Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
03.12.2018
Размер:
97.3 Кб
Скачать

Тэма 9 прававыя адносiны

  1. Паняцце, змест і структура паравадносін

  2. Суб’ект праваадносін

  3. Аб’ект праваадносін

  4. Змест праваадносін

  5. Юрыдычны факт

Праваадносіны - гэта права ў дынаміцы, катэгорыя, якая адлюстроўвае ўзаемадзеянні суб’ектаў на конт аб’ектыўнага права.

Права падзяляецца на права ў аб’ектыўным і суб’ектыўным сэнсе. Права у аб’ект.сэнсе – нашы патэнцыяльныя магчымасці па набыццю права. Права у суб’ектыўным сэнсе – імкненне чалавека да пэўнага прававога выніку, пэўны аб’ект правамоцтваў, які належыць пэўнаму суб’екту.

Рэалізацыя права адбываецца шляхам праваадносін.

Праваадносіны – гэта складанае юрыдычная катэгорыя, якая можа вызначацца як:

1) грамадскія адносіны, падпарадкаваныя праз права, 2) прававая форма грамадскіх адносін, якія цягнуць правававыя наступствы, 3) адносіны суб’ектаў у прававой сферы, якія узнікаюць на падставе аб’ектыўнага права, імкнуцца да пэўнага прававога выніку.

Праваадносіны падзяляюць на 2 групы:

1) прававыя узаемадзеянні - гэта узаемадзеянні суб’ектаў, якія цягнуцца пэўны час і скончваюцца пры дасягненні пэўнага выніку.

2) прававыя становішча – сукупнасць праў і абавязкаў прававых статусаў суб’ектаў, якія вызначаюць яго месца ў прававой рэальнасці, яго патэнцыйны аб’ем у грамадстве.

Любыя прававыя адносіны спачатку узнікаюць як узаемадзеянні, а потым завершаюцца як прававыя становішча.

Праваадносіны падзяляюць на наступныя віды:

1) па колькасці асобаў: аднабаковыя, двухбаковыя, шматбаковыя. 2) па галінах: кастытуцыйныя, крымінальныя і інш. 3) абсалютныя і адносныя. Абсалютныя – адзін бок мае правы, а другія – абавязкі. Адносныя – правы маюць тыя, хто ўступае ў адносіны.

Праваадносіны цесна звязаны з цягам часу. Сам тэрмін з’яўляецца важным правадніком праваадносін. Бо праваадносіны могуць узнікаць, змяняцца, скасоўвацца ў залежнасці ад пэўнага тэрміна.

Праваадносіны – гэта юрыдычная канструкцыя, якая дазваляе кваліфікаваць пэўныя з’явы, вызначаць належнае суб’ектаў і аб’ектаў.

Структура праваадносін:

1) суб’ект – асобы, якія маюць магчымасць і права ўступаць у прававыя адносіны.

2) аб’ект – з’ява матэрыяльнага і духоўнага свету, адносна якіх суб’екты ўступаюць у дзеянне.

3) змест - гэта сукупнасць праў і абавязкаў, якія ўзнікаюць паміж суб’ектамі адносна аб’ектаў.

Трэба выдзяляць юрыдычны і фактычны склад праваадносінаў.

Юр.склад – апісвае элементы праваадносін, фактычны склад – рэальныя праваадносіны паміж рэальнымі суб’ектамі ў дачыненні да рэальных аб’ектаў.

Суб’ект праваадносінаў - гэта асоба, якая мае магчымасць і права ўступаць у прававыя адносіны.

Трэба раздзяляць катэгорыю суб’ект права і суб’ект прававых адносін (суб’ект праваадносін можа быць у матэрыяльным і працэсуальным сэнсе).

Чалавек не заўседы можа быць суб’ектам праваадносінаў, а толькі пры выкананні пэўных умоў.

Суб’ект у матэрыяльным сэнсе – асоба, якая мае магчымасць уступлення ў працэс, у працэсуальным.сэнсе – асоба, якая мае магчымасць уступлення ў працэс, але не мае права на аб’ект.

Выдзяляюць наступныя віды суб’ектаў праваадносін:

1) фізічныя асобы,

2) юрыдычныя,

3) дзяржава.

Суб’екты маюць наступныя прыкметы:

1. Індывідуалізацыя сярод суб’ектаў і ў прасторах, але гэта юрыдычная індывідуалізацыя. (права на імя, права на месца знаходжання).

Юрыдычна кожная асоба мае месца знаходжання, куды прыходзіць карэспандэнцыя і іншыя суб’екты могуць прысылаць юрыдычныя дакументы.

2.Праваздолнасць – замацаваная законам сукупнасць праў і абавязкаў, якая належыць кожнаму суб’екту. Праваздольнасць узнікае з моманту ўзнікнення суб’екта - нараджэнне для чалавека або ставрэнне для юрыдычнай асобы.

Праваздольнасць бывае агульнай (якая даецца законам для суб’ектаў аднаго рода) і спецыяльная (належыць спецыяльным суб’ектам).

Бываюць выпадкі, калі праваздольнасць узнікае да нараджэння або рэгістрацыі.

Аб’ём праваздольнасці залежыць ад дзяржавы, якая сама вызначае яго ў нарматыўных актах. Дзеяздольнасць – здольнасць суб’екта сваімі дзеяннямі набываць для сабе правы і абавязкі. Дзеяздольнасць мае інтэлектуальныя (суб’ект павінен належным чынам уяуляць у сабе прававую рэчаіснасць і належна адзначаць яе) і валевыя (суб’ект павінен імкнуцца да пэўнага выніку) аспекты.

Дзеяздольнасць залежыць ад пэўных якасцяў суб’ектаў.

У дачыненні да фізічных асоб дзеяздольнасць залежыць ад пэўных адносінаў і пэўных галін права.

Дзяздольнасць можа быць агульнай і спецыяльнай (можа залежыць ад узроста, рэлігійнага статуса, адукацыі).

Дзеяздольнасць можа быць абмежавана (хвароба чалавека і нш.) За абмежаваннадзеяздольную асобу у праваадносіны выступаць іншыя асобы.

Для юрыдычных асоб дзеяздольнасць узнікае з рэгістрацыяй (супадае з праваздольнасцю) або ўзнікае з моманту набыцця адпаведнай ліцэнзіі.

Дзяржава як юрыдычная асоба сама вызначае сваю дзеяздольнасць.

Дзеяздольнасць залежыць ад галіны права і можа быць асабістай і матэрыяльнай.

3. Здольнасць выступаць суб’ектам у судовым пасяджэнні.

4. Наяўнасць пэўнай маемасці, з якой будуць кампенсавацца страты.

Фізічная асоба бывае у наступных відах:

1) грамадзянін, 2) грамадзяне замежных краін, 3) асоба без грамадзянства, 4) асобы спецыяльнага статусу. ( дзеці, жанчыны, бежанцы і г.д. – могуць уваходзіць у вышейназваныя тыпы).

Юрыдычная асоба – фенамен прававой рэальнасці, які штучна створаны, але мае пэўны комплекс праў і абавязкаў. Гэта арганізацыя, якая ад свайго імя ўступае ў адносіны, можа выступаць бокам у судзе, мае адасобленую маёмасць і можа адказваць ёй па ўласных абавязках.

Юрыдычнвя асоба - гэта спроба стварыць новага суб’екта, надаўшы новае імя пэўнай маёмасці.

Існуюць наступныя падыходы да сутнасці юрыдычнай.асобы:

1) юрыдычная асоба як фікцыя ( у рэчаіснасці не існуе, але спроба стварыць новую асобу)

2) тэорыя рэальнасці ( юрыдычная асоба адрываецца ад сваіх заснавальнікаў і з’яўляецца самастойным рэальным суб’ектам, які мае свае інтарэсы, сваю стратэгію развіцця. Людзі, якія працуюць у гэтай юрыдычнайасобе, падпарадкоўваюць свае інтарэсы інтарэсам асобы)

3) Юр.асоба як закончаны матэрыяльна-тэхнічны комплекс.

4) як працоўны калектыў.

5) як сукупнасць адміністрацыйнага персанала.

Юрыдычная асоба – гэта арганізацыя, якая самастойна выступае ў знешніх адносінах, мае свае правы і абавязкі, а таксама адказвае па сваім абавязкам.

Юрыдычная асоба – форма існавання пэўных калектыўных суб’ектаў, што дазваляе ім выступаць у грамадскіх адносінах.

Сутнасць юрыдычнай асобы залежыць ад галіны права.

Юрыдычная асоба – гэта форма існавання дзяржаўных органаў, галоўная іх мэта – забеспячэння кіравання.

Выдзяляюць наступныя віды юрыдычных асоб:

  1. па мэтах дзеяння:

  • камерцыйныя – мэта-прыбытак,

  • некамерцыйныя.

  1. па спосабу ўзнікнення:

- па ініцыаціве дзяржавы

- або іншых суб’ектаў. і г.д.

Дзяржава як суб’ект праваадносін.

Дзяржава знешне можа існаваць як сукупнасць юрыдычных асоб. Кожная мае кампетэнцыю і ажыццяўляе дзяржаўныя функцыі.

Дзяржава можа выступаць на роўным у грамадзянскім абароце. Існуюць юрыдычныя асобы, якія знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы.

Дзяржава як публічная карпарацыя самастойна вызначае свае права і дзеяздольнасць, а таксама права- і дзеяздольнасць іншых суб’ектаў, яна сама стварае і ліквідуе свае органы.

Сярод юрыдычных асоб існуюць пэўныя манаполіі іпэўныя публічныя суб’екты, якія забяспечваюць існаванне дзяржавы.

ЮРЫДЫЧНЫ ФАКТ.

Гэта з’ява аб’ектыўнай рэальнасці, з якой права звязвае узнікненне, змяненне і заканчэнне праваадносін.

Юрыдычныя факты падзяляюцца на:

1) правапараджальнае, 2) правазмяняльнае, 3) правазавяршальнае.

Юрыдычныя факты могуць існаваць як адзінкавыя факты, як іх сукупнасць. (юрыдычны склад).

Юрыдычныя факты у залежнасці ад волі суб’екта падзяляюцца на:

  • Юрыдычныя падзеі – не залежаць ад нас

  • Юрыдычныя дзеянні – юрыдычны факт, які звязаны з волей пэўнага суб’екта, т.е.залежыць ад нас.

Сярод юрыдычных фактаў важную ролю адыгрывае тэрмін (срок)-адрэзак часу, у межах якога павінны быць рэалізаваны прававыя адносіны.

Тэрміны могуць падзяляцца:

1) у залежнасці ад працягу часу,

2) па выніках, якія узнікаюць пасля тэрмінаў:

- правапараджальны тэрмін - правазмяняльны тэрмін -правазаканчальны тэрмін.

Праваадносіны выступаюць як юрыдычная канструкцыя - лагічная структура пабудаваная па правілах юрыдычнай тэхнікі, якія дазваляюць фармалізаваць адносіны, палегчыць іх класіфікацыю пры дапамозе прававых сродкаў.

Юрыдычная тэхніка ўключае у сябе:

  1. юр. канструкцыя (нормы, гіпотэза, тэрмін і г.д.)

  2. юр.вызначэнні.

  3. юр.прэзумпцыі.

  4. фікцыя – неіснуючы факт, за якім прызнаецца юрыдычнае значэнне.

Юрыдычная тэхніка дазваляе фапміраваць адносіны, палячгаць працэс прававога рэгулявання., больш эканомна выкарыстоўваць прававыя сродкі ў праватворчасці і правапрымяненні.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]