Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курс лекцый для 1 курса-1 семестр.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
2.95 Mб
Скачать

Г. А. Расолька, Ю. А. Крэмень

КУРС ЛЕКЦЫЙ. МЕТАДЫ

ПРАГРАМІРАВАННЯ.

ЧАСТКА 1.

МІНСК

БДУ

2007

Уводзіны Ключавыя палажэнні

У развіцці электронных камп’ютараў вылучаюць чатыры пакаленні, кож­нае з якіх характарызуецца выкарыстаннем сваіх базавых фізічных кам­па­нен­таў, а іменна электронна-прамянёвых трубак, транзістараў, ін­тэг­ра­ль­ных схем і мікрапрацэсараў.

Адпаведна памерам, магутнасці і кошту існуюць тры тыпы камп’юта­раў: універсальныя машыны, міні-камп’ютары і мікракамп’ютары (пер­са­наль­ныя камп’ютары).

Развіццё моў камп’ютарнага праграміравання

Паколькі камп’ютар можа апрацоўваць толькі двайковую ін­фар­ма­цыю, то для першых камп’ютараў праграмістам прыходзілася пісаць пра­гра­мы ў двайковых кодах. Іх называлі праграмамі на машыннай мове. Да­лей, каб аблегчыць стварэнне праграм, была распрацавана мова Асэм­блер. У мове Асэмблер машынныя каманды ўяўляліся мнеманічна-сім­валь­ны­мі ін­с­т­рук­цы­я­мі. Калі праграма напісана на мове Асэмблер, яе трэба пе­раў­т­ва­рыць у праграму на машыннай мове. Стварылі спецыяльную праграму – тран­с­ля­тар Асэмблера, якая аўтаматычна выконвала такі пераклад. Кож­най камандзе мовы Асэмблер прыблізна адпавядае адна каманда машыннай мо­вы, таму яе называюць мовай нізкага ўзроўню.

У залежнасці ад парадку выканання праграм мовы высокага ўзроў­ню дзеляцца на кампілятыўныя і інтэрпрэтаваныя.

Кампілятар – гэта праграма, якая аўтаматычна пераўтварае (транс­лі­руе, кампілюе) зыходны код мовы высокага ўзроўню ў машынны код і ства­рае такім чынам файл – аб’ектны код.

Інтэрпрэтатар – гэта праграма, якая пераўтварае зыходны код мовы вы­со­ка­га ўзроўню ў машынны код крок за крокам, г. зн. кожная каманда (аператар) зыходнай праграмы пераўтвараецца інтэрпрэтатарам і тут жа вы­кон­ва­ец­ца камп’ютарам, і так датуль, пакуль не скончыцца зыходная праг­ра­ма на мове высокага ўзроўню.

Эвалюцыя мовы Pascal

Мова праграміравання Pascal, створаная ў 1970-я гг. швейцарскім ву­чо­ным і выкладчыкам Ніклаўсам Віртам у Цюрыху (Швейцарыя) як ву­чэб­ная мова камп’ютарнага навучання праграміраванню, названа ў го­нар вядомага французскага матэматыка Блёза Паскаля. Добрая струк­ту­ра­ва­насць мовы дапамагае прывіць пачынаючым праграмістам пра­ві­ль­ныя навыкі праграміравання. У выніку мова Pascal хутка стала асноўнай ву­чэб­най мовай у многіх універсітэтах свету. Дзякуючы багатым фун­к­цы­я­на­ль­ным магчымасцям, лёгкасці састаўлення праграм і высокай хут­кас­ці кампіляцыі мова Pascal інтэнсіўна выкарыстоўваецца і для ства­рэн­ня прык­лад­ных праграм.

Кампаніяй «Borland» распрацавана папулярная версія мовы – Turbo Pas­cal. Па меры развіцця аперацыйных сістэм Windows і рас­паў­сюд­ж­ван­ня канцэпцыі аб’ектна-арыентаванага праграміравання мова Pascal была па­шы­ра­на да Turbo Pascal для Windows і Object Pascal для Windows.

Наступным крокам было стварэнне Delphi – асяроддзя распрацоўкі пра­грам на Object Pascal. У сістэму Delphi уваходзяць кампілятар з Object Pascal, візуальнае асяроддзе распрацоўкі, інструменты ўзаемадзеяння з ба­за­мі даных і бібліятэка VCL (Visual Components Library – бібліятэка ві­зу­а­ль­ных кампанентаў). Сістэма Delphi створана ў поўнай адпаведнасці з кан­цэп­цы­яй RAD (Rapid Application Development – хуткая распрацоўка да­дат­каў), яе выкарыстанне значна павышае хуткасць распрацоўкі да­дат­каў да Windows.