Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тычко шпорыы.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
03.08.2019
Размер:
413.18 Кб
Скачать
  1. Спец. Мовы бел.Маст. Літ. Лекс. Запас і спосабы яго пашырэння

Мастацкая літаратура ствараецца спецыяльнай мовай, мовай літаратуры. Гэтая мова, як правіла, літаратурная, але не зусім адэкватная гэтаму паняццю, г. зн. паняццю ўнармаваных лексікі ці сінтаксісу, замацаваных у акадэмічных нарматыўных слоўніках. Мова літаратуры ва ўсім свеце заўсёды значна шырэй паняцця літаратурнай мовы, бо ўключае ў сябе дыялектныя варыянты, архаічныя словы, аўтарскія неалагізмы і інш.

Сёння на Беларусі існуюць два варыянты літаратурнай мовы: так званыя наркамаўка і тарашкевіца, якія суіснуюць у сродках масавай інфармацыі і ў літаратурных творах. Апрача таго, калі гаварыць пра мову літаратуры, то асобна можна вылучыць, як арыгінальную лінгвістычную з`яву, мову літаратараў Беласточчыны, а ў дадатак яшчэ і мову літаратуры далёкага замежжа — ЗША, Канады, Аўстраліі і г.д. Як вядома, беларуская літаратураная мова ўвогуле пачала выпрацоўвацца на пачатку ХХ стагоддзя.

Адрозніваецца паміж сабой мова літаратараў розных лінгвістычных арыентацый і розных арэалаў бытавання беларускай літаратуры. У гэтай лексічна-граматычнай разнастайнасці няма нічога недарэчнага. Як вядома, беларуская літаратураная мова ўвогуле пачала выпрацоўвацца на пачатку ХХ стагоддзя. І можна сказаць, што працэс яе кшталтавання няскончаны да сённяшняга дня. Гэта тлумачыцца не толькі тым, што Беларусь існуе ў спецыфічных варунках двухмоўя, але і іншымі фактарамі, той жа спецыфікай мовы мастацкай літаратуры, якая вымагае адрознасці ад мовы побытавай, што і праўляецца ў літаратурах усяго свету.

Існуе некалькі спосабаў пашырэння лексічнага запасу: 1) чытанне адпаведнай літаратуры, звязанай з канкрэтнай тэматыкай — гістарычнай ці вузкапрафесійнай; 2) знаёмства з фальклорнымі запісамі, асабліва з тымі, што былі зроблены як мага раней, у ХІХ ст., напрыклад; 3) выкарыстанне дыялекталагічных слоўнікаў розных мясцовасцяў; 4) выкарыстанне спецыяльных тэрміналагічных слоўнікаў: напрыклад, «Ботанічны слоўнік» Зоські Верас ці «Слоўнік вайсковай тэрміналогіі» В. Ластоўскага і інш. 5) выкарыстанне так званых ненарматыўных слоўнікаў беларускай мовы, маю на ўвазе «Слоўнік беларускай мовы» І. Насовіча.

  1. Імя персанажа і прыёмы ўвядзення яго ў тэкст мастацкага твора.

Імя персанажа, асабліва героя, імкнецца быць характэрным. Гэтая характэрнасць можа быць двух планаў:1.Імя можа быць характэрным для таго ці іншага сацыяльнага асяроддзя, нацыянальнасці. Грузін будзе мець імя, што заканчваецца на «дзе», селянін будзе мець простае імя, а інтэлігент — больш мілагучнае. 2. У творах сатырычнага і гумарыстычнага плану імёны падкрэсліваюць адмоўныя якасці персанажаў: Самсон Самасуй, Гарлахвацкі, Туляга. Не апошняе значэнне мае гукавое афармленне імя.Многія пісьменнікі імкнуцца стварыць так званае імя-гукавобраз. Імёны Хлестакоў, Тарцюф, Зносак, Быкоўскі.

Калі ў твор уводзіцца вялікая колькасць персанажаў, трэба памятаць, што чытач можа лёгка заблытацца ў імёнах. У такім выпадку гэтыя імёны павінны быць як мага больш разнастайныя і запамінальныя. Дапаможным персанажам лепш імёнаў зусім не даваць, а пазначаць іх у тэксце як-небудзь інакш: напрыклад, назваць пасаду ці прафесію, падкрэсліць якую-небудзь рысу знешнасці ці характару (хворы інжынер у апавяданні М. Гарэцкага «Інтэлігенты» альбо мясцовы чыноўнік, абруселы немец у «Лабірынтах» В. Ластоўскага).

Прыёмаў увядзення імёнаў у тэкст вельмі шмат. У класічнай літатуры пісьменнікі часам імітавалі спосаб свецкага знаёмства: «Дазвольце прадставіць вам, дарагі чытач...». Гогаль прымушае Чычыкава напісаць сваё імя на паперцы, дзеля прадстаўлення ў паліцыю, і лёкай чытае: «Чычыкаў памешчык». Многія пісьменнікі называюць свайго персанажа проста і адразу.

Дзеля таго каб абмаляваць знешні воблік, часта выкарыстоўваецца прамое апісанне. Але часцей ужываецца непрамое апісанне: гэта значыць, персанаж бачыць сябе у люстэрку, альбо яго выгляд падаецца вачыма іншай дзеючай асобы. Увогуле, апісваючы знешнасць персанажа, некаторыя творцы імкнуцца пазбягаць залішняй падрабязнасці. Яны падкрэсліваюць толькі некаторыя самыя запамінальныя і істотныя рысы, пакідаючы ўсё іншае для чытацкага ўяўлення.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]