Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
85
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

2. 3. Старажытная мемуарная літаратура і сведчанні падарожнікаў аб беларусах і іх зямлі

Мемуарная літаратура – гэта дакументальная проза з аўтарам у цэнтры; характарызуецца суб’ектыўным успрыняццем рэчаіснасці.

Першае апісанне беларускага краю адносіцца да XV ст. У 1413 г. камергер бургундскага герцага фламандзец Жыльбер дэ Ланаа ездзіў у якасці пасла ў Ноўгарад праз Вільню. Пасля паездкі коратка апісаў паўночна-заходні кут Беларусі.

У 1467 г. венецыянскі пасол Амброджа Кантарыні праязджаў з Масковіі ў Заходнюю Еўропу праз Беларусь і ў 1487 г. надрукаваў свае ўражанні аб убачаным. Другі венецыянскі пасол Джозафата Барбара XVтчэй за ўсё ў Беларусі не быў і ў сваіх нататках 1488 – 1492 гг. (выдаў у 1543) апіраецца на апісанне Кантарыні.

У XVI ст. (1537 г. ) рускі пасол Дзмітрый Герасімаў наведаў папу рымскага і расказаў пра Масковію і Беларусь. Яго расказы запісаў італьянскі гісторык Паола Джовія Навакомскі.

Апісваў Беларусь і Літву чэх Геранім (“…можна ездзіць там толькі зімой; замест грошай у Беларусі – нарэзаныя кавалачкі серабра і медзі…”). Такія ж апісанні можна знайсці ў італьянца Энея Сільвіі Пікаламіні, а пазней і ў папы рымскага Пія II.

У другой палове XVI ст. праз Беларусь праязджалі, што потым і адлюстравалі ў сваіх нататках, венецыянец Рафаэль Барберыні (1565), польскі шляхціч Кшыштаф Граеўскі (1574 – 1575), англійскі пасол Джэром Горсі (1591), немец Рэйнгальд Гейдэнштэйн. Апошні ў 1582 г. выдаў кнігу аб паходзе польскага караля Стэфана Баторыя на Полацк, Віцебск, Пскоў “Запіскі аб Маскоўскай вайне”.

У канцы XVI ст. лік падарожнікаў праз Беларусь узрастае. Вось толькі прыкладны спіс: 1586 г. – немец Самуэль Кіхель; 1620 г. – шведскі дыпламат і гісторык П. Парсан; 1687 г. – французскі манах Піліп Аўрыль; 1697 г. – паплечнік Пятра I граф Пётр Андрэевіч Талстой; 1705 г. – рускі князь Барыс Іванавіч Куракін.

Больш падрабязныя апісанні з рознымі дэталямі беларускага краю і беларусаў можна знайсці ў вучоных: “Трактат аб дзвюх Сармаціях” (1517) кракаўскага Мацея з Мяхова, “Аб норавах татараў, літоўцаў і масквіцян” (1550) Міхалона Літвіна. Аб чым жа пісалі гэтыя падарожнікі?

Беларускія землі яны называлі Літвой (некаторыя старыя геаграфічныя назвы захаваліся, напрыклад, Брэст Літоўскі, Мінск Літоўскі). Так, Герберштэйн пісаў аб Літве і Русі, а слова “Беларусь” увогуле не выкарыстоўваў. Ён сцвярджаў, што большай часткай Русі валодае вялікі князь маскоўскі, астатнімі яе часткамі – вялікі літоўскі князь Сігізмунд. Мацей з Мяхова падкрэсліваў, што беларусы – гэта русіны, а беларуская мова – русінская мова.

Адметнымі рысамі беларускага краю называліся суровыя зімы; мноства лясоў, азёраў, рэчак, балот (Герберштэйн); багата звера, птаства, рыбы. Герберштэйн апісваў: “…у Літве ёсць наступныя цікавыя звяры: бізоны, буйвалы, ласі…”; Мацей з Мяхова: “…у Літве вадзілася расамаха, якая звялася ўжо…”. Р. Барберыні ўказваў, што “краіна вельмі багатая на ваду”, А. Кантарыні падкрэсліваў раўнінны характар тэрыторыі. Амаль усе падарожнікі апісвалі небяспечныя дрэнныя дарогі, зарослыя лесам (“…указальнікі на дарогах – лжэзнакі і грабіцеляў шмат…”). Часцей прыходзілася аўтарам апісанняў перабірацца цераз рэчку ўброд, таму што масты – з’ява рэдкая. У ходзе паездак назіралі два віды транспарту: водны (лодкі, плыты); сухапутны (фурманкі, падводы, коні, карэты – у арыстакратаў).

Ва ўсіх павозках, што здзівіла падарожнікаў, – ніводнага цвіка, ніводнага кавалачка жалеза; ва ўсёй збруі – ніводнага раменьчыка: вупраж – з лыка. Замест гасцініцы сустракаліся карчма ці кругі, якія знаходзіліся на скрыжаванні дарог, каля броду ці моста, і назвы былі гучныя ў гэтых корчмах: Пагулянка, Вясёлая, Мардоўня, Зладзейка, Апошні грош, Выгада. Дойлідства ў асноўным было драўляным. Апісвалі і беларускія гарады: прыгожым, вялізным каралеўскім горадам назвалі Гродна; вялікім абароназдольным назвалі Мінск (“Гэта горад вялікі, шырока раскінуўся ён на ўзгорках і далінах. Нядрэнныя і вельмі шматлікія цэрквы схізматыкаў <праваслаўных> і цяпер робяць горад прывабным. Вобраз жыцця і вопратка, асабліва жаночая, у параўнанні з іншымі больш прыгожыя”. Б. Танер). Ваяводскім цэнтрам назвалі Віцебск, вялізным горадам – Магілёў (Пётр Талстой (1697): “Горад Магілёў вялікі і каля горада пасады вялікія, шмат у пасадах садоў. Той горад значна большы за Смаленск. Навокал пасадаў ідзе земляная агароджа, што пачынаецца ад ракі Дняпра і даходзіць да Дняпра. Верхняя агароджа земляная, вельмі высокая: у горадзе – дзве праезджыя брамы каменныя ды дзве драўляныя, вежаў навокал няма. У Магілёве жывуць купецкія людзі. Мяшчанскіх дамоў – з 20. 000, яўрэйскіх – 10. 000. Вуліцы выбрукаваны дзікім каменнем. Хлеб купляюць высокай цаною. Харчу ўсялякага шмат”. ). Апісвалі Брэст, Слуцк, Барысаў, Оршу, Полацк, гарадкі і мястэчкі (напрыклад, Койданава, Радашковічы, Лагойск і інш. ).

Акрэслівалі этнічны склад мясцовага насельніцтва: літоўцы, пад якімі разумеліся беларусы і іншыя славянскія насельнікі, палякі, рускія, татары, яўрэі, немцы. Вырашалася ў нататках падарожнікаў апытанне веры: “…большасць насельніцтва – схізматыкі <праваслаўныя>, астатнія – каталіцтва, а з канца XVI ст. – езуіцтва…” Апісвалі знешні выгляд жыхароў, іх заняткі, адзенне, звычаі. Так, Б. Танер расказваў аб выглядзе беларускай жанчыны ў другой палове XVII ст.: “…галаву яны прыкрываюць рагатай шапкай, а зверху накідваюць доўгае пакрывала, носяць футра, якое звісае з плячэй, нібы плашчы, усе абуваюцца ў боты папялістага колеру”.

Здзівіла аўтараў дзве рэчы: гасціннасць жыхароў беларускага краю, а з другога боку, гандаль людзьмі (“паны прадавалі людзей; самі бацькі-беднякі прадавалі дзяцей, каб пракарміцца; беднякі самі сябе прадавалі…”). Акрамя гэтага, адзначаўся той факт, што ва ўсіх вёсках выносяцца смяротныя прыгаворы; бяспраўнае становішча прыгоннага сялянства і дробнай шляхты; вялікія падаткі і павіннасці беднякоў; шляхецкая анархія і самавольства ў XVI – XVII стст.

Амаль ва ўсіх творах мемуарыстаў указвалася на ўрадлівасць беларускіх зямель, існаванне цахоў рамеснікаў, якія шылі адзенне і абутак, апрацоўвалі дрэва, здабывалі смалу і дзёгаць; апісваліся земляробства (у асноўным лён і каноплі вырошчваліся, жывёлагадоўля, паляванне (асабліва на зуброў).

У большасці твораў выказвалася думка аб распаўсюджанасці старабеларускай мовы і кніг на ёй.

Такім чынам, нягледзячы на суб’ектыўнасць, старажытная мемуарная літаратура дала магчымасць больш дакладна даведацца пра мінуўшчыну беларускага краю, беларускага народа.