
- •5. Станаўленне права старажытнай беларусіi яго характарыстыка
- •6. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •7. Грамадскі лад вялікага княства літоўскага ў XIV - першай палове XVI ст. (да 1569 г.)
- •9. Люблінскі сойм I ўмовы аб'яднання вкл 3 польшчай
- •10. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці вялікага княства літоўскага пасля люблінскай уніі
- •11. Крыніцы права феадальнай беларусі
- •13. Статуты вялікага княства літоўскага
- •14. Канстытуцьійнае права ў статутах вкл
- •15. Грамадзянскае права ў статутах вкл
- •16. Крымінальнае права беларусі ў XVI ст.
- •17. Вышэйшыя судовыя органы вялікага княства літоўскага
- •19. Працэсуальнае права вялікага княства літоўскага
- •21. Акт «ураўнаванне правоў вялікага княства I кароны» 1697 г. I «літоўская пастанова» 1700 г.
- •22. Спробы ажыццяўлення рэформ у галіне дзяржаўнага кіравання рэчы паспалітай у другой палове XVIII ст.
- •23. Кароткі агляд права беларусі ў другой палове XVI - XVIII ст.
- •24. Судовыя ўстановы I права беларусі ў канцы XVIII -першай палове XIX ст.
- •25. Рэформа 1861 г. Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання I самакіравання пасля адмены прыгоннага права
- •32. Развіццё права ў беларускай сср у 20-30-я гг. XX ст.
- •31. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне бсср. Пашырэнне тэрыторыі рэспублікі
- •28. Абвяшчэнне ссрб. Утварэнне літоўска-беларускай сср
- •27. Першы ўсебеларускі з'езд I абвяшчэнне беларускай народнай рэспублікі
- •33. Канстытуцыі беларускай сср 1927 11937 гг.
- •34. Судовыя органы беларусі
- •35. Землі заходняй беларусі ў складзе польшчы. Уз'яднанне заходняй беларусі 3 бсср
- •36. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадніi ў час вялікай айчыннай вайны
- •37. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады I кіравання бсср у гады вялікай айчыннай вайны
- •39. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады I кіравання бсср у другой палове 40-х - 80-я гг. XX ст.
- •40. Беларуская сср на міжнароднай арэне
- •41. Развіццё права беларускай сср у другой палове 40-х - 80-я гг. XX ст.
- •42. Канстытуцьія бсср 1978 г.
- •44. Кадыфікацыя заканадаўства суверэннай рэспублікі беларусь (90-я гг. XX ст. - пачатак XXI ст.)
- •45. Асноўныя этапы беларуска-расійскай інтэграцыі
6. Утварэнне вялікага княства літоўскага
Пытанне аб утварэнні Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) з'яўляецца адным з самых складаных і спрэчных у сучаснай гістарычнай навуцы. Аб яго першапачатковым палітычным і тэрытарыяльным цэнтры ў навукоўцаў склаліся дзве асноўныя канцэпцыі. Першая, якая адлюс-травана ў шматлікіх публікацыях савецкіх гісторыкаў, звяз-вае ўзнікненне ВКЛ з паскораным развіццём феадальных адносін на тэрыторыі ўсходняй часткі сучаснай Літвы (Аўкштайціі). Вынікам гэтага з'явілася палітычная кан-салідацыя плямёнаў, што пражывалі на азначанай тэрыто-рыі, і ўзнікненне моцнага дзяржаўнага ўтварэння на чале з уласнай княжацкай дынастыяй. Такі пункт гледжання аз-начае, што Вялікае княства Літоўскае ўтворана знешнімі сіламі без удзелу ўсходніх славян, а таму ВКЛ было чужым для беларусаў і ўкраінцаў.
Больш памяркоўныя даследчыкі адзначаюць, што ўтва-рэнне ВКЛ не мела ў сваёй аснове ваеннай сілы, а больш важную ролю тут адыгрывалі працэсы натуральнай сацы-яльна-эканамічнай і, адпаведна ёй, палітычна-тэрытары-яльнай кансалідацыі беларуска-літоўскіх зямель. Але яны не рашаліся выказаць думку, што ВКЛ — гэта гістарычная форма дзяржаўнасці нашых продкаў і што нашы продкі не адчувалі сябе чужынцамі ў гэтым «Літоўскім княстве».
Другая канцэпцыя атрымала права на жыццё з выхадам у свет работ беларускага гісторыка М. Ермаловіча.
Выкарыстоўваючы дадзеныя летапісаў, тапанімікі, археа-логіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі са старажытнасці і да ўтварэння і ўмацавання Вялікага княства Літоўскага.
М. Ермаловіч сцвярджае, што летапісная «літва» не мела нічога агульнага з тэрыторыяй сучаснай Літвы, а таксама з яе ўсходняй часткай — Аўкштайціяй. На яго думку, ле-тапісная «літва» знаходзілася ў Верхн(м Панямонні, прыблізна паміж Навагрудкам і Мінскам з захаду на ўсход і паміж Маладзечнам і Слонімам з поўначы на поўдзень. «Яна ўрэзвалася клінам паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай землямі і побач з імі з'яўлялася гістарычнай вобласцю Беларусі».
У працэссе вывучэння ўмоў утварэння ВКЛ М. Ерма-ловіч прыйшоў да высновы, што не літоўскія князі захапілі частку новагародскай і іншых беларускіх зямель, а, наад-варот, «Новагародак паставіў яго (Міндоўга. — А.В.) сваім князем для больш паспяховага ажыццяўлення сваёй дзяр-жаўнай мэты — заваявання "літвы"».
Такім чынам, кіруючыя колы Новагародскага княства выкарысталі палітычныя супярэчнасці ў літоўскай зямлі і пры дапамозе Міндоўга падпарадкавалі яе сабе. А Новага-родак і Новагародскае княства ёсць падставы лічыць тым палітычным цэнтрам, вакол якога пачалася кансалідацыя беларускіх, літоўскіх, а потым і ўкраінскіх зямель.
Некаторыя даследчыкі разглядалі ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага як адну з магутных плыней палітыч-нага развіцця ўсходніх славян (Масква і ВКЛ). Адсюль і бярэ паходжанне тэрмін «Літоўская Русь».
На наш погляд, Вялікае княства Літоўскае з'яўляецца вынікам беларуска-літоўскага грамадскага сінтэзу. Галоўнай рухаючай сілай аб'яднання беларускіх і літоўскіх княстваў у адну буйную дзяржаву было развіццё прадукцыйных сіл і эканамічных сувязей паміж княствамі. Паскарэнню гэта-га працэсу паслужыла неабходнасць аб'яднання ваенных сіл у барацьбе з крыжакамі, а таксама з нашэсцем манго-ла-татараў. Здаецца, Полацкае княства, якое мела багатыя традыцыі самастойнага існавання, павінна было стаць аб'-ядноўваючым цэнтрам навакольных зямель. Але ж справа ў тым, што Полаччына XIII ст. не была ўжо настолькі ба-гатай і магутнай, як у папярэднія стагоддзі, бо страта вы-хаду да Балтыкі, зацяжная барацьба з крыжацкай агрэсіяй падтачылі яе сілы. Наадварот, цэнтрам палітычнага жыцця на беларускіх землях у сярэдзіне XIII ст. паступова ста-новіцца Новагародак, які падчас двух вялікіх супрацьста-янняў — з крыжакамі і татара-манголамі — быў адносна бяспечнай тэрыторыяй.
Менавіта Новагародская зямля разам с суседнімі з ёй літоўскімі землямі стала ядром зараджэння новай дзяржа-вы, якая атрымала назву княства Літоўскага. Нездарма ж першы князь гэтага дзяржаўнага ўтварэння — Міндоўг зрабіў Новагародак сталіцай сваёй краіны.
Становішча маладой дзяржавы было даволі хісткім у небяспечным суседстве з магутнай Галіцкай зямлёй,
Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі. Стабільнасць дасягалася не толькі выгадным геаграфічным становішчам, тонкай дыпламатыяй, але сілай і крывёю. Цэлае стагоддзе, нават крыху больш, працягвалася пераўтварэнне Літоўскай дзяр-жавы ў Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Да сярэдзіны XV ст. гаспадарства афіцыйна называлася Вялікім княствам Літоўскім і Рускім, а пазней — Вялікім княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і іншых зямель. Аднак звы-чайна ўжывалася скарочаная форма: «Вялікае княства Літоўскае» ці ўвогуле — «Літва». У Вялікім княстве Літоўскім тэрмін «Літва» тады адносіўся да тэрыторыі Верхняга і Сярэдняга Панямоння, а пад «Руссю» разумелася Верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Сучасныя заходнія этнічна літоўскія землі (Жмудзь) канчаткова далучыліся да Кня-ства ў першай палове XV ст.
3 сярэдзіны XII да сярэдзіны XIV ст. у склад Літоўскай дзяржавы ўвайшлі практычна ўсе беларускія землі. Шляхі іх уваходжання былі рознымі. Большасць гарадоў і княст-ваў уваходзіла ў склад новай дзяржавы добраахвотна, пры-трымліваючыся перш за ўсё ваенна-палітычнай мэтазгод-насці. Так, на дабравольна-дагаворнай аснове ўвайшлі ў склад Літоўскай дзяржавы Полацкая і Віцебская землі. Аб гэтым сведчаць земскія прывілеі вялікіх князёў, якія за-цвярджалі статус гэтых зямель у складзе Княства.
Некаторыя тэрыторыі заваёўваліся і ўключаліся гвал-тоўна, іншыя адбіраліся ў суседзяў. Трэба адзначыць, што гвалтоўнае падпарадкаванне суседніх княстваў, заваёва моцным слабейшага не былі з'явамі выключнымі для таго часу. На працягу XIV ст. да Вялікага княства былі далучаны ўкраінскія і некаторыя рускія княствы. У XIV—XV стст. Вялікае княства Літоўскае межавала на поўначы з Лівоніяй, Пскоўскай і Наўгародскай землямі, на ўсходзе — з Мас-коўскім і Разанскім княствамі, на захадзе — з Польшчай, на паўночным захадзе — з Крыжацкім ордэнам (выходзіла да Балтыйскага мора), на паўднёвым усходзе — з Залатой Ардой, на поўдні — з Крымскім ханствам (выходзіла да Чорнага мора). Яго тэрыторыя складала 900 тыс. кв. км.
Сталіцай дзяржавы з 1254 па 1323 г. быў Новагародак, пазней — Вільня.