Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
85
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

Баранавічы Троіцкі касцел

Пабудаваны ў 1472 г. з цэглы. Складаецца з прамавугольнага асноўнага аб'ёму і пяцiграннай алтарнай апсiды (скляпенне, арка; паўкруглая ці шматкутная частка будынка, якая выступае і мае асабістае перакрыццё). З паўночна-ўсходняга боку – сакрыстыя i вежа з вiнтавой лесвiцай. Галоўны заходнi фасад завершаны шчытом фiгурнага ступеньчатага абрысу. Асноўныя дэкаратыўныя элементы фасада – плоскiя нiшы, круглыя з паўцыркулярным завяршэннем. Над спічастым парталам (архітэктурна выдзелены на фасадзе ўваход у будынак) – вузкае акно. Такiя ж вокны на паўднёвым фасадзе i апсiдзе. Паўночная сцяна без вокнаў. Бакавыя фасады i апсiда пазбаўлены дэкору. Сцены ўмацаваны ступеньчатымi контрфорсамi (вертыкальная выступаючая частка сцяны, якая садзейнічае яе ўстойлівасці тым, што сваёй вагай процідзейнічае распору скляпенняў, што перакрываюць будынак; у гатычнай архітэктуры контрфорс звычайна аддзелены ад сцяны і ўспрымае распор скляпення праз аркбутан – вонкавая падпорная арка, якая перадае распор скляпення на ўстоі (контфорсы), што змешчаны звонку будынка); першапачаткова былi неатынкаваныя ўнiзе, аздоблены каляровым рамбiчным узорам з цэглы-жалязняку. Атынкаваныя дэкаратыўныя нiшы кантрастна вылучалiся на чырвоным цагляным фоне. Iнтэр'ер галоўнага зальнага памяшкання падзелены 4 слупамi на 3 нефы (падоўжаная частка хрысціянскага храма, звычайна падзеленага каланадай ці аркадай на галоўны, больш шырокі і высокі неф і бакавыя нефы), з якiх цэнтральны значна шырэйшы за бакавыя. Бакавыя сцены з гранёнымi паўкалонамi. Дэкаратыўнае аздабленне iнтэр'ера дапаўняюць дубовыя дзверы, упрыгожаныя каванымi кратамi. Касцёл – помнiк архiтэктуры готыкi на Беларусi.

Баранавіцкі Пакроўскі сабор

Помнiк архiтэктуры неакласiцызму. Пабудаваны ў 1924 – 1931 гг. Мураваны крыжова-купальны храм з трыма паўкруглымi апсiдамi. Аснова – квадратны ў плане аб'ём, перакрыты вялiкiм купалам, якi мае дзве абалонкi. Да асновы аб'ёму прымыкае трох'ярусная вежа, званiца, завершаная шпiлем. Бакавыя фасады вылучаны ўваходамi з трохкалоннымi порцiкамi, увенчанымi трохвугольнымi франтонамi. Вокны і нiшы разнастайнай формы з прафiляванымi абрамленнямi. У саборы знаходзіцца сем з шаснаццацi мазаiчных кампанентаў, якiя да 1923 г. ўпрыгожвалi сабор Аляксандра Неўскага ў Варшаве. Былi выкананы ў 1902 – 1911 гг. у прыватнай майстэрнi У. Фралова ў Пецярбургу на палотнах мастакоў Васняцова, Брунi, Кошалева, Думітрашкі шляхам простага набору шлiфаванай смальты.

Мазаiка “Мацi Боская з дзiцем” мастака Васняцова размешчана ў канцы фасада i з'яўляецца фрагментам кампазiцыi “Аб табе радуюцца”. Паплечныя выявы сiлуэта Мацi Боскай у цёмна-вiшнёвым і блакiтным і дзiцяцi ў светла-вохрыстым адзеннi вылучаюцца на фоне залатых нiмфаў. Кампазiцыi “Сабор архiстратыга Мiхаiла” размешчаны ў франтоне на паўночным фасадзе, “Мацi Боская з анёламi” (мастак Брунi) – у iнтэр'еры над паўночным уваходам. Вялiкая частка смальты тут страчана. Нiмбы запоўнены арнаментам. Кампазiцыi “Спас з данатамi” i “Дэiус” мастака Кошалева размешчаны ў тымпане на поўднi фасада i над паўночным уваходам у iнтэр'еры. У вобразе данатара – архiтэктар Л. Бенуа з мадэллю Варшаўскага сабора ў руках, якi атрымлiвае благаславенне на будаўнiцтва храма да Спаса Аляксандра Неўскага ў вобразе архангела. У колернай раме пераважаюць насычаныя таны. На апорных ў iнтэр'еры знаходзяцца партрэтныя выявы Iосiфа Валоцкага i мiтрапалiта Алексiя (мастак Думiтрашка). У iнтэр'еры разны драўляны iканастас канца ХІХ – пач. ХХ ст. Сабор дзейнiчае. Помнiк рэспублiканскага значэння.

Троіцкая царква

Пабудавана ў 1768 г. з цэглы. Двухвежавая трохнефавая базiлiка (будынак выцягнутай прамавугольнай формы, падзелены на некалькі працягнутых нефаў радамі слупоў ці калон, пры гэтым галоўны – сярэдні неф, што вышэй за бакавыя) з паўцыркулярнай апсiдай, абапал якой размешчаны сакрыстыi. Фасады прарэзаны рознымi па форме i вышынi аконнымi праёмамi – паўцыркулярнымi, лучковымi, круглымi. Двухсхiльны дах закругляецца над апсiдай, упрыгожаны фiгурнай вежачкай на чацверыку. Архiтэктурны дэкор сканцэнтраваны на галоўным заходнiм фасадзе. Складаны ўвагнута – выпуклы антаблемент (бэлечнае перакрыццё пралёта ці завяршэнне сцяны, што складаецца з архітрава – галоўнай бэлькі, фрызы – сярэдняй часткі паміж архітравам і карнізам – і карніза) падзяляе яго на 2 ярусы. Сiлуэт верхняга яруса ўтвараюць васьмiгранныя трох’ярусныя вежы са шлемападобнымi завяршэннямi i фiгурны шчыт памiж iмi. Вертыкальнасть агульнай кампазiцыi галоўнага фасада падкрэслiваюць пучкi пiлястраў i ступеньчатыя контрфорсы, якiя ўмацоўваюць сцены. Цэнтральны неф перакрыты цылiндрычным скляпеннем з распалубкамi. Архiтэктурна-дэкаратыўны акцэнт iнтэр’ера – галоўны алтар – вырашаны ў выглядзе каланады з крывалiнейнымi антаблементамi, упрыгожаны скульптурнымi групамi анёлаў. На паўночнай сцяне апсiды выступае амвон (узвышэнне, на якім праводзіцца частка набажэнства і прамаўляюцца пропаведзі) з балдахiнам. Над iм узвышаецца статуя Майсея. У аздобе iнтэр’ера шырока выкарыстана тэхнiка стука. У нартэксе на 2 калонках – хоры. Царква – помнiк архiтэктуры вiленскага барока.

Туганавіцкі парк

Створаны ў другой палове XVІІІ ст. Абкружаў дваровыя збудаваннi маёнтка Туганавiчы (назва ад iмя ўладальнiка князя Тугана). У ХІХ ст. маёнткам валодалi Верашчакi.

Пейзажны парк плошчай каля 5 га высаджаны на ўзгорыстай мясцовасцi. Асноўныя элементы кампазiцыi – паляны з курцiнамi i далёкiмi перспектывамi навакольнага ландшафту. Уязная алея вяла да ансамбля сядзiбных пабудоў. У паўднёва-ўсходняй частцы паркаў 2 сажалкi. Пераважаюць ясень, клён, вярба, дуб, лiпа еўрапейская.