Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курс лекцый для 1 курса-1 семестр.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
2.95 Mб
Скачать

Выразы мовы

Выразы – гэта фармальнае правіла для падліку некаторага (новага) значэння. Паняцце выразу прысутнічае практычна ў любой да­стат­ко­ва развітой мове праграміравання, а сінтаксічныя правілы для па­бу­до­вы выразаў вельмі падобныя ў розных мовах. У мове Pascal раз­на­стай­насць магчымых тыпаў значэнняў і аперацый над імі патрабуе тлу­ма­чэн­ня да гэтых правіл.

У агульным выглядзе можна сказаць, што выразы будуюцца з апе­ран­даў, знакаў аперацый і круглых дужак.

Аперанды ўяўляюць сабой «элементарныя» значэнні. Імі могуць быць пераменныя, канстанты, элементы масіваў, выклікі функцый і г. д.

Аперацыі вызначаюць дзеянні па вылічэнні новых значэнняў, зы­хо­дзя­чы са значэнняў аперандаў. Большасць аперацый з’яўляюцца бі­нар­ны­мі, і знак аперацыі запісваецца паміж аперандамі. Для унарных апе­ра­цый, а гэта @ – узяць адрас, NOT, унарныя , знак аперацыі ставіцца пе­рад аперандам. Нельга апускаць знак аперацыі « ». Аперацыі прадуманы так, каб выраз пісалі ў адзін радок.

Сінтаксіс выразу прадугледжвае пэўнае старшынство аперацый (прыя­рытэты). Прыярытэты задаюць чарговасць выканання аперацый у вы­ра­зе. Круглыя дужкі ставяцца тады, калі трэба змяніць парадак дзе­ян­няў, які вызначаны прыярытэтамі аперацый. Колькасць адкрытых ду­жак павінна раўняцца колькасці закрытых. Частка выразу, заключаная ў круг­лыя дужкі, пры падліках разглядаецца як асобны аперанд, г. зн. усе апе­ра­цыі ўнутры падвыразу будуць выкананы ў першую чаргу.

Аперанд, які знаходзіцца паміж дзвюх аперацый з рознымі пры­я­ры­тэ­та­мі, звязваецца з аперацыяй з большым прыярытэтам , а ка­лі прыярытэты роўныя, то бярэцца злева.

Найбольшы прыярытэт мае аперацыя вылічэння значэння функцыі, ас­тат­нія – у адпаведнасці з табліцай.

Аперацыя

Прыярытэт

Тып аперацыі

@, NOT, +, –

Вышэйшы першы

Унарныя

*, /, DIV, MOD, AND, SHL, SHR

Другі

Бінарныя тыпу множання

+, –, OR, XOR

Трэці

Бінарныя тыпу складання

=, <>, <, >, >=, <=, IN

Ніжэйшы чацвёрты

Адносіны

Аперацыі падраздзяляюцца на арыфметычныя, лагічныя, рад­ко­выя аперацыі адносін і інш. Гэтак жа называюцца і выразы. Фактычна даныя, якія ўдзе­ль­ні­ча­юць у выразе, і даюць тып выразу.

Прыклады.

а) 

б) 

Літарныя даныя

Пераменныя гэтага тыпу маюць апісанне Char, а значэннямі даных з’яў­ля­юц­ца сімвалы з мноства ASCII («аскі») (American Standard Code for Interchange Information – амерыканскі стандартны код для абмену ін­фар­ма­цы­яй). Гэта мноства складаецца з 256 розных сімвалаў, упарадкаваных пэў­ным чынам, і ўтрымлівае літары, лічбы, раздзяляльнікі і іншыя сім­ва­лы, прычым першыя 128 сімвалаў стандартныя, астатнія могуць змя­няц­ца. Так узнікае асноўная і альтэрнатыўныя табліцы кадзіроўкі. У дру­гую частку альтэрнатыўнай кадзіроўкі ўведзены рускі і айчынны алфавіт (кірыліца).

Першыя 32 сімвалы – кіруючыя, астатнія маюць графічнае ўяўленне. Па­рад­ка­вы нумар (кадзіроўку) значэнняў сімвальнага тыпу можна да­ве­дац­ца са спецыяльнай літаратуры ці раздрукаваць. Гэтыя значэнні зай­ма­юць 1 байт.

Існуюць і іншыя табліцы кадзіроўкі сімвалаў для персанальных кам­п’ю­та­раў, напрыклад кадзіроўка пад Windows ANSI (аднабайтавыя сім­ва­лы), UNICOD (двухбайтавыя сімвалы).

Калі сімвальнае значэнне мае графічнае ўяўленне, то яно вы­яў­ля­ец­ца адпаведным знакам, заключаным у адзінарныя апострафы. На­прык­лад: '*', ',', '''' (уласна апостраф у тэксце падвойваецца) – гэта першая фор­ма ўяўлення сімвала.

Калі сімвал не мае графічнага ўяўлення (гэта тычыцца, напрыклад, сім­ва­лаў кіруючых, з кодамі ), тады можна карыстацца наступнай эк­ві­ва­лен­т­най формай запісу сімвала: пішацца сімвал # (дыез) і цэ­ла­лі­ка­вы код сімвала (ад 0 да 255). Напрыклад: #10 (перавод радка); #$A (тое са­мае ў 16-й с/зл); #13 (зварот карэткі) – гэта другая форма ўяўлення сім­ва­ла.

Акрамя таго, некаторыя кіруючыя сімвалы ASCII можна ўявіць у на­ступ­най форме: ^C (націскаем Ctrl + C), дзе C – умоўнае абазначэнне кі­ру­ю­ча­га сімвала. Першыя 26 кіруючых сімвалаў будуюцца, як ^ і літары ад A да Z; нумар літары ў алфавіце адпавядае нумару сімвала – гэта трэ­цяя форма ўяўлення сімвала. Напрыклад, ^G=#7 (пры вывадзе на друк будзе гук) – сімвал з кодам 7, бо G – гэта сёмая літара лацінскага ал­фа­ві­та, ^J=#10, ^M=#13.

Сімвалы псеўдаграфікі на звычайнай клавіятуры адсутнічаюць, ад­нак іх можна атрымаць так: пры дапамозе клавішы Alt (націснуць яе і ўт­рым­лі­ваць) набраць код сімвала на дадатковай лічбавай клавіятуры. З’я­віц­ца адпаведны сімвал. Напрыклад, набіраючы Alt + 251, атрымаем сім­вал .

Над значэннямі сімвальнага тыпу магчымы аперацыі параўнання (фактычна параўноўваюцца коды сімвалаў як цэлыя дадатныя лікі).