- •Беларусазнаўства
- •Беларусазнаўства
- •Уводзіны. Прадмет беларусазнаўства
- •Праблемы беларусазнаўства
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •2. Беларусы. Міжнацыянальныя адносіны на беларусі
- •2. 1. Этнiчныя адметнасцi беларусаў
- •Асаблівасцi беларускага нацыянальнага характару
- •2. 2. Беларускія тапанімічныя назвы. Імёны і прозвішчы
- •2. 3. Старажытная мемуарная літаратура і сведчанні падарожнікаў аб беларусах і іх зямлі
- •2. 4. Дэмаграфічныя катаклізмы на зямлі беларусаў: войны і людзі
- •Агульная колькасць насельніцтва Беларусі
- •Палітычныя прычыны
- •Сацыяльна-эканамічныя прычыны
- •Нацыянальны склад насельніцтва Беларусі (паводле даных перапісаў, %)
- •Пяці заходніх губерняў у 1897 годзе, %
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •3. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў
- •3. 1 Нацыянальная самасвядомасць і яе адзнакі
- •3. 2. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці
- •3. 3. Утварэнне беларускай літаратурнай мовы. Самасвядомасць і беларуская мова і літаратура
- •Этапы фарміравання беларускай літаратурнай мовы
- •3. 4. Нацыянальнае адраджэнне 1900 – 1920 гг
- •3. 5. Механізмы разбурэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў ва ўмовах таталітарызму 1930 – 1980 гг.
- •3. 6. Пытанні нацыянальнай свядомасці беларусаў на сучасным этапе
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэматыка рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •4. Сувязі беларусі з суседнімі краінамі.
- •4. 1. Геапалітычныя ўмовы жыццядзейнасці беларускага народа
- •4. 2. Перакройванне этнічных зямель беларусаў у хх ст.
- •4. 3. Віленскі край і яго лёс
- •4. 4. Беларусы за мяжою
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •5. Своеасаблівасці нацыянальнага побыту
- •5.1. Жыллё беларуса. Паселішчы
- •5. 2. Традыцыйныя заняткі, рамёствы і промыслы беларусаў
- •5. 3. Традыцыйнае адзенне беларусаў
- •5.4. Айчынны фальклор
- •Розніца паміж з вычаем і абрадам
- •Віды свят.
- •Групы беларускіх свят і абрадаў.
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •6. Веравызнанні народаў беларусі
- •6. 1. Дахрысцiянскiя вераваннi нашых продкаў
- •6. 2. Хрысцiянства I iншыя рэлiгii як формы грамадскай свядомасцi розных народаў на Беларусі
- •6. 3. Сучасны рэлiгiйны стан на Беларусi
- •Пытаннi для самападрыхтоўкi
- •Тэмы рэфератаў
- •Лiтаратура
- •Тэст да тэмы
- •7. Развіццё айчыннай грамадскай думкі
- •7. 1. Помнікі айчыннай грамадскай думкі сярэднявечча
- •7. 2. Развіццё нацыянальнай культуры і грамадскай думкі ў эпоху Адраджэння
- •7. 3. Асветніцтва на Беларусі
- •7. 4. Айчынная нацыянальна-дэмакратычная думка
- •7. 5. Сучасны стан грамадазнаўства на Беларусі
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •8. Славутасці беларусі
- •8. 1. Славутасці старажытнай Беларусі і часоў Вялікага княства Літоўскага
- •8. 2. Рупліўцы нацыянальнага адраджэння
- •8. 3. Зоркі айчыннага спорту
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •9. Мастацтва беларусі
- •9. 1. Нацыянальнае дойлiдства
- •9. 2. Выяўленчае мастацтва
- •9. 3. Нацыянальны тэатр і музыка
- •9. 4. Дэкаратыўна - прыкладное мастацтва
- •Разьба па дрэве
- •Ганчарства
- •Вырабы з саломы, лазы, бяросты
- •9. 5. Кнігадрукаванне
- •Эпоха Адраджэння і еўрапейскае кнігадрукаванне
- •Летапіс Аўраамкі і Мсціжскае Евангелле
- •Мялецій Сматрыцкі
- •Лаўрэнцій Зізаній
- •Іван Фёдараў
- •Куцеінская друкарня
- •Магілёўская друкарня
- •Супрасльская друкарня
- •9. 6. Музейная справа на Беларусі
- •9. 7. Помнікі культуры горада, дзе размяшчаецца навучальная ўстанова
- •Баранавічы Троіцкі касцел
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •10. 1. Пісьменнасць на Беларусі як аснова развіцця нацыянальнай школы
- •10. 2. Народная педагогіка ў сістэме нацыянальнай асветы
- •10. 3. Канфесійная адукацыя. Роля брацкіх школ у развіцці асветы на Беларусі ў XVI – XVII стст.
- •10. 4. Свецкая адукацыя на Беларусі ў дакастрычніцкі перыяд. Адукацыйная камісія (1773 – 1794)
- •Дзейнасць Адукацыйнай камісіі ўключала:
- •10. 5. Адраджэнне нацыянальнай школы ў перыяд беларусізацыі (1910 – 1920)
- •10. 6. Сучасны стан нацыянальнай адукацыі
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •11. Прыродныя ўмовы і экалагічная сітуацыя на беларусі
- •11. 1. Прыродныя ўмовы Беларусі. Своеасаблівасці яе рэгіёнаў (Цэнтральная Беларусь, Паазер'е, Падняпроўе, Панямонне, Заходняе I Усходняе Палессе)
- •11. 2. Багацці айчынных нетраў
- •1. 3. Праблемы экалогii на Беларусi
- •I. Стан атмасферы
- •II. Засаленне глебы
- •III. Транспарт – крынiца выкiдаў
- •IV. Стан водных крынiц
- •V. Радыяцыя
- •Барацьба з радыяцыяй
- •VI. Сельская гаспадарка і экалогiя
- •12. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці
- •12. 1. Праблема беларускай дзяржаўнасці ў гістарычнай навуцы
- •12. 2. Вытокі беларускай дзяржаўнасці
- •12. 3. Погляды вучоных на праблему дзяржаўнасці Вялікага княства Літоўскага. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец xvііі ст. – 1917 г. )
- •Устаўная грамата да народаў Беларусі (21. 02. 1918 г. )
- •Устаўная грамата Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
- •12. 5. Беларусь у складзе ссср: суверэнітэт уяўны ці рэальны?
- •12. 6. Аднаўленне дзяржаўнай незалежнасці пасля распаду ссср. Беларусь на міжнароднай арэне
- •13. Атрыбуты нацыянальнага суверэнітэту
- •13. 1 Органы дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь. Да гicтоpыі айчыннай Канстытуцыі
- •Структура Урада Рэспублікі Беларусь (арт. 106 Канстытуцыі; Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 мая 1997 г. ):
- •Судовую ўладу ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляюць суды
- •Структура Kaнстытуцыі рб 1994 г. Са змяненнямі I дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г.
- •13. 2. Дзяржаўны герб. Геральдыка Беларусі
- •Прынцыпы дзяржаўнай сімволікі:
- •Старажытны герб Мінска
- •Герб “Пагоня”
- •Дзяржаўны герб бсср (гісторыя)
- •Сучасны Дзяржаўны герб (пасля 1995г. )
- •13. 3. Да гісторыі дзяржаўнага сцяга. Дзяржаўны гімн
- •13. 4. Узнагароды Беларусі
- •13. 5. Нацыянальнае войска. Памятныя старонкі айчыннай вайсковай славы
- •13. 6. Беларускія грошы і паштовая марка
- •Паштовая марка
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •1. Закон “Аб мовах у Беларускай сср”
- •2. Закон аб культуры
- •3. Закон “Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь”
- •Слоўнік тэрміналагічных выразаў і асноўных паняццяў
- •Беларусазнаўства
Устаўная грамата да народаў Беларусі (21. 02. 1918 г. )
“Радзімая старонка наша апынулася ў новым цяжкім палажэнні. Дзе цяпер уласць, што тут была, німаведама. Мы стаімо перад тым, што край наш можа быць заняты нямецкім войскам.
Вы павінны ўзяць долю ў свае ўласныя рукі.
Беларускі народ павінен зьдзейсніць свае право на поўнае самавызначэнне, а нацыянальныя меншасці на нацыянальна-пэрсанальную аўтаномію.
Право нацыяў павінно знайсьці свае зьдзейсьненне шляхам склікання на дэмакратычных пачатках Устаноўчага Сойму.
Выканаўчы Камітэт Рады Першага Усебеларускага Зьезду даданы прэдстаўнікамі рэвалюцыйнай дэмакратыі нацыянальных меншасьцяў, зьдзейсьняючы задання Зьезду, абвешчае сябе тымчасоваю ўладаю на Беларусі, падходзячую да кіравання краям і да найхутчайшага склікання Усебеларускага ўстаноўчага Сойму, на аснові агульнаго, простаго, роўнаго, таемнаго і прапарцыянальнаго выбарнаго права, дзеля ўсяго дарослаго насялення, ні рахуючыся з нацыянальнасцю, рэлігіяй й полам.
Тымчасовую народную ўладу краю, якая паставіць сабе задання абароны і зацьвярджэння здабыткаў рэвалюцыі, будзе зьдзейсьняць створаны намі Народны Сакратарыят Беларусі, які з гэтага дня пачаў выпаўняць свае абавязкі…”(Белар. гістарычны часопіс. 1993. № 1. С. 70).
На гэтым этапе Выканкам і Народны Сакратарыят, выконваючы функцыі кіруючых цэнтраў, зрабілі намаганне аб'яднаць на нацыянальнай платформе ўсе пакінутыя на акупіруемай германскімі войскамі тэрыторыі палітычных сіл, акрамя бальшавікоў.
28 лютага 1918 г. прадстаўнічая дэлегацыя Народнага Сакратарыята на чале з Я. Варонкам наведалі рэзідэнцыю германскай ваеннай адміністрацыі ў Мінску і выказалі лаяльнасць да акупацыйных улад.
Такім чынам, Народны Сакратарыят з першых дзён акупацыі павёў сябе лаяльна да германскіх улад дзеля прызнання сябе прадстаўніком дзяржаўнага ўтварэння.
Акт 9 сакавіка з'явіўся лагічным працягам працэсу нацыянальнага самавызначэння Беларусі. У гэтым дакуменце Беларусь абвяшчалася Народнай Рэспублікай. Выканкам атрымаў назву – Рада Беларускай народнай Рэспублікі.
Такім чынам, Першая і Другая ўстаўныя граматы да народаў Беларусі змяшчалі шэраг асноўных прынцыпаў яе тэрыторыі, правоў і свабод грамадзян, формаў ўласнасці.
Устаўныя граматы прызваны былі стаць першымі заканадаўчымі актамі, якія б фіксавалі прынцыпы нацыянальнага дзяржаўнага будаўніцтва ў Беларусі.
Вясной 1918 г. грамадска-палітычныя абставіны склаліся не на карысць бальшавікоў. У Мінску на акупіраванай тэрыторыі Беларусі на першае месца выдзвінулася БСГ, якая фактычна ўзяла на сябе ініцыятыву стварэння нацыянальнай дзяржаўнасці, абвяшчэнне БНР.
Прыняўшы за мэту стварэнне незалежнай беларускай дзяржавы, БСГ адмовілася ад ранейшага свайго патрабавання (праграмнага) аб тым, што Беларусь павінна заставацца аўтаномнай адзінкай у межах дэмакратычнай Расійскай рэспублікі.
Брэсцкі мір, заключаны 3 сакавіка 1918 г., даваў Радзе повад выказаць заклапочанасць этнічным і тэрытарыяльным адзінствам беларускай нацыі.
Усе гэта падштурхнула Раду да новых рашучых дзеянняў. Рада не магла змяніць рашэнні Брэсцкага мірнага дагавора, а таму фракцыя БСГ падала ідэю незалежнасці БНР у этнаграфічных межах пражывання беларусаў.