Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
85
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

9. 2. Выяўленчае мастацтва

Выяўленчае мастацтва старажытнасцi

За час iснавання Вялiкага княства Лiтоўскага вялiкi крок наперад зрабiлi ўсе вiды культуры i мастацтва. Узбагачэнню, развiццю духоўнага патэнцыялу нашага краю асаблiва паспрыяла пранiкненне сюды перадавых iдэй Адраджэння i Рэфармацыi.

Пад моцным уплывам рэлiгii развiвалiся ўсе вiды выяўленчага мастацтва, хаця шырока перад iмi былi расчынены дзверы палацаў i замкаў, i, значыцца, яно магло мець свецкi характар. Самым раннiм абразом лiчыцца “Мацi Боская “Замiлаванне” з Маларыты (ХІУ – XV стст.). Вельмi модным было маляванне партрэтаў князеў, магнатаў, шляхты, грамадскіх дзеячаў, напрыклад, партрэты вiцебскай князёўны Пракседы (ХІV ст. ), магната Хадкевiча (XV ст. ).

Прыкладамi жывапiсу ХІV – XV стст. з'яўляюцца фрэскі i iконы. Праваслаўныя i каталiцкiя саборы, многiя княжацкiя палацы i храмы былi ўпрыгожаны фрэскамi-роспiсамi вадзянымi фарбамi па свежай тынкоўцы на сюжэты Новага запавету. Так, напрыклад, у фрэсках каплiцы святой Тройцы ў Люблiнскiм замку, якія захавалі да нашага часу адлюстрaваны партрэт Ягайлы – адна з першых вядомых зараз партрэтных выяў у беларускiм мастацтве.

Выяўленчае мастацтва ХХст.

Марк Шагал

Марк Захаравіч Шагал нарадзіўся 6 ліпеня 1887 г. у Віцебску, на ўскраіне горада, што насіла назву Пескавацікі і населена была ў асноўным яўрэйскай беднатой.

На адным малюнку можна бачыць бацьку мастака, які перакочвае бочкі з селядцамі. Ён быў ціхі, добры і глыбока веруючы чалавек. Маці - – вельмі энергічная, кіравала бацькам, вяла гаспадарку. Яна адкрыла бакалейную лаўку. На многіх карцінах Шагала з’яўляецца гэта лаўка з шыльдай, на якой слова “лафка” напісана праз “ф”. У сям’і было дзевяць дзяцей. Маці нарадзілася ў мястэчку Лёзка, пад Віцебскам, дзе жылі дзед Шагала і яго дзядзька, які валодаў цырульняй. Дзед быў разнік, таму ў хляве заўседы сохлі скуры забітай скаціны.

У аўтабіяграфічнай кнізе “Маё жыццё” Шагал апісвае будні і святы ў бацькоўскім доме. Ён рос непадобным на свайго брата і сясцёр. Рэальнае заўсёды змешваў з уяўляемым. Ён любіў усё, што яго акружала, а свет для яго быў заўсёды каляровым і ніколі не стаяў на месцы.

Традыцыйнае яўрэйскае навучанне пачыналася з Бібліі, і Марк на працягу некалькіх дзён наведваў з гэтай мэтай па чарзе трох равінаў. У 13 гадоў паступіў у трэці клас рускай школы. У гэты час ён марыў стаць або спеваком, скрыпачом, або танцорам ці паэтам. Калі Шагалу споўнілася 15, яго аднакласнік паказаў яму сваю копію ілюстрацый да часопіса “Ніва”. Хоць адзін з продкаў Шагала і распісаў у XVІІІ ст. сцены сінагогі ў Магілёве, але маляванне лічылася ў сям’і ў адпаведнасці з догмамі іудаізму “грахоўным заняткам”. І толькі дзядзька – цырульнік не асудзіў пляменніка. Прафесія фатографа прызнавалася дастойнай, і Шагал пасля школы нейкі час працаваў рэтушорам. Працу гэту ён не любіў. Маці задаволіла просьбу сына і адвяла яго да адзінага тады жывапісца (прафесійнага) Ю. Пэна, які пісаў партрэты, жанравыя сцэны і даваў урокі жывапісу. Марк зразумеў адразу, што “шлях гэтага мастака – не яго шлях”, але ён два месяцы наведваў майстэрню Пэна і пачаў пісаць ліловымі фарбамі. Першыя працы не захаваліся, таму што сёстры выкарысталі яго палотны ў якасці палавікоў. Потым ён едзе ў Пецярбург, атрымлівае часовае “права на жыхарства” ў сталіцы і паступае вучыцца да мастака – шыльдачніка. “Я баяўся экзамену, – успамінае ён, – я быў здольны, вядома, намаляваць садавіну, ці турка, які курыць, але мог праваліцца з-за надпісаў. ” Будучы там, зрабіў цэлую серыю шыльдаў, аднак пасведчанне не атрымаў. Паступаў у Пецярбургу ў вучылішча тэхнічнага малявання барона Шцігліца, але не быў прыняты. Наведваў школу “Таварыства заахвочвання мастацтва”, якім кіраваў тады Мікалай Врых. Хоць і там пасведчанняў не выдавалі, але Шагал быў заўважаны і нават атрымліваў невялікую стыпендыю. Марк часта чуў пахвалу, але іншы раз які-небудзь прафесар рабіў яму заўвагу. Пасля адной такой заўвагі ён пакінуў школу. Шагал спадзяваўся, што яго зразумеюць у Пецярбургскай прыватнай школе. З выкладчыкам Л. Бакстам ён звязаў нейкія няпэўныя надзеі і спадзяваўся на паразуменне: “Ён зразумее мяне. Ён зразумее, чаму я заікаюся, чаму бледны і чаму часта сумны і пішу ліловымі фарбамі”. Пасля ён згадваў: “Сын рабочага, я часта хацеў натаптаць на бліскучым паркеце гасціных. Я быў дрэнным вучнем яшчэ ў школе, я мог кіравацца толькі сваім інстынктам. І школьная тэорыя для мяне нічога не значыла”. Шагал не падпарадкоўваўся ніякаму правілу мастацтва.

Марк часта наведваў сваю радзіму – Віцебск. Там пазнаёміўся з будучай спадарожніцай жыцця Бэлай Розэнфельд, якая стала не толькі жонкай, але і музай творчасці. Ён не закончыў ні адной карціны, гравюры, не спытаўшы яе: “Так?” ці “Не?”. Марк зняў у двары бацькоўскага дома майстэрню. Кіруючыся сваім інстынктам, арыентаваўся на творчасць французскіх мастакоў-постімпрэсіяністаў, што бачыў у Пецярбургу, а таксама на старажытнарускае і народнае мастацтва. Марк лічыў, калі не выедзе з Віцебска, “зарасце мохам”. Але цяпер імкнуўся не ў Пецярбург, а ў сталіцу новага мастацтва – Парыж. Грошы на паездку даў прыхільнік яго творчасці, адвакат, выдавец і дэпутат Дзяржаўнай думы М. Вінавер. Шагал пісаў у сваёй біяграфіі, што, калі бацьку ён абавязаны з’яўленнем на свет, то Вінаверу – тым, што пазбегнуў долі правінцыяльнага фатографа. У Парыжы ён жыў, вучыўся ў вялікіх і незвычайных мастакоў, якія разумелі яго, сустракаўся з паэтамі і шмат творча працаваў. Пра яго мастацтва пачалі пісаць сусветныя мастацтвазнаўцы. Пасля былі Берлін, Віцебск, Петраград і зноў Віцебск. У 1918 г. па ініцыятыве А. В. Луначарскага Марк Шагал быў прызначаны камісарам губернскага аддзела народнай адукацыі ў Віцебску, потым працаваў загадчыкам Віцебскай народнай мастацкай школы, якую сам заснаваў. Эстэтычныя погляды Шагала ішлі ў супрацьстаянні з поглядамі запрошаных ім жа мастакоў для педагагічнай працы ў Віцебскую школу мастацтва.

Шагал не прымаў беспрадметнасці, таму ў 1920 г. пакінуў Віцебск, працаваў як тэатральны мастак, выкладаў жывапіс і малюнак ў калоніі беспрытульных дзяцей у Падмаскоўі, у Малахаўцы. У 20-ыя гг. Шагал адкрыў для сабе Францыю, у 30-ыя – падарожнічае за яе межамі. Ён ілюструе Біблію, едзе ў Палесціну, Сірыю, Егіпет, Галандыю, Італію, Іспанію, Англію, наведвае Вільню, Варшаву, Нью-Йорк, працягвае праводзіць выстаўкі і шмат працаваць.

У 1937 г. Шагал атрымаў французскае грамадзянства. У верасні 1941 г. знянацку памірае жонка Бэла, пасля чаго Шагал не можа працаваць і толькі вясной 1945 г. зноў вяртаецца да творчасці. Вайна, якая ішла па яго Радзіме, прынесла яму вялікія пакуты, і ў “Пісьме майму роднаму Віцебску”, ён пісаў: “Даўно ўжо, мой любімы горад, я цябе не бачыў, не чуў і не размаўляў з табой. Усе гады мяне хвалявала адно: ці разумееш ты мяне, мой горад. Ці разумеюць мяне твае суграмадзяне? І сёння, як заўсёды, хачу гаварыць пра цябе фарбамі і лініямі. У тваім сэрцы б’ецца і абліваецца крывавымі слязамі маё сэрца. І шчаслівы быў бы я прынесці табе вестку свабоды…” У 1952 г. Шагал жэніцца на Валянціне Бродскай і едзе ў падарожжа па Грэцыі і Італіі. Гэтыя падзеі – новы шлюб і адкрыццё антычнасці – паслужылі імпульсам да новага ўздыму яго творчасці. Пасля вайны мастак набывае сусветную вядомасць, атрымлівае шэраг ганаровых званняў і ўзнагарод. Ён робіць шмат вітражоў і керамічных пано ў Францыі. Афармляе старыя і новыя цэрквы, грамадскія пабудовы ў розных краінах Еўропы і Амерыкі. Адна за адной праходзяць яго выставы (жывапіс, графіка, вітражы, скульптура). У 1973 г. Шагал наведаў Маскву і Ленінград, хацеў пабываць ў родным Віцебску, але мара не збылася. Разбураны вайной горад яго юнацтва жыў цяпер ў асноўным на яго палотнах. У апошнія гады Шагал стварае свой манументальны жывапіс, працуе ў тэхніцы друкаванай графікі, як вітражыст, кераміст, скульптар, майстар мазаікі і габелена. Па жанравай разнастайнасці, а таксама па свайму размаху позняя творчасць Шагала супараўнальна толькі з творчасцю Пабла Пікаса. Марк Шагал памёр 28 сакавіка 1985 г. ў гарадку Сен-Поль дэ Вансе, які лічыў самым зацішным месцам Францыі, не дажыўшы 2 гадоў да свайго стагоддзя.

У творах М. Шагала адлюстраваны цэлы свет, дзе рэальнае, звычайнае не аддзелена ад цудадзейнага, дабро жыве побач са злом, перамагае, а чалавек хоць і займае цэнтральнае месца, але знаходзіцца ў адзінстве з прыродай, з усім жывым і нежывым. Мастак паказвае не толькі тое, што знаходзіцца перад вачыма, што бачыць, але і тое, што ведае, любіць, уяўляе і што жыве ў яго сэрцы. Таму ў творах адлюстравана не толькі знешняе, але і ўнутранае бачанне свету, якое жыло ў яго душы ў нейкім незвычайным недзялімым адзінстве.

Леанiд Дзмітрыевіч Шчамялёў (05. 02. 1923), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Народны мастак Беларусі (1983), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982), узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1993).

На палотнах Шчамялёва пераважае сiнi колер. Чароўнае сiняе святло: сiняе неба, сiняя рака, сiнi снег, сiнiя вочы каханых жанчын. Але асаблiва снег – сiнi i цёплы. Навокал iшла кананiзацыя барацьбы, смерцi, смутку, а Шчамялёва цягнула вышэй i вышэй да сiняга неба i сiняга снегу. Ён адчуваў сябе чужым i мала каму патрэбным са сваiм сiнiм колерам. Яго каляровая гама не супадала з густам кiраўнiцтва i манументальнага роспiсу яму не прапаноўвалi. Але ён пiсаў i выстаўляўся. Яго палотны куплялi не толькi для дзяржаўных музеяў, iншаземцы адвозiлi iх да сябе, за мяжу.

Мiхаiл Савiцкi

Ён ваяваў, быў у палоне, пакутаваў у фашысцкiм канцлагеры, таму невыпадкова, што сюжэты яго карцiн – гора, боль, пакуты, страх, барацьба: карцiна “Пакаранне смерцю”, цыкл “Гераiчная Беларусь” (у тым лiку пaлатно “Партызанская Мадонна”), роспiс у музеi “Айчынная вайна. 1944 год”, цыкл “Лiчбы на сэрцы” – усё гэта аб вайне. I колеры на iх – чысты чырвоны, зялёны, жоўты – губляюць сваю чысцiню, пачынаюць гучаць глуха – змешаныя цi то з шэрым, цi то з чорным. Змрочна-зялёна-чырвоны – як водсвет д’ябальскага падземнага полымя. Бог, напэўна, збярог Савiцкага на вайне i ў лагеры, каб ён распавядаў аб iх тое, што ўбачыў, перажыў, зразумеў. Чалавек, у вочы якога зазiрнула смерць, нягледзячы на ўсю сваю мужнасць, праносiць праз усё сваё жыцце страх ад гэтага позiрку.

Савіцкі жыў у Савецкай краiне. Ён маляваў вайну i Ленiна i яшчэ, у якасцi агульнадзяржаўнага сiмвалу – Хлеб. За гэта толькi ўзнагароджвалi. I гэта было правiльна, таму што толькi такi iдэалагiчна вытрыманы жывапiс мог атрымаць народнае прызнанне ў краiне, дзе ўвесь народ памятаў пустату вачнiц смерцi.

Мастак атрымаў званне народнага, стаў лаўрэатам, акадэмiкам, дэпутатам.

Зоя Лiцвiнава нарадзiлася на Гомельшчыне. Распiсала ў 70-ых гг. (разам са Святланай Катковай) тарцовую сцяну мiнскага кiнатэатра “Вiльнюс”, зрабiла роспiс у фае Палаца чыгуначнiкаў. У пачатку 90-ых гг. творчасцю З. Лiцвiнавай зацiкавiлiся ў Аўстрыi. Выстаўлялася яна таксама ў Маскве. Апошняе дзесяцiгоддзе працуе ў Германii i Аўстрыi, але не парывае з Беларуссю, дзе адчувае сябе больш камфортна, чым на Захадзе. Па яе словах, яна не была зручнай для савецкага мастацтва. Пазней не стала займацца так званым этнаграфiзмам у мастацтве. Лiчыць сябе мастачкай рускай школы жывапiсу, таму што, на яе погляд, беларускай школы не склалася. Вялiкi ўплыў на творчасць З. Лiцвiнавай зрабiў вопыт вывучэння старажытнага рускага мастацтва, у асаблiвасцi XVст., i, найперш, генiяльнага Андрэя Рублёва, бiблейскiх матываў, жывапiсу Новага часу.

Вызначаючы свой творчы статус, Зоя Лiцвiнава заўсёды iмкнулася пранiкнуць у асновы жыцця, глыбiнныя яго плынi. Яна шукала такiя формы мастацкага выяўлення, якiя маглi б стаць носьбiтамi гуманiстычных iдэй выхаду з трагедыi, сцвярджэннем дабра.

Работы мастачкi розных перыядаў яе трыццацiгадовай творчасцi вельмi непадобныя. Па яе сведчанні, у 80-ыя гг. яна перажыла цяжкiя жыццёвыя выпрабаваннi. Новы жывапiс, новае разуменне прасторы, прадметнасцi i беспрадметнасцi, свету i золата ў жывапiснай сiстэме, лёгкасцi былi выпакутаваны яе душой. Справа ў тым, што яна iшла ад “чорнага”, сумнага жывапiсу, жадала святла, радасцi, надзеi. I гэта прыйшло, сфармiравалiся ўласныя прынцыпы новага жывапiсу.

Усё сваё жыццё яна марыла распiсаць храм, i зрабiла гэта ў аўстрыйскiм горадзе Хопгардзе. Працавала ў тэхнiцы энкаўстыкi – гэта роспiс гарачым воскам з дабаўленнем пiгментаў. У гэтай тэхнiцы працавалi старажытныя майстры.

Вiктар Ярэська – заснавальнік беларускага оп-арта. У мастацтве В. Ярэськi сплятаюцца вобразы абстрактныя i вобразы фiгуратыўныя. Дэкаратыўныя матывы надаюць палотнам легкасць, напаўняюць iх рухам i ствараюць iлюзiю незямнога святла. Так можна каротка апiсаць цудоўныя творы гэтага мастака. Апошнiя дзесяць гадоў член Саюза мастакоў Беларусi В. Ярэська сканцэнтраваў свой выбар на жывапiсу, у якiм iмкнецца стварыць i адчынiць свой свет. Па словах В. Ярэськi, на сённяшнi дзень зарад яго творчай энэргii памяншаецца, як ён сам кажа, таму, што з узростам мастак становiцца больш патрабавальным да сябе і сваiх палотнаў.

Зараз В. Ярэська разам з Iгарам Надашкевiчам працуюць над сумесным праектам. Усе жадаючыя могуць убачыць iх разам у галерэі “Верхнi горад”. Усе яго творы можна назваць касмiчнымi, у iх прадстаўлены iншы свет, нiбы з нашых сноў, медытацый i забыцця. Сам аўтар называе іх фантастычным рэалiзмам, оп-артам.

Оп-арт – неаавангардысцкі варыянт абстрактнага мастацтва, калі рытмічныя камбінацыі аднародных геаметрычных фігур, ліній і колеру ствараюць ілюзію руху.