Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
03.12.2018
Размер:
97.3 Кб
Скачать

Тэма 6 паходжанне права. Агульная характарыстыка

  1. Узаемасувязь тэорый вызначэння (сутнасці) права з тэорыямі паходжання права.

  2. Асноўныя тэорыі паходжання права: агульная характарыстыка.

  3. Гісторыка-матэрыялістычная школа паходжання права.

  4. Антрапалагічныя асновы права.

  5. Паходанне права. Тыпы паходжання права.

Ёсць тэорыя паходжання права і ёсць паходжанне права.

Паходжання права – сукупнасць ведаў аб тым, як развіваецца, узнікае права. Абапіраецца на пэўныя тэарытычныя погляды і гістарычныя данныя і цесна звязана з сутнасцю тэорыі права і дзяржавы.

Тэорыя паходжання права – сукупнасць тэарытычных ведаў аб тым, як узнікла права і якая яго мэта.

Да пачатку 19 ст. паходжанне права разглядалася праз метафізіку і больш выступала лагічнай канструкцыяй.

У 19 ст. пачае вывучацца пры дапамозе гісторыі і археалогіі.

Паходжанне права цесна звязана з антрапалогіяй права, з навукай, якая цесна вывучае прававое і сацыяльнае ў чалавеку.

Дзяржава і права ўзнікаюць на пэўным гістарычным этапе як вынік развіцця публічнай улады і сістэмы сацыяльнага кіравання, але потым яны не знікаюць.

Тэорыя паходжання дзяржавы – зыходнія аксіёмы, якія вызначаюць мэту права, яго функцыі і накіраваннасць. Любая тэорыя мае пэўны заказ.

Тэорыя паходжання права цесна звязана з мэтамі дзяржавы або сацыяльнай структуры.

Паходжанне дзяржавы разглядае гістарычныя, антрапалагічныя, археалагічныя і іншыя данныя, якія сведчаць аб нарматыўным рэгуляванні.

Асноўныя тэорыі паходжання права:

  1. Тэалагічная (залежыць ад віда і тыпа рэлігіі)

У іудзеяў закон даецца на гары Сінай. Гэта жорсткая монанарматыўная сістэма, якая ахоплівае ўсе сферы чалавечага жыцця. Закон Маісея з аднаго боку супрацьпастаўляеіудзеяў іншым народам, з другога боку, першы закон, які звязвае права і мараль.

Хрысціянства супрацьпастаўляе іудзейскі закон і благадаць. Хрысціянства выпраўляе сэнс закона, акцэнтуе ўвагу на належнае выкананне законаў, закон павінен быць маральным.

Галоўнае ў законе – суд і міласэрнасць. Законам пазнаецца грэх, без закону грэх не кваліфікуецца як грэх.

Хрысціянства ўказвае на прававую іерархію ў сацыяльным рэгуляванні. Закон патрэбны для злых.

Для хрысціянства права – боскае ўстанаўленне, якое ўзнікае ў паўкоджанным чалавецтве.

Права выконвае пэўную ролю, якая мае межы.

Бог – заканадаўца і суддзя. Божы суд – няўмытны суд.

  1. Дагаварное паходжанне ўлады

Дагаварная тэорыя канкурыіруе з натуральнай тэорыяй сутнасці права. Лічыцца, што людзі першапачаткова існуюць у дадзяржаўным становішчы пры адсутнасці права. Яны маюць увесь комплекс праў, але адсутнасць улады і агульны праізвол прыводзяць да канфліктаў, людзі згаджаюцца перадаць пэўную частку сваіх паўнамоцтваў новай публічнай уладзе, якая даруе сваім падданым пэўныя грамадзянскія правы.

Дагаварная тэорыя лічыць, што натуральны дагавор можа быць:

  1. Рэальным гістарычным фактам, які параджае дзяржаву і права

  2. Першастная гіпотэза і аксіома, з якой пачынаецца ўзнікненне права. Прыклад – Магдэбургскае права.

Дагаварная тэорыя з’яўляецца негістарычнай і метафізічнай, яна мае лінейны характар і малаа пацверджвацца фактамі, але выкарыстоўваецца ў сучаснай тэорыі дэмакратыі.

Гісторыка-матэрыялістычная школа (Маркс, Энгельс, Ленін).

Права і дзяржава ўзнікаюць на пэўным этапе гістарычнага развіцця, узнікаюць падчас распада першабытнага грамадства і перахода да рабаўладальніцтва. Аснова дзяржавы – эканоміка, якая вызначае сацыяльную структуру. Права – інструмент багатых, пры якім багатыя забіраюць асноўную частку прыбавачнага прадукта. Права замацоўвае існуючую сацыяльную структуру і з’яўляецца другасным у дачыненні да дзяржавы.

Школа прымусу ўзнікае пры захопе адным народам іншых. Заваёўнік навязвае свае правы, замацоўвае іх у адзначальнае становішча.

  1. Псіхалагічная канцэпцыя

Права – вынік у псіхалагічнай патрэбы ў падпарадкаванні. Права выступае знешняй формай такого падпарадкавання.

  1. Спартыўная тэорыя

Права ўзнікае як вынік спартыўных гульняў.

Антрапалогія – навука аб развіцці чалавека, грамадства, зараджэнні сацыяльных інстытутаў. Выдзяляе прававое ў чалавеку (рысы, якія прыводзяць да ўзнікнення права, якія абумоўліваюць узнікненне права) і чалавечае ў праве (напрыклад, рэгуляванне грамадскіх адносін, вырашэнне грамадскіх канфліктаў). Грунтуецца на вывучэнні чалавека, яго месцы ў соцыуме. Кожнае ўяўленне аб чалавеку параджае пэўнае ўяўленне аб праве. Можна выдзяліць тое, што тычыцца чалавека.

Наша цывілізацыя разумее чалавека як вышэйшую каштоўнасць.

Сучасны лібералізм лічыць чалавека асноўнай каштоўнасцю самім па сябе.

Хрысціянства: быть чалавекам – мэта, права павінна спрыяць гэтаму.

Чалавек заўсёды існуе ў пэўным калектыве, у якім існуюць пэўныя адносіны. Сучасны чалавек успрымае існуючую сістэму рэгуляцыі.

Чалавек імкнецца да падпарадкавання ці дамінавання. Людзі жадаюць падпарадкоўвацца больш моцнаму, разумнаму.

Людзі знаходзяцца ў падвоенай сістэме адносінаў:

  • Іерархія

  • Роўнасць

Чалавечая супольнасць заўсёды патрабуе пэўнай улады. Улада легалізуе сябе канстытуцыйна і дзейнічае ў рамках гэтай легалізацыі.

Першапачаткова сацыяльнае рэгуляванне асноўваецца на рацыянальным забеспячэнні жыцця грамадства ( мэта – выжыванне калектыва).

Па меры развіцця грамадства адбываецца ўскладненне і павялічэнне кожнай сацыяльнай функцыі. Кожнай функцыі адпавядае пэўная сацыяльная роля і норма, якая вызначае кампетэнцыю і накірунак функцый. Праз сістэму сацыяльнага рэгуляявання забяспечваецца пераход чалавека з аднаго становішча ў іншае. Сацыяльныя рэгулятары пачынаюць распадаццца на рэлігію, права і мараль. Мараль трансфармуе рэлігію ў катэгорыю дабро і злоі рэгламентуе асабістыя адносіны. Права рэгламентуе адносіны паміж фармальнымі статусамі і пазбаўляе гэтыя адносіны маральнага афарбавання. З’яўляюцца органы, якія сочаць за яго выкананнем. Права развіваецца з калектыўнай адказнасці і да адказнасці індывідуальнай. Першапачаткова ўзнікае правіла Таліона, якое замацоўвае прынцып эквівалента, чым парыве прынцып кроўнай помсты. Права цесна звязана з рэлігіяй і з’яўляецца рэлігійнай працэдурай. Права пачынае працэсуалізавацца. Першыя крыніцы права:

  1. Табу, рэлігія

  2. Справядлівасць (роўнасць і эквівалент)

Прэцэдэнт будучы створаны аднойчы, становіцца звычаям.

Развіццё права.

У сваім развіцці права прайшло некалькі этапаў:

  1. Існаванне монанормаў (адзінкавых правілаў паводзін, якія не дыферэнцыаваліся на іншыя сацыяльныя рэгулятары). Існуюць зараз у межах рэлігіі і філасофіі. Вывучаюць 2 мадэлі ўтварення права: заходнюю (права- справядлівасць) і ўсходнюю (права – адзінае і нязменнае, праява Божага на зямлі, па традыцыі).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]