Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тычко шпорыы.doc
Скачиваний:
35
Добавлен:
03.08.2019
Размер:
413.18 Кб
Скачать
  1. Тэхніка верш-я. Класічны верш. Рыфма і асаблівасці яе ўжывання.

Класічны верш— заснаваны на ўлічванні складоў і націскаў. У класічным вершы націскныя і ненаціскныя склады размяшчаюцца ў радку ў строгім парадку. Група складоў, у якіх націск займае пэўнае месца і якая паўтараецца на працягу ўсяго радка,называецца стапой.

Існуюць 2 тыпы двухскладовай стапы: 1. Харэй — націск на першым складзе. 2. Ямб — націск на другім складзе. І 3 тыпы трохскладовай стапы 1. Дактыль — націск на першым складзе. 2. Амфібрахій — націск на другім складзе 3. Анапест — націск на трэцім складзе.

Дзеля напісання добрага класічнага верша трэба захоўваць шэраг умоў. Перш за ўсё неабходна, каб верш, напісаны адным і тым жа памерам, будаваўся з радка ў радок па-рознаму. Гэтая разнастайнасць дасягаецца тым, што ў двускладовых памерах выкарыстоўваюцца розныя формы гэтых памераў, прапускаюцца націскі альбо, наадварот, ужываюцца лішнія націскі ці пераносы. У трохскладовых памерах разнастайнасць дасягаецца гульнёй словападзелаў, якія называюць мадуляцыямі.

Трэба захоўваць так званае правіла вырашэння рытмавай інерцыі. Гэта значыць, што кожны радок валодае сваім характарам хуткасці, напружанасці і націску. І калі падрад даюццца тры радкі, у якіх гэты характар усё больш і больш выяўлены і нарастае альбо, наадварот, змяншаецца, то слых прывыкае да такога нарастання ці змяншэння, і наступны радок павінен пераадолець гэтую інерцыю, даючы адваротную пабудову.

РИФМА. - гэта сугучнасць асобных слоў ці частак слова, якая паўтараецца на адных і тых жа месцах у вершаваных радках. Адрозніваюць рыфмы складавай, гукавой і граматычнай будовы.

Складавыя рыфмы падзяляюцца на: 1) мужчынскія — гэта, калі словы якія рыфмуюцца заканчваюцца націскным складам: гром — дом, скон — палон, круг — рух і г. д.;2) жаночыя — калі апошні склад ненаціскны, але яму папярэднічае націскны: цемень — крэмень, згубаю — любаю і г. д.;

3) дактылічныя — націскны склад папярэднічае двум ненаціскным: напеўнасцю — пэўнасцю, экзотыка — готыка і г. д.; 4) гіпердактылічныя, калі за націскным складам ідуць тры ці больш ненаціскных: тапазавая — паказываем і г. д.

Паводле гукавой будовы рыфмы называюцца: а) якія заканчваюцца галосным гукам адкрытымі: шаты - салдаты, вялікае — клікае; б) якія заканчваюцца зычным гукам — закрытымі: ранак — паўстанак, в) якія заканчваюцца на й-— змекчанымі: рай — гай. Увогуле, чым даўжэйшая рыфма, тым лягчэй яна дапускае недакладнасці ў супадзенні складоў, якія аддалены ад націскнога.

Паводле граматычнай будовы адрозніваюць рыфмы аднолькавыя і розныя. Гэта значыць, што рыфмы звянеш — глянеш, лёд — прылёт, словамі адной граматычнай формы, таму яны называюцца аднолькавымі.

Рыфмы ж восень — галосяць утвораны словамі розных граматычных форм і называюцца рознымі (лічацца лепшымі, больш дасканалымі).

  1. Драматычныя жанры. Асаблівасці сцэн. Часу і сцэнін. Прасторы.

Жанры драматычных твораў адпавядаюць у асноўным эпічным. Вялікія формы носяць назвы трагедыі, драмы, камедыі, меладрамы; дробныя формы - драматычнага абразка, вадэвіля, скетча. Трагедыя, драма і драматычны эцюд афарбаваны змрочным эмацыянальным тонам; камедыя, вадэвіль, скетч — вясёлым.

Меладрама і скетч — драматычныя творы з аванцюрнай устаноўкай, феерыя, містэрыя, гратэск — з фантастычнай устаноўкай. Гратэск падае карыкатуры, феерыя — нешта, што ўражвае знешне, містэрыя звяртаецца да глыбокіх рэлігійна-філасофскіх пачуццяў.

Існуе яшчэ шмат іншых жанравых вызначэнняў: тыпу лірычная драма, драматычная паэма. Часам дакладную назву нават цяжка вызначыць, і тады твор называецца проста п'еса. Апрача такога падзелу ўсе драматычныя творы могуць разглядацца ў сацыяльным зрэзе, як бытавыя, гістарычныя, сатырычныя і г. д.

СЦЭНІЧНЫ ЧАС І ЯГО РОЛЯ Ў СЦЭНІЧНАЙ ПРАСТОРЫ.

Драматычныя творы разлічаны на сцэнічнае выкананне. Гэтымі абставінамі вызначаецца многае ў будове альбо фактуры п'есы. Перш за ўсё яе аб'ём. Сцэнічнае выкананне, спектакль звычайна цягнецца каля трох гадзін, калі не лічыць антракты. Гэтаму часу адпавядае 2000 радкоў вершаванага тэксту п'есы альбо 40 000 знакаў тэксту празаічнага. Дробныя драматычныя формы звычайна складаюць адну чацвёртую аб'ёму вялікай п'есы. Падзел п'есы на акты таксама звязаны з часам. Глядач без стомы можа сачыць за развіццём дзеяння не больш чым 40 хвілін, даўжэйшыя акты стамляюць гледача. Гэтым выклікаецца падзел вялікай п'есы на 4, 5 альбо нават на 3 акты, у апошнім выпадку п'еса павінна быць карацейшай. Паміж актамі адбываецца перапынак у дзеянні, які неабходны для адпачынку гледачоў і акцёраў і для змен у афармленні сцэны (змены дэкарацый). Гэты перапынак называецца антракт.

Антракты выконваюць таксама канструктыўную ролю ва ўнутраным развіцці п'есы, адпавядаючы перапынкам фабульнага часу. Часам дзеянне і да антракту і пасля яго ў фабульным часе непарыўна звязана.

Але ёсць творы, дзе паміж першым і другім актам умоўна праходзіць некалькі дзён, месяцаў, нават гадоў. Напрыклад, у драме А. Курэйчыка «Загублены рай». У фарсе ж М. Адамчыка і М. Клімковіча «Vita brevis або Нагавіцы святога Георгія» першы і другі акт раздзелены цэлымі стагоддзямі.

Здараецца часам, што сам акт у сувязі са зменай месца дзеяння і з неабходнасцю змены дэкарацый дзеліцца на яшчэ драбнейшыя часткі, якія называюцца з'явамі ці дзеямі, часам карцінамі.

СЦЭНІЧНАЯ ПРАСТОРА. П'еса выконваецца на так званай сцэнічнай пляцоўцы, якая адлюстроўвае альбо канкрэтнае месца альбо месца абстрактнае (як, напрыклад, у антычных драмах). Часам пляцоўка пазбаўлена дэкарацый альбо яны носяць адцягнены характар і глядач сам павінен надаваць гэтай прасторы канкрэтныя абрысы. Дзеянне п'есы часткова разгортваецца на сцэне, а часткова, мяркуецца, яно праходзіць па-за ёй — «за сцэнай». Пра дзеянне, якое адбываецца за сцэнай, глядач даведваецца з расказаў асоб, што з'яўляюцца на сцэне. Напрыклад, герой хапае пісталет і бяжыць са сцэны, потым гучыць стрэл — глядач ведае: адбылося забойства. Звычайна за сцэну выносяць тыя дзеянні, агляданне якіх можа зняважыць маральныя ці эстэтычныя пачуцці гледача (карціны забойстваў, здзекаў, родаў і г. д.) альбо такія кароткія карціны, якія тэхнічна цяжка ўвасобіць на сцэне. Напрыклад, у камедыі «Паўлінка» ўвесь час за сцэнай прысутнічае кабыла Пранцыся Пустарэвіча, якая то заблудзіла, то некуды збрыла і г. д.

Глядач на працягу доўгага часу павінен глядзець на сцэну, але глядзець на нерухомыя прадметы нецікава і нудна. Таму сцэнічная прастора і дзеянне павінны быць разлічаны на рух — на прыходы і адыходы герояў, змены іх поз і становішчаў, жэстыкуляцыю і г. д..

Суадносіны колькасці рухаў і часу, на працягу якога гэтыя рухі адбываюцца, называецца тэмпам. Чым больш руху ў дадзены адрэзак часу, тым хутчэйшы тэмп. Змена тэмпаў выступае таксама важным выяўленчым сродкам: па-першае, тэмп звычайна паскараецца да канца акта і да канца спектакля, па-другое, тэмпы падкрэсліваюць характарыстыку персанажаў. Можна гаварыць пра тэмп знешні і тэмп унутраны. Часам знешне маларухомы адрэзак часу насычаны вельмі вострым напружаным зместам, і тады ствараецца адчуванне хуткага тэмпу. Магчымы 4 варыянты тэмпу:

1. Тэмп знешні і тэмп унутраны – абодва запаволеныя. 2. Тэмп знешні — хуткі, тэмп унутраны — запаволены. 3. Тэмп знешні — запаволены, тэмп унутраны — хуткі. 4. Тэмп знешні і тэмп унутраны — хуткія.

Часам уся п'еса прымае адзін з гэтых чатырох воблікаў. П'еса як матэрыял для сцэнічнага ўвасаблення першага тыпу — дрэнная, нудная. П'еса другога тыпу — эфектная, займальная для гледача, але звычайна павярхоўная. Найчасцей гэта якая-небудзь гістарычная драма тыпу «Чорная панна Нясвіжа» А. Дударава альбо фальклорна-казачны сюжэт тыпу «Камедыі» К. Марашэўскага. П'есы трэцяга тыпу вельмі цяжкія для драматурга, для пастаноўшчыка і для акцёра. Да ліку такіх твораў можна аднесці «Моцарт і Сальеры» А. Пушкіна альбо «Інтэр'ер» М. Метэрлінка. Найбольш прыдатныя для драматурга, гледача і выканаўцы чацвёрты тып п'ес.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]