Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
03.12.2018
Размер:
97.3 Кб
Скачать

Тэма 4 сутнасць права

  1. Асноўныя падыходы да сутнасці права.

  2. Аб'ектыунае i суб'ектыунае у праве.

  3. Права і закон грамадскага развіцця.

  4. Права, каштоўнасці і інтарэсы.

  5. Права і нацыянальная структура грамадства.

  6. Права і эканоміка.

  7. Права і палітыка.

  8. Права і сацыяльнае кіраванне.

  9. Функцыі права.

  10. Прынцыпы права.

Вызначэнне права мае канцэптуальны характар і канцэнтравана адлюстроўвае сутнасць падыхода праваразуменяя. Яно вызначае структуру юрыпрудэнцыі.

Кожнае вызначэнне права мае свае моцныя і слабыя бакі.

Любое вызначэнне можа быць пералічэннем усіх прыкметаў.

Сутнасць права:

1. Нязменны кампанент ( яго змена вельмі цяжкая і запаволеная)

2. Зменны кампанент (залежыць ад выклікаў, умоў сацыяльнага жыцця)

Юрыспрудэнцыя заўсёды адлюстроўвае суадносіны з кампанентамі:

  1. Сутнасць права

  2. Паходжанне права

  3. Належнага сацыяльнага рэгулявання

У сутнасці права вельмі цесна залежыць і вызначаецца патрэбамі сацыяльнага рэгулявання, сацыяльнымі інтарэсамі і каштоўнасцямі.

Права павінна забяспечыць належнае рэгуляванне найбольш значных знешніх адносінаў. Намінальнымі фармальнымі адносінамі права павінна забяспечыць належны баланс сацыяльнай справедлівасці (змясцоўны кампанент сутнасці права). Права інтэгрыруе ў сабе нормы ншых сацыяльных рэгулятараў, каштоунасцей, інтарэсаў, якія выкарыстоўваюцца наконт фармальных адносін.

Сутнасць права можна вызначыць па наступных падыходах:

  1. Па змесце

  2. Па крыніцы свайго існавання, ад таго суб’екта які надае яму якасць

  3. Вызначэнне права па спосабу яго прызначэння у грамадстве

Па змесце існуюць наступныя падыходы:

  1. Права як мера справядлівасці

  2. Права як мера свабоды

  3. Права як крытэрый роўнасці

  4. Права як размежаванне інтарэсаў

Справядлівасць выступае самастойным сацыяльным рэгулятарам, які інтэгруе знешне і ўнутрана: светапогляд і рэчаіснасць. Права павінна быць справядлівым. Права вызначае меру справядлівасці ў грамадстве.

Справядлівасць:

  1. Арыфметычная

  2. Геаметрычная

Прававая справядлівасць з’яўляецца фармальнай і залежыць ад пэўных знешніх умоў, з’яўляецца палітычай.

Права як мера свабоды

Свабода- метфізічная філасофская катэгорыя, якая можа выкарыстоўвацца толькі ў дачыненні да Бога.

Свабода заўсёды абмежавана ( час, здароўе).

Са свабодай заўсёды ўзаемадзейнічае адказнасць за належны выбар.

Сучаснае права пабудавана на неабходнасці ўзгадняць (нарміраваць) свабоды індывіда.

Чалавек павінен уступаць у знешнія праваадносіны ўлічываючы іх наступствы, у іншым выпадку можа ўзнікнуць юрыдычная адказнасць.

Права як крытэрый роўнасці

Роўнасць перад законам не азначае фактычнай роўнасці пэўных суб’ектаў. З аднаго боку права прыраўноўвае люздей, але іерархічна.

Прывелегіі залежаць ад той ролі суб’екта, якую ён адыгрвае ў грамадстве. Пэўныя суб’екты могуць мець большую колькасць правоў.

Фарміраванне роўнасці не азначае роўнасці фактычнай.

Права як размеркаванне інтарэсаў

Мэта права спрыяць належным каштоўнасцям і інтарэсам.

Супрацьлежныя інтарэсы і каштоўнасці могуць разглядацца з 2 бакоў:

1) змястовы (што ёсць каштоўнасць)

2) інструментальны (вызначэнне з’явы як каштоўнасці)

Каштоўнасць мае грамадскі інтарэс і пэўнае імкненне да нейкага выніку. Яна адлюстроўвае статыку, базавыя аксіёмы існавання грамадскіх інтарэсаў. Дынаміку як імкненне і мэты пэўных суб’ектаў.

Каштоунасці і інтарэсы:

  1. Абсалютныя

  2. Неабходныя

  3. Нейтральныя

  4. Непажаданыя

  5. Забароненыя

Права павінна забяспечыць прыярытэт паміж каштоўнасцямі і выбар паміж каштоўнасцямі і інтаэсамі.

Каштоўнасці ўзаемадзейнічаюць з інтарэсамі. Кожная каштоўнасць адлюстроўваецца ў нейкіх інтарэсах, а інтарэс для сваёй рэалізацыя патрабуе пэўных каштоўнасцей. Зараз ідзе канфлікт паміж традыцыйнымі і ліберальнымі каштоўнасцямі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]