Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курс лекцый для 1 курса-1 семестр.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
2.95 Mб
Скачать

Элементарныя сродкі па рабоце з данымі Наданне значэння даным

Аператар надання значэння выконвае падлік новага зна­чэн­ня не­ка­то­рай пераменнай, а таксама значэння, якое вяр­та­ец­ца функцыяй. Агульны выгляд аператара надання значэння:

Прыклады:

Парадак выканання аператара надання значэння: падлічваецца зна­чэн­не выразу; калі тып выразу «сумяшчальны па наданні значэння» з ты­пам пераменнай, тады значэнне пераменнай змяняецца на падлічанае; ка­лі сумяшчэння няма, тады на этапе кампіляцыі праграмы ад­бы­ва­ец­ца па­пя­рэджванне.

Наданне значэнняў дапускаецца для даных усіх тыпаў – простых і са­стаў­ных, акрамя файлавага.

1. Пры наданні значэння данаму простага тыпу трэба памятаць на­ступ­нае:

 тып выразу не павінен выходзіць за межы тыпу пераменнай, а па­ві­нен з’яўляцца падмноствам тыпу пераменнай;

 даным сапраўднага тыпу можна надаваць значэнні цэлалікавага ты­пу;

 даным цэлага тыпу нельга адразу надаць значэнне сапраўднага ты­пу. Трэба карыстацца функцыямі «акругліць і ўявіць як цэлае» – і якія вяртаюць значэнне тыпу

2. Пры наданні значэння даным састаўнога тыпу трэба памятаць на­ступ­нае: тыпы «злева» і «справа» павінны быць эквівалентныя ці то­ес­ныя.

TYPE

Tipe1 = Tipe2; гэта эквівалентныя тыпы

VAR

A, B : Type1; тоесныя тыпы ў пераменных A і B

С : Type1;

D : Type2; тоесныя тыпы ў пераменных C і D

Найпрасцейшае вызначэнне працэдур і функцый

Працэдура і функцыя – гэта сродкі, якія дазваляюць шматразова вы­ка­рыс­тоў­ваць у розных месцах праграмы адзін раз апісаны фрагмент алга­рыт­му.

У матэматыцы і іншых навуках ёсць магчымасць спасылацца на раней апі­са­ныя аб’екты. Напрыклад, уводзячы функцыю мож­на потым у тэксце ўжываць і г. д. Тут – імя фун­к­цыі, якое ўводзіц­ца, каб адрозніваць розныя функцыі. Імёны і – фар­ма­ль­ныя параметры (аргументы), якія выкарыстоўваюцца толькі для выз­на­чэн­няў пры апісанні дадзенай функцыянальнай залежнасці. Пары ар­гу­мен­таў (1, 3) – гэта спісы фактычных параметраў, па якіх у фік­са­ва­ны момант будзе падлічвацца значэнне функцыі. Колькасць фар­ма­ль­ных і фактычных параметраў павінна быць аднолькавай. Су­ад­но­сі­ны паміж імі ўстанаўліваюцца парадкам напісання іх у спісе (злева на­пра­ва): першы фактычны параметр 1, або падстаўляецца замест пер­ша­га фар­ма­ль­на­га параметра другі фактычны параметр 3, або – за­мест дру­го­га фармальнага параметра Тыпы фармальных і фактычных па­ра­мет­раў павінны быць сумяшчальнымі.

Падпраграмай называецца найменная група аператараў мовы, якую мож­на выклікаць для выканання праз імя любую колькасць разоў з роз­ных месц праграмы.

У мове Pascal для арганізацыі падпраграм выкарыстоўваюцца пра­цэ­ду­ры і функцыі. Аб’ядноўваць падпраграмы можна ў модулі.

Канцэпцыю падпраграмы ўпершыню апісаў М. Уілкс у 1957 г. Яна атры­ма­ла шырокае распаўсюджванне практычна ва ўсіх мовах праг­ра­мі­ра­ван­ня.

Тыпы працэдур і функцый і іх роля ў праграміраванні прадстаўлены наступнай схемай:

Працэдура – гэта незалежная найменная частка праграмы, прыз­на­ча­ная для выканання пэўных дзеянняў. Па структуры яна нагадвае праг­ра­му ў мініяцюры.

Пасля аднаразовага апісання працэдуру можна выклікаць у другіх ча­ст­ках праграмы па імені. Калі працэдура выканае сваю задачу, праг­ра­ма працягваецца з аператара, які напісаны непасрэдна за аператарам вык­лі­ку працэдуры (калі ў працэдуры не было спынення). Імя працэдуры не мо­жа знаходзіцца ў выразе ў якасці аперанда. Упамінанне гэтага імені ў тэк­с­це праграмы прыводзіць да актывізацыі працэдуры і называецца яе вык­лі­кам.

Функцыя аналагічна працэдуры, але:

 функцыя перадае ў пункт выкліку скалярнае значэнне (вынік сваёй ра­бо­ты);

 імя функцыі можа ўваходзіць як аперанд у выраз.

Сінтаксічная дыяграма найпрасцейшага вызначэння працэдуры:

Загаловак працэдуры:

Цела працэдуры ў найпрасцейшым выглядзе вызначаецца наступнай сін­так­січ­най дыяграмай:

Сінтаксічная дыяграма найпрасцейшага вызначэння функцыі:

Загаловак функцыi:

Цела функцыі нагадвае цела працэдуры, аднак сярод аператараў цела фун­к­цыі павінен быць хаця б адзін аператар, які імені функцыі надасць зна­чэн­не выніку работы функцыі.

Няхай трэба падлічыць

Найпрасцейшае вызначэнне працэдуры:

PROCEDURE FP(x : Real; VAR y : Real);

BEGIN

y:=exp(sqr(x)) * cos(x) {выраз f(x)}

END;

У далейшым выклік працэдуры будзе, напрыклад, як FP(x, y).

Найпрасцейшае вызначэнне функцыі:

FUNCTION F(x : Real) : Real;

BEGIN

F := exp(sqr(x)) * cos(x) {выраз}

END.

У далейшым выклік функцыі будзе, напрыклад, як Y := F(x).