Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
85
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

7. 3. Асветніцтва на Беларусі

На Беларусі ідэі асветніцтва пачалі распаўсюджвацца з ХІ – ХІІ стст. Найбольш вядомай прадстаўніцай хрысціянскага, культурна-асветніцкага руху ў Беларусі ХІІ ст. была Ефрасіння Полацкая.

Ефрасіння рана пастрыглася ў манахіні насуперак волі бацькоў, якія хацелі аддаць яе замуж. Пасяліўшыся ў келлі Сафійскага сабора, яна занялася перапіскай твораў рэлігійна-маральнага зместу. Ефрасіння заснавала ў Полацку жаночы і мужчынскі манастыры, была фундатарам пабудовы каля 1160 г. царквы св. Спаса, дзе размешчаны келлі яе і сястры, і царквы Багародзіцкай.

Ідэі асветніцтва таксама падтрымліваў старабеларускі пісьменнік, прапаведнік, царкоўны дзеяч Кірыла Тураўскі. Сын заможных бацькоў, ён не любіў багацця і славы. Ён стараўся зразумець вучэнне боскіх кніг і добра арыентаваўся ў святых пісаннях. Атрымаў добрае хатняе выхаванне, пазней спазнаў вышэйшыя навукі і мастацтва ад грэчаскіх настаўнікаў. Валодаў народнай вобразнай стараславянскай мовай, глыбока ведаў візантыйскую культуру, асабліва паэзію і красамоўе. Рана стаў паслушнікам аднаго з тураўскіх манастыроў. Кірыла Тураўскі стаў першым вядомым на Русі стаўпніком. Ён зачыніўся ў манастырскай вежы, каб аддацца роздуму і малітвам, там ён не толькі маліўся, але і перанёс багатую на той час бібліятэку і напісаў там свае першыя творы. Каля 1169 г. князь Юрый Яраславіч упрасіў Кірылу прыняць епіскапства. Сваю пасаду ён разглядаў як абавязак хрысціяніна і асветніка. На думку даследчыкаў, да літаратурнай спадчыны К. Тураўскага належыць 8 слоў-казанняў, 2 прытчы пра душу і цела, 2 казанні пра манаскі чын і ангельскі вобраз, 3 каноны, 2 пасланні да Васіля ігумена Пячорскага, каля 30 спавядальных малітваў. Творы К. Тураўскага набылі вялікую папулярнасць на Русі. Яго малітвы друкаваліся ў “Евангелии учительском”. У 1822 г. К. Калайдовіч выдаў 15 твораў Кірылы ў “Помніках расійскай славеснасці ХІІ ст. ”

Клімент Смаляціч – царкоўна-палітычны дзеяч, мысліцель і асветнік. Нарадзіўся ў першай палове ХІІ ст. у Смаленску. Быў манахам Зарубскага манастыра каля Кіева. Стаў вядомы дзякуючы сваёй рознабаковай адукаванасці і літаратурнаму таленту. Смаляціч – кніжнік і філосаф, якіх на рускай зямлі не бывала. Высокай на той час адукаванасці чалавек. Да нас дайшоў толькі адзіны твор К. Смаляціча – “Пасланне Фаме – прэсвітэру”. Асноўныя разыходжанні, што служылі падставай для дыскусій паміж Кліментам і Фамой, рознае разуменне таго, як і да якіх межаў можна інтэрпрэтаваць тэксты Свяшчэннага Пісання, ці правамерна наогул яго пашыранае, сімвалічнае тлумачэнне.

Узнікненне і развіццё кнігадрукавання ва ўсходніх славян было заканамернай з’явай. Галоўная роля ў гэтай справе належыць беларусу Францыску Скарыне.

Вучыўся на філасофскім факультэце Кракаўскага універсітэта, дзе атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі, а ў 1512 г. у Падуанскім універсітэце – ступень доктара медыцыны. Меў таксама ступень доктара навук. Пры матэрыяльнай падтрымцы віленскіх мецэнатаў Якуба Бабіча і Багдана Онькава стварыў у Празе першае ў гісторыі беларускае выдавецтва. На аснове параўнальнага аналізу лацінскіх, чэшскіх, старажытнаяўрэйскіх і царкоўнаславянскіх тэкстаў пераклаў на мову, набліжаную да мовы беларускага пісьменства, а ў 1517 – 1519 гг. пракаменціраваў і надрукаваў 23 кнігі Бібліі пад агульным загалоўкам “Біблія руска, выложена доктором Фраціском Скарынаю із славного града Полоцька, богу ко чті і людем посполітым к доброму наученію”. Вярнуўшыся на радзіму, стварыў у Вільні новае выдавецтва, дзе выдаў пад агульным загалоўкам “Малую падарожную кніжку” (каля 1522 г. ), якая аб’ядноўвае Псалтыр, Часасловец, Шасцідневец, 8 акафістаў, 10 канонаў, Саборнік. У 1525 г. апублікаваў “Апостал”. Ён пачынальнік папулярных у XVІ – XVІІ стст. жанраў беларускай літаратуры: прадмоў, пасляслоўяў, публіцыстыкі, акафіста.

Паслядоўнікам Скарыны быў Сымон Будны. Гэта вядомы беларускі мысліцель-гуманіст эпохі Адраджэння, філолаг, гісторык, паэт, філосаф, педагог, прадаўжальнік культурна-асветніцкіх традыцый. Дакладна не высветлена, беларус ён ці паляк, нарадзіўся ў Будах беларускіх, ці ў Будах, што знаходзяцца ў Польшчы. У яго творах сустракаюцца імёны Арыстоцеля, Платона, Гамера, Вяргілія, Дэмасфена, Сенекі, Плінія, Скарыны, М. Лютэра і інш. філосафаў, вучоных, пісьменнікаў, багасловаў. У 1588 г. прыехаў у сталіцу ВКЛ, дзе заняў пасаду катэхізіста з абавязкам выкладаць асновы кальвінісцкага вучэння дзецям і дарослым. У выніку гэтай дзейнасці склалася яго першая праца на беларускай мове – “Катэхізіс”. Гэта – аргумент на карысць беларускага паходжання. У Нясвіжы заснаваў друкарню, пры якой была пабудавана і паперня. У 1576 г. у Лоску выйшаў у свет галоўны рэлігійна-філасофскі твор Буднага “Пра найважнейшыя палажэнні хрысціянскай веры”, у якім ён абагульняе свае радыкальныя ідэі. На працягу 1574 г. выдаў у Лоскай друкарні на лацінскай мове некалькі твораў: “Аб дзьвух прыродах Хрыста”, “З аргументаў Сімлера”, “Кароткі доказ, што Хрыстос не з’яўляецца такім жа богам, як бацька” і інш.

Мялецій Сматрыцкі – грамадска-палітычны дзеяч, мысліцель, пісьменнік-палеміст. Скончыўшы філасофскі факультэт Віленскай езуіцкай акадэміі, Сматрыцкі займаўся педагагічнай дзейнасцю ў праваслаўных брацкіх школах Вільні, Мінска, Кіева.

Адным з асветнікаў і пісьменнікаў-мемуарыстаў, што зрабілі ўклад у развіццё культуры і літаратуры, быў Абуховіч Міхаіл Лявон. Скончыў філасофскі факультэт Віленскай акадэміі. З’яўляецца аўтарам 2-х “Дыярыушаў” на польскай мове. Апісаў ваенны паход на Севершчыну ў 1664 г.

Вялізарныя культурныя дасягненні пакінуў пасля сябе Зізаній Лаўрэнцій. Беларускі педагог, царкоўны дзеяч, мовазнавец, перакладчык, працаваў настаўнікам царкоўнаславянскай і грэчаскай моў у Львоўскай, Віленскай брацкіх школах. Калі быў у Брэсце, падрыхтаваў вучэбныя кнігі “Азбука з лексісам” і “Грамматика словенска совершенного искусства осми части слова”. Яго “Азбуку” можна ўмоўна падзяліць на 3 часткі: матэрыял, які вучыць чытаць і пісаць, лексічны матэрыял, царкоўны тэкст і малітвы. Таму кніга магла выкарыстоўвацца ў царкоўным і свецкім навучанні. Пры выданні “Азбукі” выкарыстаны клішэ з выданняў Ф. Скарыны.

Слоўнік Зізанія – значная культурна-асветніцкая з’ява ў гісторыі Беларусі.