Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курс лекцый для 1 курса-1 семестр.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
2.95 Mб
Скачать

Вывад даных розных тыпаў

Працэдура запісу Write выконвае вывад даных у радок і не закрывае яго, але на дысплеі, калі дайшлі да мяжы, радок разрываецца і ёсць пераход на наступны радок. Калі гэта быў апошні радок экрана, то адбываецца зрух (прагортка) экрана. Вывад можа ісці ў бесфарматным варыянце ці ў фар­мат­ным. У аператарах вываду

Write(y1, …, yn); Writeln(y1, …, yn);

параметры y1, …, yn могуць мець тры варыянты запісу:

Е (бесфарматны вывад)

Е:F (фарматны вывад)

Е:F:d (фарматны вывад толькі для сапраўдных даных!).

Тут Е, F, d – выразы. Е – той выраз, што выводзім (просты вы­па­дак – імя пераменнай дазволенага тыпу). Цэлалікавы выраз F паказвае, ко­ль­кі пазіцый можа заняць Е (значыць, агульная шырыня поля). Цэлалікавы вы­раз d паказвае, колькі пазіцый у полі F стаіць пасля кропкі. Для ад­люс­т­ра­ван­ня чарговага значэння Е пры бесфарматным вывадзе на экране ці прын­тэ­ры бярэцца некаторы памер экрана па змаўчанні ў залежнасці ад ты­пу выразу Е. Выраз Е належыць да наступнага тыпу: цэлалікавы, сап­раў­д­ны, Char, String, Boolean. Для масіваў неабходна арганізаваць іх па­э­ле­мен­т­ны вывад, запісы выводзяцца па палях. Вывад мностваў не пра­дуг­лед­жа­ны.

Вывад сімвалаў

Сімвал займае адну чарговую пазіцыю ў бесфарматным варыянце.

VAR c : Char;

c:='a';

Write(c);Writeln; {вынік  a}

Write(c, c, c); {вынік  aaa}

У бесфарматным варыянце фармат задаецца канструкцыяй Е: F, дзе Е – той выраз, што выводзім (просты выпадак – імя пераменнай даз­во­ле­на­га тыпу), F – цэлалікавы выраз. Калі F – цэлае дадатнае значэнне, тады інфар­ма­цыя прыціскаецца да правага краю поля даўжыні F.

Write(c:3);

Writeln(c:3, c:4, c:5);

{вынік: aaaa},

дзе  – прабел.

Калі F – цэлае адмоўнае значэнне, тады інфармацыя выраўноўваецца па левым краі і потым ігнаруюцца астатнія пазіцыі.

Writeln(c:-3, c:2); {вынік: aa}

Вывад радковых даных

Значэнне радковых даных пры бесфарматным вывадзе ад­люс­т­роў­ва­ец­ца ў файле без абмежавальных апострафаў.

Калі на дысплеі значэнне данага дасягнула правага краю экрана, яно пра­цяг­ва­ец­ца без перарыву ў наступным радку экрана з першай пазіцыі.

Фарматны вывад мае такі ж сэнс, як і пры вывадзе сімвала: задаём шы­ры­ню поля вываду канструкцыяй E:F, дзе Е – той радковы выраз, што вы­водзім (просты выпадак – імя радковай пераменнай). Калі шырыні не хапае для даўжыні радка, фармат ігнаруецца; калі фармат дадатны і большы за бя­гу­чую даўжыню радка, значэнне выраўноўваецца па правым краі, калі ж ад­моў­ны – па левым.

VAR S, S1 : STRING[10]; … S:='аб'; S1:='се';

{бягучая даўжыня – 2}

Writeln(S, S1); {абсе}

Writeln(S:12, S1:-13); {абсе}

Writeln(S:-12, S1:13); {абсе}

Вывад лагічных значэнняў

У тэкставы файл пападае інфармацыя: радок true ці false. Фар­мат­ны вывад задаецца таксама, як і для радка сімвалаў.

Вывад цэлалікавых значэнняў

Дадатны лік выводзіцца без знака, адмоўны – са знакам «–». Ко­ль­касць пазіцый абмяжоўваецца велічынёй данага і займае роўна сто­ль­кі месца, колькі ў значэнні данага будзе дзесятковых лічбаў:

a := 123;

Write (a); {123}

Writeln(-15, 123, -150); {-15123-150}

У фарматным варыянце задаецца канструкцыя E:F, дзе Е – той выраз, што выводзім (просты выпадак – імя цэлалікавай пераменнай), F – цэ­ла­лі­ка­вы выраз, які рэгулюе шырыню поля вываду, як і для радка сімвалаў.

Калі значэнне даных не ўмяшчаецца ў адведзенае поле, тады F іг­на­ру­ец­ца і данае зойме столькі пазіцый, колькі патрабуе яго значэнне.