Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тычко шпорыы.doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
03.08.2019
Размер:
413.18 Кб
Скачать
  1. Новыя літ. Накірункі. Хар-ка эстэтычна-выяўленчых платформ. Культурная традыцыя і яе значэнне для літаратуры.

Апошнія гады нашая літаратура памацнела і выглядае на фоне еўрапейскай не самай горшай, а хутчэй малавядомай для масавага еўрапейскага чытача. Нельга адмаўляць і досвед часткі беларускай савецкай літаратуры, якая, безумоўна, спрычынілася да сучаснай літаратурнай сітуацыі. Перадусім гэта творы Міхася Стральцова, Алеся Асташонка, Янкі Маўра, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Алеся Наўроцкага…

2. ЧАСОПІСЫ, ГАЗЕТЫ, ІНТЭРНЕТ. Заўважная тэндэнцыя апошніх пятнадцаці гадоў – гэта паступовы перанос цэнтру літаратурнай увагі з дзяржаўных на недзяржаўныя перыядычныя выданні. Па-ранейшаму выходзяць дзяржаўныя часопісы на беларускай мове “Полымя” і “Маладосць”, на расейскай -- “Нёман” і “Всемирная литература”, газета “Літаратура і мастацтва”. Недзяржаўных часопісаў болей (“Дзеяслоў”, “Arche”, “Паміж”, “pARTisan”, “Тэксты”, “Калосьсе”, “Фрагменты”, "Правінцыя", “Топас”, газеты “Наша ніва” і “Новы Час”.), але рэгулярна выходзяць толькі “Дзеяслоў”, “Arche”, які арыентуецца збольшага не на мастацкія, а на аналітычныя тэксты, і названыя газеты. Таму прастора перыядычнага літаратурнага друку ўсё ж завузкая.

Асаблівай увагі вартая электронная бібліятэка , knihi.com і інтэрнэт-крама , knihi.net.

3. ВЫДАВЕЦТВЫ І КНІЖНЫЯ СЕРЫІ. Нягледзячы на малую колькасць перыядычных літаратурных выданняў, цягам апошніх двух гадоў у краіне выходзіць досыць шмат якаснай мастацкай літаратуры.

Разам з тым у серыі “Дэбют” дзяржаўнага выдавецтва "Мастацкая літаратура" выйшла некалькі кніг, якія выклікалі чытацкі розгалас. Гэта - “Галоўная памылка Афанасія” Югасі Каляды, “Вясна ў кароткім паліто” Зміцера Арцюха, “Вогнепаклоннік” Янкі Лайкова, “Даты” Усевалада Гарачкі.

Але большасць кніг якаснай мастацкай літаратуры належыць прыватным выдавецтвам такім як “Логвінаў”, “Беларускі кнігазбор”, "Медысонт", "Радыёла-плюс", "Ходр"і “Галіяфы”. Сярод найбольш цікавых і неардынарных недзяржаўных кніжных серыяў трэба вылучыць "Другі фронт мастацтваў". У 2006 годзе заснавая бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў”, дзе выйшлі кнігі Анатоля Івашчанкі “Вершнік”, Усевалада Сцебуракі “Крушня” і інш.

4. СУПОЛКІ І АСОБЫ. У 90-я гады ХХ ст. паўстаў новы літаратурны рух “Бум-Бам-Літ” (Акудовіч, Барысевіч, Бахарэвіч, Вішнёў, Мінскевіч і інш). Даволі хутка назва набыла пераноснае значэнне і нейкі час ўсё неардынарнае альбо незразумелае называлі бумбамлітам. Што ж датычацца саміх сяброў таго руху, дык іх ужо зусім не шкадавалі.

Адметнай з’явай было і ёсць Таварыства Вольных Літаратараў, што, як і ББЛ, было заснаванае ў 90-я. Суполка выдае часопіс “Калосьсе”, які, на жаль, выходзіць даволі нерэгулярна. У часы свайго росквіту суполка выпусціла вялікую колькасць малюпасенькіх кніжак у серыі “Паэзія новай генерацыі”. Яшчэ адно кола пачаткоўцаў утварылася вакол Андрэя Хадановіча – гэтая “тусоўка” пастаянна бярэ ўдзел у конкурсах маладых літаратараў, адным з галоўных куратараў якога з’яўляецца вышэй азначаная асоба. Штогод конкурс прысвячаецца аднаму з класікаў прыгожай пісьменнасці: У. Караткевічу, Н. Арсенневай, Ф. Петрарку.

У новым тысячагодзі гучна заявілі пра сябе ўдзельнікі літаратурна перфомарнай групоўкі “Яна-тры-ён”. Яны маюць свой маніфест і актыўна бяруць ўдзел у розных акцыях і фэстах (Адам Шостак, Юрась Ленскі, Вольга Рагавая).

5. ФЕСТЫВАЛІ, КАНГРЭСЫ, СЕМІНАРЫ, КОНКУРСЫ. Сярод найбольш “раскручаных” фестываляў можна назваць штогадовы “Не-фармат”, дзе акрамя літаратараў бяруць удзел перформары, мастакі, музыкі. Некалькі гадоў запар на працягу месяца па кніжных крамах пад шыльдай “Другі фронт мастацтваў” ладзіліся “Літаратурныя чытанні”.

КУЛЬТУРНАЯ ТРАДЫЦЫЯ. Пра вялікае значэнне традыцый (культурнай памяці) як стымуле любой творчасці нашы навукоўцы кажуць вельмі настойліва. Яны сцвярджаюць, што культуратворчасць азначаецца першым чынам наследваннем мінулых каштоўнасцяў. Культурнае мінулае, так ці інакш "прыходзячае" ў творы пісьменніка, рознапланава. Гэта, па-першае, славесна-мастацкія сродкі, якія знаходзілі ўжыванне і раней, а таксама фрагменты папярэдніх тэкстаў (у абліччы рэмінісцэнцый); па-другое, светапогляды, канцэпцыі, ідэі, ужо што існуюць як у па-за мастацкай рэальнасці, так і ў літаратуры; і, нарэшце, па-трэцяе, формы па-за мастацкай культуры, якія шмат у чым стымулююць і прадвызначаюць формы літаратурнай творчасці (радавыя і жанравыя; прадметна-выяўленчыя, кампазіцыйныя, уласна маўленчыя).

Аднак у літаратуразнаўстве XX у. (галоўным чынам па-авангардысцку арыентаваным) шырока існуе і іншае, процілеглае ўяўленне пра традыцыю, пераемнасць, культурную памяць - як немінуча злучаных з эпігонствам і не маючых дачынення да сапраўднай, высокай літаратуры. Па меркаванні Ю.Н. Тынянава, традыцыя-гэта "асноўнае паняцце старой гісторыі літаратуры".

Паняцце традыцыі цяпер з'яўляецца арэнай сур'ёзных разыходжанняў і светапоглядных супрацьстаянняў, якія маюць да літаратуразнаўства самае прамое стаўленне.

i

ii

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]