Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
03.12.2018
Размер:
97.3 Кб
Скачать

Права ў сістэме соцыума

Права ўзаемадзейнічае з іншымі сацыяльнымі сітэмамі, замацоўвае, нарміруе, вызначае іх накірунак.

Сацыяльныя сістэмы маюць сваё ўяўленне аб належным рэгуляванні. Права- статычны рэгулятар, які можа змяняцца з цягам часу. Палітыка, эканоміка – дынамічныя сістэмы і патрабуюць рэгулявання. Права ўзаемадзейнічае са статычнымі сістэмамі.

2 падыходы да вывучэння права:

  1. Права – грамадская справядлівасць

  2. Права – інструмент дасягнення эканамічных/палітычных мэтаў

Права і эканоміка.

Эканоміка – спосаб вытворчасці, спажывання матэрыяльных і духоўных рэсурсаў. Гэта дынамічная сістэма, якая патрабуе належнага нарміравання, якая ўплывае на сістэму сацыяльных рэгулятараў.

Спосабы эканамічных дзеянняў грунтуюцца на дамінуючым светапоглядзе:

  1. Рыначная эканоміка

  2. Планавая эканоміка

У савецкім сэнсе эканоміка закрытага тыпу, якая ахоплівае ўсе сферы жыццядзейнасці.

Існуюць пэўныя тэхнічныя ўклады, кожны з якіх патрабуе палітычнай і прававой рэчаіснасці.

Рыначная эканоміка існуе на індывідуальнай канкурэнцыі прадпрыемнікаў, цесна звязана з дзяржаўным планаваннем і сусветным размежаваннем працы.

Існуюць 3 спосабы суадносінаў эканомікі і права:

  1. Права стымулюе развіццё эканомікі

  2. Права адэкватна рэгламентуе эканамічныя адносіны

  3. Права запавольвае развіццё эканомікі

Эканоміка патрабуе належнага, адэкватнага, прававога рэгулявання.

Эканоміка рэгламентуецца нарматыўнымі актамі:

  1. Канстытуцыя

  2. Закон “Аб асноўных накірунках знешней і ўнутранай палітыкі”

  3. Нарматыўныя акты

Прававое рэгуляванне залежыць ад сутнасці пэўных адносінаў.

Права павінна вызначаць адносіны паміж эканамічнай і сацыяльнай сферай.

Права і палітыка.

Палітыка імкнецца замацаваць у праве пэўнае ўяўленне аб належным развіцці грамадства. Права вызначае ўмовы і працэдуры заняцця палітычнай дзейнасцю,парадак адказнасці, палітыка як дасягненне нейкай мэты праз права вызначае канчатковыя і прамежкавыя мэты.

Права – адзін з інструментаў рэалізацыі адпаведнай палітыкі. Права заўсёды мае палітычнае і ідэалагічнае афарбаванне, адлюстроўвае дамінуючыя нормы, вызначае накірункі, прыярытэты такога рэгулявання.

Права і сацыяльнае кіраванне.

Права выступае інструментам сацыяльнага кіравання, забараняе пэўныя ўчынкі, рэгламентуе паводзіны суб’ектаў у найбольш значных сферах.

Права вызначае належных суб’ектаў кіравання, вызначае кампетэнцыю, апісвае працэдуру іх дзейнасці і параджае пэўныя ідэнтычныя адносіны.

Права і сацыяльная структура грамадства.

Права забяспечвае пэўныя формы ідэнтыфікацыі насельніцтва. Такая індэтыфікацыя мае 2 праявы:

  1. Патрабаванне жыць у адпаведнасці з традыцыяй

  2. Права на сацыялізацыю

Нацыянальнасць праяўляецца ў трох формах:

  1. Этнічная

  2. Культурная

  3. Нацыянальная

Права павінна забяспечваць пэўныя правы меньшасцяў.

ТЭМА 5:

Асноўныя падыходы да вызначэння паняцця “права”

  1. Паняцце і прыкметы права. Вызначэнне права па зместу, па крыніцы, па спосабу выканання прававых норм.

  2. Тэалагічная тэорыя сутнасці права. Школа натуральнага права. Адроджаннае натуральнае права.

  3. Гістарычная школа права. Пазітывізм. Нарматывізм.

  4. Сацыялагічная школа права.

  5. Псіхалагічная школа права.

  6. Сучаснае амерыканскае праваразуменне.

  7. Інтэгратыўны падыход да сутнасці права.

  8. Камунікатыўны падыход да сутнасці права.

Тэорыя сутнасці права развіваецца паступова і ў цеснай сувязі з фенаменамі. Уласна-прававыя тэорыі з’явіліся позна. Права разглядаецца з дзяржавай, светапоглядам. Тэорыя сутнасці звязана з тэорыяй паходжання.

Кожная тэорыя адказвае на два пытанні:

  1. Адказ на існуючы сацыяльны выклік

  2. Агульнае тэарэтычнае метадалагічнае вызначэнне

Кожная тэорыя мела свае праблемы і сваю сферу выкарыстання, грунтуецца на сваём светапоглядзе.

Тэалагічная тэорыя сутнасці.

Тэалагічная тэорыя сутнасці права адна з найбольш старажытных канцэпцый і адна з найбольш распаўсюджанных. У хрысціянскай цывілізацыі яна дамінавала да канца 16 ст., выкарыстоўвалася рознымі рэлігійнымі групамі. Рэлігія разглядае сябе ў выглядзе закона, які дадзены Богам для людзей.

Тэалагічная тэорыя сутнасці права залежыць ад віду і тыпу рэлігіі, рэлігійнага ўспрыяцця рэчаіснасці. Хрысціяніянства разглядае сябе ў якасці выканання Веткага Запавету. У ім хрысціянства стварае закон як забеспячэнне жыцця чалавека, чалавек павінен выконваць закон і быць уладаром на зямлі. У пэўныя моманты носьбітамі закона з’яўляецца сям’я Авраама. На гары Сінай Маісей дае Ізраілю чарговы завет, так ўзнікае закон Маісея. Жорсткая, монанарматыўная сістэма, якая рэгламентуе ўсе бакі жыцця абшчыны. Закон грунтуецца на двух асноўных палажэннях:

  1. Любоў і служэнне адзінаму Богу

  2. Любоў да чалавека

Выкананне закона – жыццё, невыкананне – смерць.

Закон Маісея робіць пэўную іерархію паміж нормамі. Закон забараняе слова з права. Закон жорстка прадпісвае пэўныя сацыяльныя паводзіны.

Іудаізм выдзяляе пісьмовую і вусную формы закона. Іудзейскі закон з’яўляецца нязменным, але ён адаптуецца да рэчаіснасці.

Хрысціянства не параджае ўсласнай прававой сістэмы. Яно падзялае закон і благадаць, разлядае сябе як выкананне закона. Хрысціянства дае закону маральнае вымярэнне, мэта чалавека – дасягненне царства нябеснага. Хрысціянства не адмаўляе ні дзяржаву, ні права. Хрысціянства можа разглядацца ў форме пэўнага натуральнага права, адказвае чалавеку што добра і што нядобра.

Хрысціянскі падыход да права змяняецца пасля прызнання хрысціянства афіцыйнай рэлігіяй. Хрысціянства з аднаго боку гуманізуе правы, з другога боку стварае сістэму рэгуляцыі. Хрысціянства змяняе сацыяльныя прыярытэты. Яно акцэнтуе ўвагу на тым, што чалавек з’яўляецца вышэйшай каштоўнасцю. Улада – Божы інструмент. Выратаванне чалавека не залежыць ад яго статуса. Хрысціянства акцэнтуе ўвагу на няроўнасці людзей па сваіх талентах. Хрысціянства параджае новы фенамен аб’яднання людзей – царква. Чалавек адначасова належыць як дзяржаве, так і царкве.

Хрысціянская канцэпцыя залежыць ад пэўнай канфесіі і яе гістарычнага часу. Права цесна звязана з маральнасцю. Закон не мае вышэйшай каштоўнасці. Каталіцкая традыцыя надае праву вялікую ролю праз існаванне кананічнага права. Папа Рымскі прызнаў кананічнае права крыніцай любой улады, любога права хрысціянства.

У рускай філасофскай традыцыі права разглядаецца як тып маральнасці.

Натуральнае права – гэта скаладаная канцэпцыя, якая ўключае шмат накірункаў. Натуральнае права супрацьпастаўляе пазітыўнае прававое заканадаўства нейкаму надправавому маральнаму фенамену. Замест натуральнага права могуць быць:

  1. Справядліваць

  2. Права як воля Бога

  3. Натуральны закон

  4. Правы асобы

  5. Воля правіцеля

Каецэпцыя натуральнага права акцэнтуе ўвагу на існаванне нейкага пазаправавога фенамена, якому натуральнае права павінна адпавядаць. Канцэпцыя звязана з канцэпцыяй грамадскага дагавора, у якой людзі дамаўляюцца аб пазітыўным праве. Натуральнае права – канцэпцыя крызісу дзяржаўнасці. Існуючае права не адпавядае сацыяльным патрабаванням. Натуральнае права дыялектычна звязваецца з канцэпцыяй пазітывізму.

Першапачаткова існуе хрысціянства. Натуральнае права ўвоздіцца як складнік у хрысціянскую тэалогію. Хрысціянства і натуральнае права існуюць як розныя фенамены, якія знаходзяцца ў пэўнай іерархіі. Натуральнае права існуе па-за межамі хрысціянства. Бог стварае натуральнае права і падпарадкоўваецца яму. Натуральнае права існуе незалежна ад Бога і падпарадкоўвае яго. Яно не патрабуе канцэпцыі Бога. У 18 ст. натуральнае права страчвае сваё значэнне. Натуральнае права пазіцыянуе сябе як плод разума і не звязвае сябе з іншымі гістарычнымі фактарамі.

Гістарычная школа права – 16 стагоддзе, Заходняя Еўропа.

Гістарычная школа права – накірунак у юрыспрудэнцыі, дзе вывучаецца права, ставіцца ў залежнасці ад гісторыі яго развіцця. Права развіваецца павольна і эвалюцыйна, лічыцца, што не існуе універсальнага права. У кожнага народа ёсць сваё права. Змест гэтага права залежыць ад народнага духа. Ёсць нацыянальныя прававыя сістэмы і ёсць сістэмы, якія маюць сусветны характар. Народны дух развіваецца падобна мове. Носьбітамі народнага духа з’яўляюцца ўвесь народ→юрысты→ дзяржава. Сапраўднай крыніцай права з’яўляецца звычай. Гістарычная школа права разглядае ў якасці імпірычнай базы разіццё Рымскага права.

Гістарычня школа права не можа аказаць на наступныя пытанні:

  1. Рост дзяржаўнай праватворчасці

  2. Адмена папярэдніх звычяў

  3. Працэс рацэпцыі замежнага права

Прыкладна ў 40 гг. 19 ст. гістарычная школа права як канцэпцыя страчвае сваё значэнне, калі пэўныя яе элементы выкарыствоўваюцца ў іншых школах.

Пазітывізм – канцэпцыя, якая ўзнікла ў выніку сінтэза ўтылітарызма, лібералізма, якія выкладзены метадалогіяй і ішн. Права ў пазітывістаў з’яўляецца законам. Права- сукупнасць норм і іншых структурных элкментаў, якія можна ўдасканальваць і развіваць. Пазітывізм дазваляе вырашаць праблемы:

  1. Тлумачэнне права, вырашэнне праблем і калізій

  2. Вылучэнне права ў якасці лагічнай структуры

  3. Сістэматызацыя і ўдасканальванне права

Адмоўнае ў пазітывізме – ігнараванне неправавых катэгорый (мараль, каштоўнасці).

У канцы 19 ст. пачынаеца крытыка пазітывізму з пазіцыі адроджанай школы натуральнага права.

Найбольш яскрава пазітывізм праявіўся ў канцэпцыі Ганса Кельзена (чыстая тэорыя права). Ён разглядаў права ў якасці лагічнай сістэмы агульнаабавязковых нормаў, дзе больш абстрактная норма канкрэтызуецца ў нормах ніжэйшайшга ўзроўня.

2праявы:

1. Статычная – сістэма норм

2. Дынамічная – сістэма функцый права, рэгулятыўны накірунак права

Усё права выходзіць з асноўнай ( канстытуцыі па Кельзену).

Кельзен лічыць любую дзяржаву прававой. Права – пэўны правапарадак, калі нейкая ўлада здольна забяспечыць за сваімі нормамі статус агульнаабавязковых.

Адроджанне натуральнага права.

Адроджанне натуральнага права звязваецца з Сусветнай Дэкларацыяй правоў чалавека. Яно з’яўляецца не радыкальным, а кансерватыўным. Натуральнымі ў гэтай канцэпцыі з’яўляюцца заходнія ліберальныя каштоўнасці.

Яно існуе ў выгядзе незвязаных паміж сабой накурункаў.

Сацыялагічная школа.

Права развіваецца як форма барацьбы за свой інтарэс. Права – барацьба інтарэсаў.

Сацыялагічны падыход супрацьпастаўляе права ў кнігах праву ў жыцці. Супрацьпастаўленне юрычнага права аб’ектыўнаму праву. (Макс Вэбэр, Кавалеўскі, Жан Карбанье)

Сацыялагічны падыход акцэнтуе ўвагу на несупадзенні пісанай нормы і той нормы, якая прызнаецца агульабазковай. Праване заўсёды зводзіцца да нормаў, права- гэта адносіны і правапарадак.

Сацыялагічны падыход падзяляецца на:

  1. Еўрапейскі накірунак

  2. Амерыканскі накірунак

1. Еўропа разглядае права як парадак і нормы. Права – сукупнасць адносінаў.

Юрыдычная права – нормы, якія прыймаюцца дзяржавай і дзейнічаюць у соцыуме.

Сацыялагічны падыход акцэнтуе ўвагу на эфектыўнасць і сацыяльную арыентаваннась права.

Аб’ектыунае права – складаная сукупнасць прававых адносінвў, маральных рэгулятараў, якія могуць згаджацца або не згаджацца з асноўнай думкай.

2. Амерыканскі падыход разглядае права як дзейнасць суддзі па вырашэнню пэўных праблем. Права адначасова разглядаецца ў некалькіх праявах:

1) права як ідэя 2) права як інструмент сацыяльнага кіравання 3) права як замацаваны законам і працэдурай інтарэс

Гісторыка-маттэрыяльная школа (Маркс, Энгельс).

Права і дзяржава залежаць ад дамінуючага тыпу эканамічных адносінаў. Эканоміка прызнаецца базісам, прычым базіс вызначае, але надстройка ўплывае на базіс.

Права разглядаецца як інструмент прымусу, як інструмент, які замацоўвае няроўнасць, права - інструмент дыктатуры аднаго класа над другім. Ёсць 2 класа: клас эксплуататараў і клас эксплуатыруемых.

Псіхалагічная школа права ( Петражыцкі).

Ён звазвае права з маральнасцю. Разглядае права як вынік псіхалагічнага перажывання наконт прававых адносінаў.

Права – гэта псіхалагічны фенамен.

2 віда перажывання:

  1. Маральныя

  2. Прававыя

Петражыцкі вельмі пашырае паняцце права: ён кажа аб дзіцячым праве, аб праве жывёл, аб праве картачнай гульні.,карупцыя так сама права. Там дзе ёсць некаторыя нормы, дзе мы можам патрабаваць выканання абавязкаў – права. Петражыцкі акцэнтуе ўвагу на праве як фенамене ўнутраных перажыванняў, права – гэта мае адносіны да права.

Гэтая школа не атрымала развіцця.

Амерыканскае праваразуменне.

Амерыканскае праваразуменне мае некалькі несупадаючых накірункаў, дзе трэба выдзеліць:

  1. Натуральна-прававы

  2. Сацыялагічны (прававы прагматызм і інструменталізм, прававы рэалізм, практычна прававыя даследванні)

  3. Крытычнае прававое даследаванне

Права разглядаецца як вышэйшы прававы рэгулятар.

Права ў ЗША мае некалькі незвязаных паміж сабой вызначэння. З аднаго боку, нейкая маральная ідэя вяршынства права, права як адлюстраванне канстытуцыі, з другога, права як інструмент, права як сродак сацыяльнай інжынерыі.

Права- дзейнасць суда. Суд у рэалістаў асноўны праватворчы орган. Мае правы выкарыстоўваць або не выкарыстоўваць нарматыўныя акты. Права не мае маральнага зместу – проста інструмент.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]