Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
103
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

291

БЕЛАРУСКІ ІНСТЫТУТ ПРАВАЗНАЎСТВА

ДЫСТАНЦЫЙНАЯ АДУКАЦЫЯ

Беларусазнаўства

МІНСК 2003

БЕЛАРУСКІ ІНСТЫТУТ ПРАВАЗНАЎСТВА

ДЫСТАНЦЫЙНАЯ АДУКАЦЫЯ

Беларусазнаўства

МІНСК

НА ТАА “БІП-С”

2003

АЎТАРЫ

Сокал Сцяпан Фёдаравіч, доктар юрыдычных навук,

прафесар – рэктар УА “БІП”;

Мельнікава Таццяна Мікалаеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры мовазнаўчых дысцыплін;

Макарэвіч Віктар Аляксандравіч, кандыдат гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гуманітарных дысцыплін Магілёўскага філіяла;

Цярэшчанка Алена Аляксандраўна, ст. выкладчык кафедры гуманітарных дысцыплін Магілёўскага філіяла;

Давідовіч Вольга Юр’еўна, выкладчык кафедры мовазнаўчых дысцыплін;

Вучэбна-метадычны дапаможнік па “Беларусазнаўству” напісаны ў адпаведнасці з праграмай курса “Беларусазнаўства” для ВНУ.

Прызначаецца студэнтам, выкладчыкам, якія прымяняюць тэхналогію дыстанцыйнага навучання. Акрамя таго, матэрыял будзе карысным шырокаму колу людзей, што цікавяцца Беларуссю.

ПРАДМОВА

Навукова-метадычны дапаможнік створаны у адпаведнасці з праграмай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, вучэбнай праграмай УА “БІП” па “Беларусазнаўству” для студэнтаў, якія атрымоўваюць гуманітарную вышэйшую адукацыю, у прыватнасці, для студэнтаў УА “БІП” юрыдычнага факультэта. Даная кніга з'яўляецца першым комплексным міждысцыплінарным дапаможнікам для дыстанцыйнага навучання.

Мэтай кнігі з’яўляецца: своечасовая дапамога ў пошуку сродкаў фарміравання грамадзянскай сталасці ў маладых людзей, а таксама пошуку ўласнага месца і вызначэння канкрэтнай ролі ў жыцці беларускага народа і яго дзяржавы.

Да задач курса можна аднесці:

а) пазнавальную – спроба аб’ектыўна акрэсліць грамадскі ідэал кожнага беларуса з улікам яго канкрэтных ведаў пра сябе. Спасціжэнне роднай гісторыі, мовы, культуры дае магчымасць стаць сапраўдным грамадзянінам, непасрэдна далучыцца да беларускай нацыі і беларускага грамадства;

б) выхаваўчую – спроба забяспечыць удзел кожнага беларуса ў грамадскім і духоўна-культурным жыцці на грунце дзейнасці знакамітых асоб, гістарычных славутасцей. Беларусазнаўства навучае аб’ектыўна-гістарычнаму мысленню, валоданню методыкай навуковага пошуку, прынцыповаму аналізу ўсіх жыццёвых падзей, з’яў і працэсаў. Веды па беларусазнаўству заўсёды істотна ўплываюць на жыццёвы светапогляд чалавека;

в) прыкладную – спроба авалодання асновамі беларусазнаўства і разуменне Беларусі, яе народа, грамадства і дзяржавы ў развіцці з мэтай вывучэння шматлікіх працэсаў гэтага развіцця. Тэарэтычна асэнсоўваючы ўвесь спектр жыццядзейнасці беларусаў, кожны студэнт можа на базе беларусазнаўства спасцігнуць заканамернасці і тэндэнцыі развіцця нашага грамадства, самастойна выпрацаваць свой навуковы падыход да вырашэння як асабістых, так і грамадскіх праблем.

Не падмяняючы акадэмічных галін ведаў альбо навуковых даследаванняў, курс беларусазнаўства змяшчае дастаткова падрабязны разгляд асноўных пытанняў. Структура дапаможніка ўключае 12 тэм, уводзіны, заключэнне. Апрача асноўных пытанняў, якія вызначаюць унутраную структуру кожнай з тэм, у іх маюцца:

а) пытанні для самападрыхтоўкі;

б) тэмы рэфератаў;

в) спіс літаратуры;

г) тэст да тэмы.

Навукова-тэарэтычная вартасць дапаможніка вызначаецца змяшчэннем пасля “Заключэння” кароткага слоўніка тэрміналагічных выразаў і асноўных паняццяў і “Дадатку” з прававой інфармацыяй (Закон “Аб мовах у Беларускай ССР”, Закон аб культуры, Закон “Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь”).

У сучасных умовах авалодаць сваёй спецыяльнасцю, навучыцца творча думаць і дзейнічаць магчыма толькі з улікам нацыянальных асаблівасцей развіцця нашага народа і нашай краіны, на аснове ведаў пра беларусаў і Беларусь.