людзей.

Крытычны стан навакольнага асяроддзя звязаны сёння як з гаспадарчай дзейнасцю, так і з poзнымі галінамі вытворчасці. Вялікія экалагічныя пагрозы ўзнікаюць у сувязі з высокім прамысловым развіццём краіны. У 1961 г. прыняты закон “Аб ахове помнікаў прыроды на тэрыторыі Беларускай ССР”. Гэтыя заканадаўчыя акты абумовілі важныя мерапрыемствы па ахове расліннага i жывёльнага свету. У лік помнікаў прыроды на Беларусі ўвайшло каля 200 батанічных аб’ектаў. Пры актыўным удзеле рэспублікі распрацавана i на 43-яй cecii Еўрапейскай эканамічнай камісіі (1988) прынята Дэкларацыя аб захаванні флоры, фаўны i асяроддзя ix пражывання.

Такім чынам, праблемы экалогіі – шматпланавыя і складаныя, рашэнне многіх з ix патрабуе вялікіх матэрыяльных затрат, працяглага часу. Але на сённяшні дзень самым даступным сродкам з'яўляюцца экалагічна ўзважаныя, беражлівыя адносіны да прыроды, разумнае выкарыстанне яе рэсурсаў.

Пытанні для самападрыхтоўкі

  1. Якое месца ў еўрапейскай супольнасці дзяржаў займае Рэспубліка Беларусь па велічыні тэрыторыі i колькасці насельніцтва?

  2. У якіх выданнях можна знайсці звесткі аб прыродзе, насельніцтве i гаспадарцы Беларусі, што адносяцца да другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. ?

  3. У чым асаблівасць геаграфічнага становішча Беларусі?

  4. Якімі карыснымі выкапнямі багаты нетры Беларусі?

  5. Якія галіны прамысловасці нашай краіны развіваюцца на мясцовай мінеральнай сыравіне?

  6. Ці дастаткова Беларусі сваіх карысных выкапняў?

  7. Што такое экалогія?

  8. Назавіце галоўныя крыніцы забруджвання атмасферы.

  9. Чаму ў г. Магілёве стан атмасферы выклікае найбольшую заклапочанасць? Параўнайце з г. Мінскам.

  10. Якія галіны гаспадаркі аказваюць найбольшае адмоўнае ўздзеянне на стан паверхневых i надземных вод?

  11. Які ўплыў аварыі на Чарнобыльскай АЭС на прыроднае асяроддзе Беларусі?

  12. Шляхі выхаду з дрэннага экалагічнага становішча Беларусі.

Тэмы рэфератаў

  1. Прырода Беларусі i яе ўплыў на фарміраванне беларускага этнасу.

  2. Багацці беларускіх нетраў.

  3. Вынікі аварыі на Чарнобыльскай АЭС i шляхі ix пераадолення.

  4. Рэкі i азёры Беларусі.

  5. Роля нацыянальных паркаў, дзяржаўных запаведнікаў i заказнікаў у захаванні беларускіх ландшафтаў.

Літаратура

  1. Закон Рэспублкі Беларусь “Аб ахове навакольнага асяроддзя”// Народная газета. 15 студзеня 1993.

  2. Беларусь i Чарнобыль. Мн., 1991.

  3. Гарэцкі Р. Нетры Беларусі: цi бедныя яны?!!//Народная газета. 15 студзеня 1992.

  4. Гурскі В. Як збудаваны i чым багатыя нетры Беларусі. Мн., 1992.

  5. Зона бяды: Пicьменнікі, вучоныя, публіцысты пра экалогію. Мн., 1990.

  6. Караткевіч У. Зямля пад белымі крыламі. Збор твораў. Мн., 1990 г. Т. 8. кн. 1. С. 385 – 392, 421 – 445.

  7. Курскоў A. M. Таямніцы беларускага лесу. Мн., 1987.

  8. Лучкоў А. Прырода Беларусі: Сучаснасць i будучыня. Мн., 1993.

  9. Смоліч А. Геаграфія Беларусі. Мн., 1993.

  10. Чырвоная кнiгa Рэспублікі Беларусь. Мн., 1993.

  11. Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5-ці т. Мн., 1983 – 1986.

Тэст да тэмы

  1. Якія карысныя выкапні дабываюцца на тэрыторыі Беларусі: а) жалезная руда; б) нафта; в) прыродны газ; г) медзь?

  2. У якім годзе была заснавана Чырвоная кніга Беларусі: а) 1979; б)1940; в)1980; в)1990?

  3. Назавіце буйныя прадпрыемствы каменнай і калійнай солі: а) “Беларуськалій”; б) “Экстра”; в) “Радон”.

  4. Назавіце вытворчыя аб’яднанні будаўнічага каменю: а) “Даламіт”; б) “Граніт”; в) “Кар’ер Надзеі”.

  5. Колькі шкодных рэчываў штогод паступае ў атмасферу Беларусі: а) 3 млн тон; б) 1 тона; в) 5 млн тон?

  6. Пералічыце шляхі выхаду з праблемы засалення глебы ў Салігорскім прамысловым раёне: а) пахаванне адходаў; б) перапрацоўка адходаў; в) закрыццё вытворчых прамысловых аб’яднанняў.

  7. Пералічыце рэкі краіны, дзе зараз склалася неспрыяльная экалагічная сітуацыя: а) Свіслач; б) Днепр; в) Бярэзіна; г) Чэрвенка; д) Уша.

  8. Якія вобласці асабліва пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы: а) Гомельская; б) Магілёўская; в) Брэсцкая; г) Мінская?

  9. Якія заканадаўчыя акты РБ былі прыняты пасля Чарнобыльскай аварыі: а) Кодэкс аб зямлі; б) “Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на ЧАЭС”; в) “Аб статусе тэрыторыі, якая падверглася радыёактыўнаму забруджанню”; г) “Аб ахове навакольнага асяроддзя”?

  10. Як вы разумееце паняцце “гідрамеліярацыя”: а) асушэнне балот; б) насычанасць пэўных тэрыторый вадой; в) пераворванне глебы?

  11. Што адносіцца ў РБ да дзяржаўнага нацыянальнага парка: а) Бярэзінскі заказнік; б) Белавежская пушча; в) лясніцтвы?

  12. Калі стала працаваць Беларуская прыродаахоўная пракуратура: а) 1990 г.; б) 2000 г.; в) 1986 г. ?

  13. Калі была прынята Дэкларацыя аб захаванні флоры, фауны і асяроддзя іх пражывання: а) 1988 г.; б) 2002 г.; в) 1990 г. ?