Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_litrabota (3).docx
Скачиваний:
35
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
274.79 Кб
Скачать

9. Http://www.Prime-tass.By -- "Прайм-тасс" (белорусское бюро)

10. Http://www.Sinfo.Ru -- "Союз-Инфо" Тэксталогія як навука. Прадмет і задачы.

Тэксталогія – галіна філалогіі, якая вывучае творы фальклора, пісьменасці і літаратуры з мэтай аднаўлення іх гісторыі, крытычнай праверкі і ўстанаўлення дакладнага тэксту для далейшага даследавання і публікацыі. Такім чынам, канчатковай мэтай Т. з’яўляецца ўстанаўленне дакладнага, праўдзівага аўтарскага тэксту для падрыхтоўкі яго да публікацыі. Т. як навука ўзнікла ў недрах літаратуразнаўства з неабходнасцю мець дакладны аўтарскі тэкст. Дзеля ўстанаўлення дакладнага аўтарскага тэксту тэксталогіяй былі распрацаваны метады і прыёмы такога ўстанаўлення:

  1. Устанаўленне дакладнага аўтарскага тэксту. Звычайна ўстанаўліваецца не адзін аўтарскі тэкст, а группа тэкстаў ці нават збор твораў.

  2. Арганізацыя гэтых тэкстаў. Арганізацыя мяняецца ад тыпу выдання і яго мэтаў.

  3. Каментаванне тэкстаў. Г. зн. Тэкст павінен мець каментар і тлумачэнне розных падрабязнасцей з жыцця і творчай дзейнасці аўтара. Такі каментар патрабуе крапатлівага вышуку.

Т. прыменяцца ў выдавецкай дзейнасці. Гісторыя тэксту – гісторыя стварэння і існавання ў рукапісным ці друкаваным выглядзе ўсіх яго крыніц. Крыніцамі тэксту з’яўляюцца ўсе рукапісныя і друкаваныя, карэктурныя матэрыялы, а таксама ўсе планы, накіды, чарнавікі, белавікі, усё, што тычыцца тэксту і зроблена аўтарам. Гісторыя тэксту вызначае стварэнне гэтага тэксту.

Аб’ектам Т. з’яўляецца старажытныя дабіблійныя рукапісы, біблійныя тэксты, фальклор, старажытная літаратура, літаратура новага часу.

Асн. паняцці Т. – аўтограф, спіс, чарнавік, белавік, копія, варыянт, рэдакцыя.

Метады і прыёмы: атрыбуцыя, датаванне, каментаванне, каньюктаванне.

Копія – дакладная перадача тэксту. Спіс – перапісванне тэксту з унясеннем пэўных заўваг і каментараў.

Менеджмент выдавецкай дзейнасці

Выдавецкі менеджмент – самастойны від прафесійнай дзейнасці, накіраванай на дасягненне канкрэтных мэтаў праз рацыянальнае выкарыстнанне выдавецкіх і працоўных рэсурсаў, выкарыстання навуковых падыходаў і канцэпцый маркетынга, а таксама уліку чалавечага фактара.

Памер выдавецтва, колькасць і склад яго супрацоўнікаў залежаць ад напрамкаў і маштабу дзейнасці, характару выпускаемай літаратуры, узроўню камерцыялізацыі. Сярэднім выдавецтвам можна лічыць тое, якое выпускае ад 50 да 100 назваў розных кніг, часопісаў і брашур у год. Выдавецкая работа ўключае ў сабе наступныя стадыі: распрацоўка і складанне тэмпланаў, заказ літаратурных і іншых твораў, рэцэнзаванне і ацэнка іх, рэдагаванне рукапісаў, мастацка-тэхнічнае афармленне, падрыхтоўка да паліграфічнага тыражавання, размяшчэнне заказаў на паліграфічным прадпрыемстве, кантроль за якасцю і тэрмінамі іх выканання, колькасная і якасная прыёмка кніг, рэлізацыя прадукцыі праз гандлёвыя кропкі.

Звычайна выдавецтва складаецца з двух асноўных частак: рэдакцыйнай і вытворчай. Для лепшага афармлення выданняў створаны рэдакцыі або аддзелы мастацкага афармлення. Дзейнічаюць у выдавецтвах і абслужваючыя службы – планава-эканамічны аддзел, бухгалтэрыя, аддзел матэрыяльнага забеспячэння, камп’ютарнага набору, адмістрацыйна-гаспадарчы і г.д.

У апошні час у большасці выдавецтваў для сувязі з кнігагандлёвымі арганізацыямі створаны аддзелы маркетынгу, збыту рэкламы. У выдавецтвах, якія маюць уласныя друкарні, можа быць спецыяльны аддзел для кіравання імі.

Дырэктар – давераная асоба дзяржавы. Ён ажыцяўляе ідэйна-палітычнае, вытворчае, адміністрацыйнае і гаспадарчае кіраўніцтва выдавецтвам., кіруе падборам кадраў, у межах кампетэнцыі выдае загады, склікае нарады, у якіх прымаюць удзел яго намеснікі, там абмяркоўваюцца пытанні бягучай рэдакцыйнай і вытворчай дзейнасці выдавецтва, тэмпланы, афармленне, якасць кніг.

Галоўны рэдактар – адказвае за ідэйна-навуковую і літаратурную якасць выдання і мастацкае афармленне. Дае указанні рэдакцыям па выкананні тэмплана, кантралюе якасць, дае заключэнне аб рукапісах, перадаваемых на абмеркаванне рэдакцыйнага савета, візіруе дакументы грашовых разлікаў з аўтарамі, рэцэнзентамі, знешнімі аўтарамі.

Рэдакцыйны савет – дарадчы орган пры дырэктары. Склад намячаецца дырэктарам і зацвярджаецца вышэйстаячай арганізацыяй. У рэдсавет уваходзіць: дырэктар, гэлоўны рэдактар, загадчыкі рэдакцый і аддзелаў, высокакваліфікаваныя спецыялісты, прадстаўнікі міністэрстваў, ведмстваў, навуковых арганізацый і устаноў. Рэдсавет абмяркоўвае тэмпланы, дае рэкамендацыі па перакладу кніг, разглядае перспектывы, абмяркоўвае арыгіналы асобных выданняў, якія атрымалі супрацьлеглыя ацэнкі рэцэнзентаў, падводзіць вынікі работы, разглядае мерапрыемствы па паляпшэнні рэкламы .

Рэдакцыйная частка выдавецтва – падзяляецца на шэраг рэдакцый па розных прынцыпах (па тыпах выдання, па дысцыплінах, па раздзелах літаратуры).

У невялікіх выдавецтвах можа і не быць рэдакцый аддзелаў. У буйных выдавецтвах на чале кожнай рэдакцыі стаіць загадчык, які падначальваецца галоўнаму рэдактару.

Загадчык выконвае функцыі аналагічна галоўнаму рэдактару, але ў межах свайго аддзела..

Вядучы рэдактар -- з моманту замацавання за рэдактарам пэўнага рукапісу, яго звычайна называюць вядучым рэдактарам. Ён першы чытач і першы крытык. Складае рабочыя аглаўленні рукапісу (для тэхнічага рэдактара, каб падбіраў шрыфты для загалоўкаў, падзагалоўкаў). Можа ўдзельнічаць у састаўленні навуковага апарату кнігі (прадмова, пасляслоўе, заўвагі, паказальнікі і г.д.), складае анатацыю. Бывае, што рукапіс аддаюць спецрэдактару (спецыялісту ў нейкай галіне), але адказнасць усё роўна нясе вядучы рэдактар.

Малодшы рэдактар – у буйных выдавецтвах маюцца памочнікі рэдактараю Абавязкі: праверка дат у рукапісах, цытат, подпісаў пад малюнкамі, матэматычныя формулы. Счытка рукапісаў пасля перадруку.

Вытворчая частка выдавецтва – узначальвае намеснік дырэктара па вытворчасці. Яму падначалеы творчы аддзел, які ўулючае: карэктарскую группу, групы мастацкага і тэхнічнага рэдагавання, забяспячэння і збыту. Вытворчы аддзел адказвае за падрыхтоўку выдавецкіх арыгіналаў для паліграфічнага тыражавання. Складае планы патрэб выдавецтва на друкарскія работы, рыхтуе і заключае дагаворы з паліграфічнымі прадпрыемствамі, вядзе разлікі па колькасці паперы, кардоны і г.д.

Карэктарская – вычытка матэрыялаў арфаграфічныя, пунктуацыйныя, стылістычныя памылкі

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]