Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
85
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

13. 1 Органы дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь. Да гicтоpыі айчыннай Канстытуцыі

Класавая структура грамадства ў ІХ ст. была яшчэ невыразнай. Ішло фарміраванне двух асноўных класаў: класа феадалаў i класа феадальна залежных людзей. Існавалі такія сацыяльныя групы, як халопы, чэлядзь i свабодныя людзі. Апошнія не знаходзіліся ў залежнасці ад асобных феадалаў, а выконвалі павіннасці i плацілі феадальную рэнту на карысць дзяржавы. Сацыяльная структура грамадства была даволі стракатай: князі, баяры, духавенства, купцы, рамеснікі, моцныя мужы, сяляне, простыя людзі, халопы i іншыя.

У пачатку гэтага перыяду тэрміна “дзяржава” не існавала, а выкарыстоўваўся шэраг іншых назваў-тэрмінаў: зямля, горад, княства. Кожная зямля мела свой цэнтр, стольны горад. Існавалі мелкія дзяржавы-княствы, якія падчас развіцця феадальных адносін аб'ядноўваліся пад пратэктарам больш моцных княстваў ці зліваліся з iмi як на аснове добраахвотных пагадненняў, так i па прымусу.

Вышэйшымі органамі былі князь, савет (рада), веча (сейм). Функцыі палацава-вотчынных органаў выконвалі цівуны, ключнікі, тысяцкія, войскія; мясцовыя органы былі прадстаўлены намеснікамі, старцамі.

Дзяржаўная ўлада ажыццяўлялася праз сістэму органаў устаноў дзяржавы, іншымі словамі, праз дзяржаўны апарат.

Дзяржаўны орган – састаўная і ў той жа час адносна адасобленая самастойная частка дзяржаўнага апарата, якая ўдзельнічае ў ажыццяўленні функцый дзяржавы i дзейнічае ад яго імя і па даручэнні, валодае дзяржаўна-ўладавымі паўнамоцтвамі, мае адпаведную кампетэнцыю i структуру, прымяняе характэрныя для яго (органа) арганізацыйна-прававыя формы дзейнасці.

Дзяржаўная ўстанова – састаўная i адносна адасобленая частка дзяржаўнага апарата, якая удзельнічае ў выкананні кіруючых функцый дзяржавы, аднак дзяржаўна-ўладавымі паўнамоцтвамі не валодае.

Каб лепш зразумець сучасны стан дзяржаўнага i грамадскага ладу Рэспублікі Беларусь, звернемся ў гісторыю (IX – XV стст. ).

Па форме кіравання княствы былі манархіяй. Князь быў галавой дзяржавы і палацавай адміністрацыі. Маючы права вырашаць усе пытанні, усё ж найбольш важныя з ix (збор даніны, апалчэнне, арганізацыя ваеннага паходу i г. д. ) ён абмярковаў на савеце цi на веча. Апошняе ўказвала на тое, што ўлада манарха была абмежавана вечам. Акрамя таго, князь павінен быў улічваць i думкі прадстаўнікоў праваслаўнай царквы: епіскапа, ігумена, ідэалагічнай асновай існуючай улады было праваслаўе. Царква i духавенства актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім i палітычным жыцці дзяржавы i грамадства, трымаючы ў сваіх руках пытанні адукацыі, сям'і, шлюбу, апекі i маралі.

У Вялікім княстве Літоўскім сацыяльная структура грамадства становіцца больш складанай: акрамя афармлення асноўных класаў склаліся новыя сацыяльныя групы – шляхта, сяляне асадныя, сяляне-баяры, мяшчане гарадоў з магдэбургскім правам, паны i іншыя.

Вялікі князь не належаў нi да аднаго з феадальных саслоўяў, яго прававы статус быў самым высокім: ён валодаў вялікім аб'ёмам палітычных правоў.

Асаблівасцю грамадскага ладу ВКЛ з'яўлялася наяўнасць рознага статусу праваслаўных i каталіцкіх феадалаў, праваслаўнага i каталіцкага духавенства, што стварала дадатковую сацыяльную напружанасць у грамадстве.

Дзяржаўны лад ВКЛ у канцы XII – першай палове XV ст. прадстаўляў па форме кіравання феадальную манархію. На чале яго стаяў гаспадар, які называўся вялікім князем, радзей – каралём. Ён кіраваў узброенымі сіламі, знешняй палітыкай дзяржавы, выдаваў граматы i г. д. Але яго ўлада не была абсалютнай i абмяжоўвалася вярхамі класа феадалаў (некаторыя з ix уваходзілі ў склад рады ВКЛ) i соймам. Ажыццяўляючы сваю ўладу, князь абапіраўся на раду, у якую ўваходзілі блізкія родзічы князя, некаторыя князі-васалы, службовыя асобы цэнтральнага i нават мясцовага дзяржаўнага апарата, духавенства.

Сойм як заканадаўчы орган бярэ пачатак з вечавых сходаў, якія пры феадалізме ператварыліся ў саслоўна-прадстаўнічыя органы. Парадак склікання сойма i яго работы да XV ст. рэгуляваўся не законамі, а звычаёвым правам. Рашэнні на сойме прымаліся гаспадаром i радай. У XVI ст. заканадаўчыя функцыі сойма i феадалаў, што на ім прысутнічалі, павялічыліся, аднак усе рашэнні рыхтаваліся кіруючымі вярхамі – гаспадаром i радай.

Да вышэйшых службовых асоб адносіўся Маршалак. Ён сачыў за зберажэннем парадку i этыкету пры двары вялікага князя, намеснічаў на пасяджэннях сойма i рады, аб'яўляў рашэнні гаспадара, сойма i рады; ажыццяўляў правасуддзе ў дачыненні да асоб, вінаватых у злачынстве, што здзейснілі ў месцы знаходжання гаспадара ці на сойме.

У камандаванні арміяй князю дапамагалі гетман, ваявода, якія маглі ажыццяўляць суд над падначаленымі. Фінансавыя пытанні вырашаў земскі; функцыі палацавай адміністрацыі – каморнікі, якія загадвалі маёмасцю князя; мясцовыя органы кіравання ўзначальвалі князі: васалы, ваяводы, намеснікі, цівуны. Калегіяльнымі органамі на месцах былі сходы, веча, соймы, копы, якія вырашалі важныя актуальныя пытанні. Непасрэднае кіраванне ў вёсках ажыццяўлялі старцы, соцкія, дзесятнікі.

На сённяшні дзень XXI ст. дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь прадстаўлены такім чынам:

ПРЭЗІДЭНТ

ПАРЛАМЕНТ –

НАЦЫЯНАЛЬНЫ СХОД

УРАД – САВЕТ МІНІСТРАЎ

СУДЫ

ЦЭНТРАЛЬНАЯ КАМІСІЯ ПА ВЫБАРАХ І ПРАВЯДЗЕННІ РЭСПУБЛІКАНСКІХ РЭФЕРЭНДУМАЎ

МЯСЦОВЫЯ ВЫКАНАЎЧЫЯ І РАСПАРАДЧЫЯ ОРГАНЫ

КАМІТЭТ ДЗЯРЖАЎНАГА КАНТРОЛЮ

МЯСЦОВЫЯ САВЕТЫ ДЭПУТАТАЎ

ПРАКУРАТУРА

Сістэма дзяржаўных органаў складаецца з 3 частак:

1) заканадаўчай;

2) выканаўчай;

3) судовай.

Існуе некалькі форм праўлення:

1) манархічная;

2) рэспубліканская.

Апошняя характэрна для большасці еўрапейскіх дзяржаў. З 1795 г. Беларусь уваходзіла ў склад манархічнай Pacii, i толькі з верасня 1917 г. Часовы ўрад аб'явіў Paciю рэспублікай, а аўтаматычна – i Беларусь. Была створана камісія па складанні праекта расійскай Канстытуцыі. Гэта камісія прадугледжвала наяўнасць Прэзідэнта.

У сусветнай практыцы ёсць два віды рэспублік:

1) парламенцкая, калі ў яе аснову пакладзены прынцып верхавенства парламента;

2) прэзідэнцкая, калі ўрад нясе адказнасць не перад парламентам, а перад прэзідэнтам. Апошні выбіраецца ўсім насельніцтвам на аснове прамых выбараў.

Рэспубліка Беларусь – прэзідэнцкая рэспубліка з дастаткова шырокімі паўнамоцтвамі: адпаведна арт. 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт мае права старшынстваваць на пасяджэннях Урада РБ; адмяняць акты Урада; назначаць кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання i вызначае ix статус; вызначае структуру Урада РБ; назначае на пасаду i вызваляе ад яе намеснікаў Прэм'ер-міністра, міністраў i іншых членаў Урада; прымае рашэнне аб адстаўцы Урада ці яго членаў i г. д.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь займае асобнае месца ў сістэме дзяржаўных органаў. Адпаведна з арт. 79 Канстытуцыі ён з'яўляецца Главой дзяржавы, гарантам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў i свабод чалавека i грамадзяніна. Над Прэзідэнтам ёсць адзіны вышэйшы арбітр – народ. Менавіта ён з'яўляецца крыніцай дзяржаўнай улады i носьбітам суверэнітэту. Асаблівасць статуса Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь складаецца ў тым, што ён выступае, з аднаго боку, у якасці арбітра, з другога – сам можа актыўна кіраваць урадам, падначаленымі яму органамі.

Пасля выбрання першага Прэзідэнта РБ адным з першых быў яго ўказ ад 5 жніўня 1994 г., дзе ён зацвердзіў Палажэнне аб Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (новае Палажэнне з'явілася 23 студзеня 1997 г. ). 21 лютага 1995 г. быў прыняты закон аб Прэзідэнце РБ, дзе падкрэслівалася, што для непасрэднага забеспячэння дзейнасці Прэзідэнта ствараецца Адміністрацыя Прэзідэнта (арт. 32). Апошняя аднесена да органаў дзяржаўнага кіравання, які (орган) забяспечвае дзейнасць Прэзідэнта РБ у сферы дзяржаўнай кадравай палітыкі, ідэалогіі i права, ажыццяўляе падрыхтоўку, выкананне i кантроль за здзяйсненнем рашэнняў Прэзідэнта.

Структура Адміністрацыі Прэзідэнта Республики Беларусь

Kipaўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Першы намеснік Главы Адміністрацыі

Два намеснікі Главы Адміністрацыі

Памочнікі Прэзідэнта РБ

Галоўнае дзяржаўна-прававое ўпраўленне

Галоўнае ўпраўленне кадравай палітыкі

Галоўнае ўпраўленне арганізацыйнага забеспячэння

Галоўнае ўпраўленне па ўзаемаадносінах з органамі заканадаўчай i судовай улады

Галоўнае ўпраўленне грамадска-палітычнай інфармацыі

Канцылярыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Сакратарыят Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Упраўленне па рабоце са зваротамі грамадзян

Упраўленне знешняй палітыкі

Эканамічнае ўпраўленне

Аддзел па пытаннях грамадзянства i памілавання

Аддзел падрыхтоўкі выступленняў

Аддзел па сувязях з грамадскімі аб'яднаннямі

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Прадстаўнічым i заканадаўчым органам з'яўляецца Парламент РБ – Нацыянальны сход (адпаведна з рэферэндумам лістапада 1996 г. ).

Радзімай парламента з'яўляецца Англія, дзе ён існаваў з 1265 г. Сучасны парламент (па Дж. Локу, Ш. Мантэск'е) – гэта агульнадзяржаўны прадстаўнічы орган, галоўная функцыя якога заключаецца ў ажыццяўленні заканадаўчай улады.

Нацыянальны сход адпаведна з арт. 90 Канстытуцыі складаецца з двух палат: Палаты прадстаўнікоў i Савета Рэспублікі.

Урад – гэта калегіяльны орган дзяржаўнага ўпраўлення РБ, які ажыццяўляе выканаўчую ўладу i кіраўніцтва сістэмай падначаленых яму органаў дзяржкіравання i іншых органаў выканаўчай улады. У Рэспубліцы Беларусь Урад мае назву – Савет Міністраў; у сваёй дзейнасці падсправаздачны Прэзідэнту i адказны перад Парламентам.