Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курс лекцый для 1 курса-1 семестр.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
2.95 Mб
Скачать

Сапраўдныя даныя

Даныя гэтага тыпу маюць сваімі значэннямі падмноства сапраўдных лі­каў, якія дапушчальны ў камп’ютары, займаюць у памяці ад 4 да 10 бай­таў і прадстаўляюцца ў форме з плаваючай кропкай у 2-й с/зл. Коль­касць вар­тас­ных лічбаў ліку абмежавана, таму значэнні даных са­праўд­на­га ты­пу могуць быць прадстаўлены ў машыне недакладна.

У праграме ж на алгарытмічнай мове выявы ліку сапраўднага тыпу мо­гуць быць запісаны як у форме з плаваючай кропкай, так і з фік­са­ва­най, напрыклад Х = 0.0001 ці Х = 1Е–4.

Мы ўжо разглядалі структурныя дыяграмы для запісу значэнняў гэ­та­га тыпу. Абагульніць можна так.

С апраўдны лік:

Парадак:

Адсюль вывад: наступныя лікі няправільныя з пункту гледжання сін­таксісу мовы: .3 (правільна 0.3), 10. (правільна 10.0 ці 10).

Наступная табліца паказвае, якія характарыстыкі маюць сапраўдныя даныя.

Тып

Дыяпазон модуля

Колькасць лічбаў мантысы

Памяць у байтах

Real

2.9*10–39..1.7*1038

11–12

6

Single (просты)

1.5*10–45..3.4*1038

7–8

4

Патрабуюць праграмнай эмуляцыі апаратных аперацый і выклік супрацэсара.

Патрэбны дырэктывы {$E+}, {$N+}

Double (падвойны)

5.0*10–324..1.7*10308

15–16

8

Extended (пашыраны)

3.4*10–4932..1.1*104932

19–20

10

Comp (цэлалікавыя значэнні)

–9.2*10+18.. 9.2*10+18

19–20

8

Аперацыі над сапраўднымі данымі

Над сапраўднымі данымі вызначаны арыфметычныя аперацыі, апера­цыі ад­но­сін і шэраг функцый.

1. Арыфметычныя аперацыі: +, –, *, / (адзін з аперандаў можа быць цэлы, але вынік будзе сапраўднага тыпу).

2. Аперацыі адносін: =, >, <, <>, >=, <= (вынікам будзе true ці false).

Заўвага. Трэба памятаць, што да аперандаў сапраўднага тыпу нявар­та прымяняць аперацыю адносін «=», бо ўмова можа не выканацца з-за не­дакладнага ўяўлення сапраўдных лікаў у памяці ПК і не­паз­беж­ных памылак акруглення пры падліку выразаў гэтага тыпу.

Таму адносіну лепш замяніць адносінай дзе – некаторая малая велічыня – хібнасць акруглення.

3. Матэматычныя функцыі:

У пералічаных функцый аргумент можа быць і даным цэлага тыпу, але вынік, акрамя і – заўсёды сапраўдным.

У стандарце мовы няма аперацыі ўзвядзення ў ступень (за вык­лю­чэн­нем ), таму выкарыстоўваюць тоеснасць але тут трэ­ба сачыць за знакам асновы

4. Іншыя функцыі:

  – вылічэнне дробнай часткі (fraction – дроб);

  – вылічэнне цэлай часткі , адкідванне дробнай;

  – вяртае значэнне ліку : 3.141592653897932385 (19 лічбаў);

   – генерыруе значэнне выпадковага ліку з дыяпазону ;

  – генерыруе значэнне выпадковага ліку з дыяпазону 0..I1 (цэлалікавы бяззнакавы вынік);

  – змена базы генерацыі, каб выпадковыя лікі былі больш вы­пад­ко­вы­мі. Прымяняецца толькі адзін раз у праграме.

Заўвага. У мове няма некаторых убудаваных функцый, таму можна іх падлічваць, выкарыстоўваючы іншыя звесткі:

, , ,

, , ,

, , ,

, .