Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
03.12.2018
Размер:
97.3 Кб
Скачать

Права як норма, прызнанная дзяржавай

Права мае прыкметы агульнаабавязковасці і прымусовага выканання. Гэта звязвае права з пэўным суб’ектам публічнай улады, які забяспечвае выкананне права. Права павінна выконвацца аднолькава без выключэнняў і па належнай працэдуры. З іншага боку, любая публічная ўлада патрабуе пэўныя нормы:

  1. Вызначыць статус улады

  2. Сфармуляваць правілы знешніх паводзін

Публічная ўлада выконвае ў дачыненні да права функцыі:

  1. Фармулюе дакладны тэкст

  2. Стварае належны механізм права

  3. Устанаўлівае суадносіны права з іншымі сацыяльнымі рэгулятарамі

  4. Забяспечвае перапрацоўку і ўдасканальванне права

  5. Забяспечвае распаўсюджванне інфармацыі

Дзяржава фармулюе пэўныя абстрактныя паводзіны.

Права як адносіны ў грамадстве

Грамадства не заўсёды ўспрымае тую норму, якая замацавана публчнай уладай і выпрацоўвае ўласныя мадэлі павоздінаў у публічнай сферы. Гэтыя паводзіны могуць супадаць, а могуць супярэчыць афіцыйным нормам. Можа ўзнікнуць сітуацыя паралельнага існавання, калі дзяржава ўводзіць адну мадэль, а грамадства патрабуе другую. Права не можа рэгуляваць усе грамадскія адносіны, існуе сфера «усмотрения» праваўжывання,сфера праваўжывання дэталізуе норму ў дачыненні да пэўных адносін.

Сацыяльны падыход падзяляе права юрыдычнае і права аб’ектыўнае, прычым аб’ектыўнае права не з’яўляецца правам у прамым сэнсе, яно ўлічвае маральныя і рэлігійныя нормы, матывы, каштоўнасці.

Існуюць розныя падыходы да сутнасці права:

  1. Рэлігійны

  2. Пазітыўны (сувязь права з публічнай уладай)

  3. Сацыялагічны падыход

  4. Гістарычны падыход

Спроба інтэграваць гэтыя падыходы, зрабіць адзіную канцэпцыю якая ахапіла бы ўсе станоўчыя бакі. Інтэгратыўная школа грунтуецца на шматграннасці існуючага права. Але гэтыя аспекты павінны знаходзіцца ў балансе. Канфлікт падыходаў сведчыць аб канфлікце ў грамадстве.

Права заўсёды адлюстроўвае пэўныя каштоўнасці, якія і вызначаюць змест права. На змест права ўплываюць эканоміка, палітыка і іншыя адносіны.

Права фарміруе каштоўнасці і інтарэсы, замацоўвае праз ўладу, стварае пэўныя механізмы вырашэння сацыяльных канфліктаў. Права выбірае змест з мноства магчымасцей. Яно заўсёды з’яуляецца гістарычным працэсам. Гісторыя вымярае права, звязвае мінулае з наступным, вызначае змест пэўных нормаў.

Паняцце і прыкметы права.

Права – сукупнасць агульнаабавязковых норм, якія адлюстроўваюць прызнаную ў грамадстве мадэль справядлівасці, баланс правоў і абавязкаў, рэгламентуе знешнія паводзіны суб’ектаў як носьбітаў фармальных статусаў і забяспечваецца дзяржаўным прымусам.

Права мае прыкметы:

  1. Агульнаабавязковасць

  2. Нарматыўнасць (права існуе ў выглядзе абстрактных норм, якія рэгламентуюць адносіны суб’ектаў у нейкіх абстрактных адносінах)

  3. Фармальнасць права ( выкарыстанне спосабу юрыдычнай тэхнікі для перавода рэальных адносінаў на юрыдычную мову, замацаванне за суб’ектамі прававога статусу)

  4. Рэгуляванне знешніх паводзінаў суб’екта, наяўнасць пэўнай сферы прававога рэгулявання, рэгуляванне найбольш значных грамадскіх адносінаў у публічнай сферы

  5. Субсідыярнасць у дачыненні да іншых сацыяльных рэгулятараў

  6. Вяршынста ў дачыненні да іншых сацыяльных рэгулятараў

  7. Сістэмнасць

  8. Дыхатамія правоў і абавязкаў

  9. Утварэнне шляхам пэўнай працэдуры

  10. Выкананне пры дапамозе дзяржаўнага прымусу

Функцыі права.

Функцыя – гэта асноўны накірунак дзейнасці пэўнага фенамену.

Кожны фенамен адначасова выконвае значную колькасць функцый. Фенамен можа складацца з даволі самастойных фенаменаў, кожны з якіх выконвае свае функцыі. Фенамен можа імець асноўную і датаковую функцыі.

Асноўная фкнкцыя права рэгулятыўная. Права рэгуліруе найбольш значныя знешнія пваводзіны суб’екта, вырашэнне канфліктаў прававога статуса.

Другая функцыя – ахоўчая. Права ахоўвае найбольш значныя аспекты.

Функцыя кантроля – стварэнне інстытаў і форм, якія дазваляюць кантраліраваць пэўныя грамадскія адносіны.

Функцыя ажыццяўлення правасуддзя і вырашэння канфліктаў. Мэта любога права – правасуддзе. Лічыцца, што канфлікт вырашаны ў прававой сферы, яўляецца вырашаным цалкам. Мэта права – вырашыць канфлікт.

Фуннкцыя прававой сацыалізацыі – знаёмства насельніцтва з правіламі існавання ў прававой сферы. Сюды адносіцца і адукацыйная, і выхаваўчая функцыя.

Функцыя інфарматыйная. У беларусаў важную ролю ў гэтай функцыі адыгрывае нацыянальны цэнтр прававой адукацыі.

Функцыя каштоўнасная. Права пэўным чынам замацоўвае грамадскія каштоўнасці і інтарэсы. Яно фармалізуе іх і ранжыруе, вызначае спосаб уплыва права на іх.

Функцыя азначальная. Права нарміруе адносіны, кваліфікуе іх як правамерныя/неправамерныя.

Культурная функцыя.Права разглядаецца як фенамен культуры. Права грунтуецца на пэўных стэрыатыпах паводзінаў у прававой сферы.

Камунікатыўная функцыя. Права фармалізуе грамадскія адносіны як форму камунікацыі, вызначае належныя суб’екты, належныя аб’еты і належны змест.

Светапоглядная функцыя права – права замацоўвае палажэнне дамінуючага светапогляда. Права заўсёды вызначае пэўны кірунак у прававом рэгуляванні, вызначае пэўны ўзор для вырашэння пэўных каннфліктаў.

Права забяспечвае належны баланс паміж свабодай і бяспекай, паміж інтарэсамі і каштоўнасцямі. Гэты баланс заўсёды з’яўляецца рухомым і заллежыць ад знешніх і унутраных фактаў.З аднаго боку, ён павінен улічваць грамадска-палітычную сітуацыю, з другога - забяспечыць свабоду чалавека. Гэты баланс павінен адлюстроўваць дамінуючыя ўяўленні аб справядлівасці.

Функцыя публічнага прымусу. Праз права дзяржава ажыццяўляе легальны прымус.

Функцыя легалізацыі – функцыя законнасці публічнай улады.

Прынцыпы права.

Прынцыпы – канцэнтраваныя палажэнні (нормы), якія вызначаюць накірунак развіцця і функцыявання права. Прынцыпы ўключаюць у сябе інстытуты кіравання і з’яўляюцца вектарам развіцця права, яны ўтрымліваюць у сабе пэўныя нормы і адносіны. Нормы (прынцыпы) дэталізуюцца і дакладняюцца ў нормах ніжэйшага ўзроўня.

Віды прынцыпаў:

  • Агульнаправавыя – выкарастоўваюцца ва ўсёй прававой сістэме (прынцып справядлівасці, гуманізма, дэмактратызма і г.д.)

  • Міжгаліновыя

  • Галіновыя (прызукцыя невінаватасці)

Прынцыпы маюць адпаведную сістэму. Галіновыя прынцыпы грунтуюцца на больш высокай ступені адказнасці. Прынцыпы адлюстроўваюць узамадзеянне права з іншымі сацыяльнымі фенаменамі, забяспечваюць трансляюцыю іх палажэнняў у праве.

Прынцыпы могуць быць:

  1. маральна-прававыя (гуманізм, справядлівасць).

  2. Палітыка-прававыя (падзел улады)

  3. Эколага-прававыя (разумнае выкарыстанне рэсурсаў, забеспячэнне жыцця чалавека)

  4. Багаслоўска-прававыя

  5. Псіхалагічна-прававыя

  6. Уласна-прававыя (забяспечваюць існаванне права):

  • Вяршынства ў сацыяльнай сферы

  • Прымусовы характар

  • Фармалізацыя

  • Неабходнасць азнамлення насельніцтва

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]