Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
03.12.2018
Размер:
97.3 Кб
Скачать

Тэма 2 Метадалогія агульнай тэорыі права

  1. Метадалагiчная аснова навуковага пазнання права.

  2. Агульнафіласофскія метады пазнання права.

  3. Агульнанавуковыя метады пазнання права.

  4. Прыватныя метады пазнання права.

  5. Метад сістэмнага аналіза.

Прадмет і метад любой навукі цесна ўзаемазвязаны. Прадмет вызначаецца метадам. Метад задае будучыя вынікі даследванню.

Метадалогія – гэта навука або сістэма ведаў, якая ахоплівае метады і спосабы пазнавання аб’ектыўнай рэальнасці, стэрэатыпы, а таксама іншыя фактары.

Метадалогия:

  1. Як агульнафиласофская дысцыплина, якая ахопливае глабальныя метады у любой навукі

  2. Як раздзел пэўнай навукі (ахоплівае метады толькі гэтай навукі)

Права без сумлення існаваць не можа.

Метадалогія залежыць ад зыходніх аксеаматычных установак, у межах якіх вывучаецца аб’ектыўная рэальнасць, выбар даследуемых з’яў, высвятленне значнасці, іфарміраванне пэўных фенаменаў.

Кожны метад мае сваю сферу і глыбіню адэкватнасці, г.зн. знайсці межы, дзе метад будзе адэкватны.

Метадалогія залежыць ад навуковых парадыгмаў ( кожная мае свае пасылкі, стэрыатыпы, вывады).

Навуковыя парадыгмы звычайна ўзнікаюць у адной з навук, а потым распаўсюджываюцца на ўвесь комплекс навуковых парадыгм.

  • Класічная навука

З’явы вывучаюцца з пазіцыі жорсткага дэтэрменізму.

З’явы – абмежаваная сістэма з жорсткімі ўзаемасувязямі.

Права і дзяржава – нязменныя катэгорыі, да якіх можна прыйсці праз розум.

  • Некласічная парадыгма (XIX ст.-пачатак XX ст.)

У гэтай парадыгме сістэма разглядаецца як больш складаная.

Некласичная навука звязваецца з развіццём, эвалюцыяй, упадкам сістэмы.

У некласічнай юрыспрудэнцыі грамадства разглядаецца як арганізм ( Спэнсэр).

  • Постнекласічная навука – сучаснасць.

Гэтая навука пачынаецца з канцэпцыі Энгельса і квантавай механікі.

Для кожнай навуковай парадыгмы існуюць свае законы і заканамернасці, але пры змене законы перафарміроўваюцца.

Змена парадыгмы і развіццё любой навукі ажыццяўляецца праз навуковыя рэвалюцыі двума шляхамі:

  1. З’яўленне фенаменаў, якія не ўпісываюцца ў пэўную канцэпцыю

  2. Перанос метада з адной навукі ў іншую

Змена навуковых парадыгм/канцэпцый ажыццяўляецца пры з’яўленні новых фенаменаў або пры немагчымасці растлумачыць пэўныя сацыяльныя з’явы.

Метадалогія – сукупнасць метадаў ( у кожнага свая сфера выкарыстання).

Групы метадаў:

  1. Агульнафіласофскія (светапоглядныя)

  2. Агульнанавуковыя

  3. Прыватныя

1)Агульнафіласофскія метады задаюць асноўны накірунак у пазнанні аб’ектыўнай рэальнасці, фармуліруюць асноўныя законы пазнання, падыходы і прынцыпы.

Успрымаюцца на аснове аксіом ( не патрабуюць доказу) або на ўзроўні логікі. Звычайна супадаюць з рэлігіяй.

Хрысціянства – адзіная рэлігія, якая не мае адназначных мадэляў палітыка-прававого і сыцыяльнага жыцця.

Спробы пабудавання хрысціянскай цывілізацыі ў Заходняй Еўропе прывялі да дамінавання Рымска-каталіцкай царквы.

2)Агульнанавуковыя

- лагічныя метады: аналіз, сінтэз, індукцыя, дэдукцыя - параўнальны метад - структурна-функцыянальны метад – падзяленне на складнікі і наданне ім функцый - інфармацыйныя метады (апрацоўка вялікіх масіваў інфармацыі) - статыстычныя/матэматычныя метады - метад сістэмнага аналізу (адзін з асноўных)

Любая з’ва можа мець як складаную структуру, так быць і падсістэмай.

Сістэмы могуць быць выяўляемыя і ўтвараемыя.

Аснова сістэмы – сістэмаўтваральны фактар (групіруе і задае сувязі)

Адзін элемент можа ўваходзіць у розныя сістэмы і адыгрываць розную роль.

Існуюць 3 падходы да сістэмнасці, якія адрозніваюцца колькасцю элементаў у сістэме:

  1. Простая сістэма ( да 103 элементаў), элементы знаходзяцца ў даволі жорсткай сувязі – класічны падыход да навукі

  2. Сістэмы, якія самарэгулююцца ( да 500 элементаў). Сістэма можа развівацца, мае сваё зараджэнне, розвіт, упадак, сістэма эвалюцыаніруе - некласічны падыход.

  3. Унікальныя сістэмы, якія маюць якасць самаарганізацыі (1000 эл.) – постнекласічны падыход. Сістэма знаходзіцца ва ўмовах знешняга хаосу, з’яўляецца ў дачыненні да яго.

Такая сістэма мае пэўную жорсткасць, прочность.

Сістэма рэагуе на знешнія выклікі і ў мэтах бяспекі можа змяняць сваю структуру і функцыі, ад моцных выклікаў можа разбурацца.

Мае пэўную траекторыю і імкнецца да пэўнага выніку.

Кожная сістэма мае варыятыўнасць свайго развіцця.

Сістэма ў пэўнай колькасці варыянтаў выбірае толькі адзін.

Прыкладам постнекласічнай сістэмы з’яўляецца дзяржава.

Дзяржава павінна прымаць такія рашэнні, каб застацца суб’ектам, а не аб’ектам.

Права адзін з складнікоў, бо дазваляе дзяржаве падтрымліваць пэўную сістэмнасць і структурнасць.

Дзяржава знаходзіцца ў цеснай сувязі з іншымі аб’ектамі.

Дзяржава павінна забяспечыць існаванне свайго соцыума, належнае развіццё свайго грамадства.Дзяржава павінна, у тым ліку праз права, праз змену сваёй структуры забяспечыць эфэктыўнае кіраванне.

Права мае некалькі праяў уласнай сістэмнасці.

Калі дзяржава адлюстроўвае дінамічны бок грамадства, то права –статычны.

Кожная рэгулятыўная сістэма мае пэўны час жыцця, мае свой рэсурс.

Формы сістэмнасці ў праве:

  1. Нарматыўны, які існуе ў форме сістэмнасці права і заканадаўства

  2. Прававая сістэма – сукупнасць усіх фенаменаў у прававом грамадстве

Права - гэта не толькі нормы.

Права:

  • Нормы

  • Адносіны

  • Паводзіны

  • Свядомасць

  1. Механізм прававога рэгулявання – сукупнасць элементаў, якія адлюстроўваюць развіццё прававога ўплыва на соцыум.

Права – забеспячэнне дынамічных працэсаў.

Права – уплывае на соцыум, стымулюючы/запавольваючы пэўныя эфекты.

Прававая рэальнасць, надстройка, рэчаіснасць ахопліваюць усе праявы права, але не дыферынцыруюць іх, як тэрмін “прававая сістэма”.

Сістэмнасць:

  1. Знешняя праява - элемент разглядаецца ў сувязі з іншымі

  2. Унутраная праява – расклад элемента на складнікі і сувязі

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]