Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тычко шпорыы.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
03.08.2019
Размер:
413.18 Кб
Скачать
  1. Фабула і яе складнікі

Для свайго развіцця тэма патрабуе канкрэтнага матэрыялу. Гэтым матэрыялам могуць быць падзеі грамадскага ці асабістага жыцця, думкі, перажыванні, прадметы і з`явы прыроды і г. .д. Гэта значыць, усё, што даступна чалавечаму вопыту і чалавечай фантазіі. Сукупнасць гэтага матэрыялу складае фабулу твора.

Тэма абапіраецца на рэальныя з'явы, нават калі яны маюць самую фантастычную прыроду, бо гэтыя з`явы, перш чым выліцца на паперу, павінны нарадзіцца ў свядомасці чалавека (а тое, што існуе ў свядомасці ўжо існуе, па-сутнасці, рэальна). У выніку і фабула ва ўсіх сваіх частках з'яўляецца рэальнай.

Фабула з'яўляецца сукупнасцю дзеянняў, абставін і станаў душы, што знаходзяцца ва ўзаемнай сувязі.

У фабуле адрозніваюць наступныя моманты:

1. Сітуацыя якая бывае агульнай і прыватнай. Напрыклад, у «Палескай хроніцы» І. Мележа Сталін праводзіць калектывізацыю — агульная сітуацыя. Ганна жыве сваім каханнем да Васіля — прыватная сітуацыя.

2. Матыў гэта такое становішча, якое змяняе сітуацыю. Напрыклад: куранёўцы жывуць спакойным патрыярхальным жыццём, але прыязджае ўпаўнаважаны па перадзелу зямлі, і яго прыезд змяняе сітуацыю.

3. Завязка гэта шэраг матываў, што складаюць напружаную сітуацыю, якая не можа цягнуцца неабмежавана доўга. Напрыклад, куранёўцы чакаюць перадзелу зямлі. Перад прыездам упаўнаважанага Васіль самавольна арэ Глушакоў надзел каля цагельні. Адбываецца бойка Яўхіма з Васілём. Перадзел зрываецца. Гэты зрыў на карысць не толькі так званым ворагам савецкай улады: Глушакам і Зубрычу, але і самой уладзе, якая выношвае планы пра абагульненне зямлі і прыватных гаспадарак, г. зн. пра арганізацыю калгасаў.

4. Развязка гэта шэраг матываў, што прыводзяць да супакоенай сітуацыі. У «Палескай хроніцы» развязка адносінаў Васіля і Ганны ў першым рамане — замужжа Ганны; развязка грамадскай сітуацыі ў вёсцы — будоўля куранёўцамі грэблі, якая павінна стаць правобразам будучай калектыўнай працы ў сумеснай калгаснай гаспадарцы.

Вылучаюць яшчэ перыпетыі (гэта значыць, сукупнасць перамен) і інтрыгу (сукупнасць матываў).

  1. Размеркаванне фабульнага часу ў творы і яго віды.

Размеркаванне фабульнага часу, гэта значыць часу, які цягнецца ад пачатковай сітуацыі да заключнай, у сюжэце бывае двух відаў. Першы від —прамое разгортванне часу. Гэта калі падзеі перадаюцца ў прамым парадку: наступная пасля папярэдняй.

Другі від — гэта змешчаннае разгортванне часу: падзеі разгортваюцца не паслядоўна, а з вяртаннем альбо забяганнем наперад.

Вяртанне, расповяд пра абставіны, якія папярэднічаюць пачатковым абставінам, мае сваёй мэтай асвятліць і растлумачыць іх. Інакш кажучы, некаторыя абставіны пераказваюцца так, каб чытач, не ведаючы пра іх прычыны, зацікавіўся і здзівіўся. Гэтую зацікаўленасць задавальняе наступны пераказ папярэдніх абставін, што выступаюць прычынай першых. Такім чынам, вяртанне ўводзіцца з мэтай павышэння цікаўнасці.

Забяганне наперад і «шахматнае» размеркаванне часу ў творы. Правалы. Забяганне наперад крыху адрозніваецца ад вяртання, хоць і тут таксама спачатку пераказваюцца наступныя, а потым папярэднія абставіны. Адрозненне ў тым, што папярэднія абставіны часта адносяцца да часу, які знаходзіцца па-за межамі дзеяння дадзенага апавядання. Пры «забяганні наперад» абавязковай з'яўляецца сувязь з дзеяннем. Дзеянне разгортваецца, перапыняецца, пераказваюцца будучыя абставіны, затым зноў працягваецца разгортванне перарванага дзеяння ажно да таго моманту, калі наступаюць ужо перададзеныя абставіны. Мэта забягання — стварэнне зацікаўленасці момантам сустрэчы абставін. Напрыклад, перадаецца радаснае вяртанне героя ў родны дом пасля шматгадовай адсутнасці. Пераказ спыняецца, калі герой сядае ў цягнік. Цяпер перадаюцца падзеі гібелі яго родных, якія адбудуцца толькі праз некалькі гадзін. У чытача ўзнікае напружанае чаканне сустрэчы абставін: як успрыме герой знішчэнне сваіх надзей, як перажыве ён пераход ад стану радасці сустрэчы да стану адчаю развітання. Прыём забягання наперад найчасцей ужываецца ў драмах. Досыць часта сустракаецца так званае шахматнае размеркаванне часу. Гэта адбываецца ў тых выпадках, калі ў творы некалькі герояў, некалькі паралельных дзеянняў. Спачатку разгортваецца ўрывак, які адносіцца да дадзенай лініі дзеяння, затым — які адносіцца да другой, трэцяй і г. д.

Перапынкі адбываюцца ў пунктах абвастрэння сітуацыі, г. зн. на самых цікавых месцах, дзеля таго каб падтрымліваць у чытача напружаную ўвагу, чаканне і зацікаўленасць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]