Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
03.12.2018
Размер:
97.3 Кб
Скачать

Тэма 7 Тыпалогія права: фармацыйны і цывілізацыйны падыход

  1. Паняцце тыпалогіі права

  2. Асноўныя крытэрыі тыпалогіі права

  3. Асноўныя віды права

Кожная сацыяльная з’ява можа быць класіфікавана.

Тыпалогія-групіроўка фенаменаў па найбольш агульнай заканамернасці.

Права з цягам часу мяняецца і таму трэба выдзяляць пэўныя тыпы права, якія належаць розным дзяржавам.

Тыпалогія дапамагае вывучаць розныя прававыя сістэмы, якія групіруюць розныя крытэрыі.

Найбольш значным з’яўляецца фармацыйны падыход (звязвае права з дамінуючай сацыяльна-эканамічнай фармацыяй). Гэта заходні падыход. Выдзяляюць 5 фармацый. Але фармацыйны падыход з’яўляецца адэкватным для вывучення заходняй, або еўрапейская цывілізацыі.

Другі падыход-цывілізацыйны падыход-сукупнасць розных тыпалогій,якія кладуць у аснову класіфікацыі розныя крытэрыі:

  • Рэлігія

  • Ландшафт

  • Узровень энэргіі ў грамадстве

Кожная дзяржава мае свой узрост і таму нельга параўноўваць розныя дзяржавы, бо дзяржавы, як і людзі, ёсць старыя, а ёсць маладыя. Дзяржава жыве прыкладна 1200 гадоў. Гумілёў звязвае ўзнікненне дзяржавы з узнікненнем этнаса, а гэта біялагічная характарыстыка. Гумілёў кажа, што па меры пасіянарнай энэргіі ў грамадстве, яны гатовы рызыкаваць сабой для нейкай ідэі. Дэмакратыя ўзнікае на закаце цывілізацыі. Ён кажа, што этнасы могуць злівацца: ксеміі-калі народы проста жывуць побач, хімера-калі кантактуюць. Калі этнас пачынае падрываць ландшафт,ён пачынае падрываць сябе (Гумілёў).

Найбольш блізкім этнасам па стэрыатыпу паводзінаў для нас з’яўляюцца літоўцы.

  • Стаўленне да права

  • Светапогляд і г.д.

Любая цывілізацыя ўзнікае як выклік на нешта (Тойнбі).

Кожнае дзяржава і права можа адначасова ўключацца ў розныя тыпы права.

Цывілізацыйны падыход падзяляе дзяржаву і права па пэўных унікальных крытэрыях, якія вызначаюць стаўленне да ўлады, грамадства, да права, чалавека. Яны вызначаюць месца права ў сістэме сацыяльнага рэгуліравання, сацыяльныя мэты і спосабы іх вырашэння.

Тэма 8 нормы права

  1. Паняцце і прыкметы прававых норм

  2. Структура прававой нормы

  3. Віды прававых норм

Норма-гэта правілы паводзінаў.

Нома права-гэта агульна абавязковыя правілы паводзінў, якая ўтрымлівае абстрактныя правілы, распаўсюджваецца на неабмежаваную колькасць абстрактных суб’ектаў і выконваецца праз дзяржаўны прымус.

Норма права і прававая норма паняцці роднасныя, але розныя.

Норма права акцэнтуе ўвагу на агульнаабавязковасці, прававая норма-на тое, што норма павінна адпавядаць якасцям права.

Норма права-гэта носьбіт інфармацыі аб належных паводзінах у прававой сферы.

Прыкметы:

  1. Агульнаабавязковсць

  2. Фармальная вызначальнасць

  3. Нарматыўнасць (існаванне ў выглядзе абстрактнага правіла паводзінаў)

  4. Дакладнасць

  5. Дэталізаванае вызначэнне суб’ектаў/аб’ектаў

  6. Дыхаталія праў і абавязкаў

  7. Сістэмнасць( нормы права знаходзяцца ў пэўнай складанай сістэме, г.зн. розная ступень нарматыўнасці)

  8. Прыняцце па пэўнай працэдуры і распаўсюджванне пэўным чынам

  9. Выкананне пры дапамозе дзяржаўнага прымуса

Норма права рэгламентуе адносіны суб’ектаў як носьбітаў сацыяльных статусаў, вызначае іх правы і абавязкі.

Адрозненне нормы права ад індывідуальнага прававога акта:

  • норма права характарызуе права ў статыцы.

  • Індывідуальны прававы акт-вынік прававога рэгулявання, замацаванне пэўных праў і абавязкаў, якія дадзены нормай

  • Індывідуальны прававы акт замацоўвае суб’ектыўныя правы і абавязкі (напрыклад, загад дырэктара-індывідуальны акт)

У формах права, звычайна нарматыўных прававых актах, могуць выкладацца як нормы, так і індывідуальныя прадпісанні.

У норме права выдзяляюць 3 элемента:

  • Гіпотэза

  • Дыспазіцыя

  • Санкцыя

Існуюць 2 падыходы да сістэмнасці:

  1. 3-элементная

  2. 2-элментная(ў норме ёсць або гпотэза і дыспазіцыя, або дыспазіцыя і санкцыя)

Гіпотэза -гэта ўмовы , прры якіх норма пачынае дзейнічаць

Дыспазіцыя-гэта належныя правілы паводзінаў.

Санкцыя-гэта пазітыўныя наступства за выкананне або невыкананне норм

Норма існуе ў выглядзе:

  1. нарматыўнага прадпісання (замацоўваецца ў форме агульнаабавязковага правіла)

  2. Лагічныя канструкцыі, пры дапамозе якой норма звязваецца з іншымі прадпісаннямі

Нормы могуць быць рэальна замацаванымі, а могуць выводзіцца лагічна.

Нарматыўныя прадпісанні замацоўваюцца ў розных формах, што нараджае праблему выражэння нормаў правва ў нарматыўных актах.

Структура нормы адпавядае лагічнай канструкцыі “Калі – то – інакш”

Элементы нормы незаўсёды існуюць ў пэўнай фрме. Яны могуць дадумвацца або мецца наўвазе.

Двухэлементная сістэма адказвае на пытанне “Калі – то”. Двухэлементная сістэма мае больш цесную прывязку для пэўных галін права.

Існуюць наступныя спосабы выразу элементаў нормы права ў нарматыўным масіве:

  1. Просты спосаб: гэты спосаб з’яўляецца гістарычна першым, зараз лічыцца застарэлым, выкарыстоўваецца толькі ў палітычнай афарбоўцы дакументаў (дэкрэты прэзтдэнта, дэрэктывы і г.д.)

  2. Спасылачны спосаб: розныя элементы могуць знаходзіцца ў межах аднаго нарматыўнага акта і адрознівацца сістэмай дэталізацыі

  3. Бланкетны спосаб: элемент нормы знаходзіцца ў іншай крыніцы

Размеркаванне прававых норм па пэўных актах ажыцяўляецца пры дапамозе прававой юрыдычнай тэзхнікі (размеркаванне норм па структурных элементах, адэкватнае дубліраванне і г.д.).

Віды нормаў права.

Існуюць розныя класіфікацыі норм, якія залежаць ад рэгулятыўных функцый права:

  1. Галіновая класіфікацыя (нормы канстытуцыйнага, адміністрацыйнага і г.д. права)

  2. Па функцыянальнай прыналежнасці (рэгулятыўныя і ахоўчыя)

  3. Па ступені абстракнасці правілаў паводзін: нормы прынцыпы (норма, якая замацоўвае накірунак рэгулявання) і звачайныя нормы

  4. Нормы могуць быць пастаяннага дзеяння (пакуль яе не адменяць) і часовага (напр., закон аб бюджэце на год)

  5. Па тэрыторыі дзеяння: нормы, якія распаўсюджваюцца на ўсю тэрыторыю і нормы абмежаванага кіравання (напр., закон аб асобаахоўваючай тэрыторыі, закон для чарнобльскай тэрыторыі)

  6. Па відах органаў якія выдаюць (напр., нормы прэзідэнта, парламента і г.д.)

  7. Па огранах улады (напр., нормы заканадаўчай, выканаўчай, судзебнай улады)

  8. Агульнадзяржаўныя нормы і нормы мясцовай улады

  9. Міжнародныя і нацыянальныя

  10. Матэрыяльныя(адказвае на пытанне “Што за права ў вас ёсць”) і працэсуальныя (адказвае на пытанне “якім чынам ва можаце рэалізаваць гэту норму”)

Праблема: мы прынімаем матэрыяльныя нормы, але забываем пра працэсуальныя.

  1. Выдзяляюцца нормы-дэфініцыі, нормы-рэкамендацыі і г.д.

Норма як прававая інфармацыя.

Норма заўсёды з’яўляецца інфармацыяй аб належным прававым рэгуляванні.

Норма як інфармацыя можа знаходзіцца ў розных крыніцах:

  1. Формы права, якія надаюць норме агульнаабавязковасць

  2. Акты правапрымянення і праватлумачэння

  3. Норма існуе ў навуковых даследваннях

  4. Нормы, якія ўзнікаюць у межах прававой культуры

Мэта дзяржавы – мінімізіраваць калізіі паміж гэтымі ўзроўнямі

Разгляд права як інфармацыі вельмі актуальна пры выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]