Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курс лекцый для 1 курса-1 семестр.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
2.95 Mб
Скачать

Вывад даных сапраўднага тыпу

Калі ёсць супрацэсар, то сапраўдных тыпаў даных некалькі. У бес­фар­мат­ным вывадзе даныя друкуюцца ў форме з плаваючай кропкай па шаб­ло­не, які задаецца па змаўчанні. Па змаўчанні значэнне тыпу Real займае 18 пазіцый і выводзіцца па наступнай схеме:

 

Тут Х – любая лічба.

Калі прымяняецца фарматны вывад сапраўдных значэнняў у форме з пла­ва­ю­чай кропкай, трэба прадугледжваць наступныя пазіцыі:

а) калі значэнне тыпу Real:

–X.X … XE XX

 

б) калі значэнне тыпу Single, Double, Extended:

–X.X … XE XXXX

 

Адзначаныя сімвалам  пазіцыі абавязкова трэба прадугледзець для ва­ры­ян­та фарматнага вываду.

Для значэнняў тыпу Real трэба мець як мінімум 8 пазіцый для ад­моўных лікаў і 7 – для да­дат­ных.

Фарматны вывад мае канструкцыю E:F:d, дзе Е – той выраз, што вы­водзім (просты выпадак – імя пераменнай сапраўднага тыпу), F – агуль­ная даў­жы­ня поля, d – колькасць лічбаў у мантысе пасля кропкі:

.

Калі d = 0, выводзіцца цэлае акругленае значэнне ліку без кропкі. Ка­лі d  24, тады яно ігнаруецца і вывад адбываецца ў форме з плаваючай кроп­кай.

Калі цэлалікавай велічыні F недастаткова для вываду данага, тады за­мест F бярэцца неабходная велічыня, а d застаецца старым (F пад­ліч­ва­ец­ца праз велічыню ліку, прымаючы пад увагу d).

Калі :d адсутнічае, тады вывад адбываецца ў форме з плаваючай кроп­кай у поле шырынёй F пазіцый.

Калі выбіраецца фармат :F, цэлалікавае значэнне F павінна быць  8 для адмоўных,  7 – для дадатных. Пры гэтым колькасць знакаў пасля кроп­кі бярэцца з наступных выразаў:

max {1, (F-7)} (для дадатных);

max {1, (F-8)} (для адмоўных).

Калі F  0 (дадатнае), лік выраўноўваецца па правым краі, F  0 – па левым.

Базавыя аператары мовы і метады праграміравання Аператары

Праграма на алгарытмічнай мове мае выгляд сукупнасцi інструкцый, якія трэба выканаць звычайна аўтаматычнай прыладай (ЭВМ).

Інструкцыі (настаўленні) падзяляюцца на аператары-апісанні струк­тур даных (апісанні) і на аператары-настаўленні (аператары, якія вы­кон­ва­юць закончанае дзеянне).

Праграма на мове Pascal складаецца з апісальнай (1) і выканаўчай (2) час­так, запісаных у строгай паслядоўнасці (1), (2). Першая частка можа ад­сут­ні­чаць. Выканаўчая частка ўяўляе сабой састаўны аператар.

Аператар у праграме – гэта адзіны непадзельны сказ, які выконвае пэў­ныя дзеянні.

Разгледзім структурную дыяграму аператараў.

Састаўны аператар:

Заўвага. У мове Pascal уведзена шмат працэдур, якім нададзены ста­тус аператара. Аднак існуюць і аператары складаных канструкцый.

Любы аператар можа мець метку, якая аддзяляецца ад яго «:» (дву­кроп’ем). Метка – гэта або ідэнтыфікатар, або цэлы лік у дыяпазоне 0..$FFFF (65535).

Метка павінна быць апісана ў секцыі LABEL таго блока (пад блокам мы разумеем праграму ці падпраграму), у якім яна будзе скарыстана.

Разгледзім аператары адносна дадзенай класіфікацыі.

Простыя аператары

Да простых аператараў належаць аператары, якія апісваюцца прос­ты­мі канструкцыямі.

Аператар безумоўнага пераходу goto

Аператар GOTO М перадае кіраванне на аператар з меткай М. Ён вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ў крайнім выпадку. Пры структурным праграміраванні мож­на так пабудаваць алгарытм, што не будзе безумоўнай перадачы кі­ра­ван­ня. Аператарам GOTO нельга перадаваць кіраванне з праграмы ў пад­п­раг­ра­му і наадварот.

GOTO – «persone NOT grate». Уведзена шмат іншых аператараў, каб не выкарыстоўваць GOTO (exit, halt, break, continue).

Аператар GOTO змяняе паслядоўнасць лінейнага выканання праг­ра­мы.