Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курс лекцый для 1 курса-1 семестр.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
2.95 Mб
Скачать

Выкарыстанне модуля

Адкрыць тэкст праграмы, якая скарыстоўвае модуль MyUnit.

У меню Options выбраць каманду Directories і ў дыялогавым акне ў полі UnitDirectories паказаць шлях да модуля MyUnit. Далей праз Run можна стартаваць галоўную праграму.

Модуль – гэта аўтаномна кампіляваная праграмная адзінка. У ася­род­дзі TP існуюць сродкі, якія кіруюць спосабам іх кампіляцыі.

COMPILE: пры кампіляцыі модуля ці асноўнай праграмы ўсе за­яўле­ныя мо­дулі павінны быць папярэдне адкампіляваны і праграме па­вінны быць даступны ўсе файлы *.tpu. Шлях да модуля задаецца ў опцыі UNIT Directories меню OPTIONS/Directories.

MAKE: кампілятар правярае наяўнасць tpu-файлаў для кожнага аб’яў­ле­нага модуля. Калі які-небудзь з файлаў не знайшоўся, сістэма шу­кае аднайменны файл з пашырэннем pas (файл з зыходным тэк­стам) і яго кампілюе. Сістэма перакампілюе любы UNIT, які быў ма­дыфікаваны па­сля апошняй кампіляцыі. Калі модуль не зной­дзены – памылка.

BUILD: існуючыя tpu-файлы ігнаруюцца, сістэма адшуквае і кампілюе адпаведныя pas-файлы для кожнага аб’яўленага модуля. Пра­гра­міст павінен забяспечыць доступ да любога pas-файла заяўленага модуля UNIT.

Стандартныя бібліятэчныя модулі

Pascal дае праграмісту даволі шырокі набор «убудаваных» працэдур і функ­цый для рэалізацыі дзеянняў, якія найбольш часта сустракаюцца пры напісанні праграм.

Распазнаюць працэдуры і функцыі такіх відаў: арыфметычныя, пе­ра­ў­тва­рэння тыпаў, кіравання радкамі на экране, кіравання памяццю для ды­намічных пераменных, апрацоўкі радкоў, файлаў, выканання дзеянняў па вывадзе графічных аб’ектаў і інш.

Сістэма Turbo Pascal мае модульную структуру, калі ўсе стандартныя сродкі вылучаны ў асобныя групы, якія размешчаны ў фізічна ада­соб­ле­ных бібліятэках – стандартных модулях. Гэтыя бібліятэкі за­бя­спеч­ваюць неабмежаванае пашырэнне праграмных магчымасцей. Кожны мо­дуль аб’ядноўвае лагічна аддзеленую найменную групу тыпаў даных, пра­цэдур і функцый.

Turbo Pascal уключае 10 стандартных модуляў для рэальнага рэжыму DOS. У бібліятэцы TURBO.TPL утрымліваюцца модулі SYSTEM, OVERLAY, DOS, CRT, PRINTER. Астатнія модулі (GRAPH, STRINGS, WINDOWS, TURBO3, GRAPH3) размяшчаюцца ў асобных файлах з пашырэннем TPU. У Turbo Pascal таксама існуюць модулі бібліятэкі Turbo Vision, якія ў дапаможніку не разглядаюцца.

Праграмныя рэсурсы, засяроджаныя ў стандартных модулях, утва­раюць магутныя пакеты сістэмных сродкаў, якія забяспечваюць высокую эфектыўнасць і шырокі спектр ужывання сістэмы Turbo Pascal.

Кожны стандартны модуль утрымлівае лагічна звязаную сукупнасць тыпаў, канстант, пераменных і падпраграм, якія адносяцца да акрэсленай вобласці ўжывання.

Модуль SYSTEM падключаецца аўтаматычна, з’яўляецца сэрцам Turbo Pascal, паколькі праграмы, якія ён змяшчае, забяспечваюць работу ўсіх астатніх модуляў сістэмы. Гэты модуль утрымлівае ўсе стандартныя функ­цыі, як матэматычныя (exp, ln, sin, …), так і іншыя: пад­трымлівае дынамічнае размеркаванне памяці, цэлалікавую арыфметыку і з плаваючай кропкай, аб’ядноўвае падпраграмы ўводу-вываду і інш.

CRT – кіруе дысплеем, клавіятурай і гукам.

DOS і WINDOWS – абслугоўваюць перарыванні, выконваюць праверку стану дыска, змяшчаюць спецыяльныя сродкі апрацоўкі файлаў, здзяй­сняюць кіраванне аперацыйным асяроддзем, таймерам і гукам (карацей, забяспечваюць работу з функцыямі аперацыйнай сістэмы MS DOS і Windows).

GRAPH3 – падтрымлівае выкарыстанне стандартных графічных срод­каў версіі Turbo Pascal 3.0 (там іншыя графічныя працэдуры і функцыі).

TURBO3 – забяспечвае сумяшчальнасць з версіяй Turbo Pascal 3.0.

PRINTER – забяспечвае хуткі доступ да друку прылады.

GRAPH – змяшчае велізарны пакет графічных сродкаў.

OVERLAY – змяшчае сродкі арганізацыі праграм, якія па чарзе сумесна выкарыстоўваюць агульную частку памяці.

STRINGS – дае магчымасць праграме скарыстоўваць радкі, якія ўжываюцца ў Windows-дадатках.