Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма.docx
Скачиваний:
20
Добавлен:
03.12.2018
Размер:
97.3 Кб
Скачать

Тэма 1 Агульная тэорыя права як навука і вучэбная дысцыпліна

  1. Спосабы пазнавання аб’ектыўнай рэальнасці і месца навукі ў ім

  2. Паняцце агульнай тэорыі права

  3. Прадмет агульнай тэорыі права

  4. Месца агульнай тэорыі права ў юрыдычнай навукі

Аб’ектыўная рэальнасць можа вывучацца:

  • Навукай

  • Светапогляд або інтыітыўна-аксіоматычныя веды

Аб’ектыўная рэчаіснасць і яе асэнсаванне залежаць ад пазанавуковых фенаменаў, на конт якіх існуе пэўнае цывілізацыйнае або культурнае пагадненне.

Светапогляд заўсёды адказвае нга наступныя пытанні:

  1. Аб сэнсе смерці і аб сэнсе жыцця

  2. Хто і што ёсць чалавек, у чым сэнс яго існавання

Міласэрнасць вышэй за справядлівасць (хрысціянства).

Уяўленні аб дзяржаве і праве залежаць ад цывілізацыйных аксіом. Для кожнай цывілізацыі існуюць свае уяўленні аб дзяржаве і праве. Ідзе канфлікт паміж ліберальнай і сацыяльнай.

Любая светапоглядная аснова разглядае сябе як сапраўдную ісціну і крытычна ставіцца да іншых.

Аб’ектыўная рэальнасць можа даследавацца рознымі спосабамі.

Навука як спосаб даследвання:

  1. Фарміраванне гіпотэзы, якая тлумачыць пэўныя факты і развіццё пэўных падзей

  2. Доках гіпотэз

  3. Стварэнне канцэпцыі

Навукі падзяляюцца на:

  • Номатэтычныя (вывучаюць законы і заканамернасці)

  • Ідэаграфічныя (вывучаюць адзіныя факты)

Кожная навука мае рысы як ідэаграфічныя, так і номатэтычныя.

Навукі:

  1. Натуральныя ( вывучаюць прыроду, даследчык звычайна знаходзіцца пазамежамі даследвання)

  2. Гуманітарныя (вывучаюць чалавека і яго жыццё, даследчык звычайна ўключаны ў жыццё)

Кожная навука мае ўласную сістэму даказвання. У адным выпадку даказаць – гэта значыць правесці ідэнтычны працэс, у другім – растлумачыць прычыны.

У гуманітарных і сацыяльных навуках вельмі важна высветліць заканамернасці. Гэтыя заканамернасці не з’яўляюцца такімі жосткімі як у натуральных.

Любая навука не рэальнасць, а вобраз.

Дакладнасць навукі залежыць ад магчымасці найбольш дасканала сфармуліраваць заканамернасці.

Любая навука выбірае з аб’ектыўнай рэальнасці толькі найбольш галоўныя для сябе, не ўлічываючы іншыя.

Сістэма ведаў аб аб’ектыўнай рэальнасці складаецца з:

  • Светапогляду ( рэлігія або філасофія ( у выглядзе квазірэлігіі))

Рэлігія як светапогляд:

  1. Тэістычная ( Бог – асоба)

  2. Дэістычная ( Бог – стваральнік, стварае унікальны свет і знікае)

  3. Пантэістычная ( бог у асяроддзі)

Агульная тэорыя права – гуманітарная навука, цесна звязана з іншымі сацыяльнымі навукамі.

Кожная навука мае свій прадмет ( пералік пытанняў, якія яна вывучае.

Любая навука ўзаемадзейнічае з іншымі навукамі.

Навукі абменіваюцца сваімі вынікамі, якія могуць уплываць друг на друга.

Агульная тэорыя права – тэарытычная светапоглядная юрыдычная навука, якая мае заходняе паходжанне і вывучае найбольш важныя заканамернасці і канцэпцыі ў галіне публічнай улады, вырашэнні сацыяльных канфліктаў.

Рысы:

  1. Тэарытычнвсць і канцэпцыяльнасць ( тэорыя права вывучае не асобныя факты, а іх заканамернасці, асэнсоўвае факты і тлумачыць іх у форме канцэпцый)

  2. Светапоглядная навука ( трансфармуе ў прававую матэрыю асноўныя праявы дамінуючага светапогляду)

  3. Тэорыя права як палітычная (палітызаваная або ідэалагічная) навука:

а) можа выступаць з апалогіей улады ( уключаючы адэкватную крытыку)

б) як крытыка ў далучэнні з уладай

4) Тэорыя права як аналітычная навука: узнікае ў Заходняй Еўропе ў канцы 18 ст. Тэорыя права аналізуе існуючы прававы матэрыял, вывучае асноўныя заканамернасці, фарміруе базавыя канструкцы (нормы, правілы, праваадносіны)

5) Тэорыя права ўзнікае ў заходняй культуры, у якой права мае адносна самастойнае існаванне. Толькі ў межах еўрапейскай і хрысціянскай культуры права адрываецца ад рэлігіі і не заўсёды залежыць ад рэлігіі.

6) Тэорыя права метадалагічная і абагульняючая навука. Яна абагульняе вынікі іншых навук, правярае іх на адэкватнасць. З іншага боку, яна ўлічвае дасягненні іншых навук.

Пэўныя факты павінны быць абаснаваныя, каб стаць тэарытычнамі канцэпцыямі.

7) Тэорыя права існуе ў трох вымярэннях, якія суадносяцца паміж сабой, маюць уласныя мэты:

а) тэорыя права як навука б) тэорыя права як юрыдычная дысцыпліна в)тэорыя права як забяспечанне рашэнняў у публічнай сферы

Тэорыя права як юрыдычная дысцыпліна ахопвае наступныя раздзелы і праблемы, якія дазваляюць студэнтам мець базавыя веды:

  • Асноўныя падыходы да сутнасці дзяржавы і права

  • Асноўныя канцэпцыі сутнасці паходжання дзяржавы і права

  • Функцыі і формы дзяржавы і права

  • Асноўныя юрыдычныя прынцыпы

Права можа вывучацца як юрыдычнымі навукамі, так і адпаведнымі раздзеламі юрыдычных навук.

Юрыдычныя навукі:

  1. Тэарэтыка-гістарычныя навукі

  2. Галіновыя навукі ( вывучаюць асноўныя галіны права

  3. Комплексныя, або спецыяльныя навукі (выкарыстоўваюць дасягненні іншых навук)

  4. Міжнародна-прававыя навукі ( права і міжнароднае права маюць розныя сэнсы)

  5. Сістэма крымінальнага правазнаўства

Тэорыя права:

  1. Тэорыя дзяржавы і права

  2. Філасофія права

  3. Гісторыя палітычных і прававых вучэнняў

  4. Сацыялогія права

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]