Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
85
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

9. 5. Кнігадрукаванне

Справа кнігадрукавання пачыналася яшчэ на досвітку цывілізацыі, калі панавала форма рукапіснай кнігі. Цэнтрамі кнігапісання былі Тураў, Полацк, Віцебск, Орша, Куцейна, Наваградак, Гародня, Супрасль, Вільня. Нягледзячы на тое, што лёс беларускіх рукапісаў быў вельмі трагічны, летапісы, жыціі, статуты, нотныя зборнікі даюць уяўленне аб рукапіснай кнізе на беларускіх землях, яе тэматыцы і стылях мастацкай аздобы.

Эпоха Адраджэння і еўрапейскае кнігадрукаванне

Эпоха Адраджэння прывяла да сапраўдных пераўтварэнняў у еўрапейскай культуры. Тэрмін “Адраджэнне” не новы для Еўропы. Уздым культуры ў дзяржаве Франкаў часоў Карла Вялікага таксама быў Адраджэннем – Каралінгскае Адраджэнне. Адметнасць жа эпохі Адраджэння XIV – XVI стст. у тым, што здабыткі гэтай эпохі былі зафіксаваны з дапамогай друкарскага станка.

З’яўленне кнігадрукавання ў сярэдзіне XV ст. было выклікана развіццём навукі і тэхнікі, незадаволенасцю патрэбаў грамадства рукапіснымі кнігамі.

Пачынальнікам еўрапейскага кнігадрукавання з’яўляецца немец Іаган Гутэнберг (1400 – 1468), які вынайшаў рухомыя металічныя літары і друкарскі станок. У 1438 г. Гутэнберг заснаваў друкарню ў Страсбургу, а ў 1447 г. у Майнцы пачаў рэгулярны выпуск невялікіх павучальных, а таксама папулярных твораў. У 1452 – 1455 гг. Гутэнберг надрукаваў лацінскую Біблію ў двух тамах (па 42 радкі на старонцы). З 185 экземпляраў Бібліі вядомы толькі 46. У 1455 г. крэдытор адсудзіў за даўгі ў Гутэнберга яго друкарню. Пасля гэтага друкарні адкрываюцца ў Італіі (1465), Швейцарыі і Чэхіі (1468), Францыі (1470), Венгрыі (1473), Польшчы (1474). Першыя друкаваныя кнігі (інкунабулы, incunabula, лац. – калыска), выдадзеныя ў XV ст. афармленнем яшчэ нагадвалі рукапісныя.

Канструкцыя “друкарскага праса”, што экспануецца ў зале музея кнігадрукавання, практычна (за выключэннем удасканалення асобных дэталей) з пачатку XVI і да канца XVIII ст. не змянялася. Гэты друкарскі станок, рэканструяваны па чарцяжах XVI ст., прадстаўляе сабой масіўнае драўлянае збудаванне з дзвюма вертыкальнымі бакавымі апорамі, замацаванымі папярочнымі перакладзінамі. Вінт прыводзілі ў рух доўгім рычагом – “вагай”, пры дапамозе якога аркуш прыціскаўся да друкарскай формы, пакрытай фарбай. Друкаванне патрабавала значных намаганняў майстра, таму апоры нярэдка мацаваліся распорамі да столі і вінтамі да падлогі. На выраб таго станка ішло каля 30 пудоў дубовай драўніны, 7 – 9 пудоў медзі і жалеза.

Кірылічнае кнігадрукаванне бяре свой пачатак ў 1491 г. (Ш. Фіель, Кракаў). Потым кнігі на кірыліцы з’явіліся ў Чарнагорыі (іераманах Макарый, 1493 – 1495), Румыніі (1508 – 1512) і Венецыі (1510 – 1521).

Біблейскі Ной, скіраваўшы свой каўчэг да зямной цвердзі, прывёў да новага жыцця ўвесь свет жывёл, раслін і людзей. Францішак Скарына быў такім Ноем для беларускай культуры. Ён заклікаў чытаць, вывучаць і тлумачыць “кнігу кніг чалавечых” – Біблію. Праз друкарскі станок Скарына даў “людзям паспалітым” слова на роднай мове. Пачынальнікам беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання з’яўляецца Францыск Скарына. Беларускі першадрукар, вучоны, асветнік і культурны дзеяч, перакладчык і пісьменнік эпохі Адраджэння Францыск Скарына нарадзіўся каля 1490 г. ў сям’і полацкага купца Лукі Скарыны. Скарына авалодаў граматай і лацінскай мовай ў Полацку ці Вільні. У зімовы семестр 1504 г. паступіў на філасофскі факультэт Кракаўскага універсітэта, дзе ў 1506 г. атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі, а потым доктара вольных навук (atrium). З 1507 – 1511 гг. дакладных звестак пра сына Лукі Скарыны няма: хутчэй за ўсё, ён вывучаў медыцыну ў Заходняй Еўропе. У 1512 г. пры Падуанскім універсітэце знакаміты палачанін абараніў дыплом доктара медыцыны. Пасля вучобы Скарына вяртаецца на радзіму, дзе, заручыўшыся падтрымкай і грашовай дапамогай Віленскага бурмістра Якуба Бабіча і мецэната Багдана Онькава, а таксама Івана Скарыны і Юрыя Адзверніка, паехаў у Прагу – цэнтр тагачаснай культуры і акультызму. У Празе з 1517 да 1519 г. Скарына, выкарастаўшы яўрэйскія, лацінскія, чэшскія, грэчаскія і царкоўнаславянскія тэксты, пераклаў, адрэдагаваў, пракаментаваў і падрыхтаваў да выдання 23 кнігі Старога Запавету. 6 жніўня 1517 г. ў арандаванай пражскай друкарне на царкоўнаславянскай мове беларускай рэдакцыі (тагачаснай літаратурнай беларускай мове) пабачыла свет кніга “Песни царя Давыда еже словуть Псалтыр”.

У зале экспануюцца муляжы наступных выданняў Скарыны, надрукаваных у Празе: “Книга Исуса Сирахова, рекомая Панаретос, Еклесиастыкус, или Церъковник” (5 снежня 1517 г. ) – некананічны твор, у якім, па меркаванні Скарыны, выкладзена “боская” (Саламонава) і “свецкая” (Арыстоцелеўская) мудрасці: “Книги Исуса Навина” (20 снежня 1518 г. ) з дрэварытам (гравюрай) “Навин ведет людей Израилевых через Иордан”: “Притчи Саломона царя Израилева, сына Давыдова” (6 кастрычніка 1517 г. ) са знакамітай гравюрай “Суд о двух детях”: “Книга светого Иова” (10 верасня 1517 г. ), што захапляе Скарыну сваёй псіхалагічнай глыбінёй. “Еклесиастес, или сборник премудраго царя Саломона” (2 студзеня 1518 г. ), дзе Скарына ізноў звяртаецца да постаці цара Саламона (вялікую цікавасць прадстаўляе гравюра “Царица Саввская беседует с Соломоном”). “Премудрости божией книга” (19 студзеня 1518 г.), “Книги четвертые Царств” (10 снежня 1518 г. ), “Книги вторые Моисеовы, зовемые Исход” (1519 г. ) з гравюрай “Дочь Фараона нашла Моисея” і г. д. У сваіх пражскіх выданнях Скарына ўпершыню ўвёў прамежкі між словамі і водступы-абзацы. Адмовіўся ўраджэнец Полацка і ад скарачэння слоў. Усяго да пражскіх выданняў Скарыне былі заказаны 51 ілюстрацыя, пераважная большасць якіх змешчана на тытульных лістах кніг, каля 30 заставак і каля 1000 ініцыялаў.

Каля 1520 г. Скарына вяртаецца ў Вільню. У сталіцы Вялікага княства Літоўскага сын Лукі Скарыны абсталяваў друкарню ў Камяніцы Якуба Бабіча, пракаменціраваў, адаптаваў і выдаў на царкоўнаславянскай мове “Малую падарожную кніжку” (1522), якая ўключала Псалтыр, Часасловец, Шасцідневец, восем акафістаў, дзесяць канонаў, Саборнік, “Святцы” і “Пасхаліі”, утрымлівала розныя астранамічныя і каляндарныя звесткі пра астраномію, і каляндар і “Апостал” – новазапаветную набажэнскую кнігу, у якой змешчаны пасланні апосталаў. Да кожнага апостальскага паслання Скарына даў уласную прадмову і пасляслоўе, апрацаваў мову свайго выдання, замяніўшы многія незразумелыя царкоўнаславянскія словы і выразы беларускімі.

Да біблейскіх кніг Скарына пісаў “предисловия”, “сказания” і пасляслоўі – новыя жанры тагачаснай літаратуры. У іх ён разглядаў і ацэньваў пазнавальна-адукацыйныя і літаратурна-мастацкія вартасці твораў, інфармаваў чытача пра размяшчэнне матэрыялу, выказваў свае філасофскія погляды. Да зместу кніг Бібліі Скарына падыходзіць рацыянальна, выказвае сваю прыхільнасць да ідэй гуманізму. Біблія, па меркаванні беларускага першадрукара, ёсць усёй мудрасці “зачало і конец”. У сваіх каментарыях славуты ўраджэнец Полацка падкрэслівае, што боскія таямніцы таксама могуць быць правераны чалавечым розумам, вопытам і сумленнем. Ён адзначае, што Біблія павінна будзіць думку мудраца і навучыць простага чалавека. Гэта быў сапраўдны выклік сярэдневяковай традыцыі. Артадоксы праваслаўя (князь А. Курбскі) абвяшчалі кнігі Скарыны ерэтычнымі найперш за рацыяналістычны асветніцкі дух каментарыяў, за пошукі ў Бібліі практычнай дапамогі для чалавека і грамадства.

Францыск Скарына з’яўляецца пачынальнікам беларускай пісьмовай паэзіі, бо вершаваныя радкі сустракаюцца ў розных мясцінах яго прадмоў. У прадмовах і пасляслоўях Скарына выкарыстоўвае афарызмы, прыказкі і трапныя параўнанні. Ён таксама тлумачыць чытачу незразумелыя словы. Выданні Скарыны вылучаюцца сваімі мастацкімі якасцямі. Беларускі першадрукар – прыхільнік рэнесансавай еднасці прыгожага і карыснага: застаўкі ён змяшчае дзеля аздобы і лепшага разумення чытача. Кнігі, надрукаваныя Скарынай, спалучаюць традыцыйныя рысы старажытнага беларускага рукапіснага кнігааздаблення з наватарствам еўрапейскай кніжнай гравюры (амаль ва ўсіх відах і жанрах). Творы Скарыны выходзілі невялікім зручным фарматам (у чацвёртую ці восьмую частку аркуша). Выданні Скарыны адрозніваюцца ад выданняў Фіеля высокай якасцю набору і выкарыстаннем разнастайных шрыфтоў, шырокім ужываннем заставак, вялікіх рамачных ініцыялаў і тэматычных ксілаграфій.

Справу Францішка Скарыны прадоўжылі Сымон Будны і Васіль Цяпінскі, Пётр Мсціславец і Іван Фёдараў, Мялецій Сматрыцкі і браты Зізаніі. Аб росквіце беларускага кнігадрукавання ў другой палове XVІ – XVІІ ст. сведчаць шматлікія выданні друкарняў Вільні, Лоска, Любчы, Слуцка, Брэста, Куцейны, Магілёва і інш.