Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курс лекцый для 1 курса-1 семестр.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
2.95 Mб
Скачать

Блок-схемы

У табліцы прыведзены некаторыя стандартныя сімвалы, якія вы­ка­ры­стоў­ва­юц­ца ў блок-схемах, і функцыі, якія ім нададзены.

Назва

Абазначэнне сімвала

Функцыя

Працэс

Выкананне аперацый, у выніку якіх змяняецца значэнне даных

Рашэнне

Выбар напрамку выканання алгарытму ў залежнасці ад некаторых пераменных умоў

Мадыфікацыя

Выкананне аперацый, якія змяняюць каманды ці групы каманд

Пуск-астаноў

Пачатак, канец апрацоўкі даных

Наперад вызначаны працэс

Выкарыстанне раней створаных і асобна апісаных алгарытмаў

Злучальнік

Паказвае, што працяг алгарытму знаходзіцца на гэтай жа старонцы

Абмен данымі

Абмен данымі паміж знешняй і аператыўнай памяццю

Друкаванне

Друкаванне даных

Зліццё ліній патоку

Зліццё ліній патоку

Каментарыі

Сувязь паміж элементамі схемы і тлумачэннем

Напрамак ліній патоку

Натуральнае зверху ўніз ці справа налева (без стрэлак) і відавочнае

У блоках дазваляецца пісаць нейкія тлумачальныя дзеянні. Нап­ры­клад, – гэта наступны працэс: пераменнай х надаць значэнне 1 ці, інакш кажучы, прысвоіць значэнне 1 (знак «:=» – надаць значэнне замест «=» – роўна).

Недахоп блок-схем у тым, што яны займаюць многа месца, і таму з’я­віў­ся яшчэ адзін сродак – дыяграмы Насі – Шнейдэрмана, ці струк­ту­ра­гра­мы.

Структураграмы

Структураграмы – гэта дапаможныя сродкі для графічнага апісання пра­грам. Яны даюць добрую сістэму апісання і разумення праграм і вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца для ілюстрацыі працэсу перадачы кіравання ў праграме. Та­му асноўныя канструкцыі структураграмы – гэта працэсы, а найпрас­цей­шы сімвал – прамавугольнік. Уся структураграма – прама­вугольнік, які падзя­ля­ец­ца на працэсы – прамавугольнікі. Структураграма дазваляе кам­пак­т­на на адным аркушы сканструяваць агульную паслядоўнасць дзе­ян­няў, якая прыводзіць да рашэння задачы. Кіраванне ідзе зверху ўніз.

Асноўныя канструкцыі структураграм

Назва

Абазначэнне сімвала

Функцыя

Аператар мовы

Працэс

Любая група дзеянняў, якая ўтварае блок

Рашэнне

Выбар напрамку выканання алгарытму ў залежнасці ад некаторых пераменных умоў

if_then_else

Варыянт

Выбіраецца варыянт далейшага дзеяння

case_of_end

Цыкл

Цыкл з перадумовай

while_do

Цыкл

Цыкл з пасляўмовай

repeat_until

Цыкл

Цыкл на зададзеную колькасць паўтарэнняў

for_to _do

for_downto _do

Блок-схемы патрабуюць менш кваліфікацыі пры іх распрацоўцы, а пры вы­ка­рыс­тан­ні структураграм ужо трэба ведаць аб лінейных і нелінейных пра­цэ­сах, цыклах з перад-, пасляўмовамі ці аб цыкле на вядомую колькасць паў­та­рэн­няў.

У кожнай з форм уяўлення алгарытму ёсць свае перавагі і недахопы. Струк­ту­раг­ра­мы трымаюць распрацоўшчыка ў больш жорсткіх рамках, ды і пісаць па іх праграмы прасцей, таму што сучасныя алгарытмічныя мо­вы – мо­вы структурнага праграміравання, і ў іх існуюць спецыяльныя апе­ра­та­ры, якія прыстасаваны да адпаведных канструкцый струк­ту­раг­ра­мы. Гэта if_then_else, сase_of_end, while_do, repeat_until, for_to(downto)_do і інш.

Этап 4. Праграма на алгарытмічнай мове складаецца з інструкцый – апе­ра­та­раў. Кожная мова мае свае ўласцівасці і арыентацыі на пэўныя кла­сы задач. Калі ёсць магчымасць выбару мовы, трэба асэнсаваць, якая мо­ва найбольш падыходзіць для рашэння пастаўленай задачы.

Этап 5. Тэсціраванне і адладка праграм – вельмі важныя склад­ні­кі працэсу распрацоўкі праграмы. Тэсціраванне – гэта працэс вы­ка­нан­ня алгарытму з мэтай вызначэння ў ім наяўнасці памылак, адладка – пра­цэс лакалізацыі і выпраўлення памылак. Калі вынік, атрыманы пры да­па­мо­зе праграмы, супадае (з улікам хібнасці машыннага падліку) з ча­ка­ным, ёсць падставы меркаваць, што праграма працуе карэктна. Але гэта то­ль­кі падставы, а не абсалютная ўпэўненасць! Сярод пачынаючых праг­ра­міс­таў распаўсюджана думка, што калі праграма паспяхова ад­кам­пі­ля­ва­на і пасля запуску на выкананне выдае на экран рад лічбаў, то задача вы­рашана. На самай справе праграму можна лічыць гатовай, ка­лі рас­пра­цоўшчык змог даказаць заказчыку (ды і самому сабе), што вы­нік работы праграмы з’яўляецца рашэннем пастаўленай задачы.

Этап 6. Калі памылкі ўсе выпраўлены, пачынаецца этап эк­с­п­лу­а­та­цыі праграмы. Пры гэтым могуць спатрэбіцца апісанні як пастаноўкі за­да­чы, так алгарытму і тэксту праграмы.

Далей больш падрабязна разгледзім тэсціраванне і адладку праграм.