Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
103
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

13. 5. Нацыянальнае войска. Памятныя старонкі айчыннай вайсковай славы

Пасля захопу ўсходняй часткі Беларусі (ВКЛ) Расійскай імперыяй (1772) царскі ўрад пастанавіў стварыць Палявы гусаркі беларускі полк. У 1775 г. ён быў укамплектаваны “да поўных шасці эскадронных палкоў нацыянальнымі людзьмі зноў далучанай да Pacei па першаму падзелу Польшчы – Беларускай губерні”. Гэты полк атрымаў у наступным годзе ўласны штандар з гербам, дзе шчыт падзелены на два полі: у чорным, залатым – выява чорнага двухгаловага арла, а ў “чырвонай частцы – выява Літоўскага ўзброенага ездака на белым кані з уздзетай шабляй”. Колер палкавога штандара быў белы. Беларускія гусары былі апрануты ў чорныя дуламы (кароткія курткі са стаячым каўняром) i чорныя чакіры (вузкія гусарскія нагавіцы), уся форма расшыта жоўтымі матузкамі i сярэбранымі гузікамі. Ківер быў упрыгожаны белым шарсцяным бантам. Гэты бант прымацоўваўся да ківера стужкай. Якого колеру гэтая стужка, невядома, бо ў апісанні яна не агаворана, а літаграфія сярэдзіны мінулага стагоддзя, на жаль, чорна-белая. Але мы мяркуем, яна (стужка), мусіць, была чырвонай: таму што адпаведна з правіламі геральдыкі менавіта на гэтыя колеры раскладаецца герб Пагоня.

Былі таксама i ротныя сцягі, якія адрозніваліся ад палкавых тым, што першыя былі, як правіла, белыя, а іншыя паласатыя, пры гэтым палосы ўстанаўліваліся па жаданні камандзіраў. Адпаведна з уставам на палкавых штандарах размяшчаўся дзяржаўны герб, а на ротных – палкавы. Можна зрабіць спробу рэканструяваць ротныя сцягі. Як нам здаецца, хутчэй за ўсё яны былі пяціпалосныя, двухраговыя, са спалучэннем белых і чырвоных колераў, згодна з правіламі геральдыкі. Вядомы таксама палкавыя сцягі Грузінскага гусарскага палка i Украінскай дывізіі, якія ў 1766 г. атрымалі такія зялёна-белыя паласатыя сцягі. На жаль, да нашых дзён не зберагліся ні гэтыя, ні сцяг беларускіх гусар ХVІІІ ст., полк якіх праіснаваў з 1776 г. да 1783 г., калі ён быў перайменаваны ў Варонежскі.

Прыкладна ў той жа час (70-ыя гг. XVIII ст. ) быў створаны i Полацкі мушкецёрскі полк. Ён атрымаў у якасці герба на баявы сцяг рассечаны шчыт: у правым залатым полі – паловы чорнага расейскага арла, у левай, чырвонай, – Пагоня. 11 снежня 1790 г. сувораўскія “чудо-богатыри” ўзялі штурмам i авалодалі аплотам Асманскай імперыі – крэпасцю Ізмаіл. А. В. Сувораў пісаў: “Крэпасць Ізмаільская, такая ўмацаваная, такая вялікая i якая здавалася непрыяцелю непераможнаю, узята страшэннай для яго зброяй расейскіх штыкоў”. Галоўная роля ў гэтай перамозе належала менавіта полацкім мушкецёрам, якія першымі ўварваліся ў крэпасць. Падзея такога значэння яшчэ доўга хвалявала розумы ўсёй Еўропы. Нават у паэме Д. Г. Байрана “Дон Жуан” успамінаюцца няведаючыя страху полацкія палкі.

У час вайны 1812 г. на баку французскіх войскаў выступіла 100 тысяч жыхароў былой Рэчы Паспалітай, з іх прыкладна 20 тысяч былі ўраджэнцамі Літвы. З апошніх было створана 5 – 6 палкоў пяхоты і 4 кавалерыйскія палкі, не лічачы полк гвардыі. Гэтая старонка амаль не вывучана гісторыкамі, але вядома, што, напрыклад, 17-ы кавалерыйскі полк, якім камандаваў Міхаіл Тышкевіч, фарміраваўся як у ваколіцах Вільні, так і з ураджэнцаў Мінскай губерні. 19-ы кавалерыйскі полк, які ўзначальваў Раецкі, камплектаваўся на Новагародчыне. Дзеля справядлівасці адзначым, што найбольшы гераізм у Барадзінскай бітве 26 жніўня 1812 г. праявіла 24-ая пяхотная дывізія, якая, змагаючыся на баку рускіх, абараняла славутую батарэю Н. Н. Раеўскага. Яна была зфарміравана з рэкрутаў – ураджэнцаў Мінскай губерні.

Пасля кастрычніка 1917 г. перад грамадскасцю Беларусі паўстала пытанне аб неабходнасці абароны. Надзейнай апорай у барацьбе за ўтрыманне і замацаванне савецкай ўлады ў Мінску стаў Першы Рэвалюцыйны полк імя Мінскага Савета. Агульная колькасць узброеных сіл контррэвалюцыі, што знаходзіліся вакол Мінска, складала больш за 20 тысяч салдат і афіцэраў. Супраць іх бальшавікі маглі выставіць усяго каля 5 тысяч чырвонаармейцаў, якія ўстанавілі савецкую ўладу 28 кастрычніка ў Оршы, 29 кастрычніка – у Віцебску, 30 кастрычніка – у Гомелі, а 4 лістапада – у Мінску. Пераможнае шэсце Кастрычніка на Беларусі затрымалася ў Магілёве, дзе знаходзілася стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага царскай арміі, якая стала цэнтрам усерасійскай контррэвалюцыі. Для разгрому контррэвалюцыйнай стаўкі ў Мінску былі створаны зводныя атрады з салдат Літоўскага палка, матросаў Балтыйскага флоту, петраградскіх рабочых – чырвонаармейцаў, у складзе 1-га Рэвалюцыйнага імя Мінскага Савета палка, 69-га Сібірскага стралковага палка, браняпоезда з зенітнай батарэяй, дзвюма бронемашынамі, ротай пяхоты і сапёрнай роты. У склад другога атрада Заходняга фронту ўвайшлі часці 35-га армейскага корпуса 3-яй арміі. У 10 гадзін раніцы 20 лістапада 1917 г. закончылася існаванне аднаго з галоўных ачагоў расійскай контррэвалюцыі.

Па ўсёй Беларусі ў канцы 1917 г. у кожным павятовым горадзе дзейнічалі атрады Чырвонай гвардыі па 250 – 300 чалавек. Значную дапамогу ў замацаванні атрадаў Чырвонай гвардыі на тэрыторыі Беларусі аказалі чырвонаармейцы Петраграда, Масквы і іншых гарадоў. Узбуйненыя за кошт розных фарміраванняў, у прыватнасці, польскіх і чэшскіх часцей, гэтыя атрады адыгралі важную ролю ў замацаванні новай ўлады на беларускіх землях. У сваю чаргу чырвонаармейцы Беларусі дапамагалі ўкраінскаму народу ў барацьбе з контррэвалюцыяй. Развіваючы наступленне на бахмацкім накірунку, байцы 1-га Мінскага зводнага рэвалюцыйнага атрада наносілі рашучыя ўдары па войсках Цэнтральнай Рады, а далей удзельнічалі ў вызваленні Кіева.

Атрады рэвалюцыйных салдат і чырвонаармейцаў (1-ы Мінскі зводны атрад, Гомельскі чырвонагвардзейскі атрад, 1-ы Петраградскі батальён, 1-ы Жлобінскі атрад, Чавускі чырвонагвардзейскі атрад, 1-ы Усць-Дзвінскі латышскі стралковы полк і іншыя часці) падавілі контррэвалюцыйны мяцеж польскага корпуса генерала Доўбар-Мусніцкага ў канцы студзеня 1917 г. у раёне Рагачова, Жлобіна, Асіповіч.

У 1918 г. на нашай зямлі нарадзілася Беларуская ваенная акруга. Залатымі літарамі ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ззяюць імёны мужных абаронцаў Брэсцкай крэпасці, шматдзённай абароны Магілёва, Смаленска, Вязьмы, Масквы. У часы Вялікай Айчыннай вайны байцы Заходняга – 3-га Беларускага фронту праявілі масавы гераізм. Больш за 700 герояў, якія здзяйснялі выдатныя подзвігі, сталі кавалерамі Залатой Зоркі. Сотні тысяч адважных абаронцаў Радзімы, што знаходзіліся падчас вайны ў часцях фронту, узнагароджаны высокімі ўрадавымі ўзнагародамі. За мужнасць і баявое майстэрства чатыры дывізіі, што змагаліся на заходнім накірунку, першымі атрымалі гвардзейскае званне.

За вялікі ўклад у справу ўмацавання абароннай моцы, Савецкай на той час, дзяржавы, за поспехі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы Беларуская ваенная акруга ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга, а многія часці ўдастоены ордэнаў СССР і памятных сцягоў ЦК КПСС, Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР і Савета Міністраў СССР.