Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
103
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

8. 2. Рупліўцы нацыянальнага адраджэння

Беларускае адраджэнне пачынаецца з сярэдзіны XVІІІ ст., калі беларуская нацыянальная інтэлігенцыя, усур’ёз заклапочаная пытаннямі выхавання нацыянальнай самасвядомасці, узялася за адкрыццё нацыянальных школ, кнігадрукаванне на беларускай мове, стварэнне літаратуры для дзяцей.

Першым сярод рупліўцаў нацыянальна-дэмакратычнага накірунку ў адраджэнні беларускай культуры можна лічыць В. І. Дуніна-Марцінкевіча. Яго літаратурна-педагагічная дзейнасць падзяляецца на два перыяды:

1) дарэформенны;

2) паслярэформенны.

Ён мае непасрэднае дачыненне да нацыянальна-вызваленчага руху пачатку 60-ых гг. У паўстанні 1863 – 1864 гг. прыняла ўдзел уся сям’я пісьменніка. У сваім маёнтку Люцынка ён адкрывае школу, дзе выкладае для дзяцей сялян. Яго літаратурныя творы ўнеслі вялікі ўклад ў развіццё нацыянальнай культуры, тэатра.

Вялікую ролю ў развіцці літаратуры ўнёс Ф. Багушэвіч, які ўпершыню сярод прафесійных пісьменнікаў звярнуўся да разгляду пытання чалавечай годнасці простага чалавека. Яго творы, гуманістычныя па сутнасці, павінны былі звярнуць увагу на цяжкае становішча сялянства, заклікалі лепшых прадстаўнікоў нацыянальнай перадавой інтэлігенцыі “ісці ў народ”, дапамагаць народу атрымаць адукацыю.

Цікавае і няпростае жыццё ў Янкі Лучыны (1851 – 1897), сапраўднае прозвішча Іван Люцыянавіч Лучыўка-Неслухоўскі, было прысвечана служэнню беларускаму народу. Ён друкаваўся ў газеце “Минский листок”, першы зборнік вершаў “Вязанка” выйшаў у Пецярбургу ў 1903 г. Ён перакладаў па-беларуску творы польскіх, рускіх, украінскіх пісьменнікаў. Творы Янкі Лучыны значна паўплывалі на станаўленне нацыянальнай самасвядомасці беларускай творчай інтэлігенцыі.

Вялікі ўклад у працэс нацыянальнага адраджэння ўнёс Уладзіслаў Сыракомля (1823 – 1862) – вядомы беларускі паэт, перакладчык, цудоўны лірык, які першым з беларускіх пісьменнікаў выдаў некалькі зборнікаў паэм-гутарак, а таксама тэкстаў да тэатральных пастановак.

Пэўную лепту ў развіццё беларускага адраджэння ўнёс Аляксандр Янавіч Ходзька, чалавек глыбокай еўрапейскай адукацыі, узначальваў таварыства філаматаў побач з Адамам Міцкевічам, Томашам Занам, Ю. Яжоўскім. Пісьменнік займаўся дыпламатычнай дзейнасцю, адзінаццаць год правеў у Іране, збіраючы ўсходні фальклор, пазней у Парыжы выдаваў газету “Трыбуна народаў”, ва універсітэце Калеж дэ Франс кіраваў кафедрай славянскіх моў і літаратур, выдаў збор тэкстаў твораў вуснай народнай творчасці Усходу.

Дзейнасць Аляксандра Уладзіслававіча Аскеркі (1830 – 1911) таксама была накіравана па шляху вызваленчага руху. Ён паказвае сябе таленавітым членам губернскага камітэта па сялянскіх справах, працуе ў друку, выдаючы артыкулы эканамічнага зместа. Ён распрацоўвае шмат дакументаў па пытаннях археалогіі, статыстыкі, займаецца прававымі пытаннямі, у прыватнасці, стварае шэраг артыкулаў, асноўнай тэмай якіх з’яўляецца апека над дзецьмі. Шмат робіць для развіцця ў вёсцы школьнай і бібліятэчнай справы. Аляксандру Аскерку беларусы павінны быць удзячны за першы друкаваны буквар на роднай мове, які выйшаў у Варшаве ў 1862 г. Пасля паўстання 1863 г. быў арыштаваны, сасланы на катаржныя работы ў Іркуцкую губерню. Пасля змякчэння прыгавору жыў у Варшаве, дзе рэдагаваў часопіс, выступаў з артыкуламі па сацыяльна-эканамічных праблемах. Памёр 11 чэрвеня 1911 г. у Вільні.

Своаеасаблівае месца ў беларускім культурным руху належыць Браніславу Тарашкевічу (1892 – 1938). Атрымаўшы выдатную гуманітарную адукацыю, унёс уклад ва ўсе галіны тагачаснай беларускай грамадскай думкі, прасачыў гісторыю яе станаўлення. Быў выдатным гісторыкам, вызначаў асаблівасці беларускай мовы ў яе гістарычным развіцці. У 1918 г. выдае “Беларускую граматыку для школ”. У прадмове да падручніка ён піша: “Граматыка павінна толькі замацаваць і падраўняць тыя лініі, якія сама мова ўжо назначыла”. У асноўным Б. Тарашкевіч прытрымліваўся фанетычна-марфалагічных прынцыпаў мовы, абапіраючыся на жывое маўленне. У першым раздзеле кнігі “Гукі” ўвага звернута на фанетыку. У раздзеле “Часціны мовы” ён даваў характарыстыку самастойным часцінам мовы. Наступныя тры раздзелы аналізавалі марфалогію слова, сказ і яго структурную пабудову, пытанне правапісу. Б. Тарашкевіч абгрунтаваў прынцыпы беларускага напісання, лічыў, што беларуская мова павінна выкарыстоўвацца ва ўсіх сферах жыцця грамадства. У часы абвяшчэння Літоўска-Беларускай Савецкай Рэспублікі адкрываў школы, працаваў ў беларускім навуковым таварыстве, узначальваў Віленскую беларускую гімназію, некаторы час кіраваў філалагічным факультэтам Мінскага педагагічнага інстытута, чытаў курс беларускай мовы. На карысць адраджэння Б. Тарашкевіч працаваў і калі ўзначальваў культурна-асветны аддзел пры Народным камісарыяце РСФСР. Быў расстраляны 29 лістапада 1939 г. Яго дзейнасць цяжка пераацаніць пры характарыстыцы навуковых здабыткаў славутых нашых суайчыннікаў.

Па-свойму цікавая дзейнасць Язэпа Юр’евіча Лёсіка (1883 – 1938), вядомага грамадскага дзеяча, мовазнаўца, пісьменніка. У інстытуце мовазнаўства ён працаваў намеснікам дырэктара і ўзначальваў Тэрміналагічную камісію. У 20-ыя гг. ён выступаў як аўтар шматлікіх навукова-практычных дапаможнікаў і навуковых прац на беларускай мове. Напісаныя Я. Лёсікам падручнікі былі самым пашыраным сродкам вывучэння беларускай мовы рознымі групамі насельніцтва. Ён першы ў беларускім мовазнаўстве пачаў грунтоўна распрацоўваць пытанні нацыянальнай літаратурнай мовы, займаўся праблемамі правапісу. Пры яго актыўным удзеле была праведзена рэформа беларускага правапісу і азбукі.

Першы беларускі прафесар геаграфіі Аркадзь Антонавіч Смоліч вывучаў тапаграфію беларускага правапісу, займаўся вывучэннем жыцця народа. Фактычна, ён стаяў ля вытокаў стварэння геаграфіі Беларусі. У 1919 г. ён складае першы падручнік па геаграфіі Беларусі, выдае дзве карты Беларусі, друкуе навуковую працу “Тыпы геаграфічных краявідаў Беларусі”, выдае падручнік “Геаграфія пазаеўрапейскіх краёў” – першае выданне па геаграфіі мацерыкоў на беларускай мове. У сваіх працах ён закранаў праблемы раяніравання, картаграфіі, эканомікі, унёс вялікі ўклад у развіццё беларускай навукі.

Дзейнасць Яўфіма Фёдаравіча Карскага (1861 – 1931) была накіравана на вывучэнне быту і культуры беларускага народа. Яшчэ ў 1893 г. ён абараняе магістарскую дысертацыю, якая складалася з дзвюх частак “Агляд гукаў і форм беларускай мовы” і “Да гісторыі гукаў і форм беларускай мовы”. Ён выдае “Беларускія песні”, якія налічвалі 59 песень, запіс іх быў зроблены з захаваннем асаблівасцей беларускай мовы.

Паралельна са зборнікам фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў Карскі займаецца і навуковым аналізам. Ён першы сярод беларускіх вучоных так глыбока зазірнуў у этнаграфічныя працэсы, разглядаў пытанні паходжання і развіцця беларускай мовы. Вынікі сваёй шматгадовай працы ў галіне беларускай лінгвістыкі, этнаграфіі і фалькларыстыкі Карскі апублікаваў у трохтомніку “Беларусы”, які складаецца з сямі кніг.

Многа зроблена Карскім у навуковым аналізе этнаграфічных і фальклорных матэрыялаў. Усе абрады і абрадавыя песні Карскі падзяляе на дзве вялікія групы:

1) песні і абрады, прыўрочаныя да каляндарных свят;

2) песні, якія суправаджаюць розныя падзеі ў жыцці чалавека.

Шмат зроблена Карскім у галіне беларускай гісторыяграфіі. Я. Карскі абагуліў усё тое, што было зроблена ў вывучэнні беларускай мовы, фальклору і быту беларусаў.

Ролю Паўла Васільевіча Шэйна (1826 – 1900) у развіцці беларускай фалькларыстыкі, этнаграфіі, педагогікі цяжка пераацаніць. Ён займаўся вывучэннем побыту і мовы насельніцтва Паўночна-Заходняга краю; сабраў і апісаў абрады хрэсьбін, каляд, масленіцы, купалля, жніва, пахавання. Збіраў і апрацоўваў казкі, легенды, паданні, анекдоты, прыказкі, прымаўкі, загадкі, звесткі пра матэрыяльную культуру беларусаў (жыллё, аддзенне, ежу, заняткі), склаў зборнік “Беларускія народныя песні” (1874). Тэксты вызначаюцца высокімі паэтычнымі якасцямі, вылучаюцца сацыяльнай вастрынёй.

Вялікую ролю ў беларускім адраджэнні пачатку ХІХ ст. адыграў Вярыга-Дарэўскі (1816 – 1884) – беларускі пісьменнік, дэмакрат, пісаў пад псеўданімам Беларуская Дудка, за ўдзел у паўстанні ў 1863 г. арыштаваны і сасланы ў Сібір, дзе і памёр.

Кастусь Каліноўскі, кіраўнік паўстання 1863 г., аўтар твора “Пісьмо з-пад шыбеніцы”, выдавец газеты “Мужыцкая праўда”, якая выходзіла па-беларуску, развіваючы ў беларускім народзе пачуццё нацыянальнай годнасці.

Альгерд Абуховіч (1840 – 1898) – беларускі пісьменнік, удзельнік паўстання 1863 – 1864 гг., пісаў у стылі крытычнага рэалізму. Перакладаў на беларускую мову творы А. Міцкевіча, Гёте, Шылера. З’яўляецца адным з пачынальнікаў жанру байкі ў беларускай літаратуры.

Да літаратараў-дэмакратаў адносяцца Я. Лучына (1851 – 1897) і Карусь Каганец (1868 – 1918), якія сваю творчасць звязалі з жыццём беларускай вёскі, удзельнічалі ў нацыянальна-вызваленчым руху.