- •Беларусазнаўства
- •Беларусазнаўства
- •Уводзіны. Прадмет беларусазнаўства
- •Праблемы беларусазнаўства
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •2. Беларусы. Міжнацыянальныя адносіны на беларусі
- •2. 1. Этнiчныя адметнасцi беларусаў
- •Асаблівасцi беларускага нацыянальнага характару
- •2. 2. Беларускія тапанімічныя назвы. Імёны і прозвішчы
- •2. 3. Старажытная мемуарная літаратура і сведчанні падарожнікаў аб беларусах і іх зямлі
- •2. 4. Дэмаграфічныя катаклізмы на зямлі беларусаў: войны і людзі
- •Агульная колькасць насельніцтва Беларусі
- •Палітычныя прычыны
- •Сацыяльна-эканамічныя прычыны
- •Нацыянальны склад насельніцтва Беларусі (паводле даных перапісаў, %)
- •Пяці заходніх губерняў у 1897 годзе, %
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •3. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў
- •3. 1 Нацыянальная самасвядомасць і яе адзнакі
- •3. 2. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці
- •3. 3. Утварэнне беларускай літаратурнай мовы. Самасвядомасць і беларуская мова і літаратура
- •Этапы фарміравання беларускай літаратурнай мовы
- •3. 4. Нацыянальнае адраджэнне 1900 – 1920 гг
- •3. 5. Механізмы разбурэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў ва ўмовах таталітарызму 1930 – 1980 гг.
- •3. 6. Пытанні нацыянальнай свядомасці беларусаў на сучасным этапе
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэматыка рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •4. Сувязі беларусі з суседнімі краінамі.
- •4. 1. Геапалітычныя ўмовы жыццядзейнасці беларускага народа
- •4. 2. Перакройванне этнічных зямель беларусаў у хх ст.
- •4. 3. Віленскі край і яго лёс
- •4. 4. Беларусы за мяжою
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •5. Своеасаблівасці нацыянальнага побыту
- •5.1. Жыллё беларуса. Паселішчы
- •5. 2. Традыцыйныя заняткі, рамёствы і промыслы беларусаў
- •5. 3. Традыцыйнае адзенне беларусаў
- •5.4. Айчынны фальклор
- •Розніца паміж з вычаем і абрадам
- •Віды свят.
- •Групы беларускіх свят і абрадаў.
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •6. Веравызнанні народаў беларусі
- •6. 1. Дахрысцiянскiя вераваннi нашых продкаў
- •6. 2. Хрысцiянства I iншыя рэлiгii як формы грамадскай свядомасцi розных народаў на Беларусі
- •6. 3. Сучасны рэлiгiйны стан на Беларусi
- •Пытаннi для самападрыхтоўкi
- •Тэмы рэфератаў
- •Лiтаратура
- •Тэст да тэмы
- •7. Развіццё айчыннай грамадскай думкі
- •7. 1. Помнікі айчыннай грамадскай думкі сярэднявечча
- •7. 2. Развіццё нацыянальнай культуры і грамадскай думкі ў эпоху Адраджэння
- •7. 3. Асветніцтва на Беларусі
- •7. 4. Айчынная нацыянальна-дэмакратычная думка
- •7. 5. Сучасны стан грамадазнаўства на Беларусі
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •8. Славутасці беларусі
- •8. 1. Славутасці старажытнай Беларусі і часоў Вялікага княства Літоўскага
- •8. 2. Рупліўцы нацыянальнага адраджэння
- •8. 3. Зоркі айчыннага спорту
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •9. Мастацтва беларусі
- •9. 1. Нацыянальнае дойлiдства
- •9. 2. Выяўленчае мастацтва
- •9. 3. Нацыянальны тэатр і музыка
- •9. 4. Дэкаратыўна - прыкладное мастацтва
- •Разьба па дрэве
- •Ганчарства
- •Вырабы з саломы, лазы, бяросты
- •9. 5. Кнігадрукаванне
- •Эпоха Адраджэння і еўрапейскае кнігадрукаванне
- •Летапіс Аўраамкі і Мсціжскае Евангелле
- •Мялецій Сматрыцкі
- •Лаўрэнцій Зізаній
- •Іван Фёдараў
- •Куцеінская друкарня
- •Магілёўская друкарня
- •Супрасльская друкарня
- •9. 6. Музейная справа на Беларусі
- •9. 7. Помнікі культуры горада, дзе размяшчаецца навучальная ўстанова
- •Баранавічы Троіцкі касцел
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •10. 1. Пісьменнасць на Беларусі як аснова развіцця нацыянальнай школы
- •10. 2. Народная педагогіка ў сістэме нацыянальнай асветы
- •10. 3. Канфесійная адукацыя. Роля брацкіх школ у развіцці асветы на Беларусі ў XVI – XVII стст.
- •10. 4. Свецкая адукацыя на Беларусі ў дакастрычніцкі перыяд. Адукацыйная камісія (1773 – 1794)
- •Дзейнасць Адукацыйнай камісіі ўключала:
- •10. 5. Адраджэнне нацыянальнай школы ў перыяд беларусізацыі (1910 – 1920)
- •10. 6. Сучасны стан нацыянальнай адукацыі
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •11. Прыродныя ўмовы і экалагічная сітуацыя на беларусі
- •11. 1. Прыродныя ўмовы Беларусі. Своеасаблівасці яе рэгіёнаў (Цэнтральная Беларусь, Паазер'е, Падняпроўе, Панямонне, Заходняе I Усходняе Палессе)
- •11. 2. Багацці айчынных нетраў
- •1. 3. Праблемы экалогii на Беларусi
- •I. Стан атмасферы
- •II. Засаленне глебы
- •III. Транспарт – крынiца выкiдаў
- •IV. Стан водных крынiц
- •V. Радыяцыя
- •Барацьба з радыяцыяй
- •VI. Сельская гаспадарка і экалогiя
- •12. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці
- •12. 1. Праблема беларускай дзяржаўнасці ў гістарычнай навуцы
- •12. 2. Вытокі беларускай дзяржаўнасці
- •12. 3. Погляды вучоных на праблему дзяржаўнасці Вялікага княства Літоўскага. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец xvііі ст. – 1917 г. )
- •Устаўная грамата да народаў Беларусі (21. 02. 1918 г. )
- •Устаўная грамата Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
- •12. 5. Беларусь у складзе ссср: суверэнітэт уяўны ці рэальны?
- •12. 6. Аднаўленне дзяржаўнай незалежнасці пасля распаду ссср. Беларусь на міжнароднай арэне
- •13. Атрыбуты нацыянальнага суверэнітэту
- •13. 1 Органы дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь. Да гicтоpыі айчыннай Канстытуцыі
- •Структура Урада Рэспублікі Беларусь (арт. 106 Канстытуцыі; Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 мая 1997 г. ):
- •Судовую ўладу ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляюць суды
- •Структура Kaнстытуцыі рб 1994 г. Са змяненнямі I дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г.
- •13. 2. Дзяржаўны герб. Геральдыка Беларусі
- •Прынцыпы дзяржаўнай сімволікі:
- •Старажытны герб Мінска
- •Герб “Пагоня”
- •Дзяржаўны герб бсср (гісторыя)
- •Сучасны Дзяржаўны герб (пасля 1995г. )
- •13. 3. Да гісторыі дзяржаўнага сцяга. Дзяржаўны гімн
- •13. 4. Узнагароды Беларусі
- •13. 5. Нацыянальнае войска. Памятныя старонкі айчыннай вайсковай славы
- •13. 6. Беларускія грошы і паштовая марка
- •Паштовая марка
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэст да тэмы
- •1. Закон “Аб мовах у Беларускай сср”
- •2. Закон аб культуры
- •3. Закон “Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь”
- •Слоўнік тэрміналагічных выразаў і асноўных паняццяў
- •Беларусазнаўства
Ганчарства
Адным з самых цікавых відаў ганчарства зяўляецца выраб глінянай цацкі. Мастацтва глінянай цацкі – адно з найбольш старажытных і традыцыйных. Развіццё і распаўсюджанне вытворчасць глінянай цацкі дасягнула ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. Цацкі ляпілі літаральна ва ўсіх ганчарных цэхах, якія размяшчаліся ў кожнай акрузе. На рынках у выхадныя дні ці ў час традыцыйных кірмашоў побач з гаршкамі, збанкамі, глякамі і іншым ганчарным посудам можна было бачыць цэлыя россыпы яркіх рознакаляровых пеўнікаў, баранчыкаў, конікаў, качак, лялек, якія былі таннай і даступнай забавай для дзяцей. На Беларусі вытворчасць глінянай цацкі не набыла характару самастойнага промыслу, а звычайна спадарожнічала ганчарству. З мастацкага боку гліняная цацка – адна з самых цікавых зяў. Яна характарызуецца своеасаблівай парадаксальнасцю, спалучэннем дзвюх як быццам несумяшчальных асаблівасцей. Гліняную цацку, пры ўсёй яе разнастайнасці, умоўна можна падзяліць на дзве групы. Першая, найбольш старажытная, традыцыйная і распаўсюджаная, выяўляе архаічны напрамак у творчасці майстроў-цацачнікаў. Цацкі гэтага напрамку пазбаўлены розных другарадных падрабязнасцей і індывідуальных адрозненняў, яны перадаюць толькі самыя галоўныя, характэрныя для пэўнай групы персанажаў рысы. Асаблівасці кожнай цацкі майстры падкрэслівалі адной-дзвюма характэрнымі дэталямі: крутая шыя з грывай – у каня, загнутыя рогі – у барана, плоская дзюба – у качкі, а ляльку ляпілі ў выглядзе конуса-спадніцы, якая пераходзіла ў грудзі, рукі, галаву. Фігуркі амаль не расчляняюцца, франтальныя і ў той жа час выглядяюць досыць манументальна.
Другую групу глінянай цацкі прадстаўляюць творы наіўна-рэалістычнага напрамку, які набывае пашырэнне ў пачатку ХХ ст. Цацкі набываюць дэталёвую распрацоўку, павялічваюцца ў памерах і нярэдка ператвараюцца ў дэкаратыўную скульптуру.
Асобную групу складае цацачны посуд. Маленькія гаршочкі, збаночкі, місачкі паўтаралі свае большыя прататыпы і таму вызначаліся тымі ж асаблівасцямі. Некаторыя майстры рабілі малюсенькія гаршочкі з адросткам-свістком. Яны запаўняліся вадой і давалі пералівісты гук.
Вырабы з саломы, лазы, бяросты
Мастацкае саломапляценне. Выраб разнастайных рэчаў з саломы для задавальнення дзвюх асноўных функцый – гаспадарча-бытавой і абрадавай дазваляе адпаведным чынам класіфікаваць іх. Больш выразна вырабы з саломы дзеляцца па спосабе вытворчасці. Сярод усёй разнастайнасці плеценых вырабаў з саломы ў першую чаргу трэба вылучыць групу гаспадарчага начыння. Асноўным тэхналагічным спосабам вытворчасці бытавога гаспадарчага начыння зяўляецца спіральнае пляценне, якое вядома практычна ўсім народам Еўропы з развітым земляробствам. Іншыя прыёмы пляцення выкарыстоўваліся для вырабу неадемнага кампанента традыцыйнага народнага касцюма – капелюша. Нярэдка выраб саламяных капелюшоў набываў прамысловы характар. Яны вылучаліся значнай разнастайнасцю. З асаблівым майстэрствам пластычныя і дэкаратыўныя якасці саломы выявіліся ў вырабе рэчаў з пераважнай мастацкай функцыяй – шкатулак і куфэркаў. Яны скарыстоўваліся галоўным чынам як яўна дэкаратыўная дэталь сціплага традыцыйнага інтэрера, нярэдка выконвалі ролю падарунка. Сярод вырабаў з саломы крыху ўбаку стаяць арыгінальныя ўпрыгожанні абёмна-прасторавага характару, якія падвешваліся на покуці да бэлькі, звычайна да калядных ці велікодных святаў. Назва гэтага вырабу – павук. Павук мае 3 тыпы: рамбічны, шарападобны і зоркападобны.
Аплікацыя саломай па дрэве і тканіне. Салома выкарыстоўвалася не толькі для саломапляцення, але і для аплікацый, якімі аздаблялі драўляныя куфэркі, шкатулкі, сальнічкі, рамкі для люстэркаў і фотаздымкаў, а таксама дэкаратыўныя дыванкі і пано на тканіне. У адрозненне ад абёмнага саломапляцення, якое мае старажытныя карані ў аграрна-каляндарнай абраднасці, аплікацыю, відаць, можна лічыць адносна позняй зяваю дэкаратыўнага характару, звязанай з парэформеннымі зменамі ў народным побыце, са зяўленнем ў традыцыйным інтэреры вырабаў яўна дэкаратыўнай накіраванасці – роспісу па дрэве і тканіне, папяровых выцінанак, дэкаратыўных тканін і інш.
Пляценне з лазы
У адрозненне ад вырабаў з саломы, большасць з якіх выконвала ролю аграрнаабрадавай сімволікі, лозапляценне цалкам засноўвалася на задавальненні бытавых патрэбаў. Найбольш пашыранымі з гэтых вырабаў былі кошыкі. Асаблівай разнастайнасцю формаў і дэкору вызначаюцца вырабы розных майстэрняў і школ, якія з канца ХІХ ст. адкрываюцца ў многіх кутках Беларусі.
Вырабы з бяросты
Разнастайныя вырабы з бяросты здаўна вядомы, бадай, усім народам, у тым ліку і беларусам. У змешаных лясах, якія пераважаюць у Беларусі, бяроза – дрэва досыць пашыранае, нарыхтоўка бяросты – занятак непрацаёмкі, ён не патрабуе значнага майстэрства. Вырабы з бяросты, нават і без дэкору, вызначаюцца прыгожым натуральным колерам і малюнкам матэрыялу. У сучасным народным побыце гэтыя вырабы практычна не сустракаюцца.
Роспіс
У традыцыйным народным побыце беларусаў у XVІІ ст. роспіс калі не адсутнічаў увогуле, то значнага пашырэння не меў. Пашырэнне роспісу адсоўваецца да канца ХІХ ст., калі насталі спрыяльныя сацыяльна-эканамічныя змены ў вёсцы.
У народным мастацтве беларусаў ярка, поўна і ўсебакова праявілася арыгінальная творчасць народа, яго этнічныя асаблівасці. У цэлым традыцыйнаму народнаму мастацтву Беларусі ўласціва перавага старажытных скульптурна-пластычных формаў, у той ці іншай ступені падкрэсленых рознымі відамі дэкору. Для народнага мастацтва Беларусі на ўсіх этапах яго бытавання характэрна традыцыйнасць. Яна прасочваецца ў тэхналогіі, формах вырабаў, што дазваляе адрозніваць сапраўднае народнае мастацтва ад яўнай самадзейнасці. Сучаснаму народнаму мастацтву Беларусі ўласціва паступовая страта бытавых, практычных функцый і адначасова рост дэкаратыўнай, мастацкай значнасці вырабаў.