Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
03.12.2018
Размер:
97.3 Кб
Скачать

Тэма 3 права ў сiстэме сацыяльнага pэгулявання

  1. Сацыяльныя нормы i адносiны. Рэгуляванне сацыяльнага дзеяння.

  2. Паняцце, прыкметы, функцыі i сiстэма сацыяльных рэгулятараў.

  3. Прававыя нормы у сiстэме норм сацыяльнага рэгулявання.

  4. Права і мараль.

  5. Права і рэлігія.

  6. Права і хрысціянства.

  7. Права і карпаратыўныя нормы

Любы соцыум патрабуе:

  1. Механізм сацыяльнай рэгуляцыі

  2. Механізм сацыяльнай абароны

  3. Механізм сацыяльнага кантролю

Соцыум – сукупнасць сацыяльных ролей і сацыяльных адносінаў, якія ўзнікаюць паміж сацыяльнымі ролямі.

Кожная сацыяльная роля мае належную мадэль сваіх паводзін. І соцыум для свайго развіцця павінен забяспечыць выкананне ўсімі сваіх ролей.

Кожная сацыяльная роль – форма сацыяльнага чакання ад яе выканаўца.

Сацыяльнае чаканне замацоўвае належныя і неналежныя мадэлі паводзінаў, што потым трансфармуюцца ў правы і абавязкі і прыводзіць да нарміравання.

Кожны чалавек выконвае пэўны шэраг ролей, якія могуць уступаць у сацыяльны канфлікт.

Сацыяльныя ролі рэалізуюцца шляхам сацыяльнага дзеяння.

Адным з метадаў навуковага даследвання з’яўляецца метад ідэалізацыі (фарміруецца ідэальная структура пэўнага фенамену, які ўрываецца з агульнага кантэксту, устанаўліваюцца і апісваюцца сувязі паміж яго элементамі, фарміруюцца сувязі фенамена з іншымі фенаменамі, пры гэтым рэальны фенамен і ідэальны фенамен суадносяцца паміж сабой. Ідэальны фенамен раскрывае найбольш яскравыя прыкметы рэальнага фенамена).

У грамадскіх навуках выкарыстоўваецца тэрмін “ідэальны тып”.

Сацыяльнае дзеянне ўтрымлівае наступныя элементы:

  1. Суб’ект або суб’екты, якія ўступаюць у сацыяльнае ўзаемадзеянне

  2. Комплекс дзеянняў, учынкаў, якія павінен зрабіць суб’ект

  3. Мэты, да якіх павінен імкнуцца суб’ект

  4. Матывы, якія павінны ляжаць у аснове гэтых дзеянняў

  5. Нарматыўная сістэма, якая рэгламентуе ўсе элементы сацыяльнага дзеяння

Сацыяльнае рэгуляванне падзяляецца на 2 віды:

  1. Нарматыўнае

Грунтуецца на падставе нормы – абстрактнага правіла паводзінаў, якое распаўсюджваецца на абмежаванае кола суб’ектаў і мае пэўныя элементы прымусу.

  1. Ненарматыўнае

Тычыцца пэўнага суб’екта, у пэўнай сітуацыі, у пэўных адносінах.

Звычайна рэалізуецца на падставе нарматыўных.

Норма як сацыяльны фенамен залежыць ад сферы выкарыстання.

Трэба падзяляць нормы ў натуральных і сацыяльных навуках.

Нормы могуць насіць абсалютны або адносны характар.

Нормы ў сацыяльных сістэмах імкнуцца быць абсалютнымі, але з’яўляюцца адноснымі.

Абсалютнасць нормы можа быць толькі ў натуральных сістэмах.

Сацыяльныя нормы залежаць ад дамінуючага светапогляду, які разглядаецца ў якасці абсалютнага.

Светапогляд можа не змяняцца, але могуць змяняцца ўмовы, якія могуць патрабаваць змены нарматыўнага рэгулявання.

Нарматыўныя рэгулятары:

  1. Сацыяльныя ( рэгламентуюць адносіны індывідуума і сацыяльнай групы) ЧАЛАВЕК - ЧАЛАВЕК

  2. Тэхнічныя ( забяспечыць належнае жыццё як чалавека, так і сусвета) ЧАЛАВЕК – МАШЫНА

Права з аднаго боку адносіцца да сацыяльных нормаў, з другога замацоўвае тэхнічныя нормы.

Права ўваходзіць у сістэму сацыяльнага рэгулявання, але мае сваю ўнікальную сферу выкырыстання.

Сацыяльныя рэгулятары:

  1. Рэгулятары малых і вялікіх сацыяльных групаў

  2. Фармалізаваныя і нефармалізаваныя

  3. Падзяляюцца па суб’ектах, на якіх яны распаўсюджваюцца

  4. Па спосабу утварэння

  5. Асабісты або грамадскі характар

Кожны рэгулятар уплывае на паводзіны індывіда.

Сацыяльныя рэгулятары могуць уплываць на маральную і на знешнюю сферы.

Любыя адносіны здзяйсняюцца на падставе пэўных матываў.

Асноўнымі сацыяльнымі рэгулятарамі з’яўляюцца:

  1. Права

  2. Мараль

  3. Рэлігія

  4. Звычаі

  5. Карпаратыўныя нормы

  6. Культура

Сацыяльныя рэгулятары могуць супярэчыць адзін аднаму, гэта можа насіць антаганістычны або неантаганістычны характар.

Неантаганістычныя супярэчнасці грунтуюцца на падставе адзінага светапогляду.

Адныя і тыя ж адносіны рэгламентуюцца комплексам сацыяльных рэгулятараў, але адзін з іх можа мець вяршынства.

Антаганістычныя супярэчнасці ўзнікаюць, калі сацыяльныя рэгулятары выцякаюць з розных сістэм светапогляду.

Сучаснаць характарыхуецца канфліктам паміж традыцыйнымі і ліберальнымі нормамі. Сучасны лібералізм мае атэістычная, індывідуальныя карані. Лічыць, што свабода чалавека з’яляецца вышэйшай .

Канфлікт паміж сацыяльнымі рэгулятарамі залежыць ад сферы канфлікта.

Кожны сацыяльны рэгулятар мае свае межы рэалізацыі.

Сістэма сацыяльных рэгулятараў залежыць ад светапогляду.

Сацыяльныя рыгулятары выконваюць наступныя функціі (згодна з сваёй спеціфікай):

Кожны фенамен і сацыяльны рэгулятор маюць сваё прызначэнне.

  1. Рэгулятыўная (рэгулятары рэгуліруюць нашы адносіны)

Адзін фенамен можа выконваць некалькі фунуцый.

  1. Ахоўчая (напр., забарона забойства)

  2. Адзначальная (добра ці недобра, належна ці неналежна) – акцэнтуе ўвагу на змест сацыяльнага рэгулявання, на тыя каштоўнасці і інтарэсы, якія ляжаць у аснове пэўнага рэгулятара

  3. Інфармацыйная

Мы можам карыстацца сацыяльнымі рэгулятарамі, але можым і не карыстацца.

  1. Выхаваўчая, або функцыя сацыялізацыі

  2. Адукацыйная

  3. Каштоўнасная ( сацыяльныя рэгулятары грунтуюцца на нейкіх каштоўнасцях)

  4. Камунікатыўная

Сацыяльныя рэгулятары маюць сваю форму і змест ( змест і форма – парныя дыялектныя катэгорыі). Клжная форма патрабуе пэўнага зместу, а кожны змест пэўнай формы.

Змест – сукупнасць правіл паводзінаў, якія замацоваюцца пэўнай нормай.

Форма – сукупнасць знешніх прыкметаў, якія надаюць сацыяльнаму рэгулятару якасць агульнаабавязковасці .

Сацыяльныя рэгулятары звычайна супадаюць па свайму зместу, але адрозніваюцца па ступені яго дэталізацыі.

Сацыяльныя рэгулятары таксама адрозніваюцца па ступені фармалізавання і глыбіні васпрыяцця.

Сацыяльныя рэгулятары выконваюць субсідыяльную функцыю адзін да аднаго.

Права пачынае рэгуляваць тады, калі дэградуе мараль і рэлігія.

Форма надае сацыяльным рэгулятарам статус фармалізаваннасці, г.зн. сацыяльная норма становіцца дакладнай і агульнаўспрымальнай.

Канфлікт сацыяльных рэгулятараў абумоўваецца іх адначасовым уплывам на адныя і тыя ж адносіны. Сацыяльныя рэгулятары могуць быць асабістыя (салых груп), дзе індывід выступае як асоба, і фармалізаваныя (вялікіх груп), дзе індывід выступае ў якасці сацыяльных ролей.

Па меры павялічэння колькасці сацыяльных рэгулятараў, яны страчваюць якасць асабістасці.

Сацыяльныя рэгулятары можна падзяліць на 2 групы:

  1. Права – чалавек як сацыяльная роль, абстаргіруецца ад асаблівых якасцей.

  2. Мараль , галоўнае – асабістае, імкненне да дабра і зла.

Права і мараль.

У адрозненні ад права, адзінай маралі не існуе.

Могуць існаваць пэўныя маральныя прынцыпы, якія належаць да пэўнай цывілізацыі.

Мараль можа быць асабістай, групавой, прафесійнай (карпаратыўныя нормы), нацыяльнай.

Агульначалавечая мараль можа існаваць толькі ў межах адзінай міравой рэлігіі.

Права і мараль маюць як агульныя рысы, так і адрозненні.

  • Мараль мае больш шырокую сферу ўплыва, чым права.

  • Права мала рэгламентуе асабістыя адносіны.

  • Мараль выступае ў дзвюх формах:

а) мараль – пэўная рэгулятыўная сістэма, якая непасрэдна рэгламентуе нашы адносіны б) мараль – адзначальная сістэма (кожны сацыяльны рэгулятар можа быць аб’ектамадзнакі з боку іншых сацыяльных рэгулятараў)

Права ўплывае выключна на знешнія паводзіны індывіда, яно не ставіць сваёй спецыалізацыі ў залежнасці ад маральных адносін.

Мараль акцэнтуе ўвагу на неабходнасць належныз паводзін, і можа ўзнікаць сітуацыя, калі амаральны матыў можа быць пакладзены ў асновы правамерных паступкаў, а маральны ў аснову праванарушэння.

Права фармалізуе адносіны, якія ўжо сфарміраваліся ў сферы маралі.

Любы ўчынак у прававой сферы здзейсніваецца на падставе маральна-рэгулятыўных матывах, права такія матывы збольшага не ўлічвае.

Паміж правам і мараллю існуе сувязь: права патрабуе ад людзей маральнага стаўлення да сябе.

Выкананне права павінна быць маральным абавязкам.

Права грунтуецца на маральных і рэлігійных прынцыпах.

Права мае абмежаваную сферу ўплыва.

Сучаснае права ўступае ў канфлікт з традыцыйнымі каштоўнасцямі і вельмі часта падрывае традыцыі. Тады рэгуляцыяй з’яўляецца жосткі прымус.

Грамадства, дзе права канфліктуе з традыцыйнай мараллю, патрабуе значных сродкаў на прымусовы апарат.

Мараль – рэгулятар, які грунтуецца на пэўных уяўленнях аб дабрэ і зле.

Мараль фарміруецца ў грамадстве на падставе светапоглядных каштоўнасцях і інтарэсах.

Права распаўсюджываецца на людзей, прадстаўленых у відзе фармалізаваных статусах.

Права грунтуецца на прынцыпе эквівалентнасці і роўнасці.

Паміж правам і мараллю існуе пэўная сфера адносін, якія важлівы і для аднаго, і для другога рэгулятара.

Права можа ігнараваць маральныя складнікі адносін, не як іх не кваліфікаваць.

Права можа ўлічваць маральныя складнікі паводзін (напрыклад, ацягчальныя ці змягчальныя падставіны).

Права робіць пэўныя выключэнні з сферы сацыяльнага рэгулявання на карысць іншых рэгулятараў.

Права карае за амаральныя ўчынкі.

Права ў дачыненні да нейкіх прафесій улічвае іх маральныя аспекты.

Права мае верхавенства ў дачыненні да іншых сацыяльных рэгулятараў.

Права і рэлігія.

Права і рэлігія – складаныя рознапрыродныя фенамены, якія цесна ўзаемадзейнічаюць адзін на аднаго. Ёсць прававы погляд на рэлігію і рэлігійны погляд на права.

Рэлігія – гэта сукупнасць светаадчування дагматыкі, культа і сацыяльных паводзінаў,якія рэгламентуюць жыццё чалавека праз прызму суадносінаў са звышнатуральнымі сіламі і дасягненні вечнага жыцця.

Рэлігія, у адрозненні ад права, ахоплівае ўсе сацыяльныя адносіны і ўсе сацыяльныя рэгулятары.

Але ступень уплыву рэлігіі можа быць рознай.

Рэлігія падтрымлівае вяршынства пэўных рэгулятараў у пэўных нормах.

Рэлігія – зборны фенамен, але трэба заўсёды казаць аб пэўнай рэлігіі і яе дачыненні да дзяржавы і права.

Права заўсёды абмяжоўваецца пэўнай тэрыторыяй і звязана з пэўнай дзяржавай. Яно абавязкова для ўсіх грамадзян.

Рэлігія мае экстэрытарыяльны характар, звязваецца з рэлігійнай абшчынай і толькі ўскосна звязана з дзяржавай.

Крыніца права – дзяржава і публічная ўлада.

Рэлігія таксама ўтрымлівае закон, крыніцай якого з’яўляецца Бог.

Рэлігія спрабуе замацавацца ў праве.

Права легітымізавацца праз рэлігію, выкарыстаць рэлігія як спосаб павышення сваёй значнасці.

Права мае абмежаваную сферу рэалізацыі.

Усе рэлігіі стараюць фенамен рэлігійна-прававой сістэмы, калі рэлігійныя прынцыпы вызначаюць права(выкл.,хрысціянства).

Рэлігія – сфера ўнутранага, якая праяўляецца знешне.

Абшчына можа дэлігіраваць дзяржаве пэўныя адносіны, а можа дзяржава вызначыць такія адносіны.

Узаемадзеянне рэлігіі і права ў сферах:

  1. Статус рэлігіі і вернікаў

  2. Адносіны да грамадскай маралі

  3. Статус рэлігійных арганізацый і ўмовы іх дзейнасці

  4. Належнае ўзаемадзеянне ў грамадстве

  5. Адносіны ў сферы культуры, архітэктуры

  6. Праблемы падаткаабкладання

Права і хрысціянства.

У праве парушэнне завецца праванарушэннем, у рэлігіі грэхам.

Грэх і парушэнне могуць супадаць, але могуць і не супадаць.

Рэлігія і права маюць розныя ўяўленні аб цяжкасці забароненых учынках.

Рэлігія мае характар монанарматыўнасці, г.зн.яна надае значэнне іншым сацыяльным рэгулятарам.

Рэлігія вызначае матывацыю чалавечых учынкаў.

Хрысціянства – адзіная рэлігія, якая не стварае сваёймонанарматыўнай прававой сістэмы, якая можа існаваць у межах нехрысціянскага права.

Пабудаваць хрысціянскую дзяржаву і права немагчыма.

Хрысціянства – рэлігія, якая грунтуецца на гістарычным факце смерці і ўзнясенні Іісуса. Хрысціянства, як місія, быў прадсказаны Ветхазапаветнымі прарокамі.

Мэта хрысціянства – выратаванне чалавека ад грэха,ісцыленне падшай чалавечай прыроды.

Згодна хрысціянству, Бог як адзіны, усемагутны, усеведаючы, усеблагі дух паступова стварае матэрыяльны і духоўны сусвет і ставіць чалавека на яго чале.

Чалавек ствараецца як двухсастаўная істота, якая з’яўляецца вобразам і падабенствам Бога.

Чалавек як вобраз мае здольнасці і час да творчай дзейнасці.

Чалавек як падабенства мае абсалютную метафізічную свабоду ў выбары сваіх дзеянняў.

Рэлігійнасць – гэта калі рэлігія крыніца ўчынкаў.

У рэлігіі дзень пачынаецца з вечара.

Любая рэлігія атаесамляе сябе з законам.

Свабода – магчымасць выбіраць жыццё з Богам або без яго.

Факт парушэння забароны прыводзіць да сусветнай метафізічнай катастрофы і змяняе належныя іерархічныя адносіны ў сусвеце.

Прырода чалавека змяняецца і пашкоджваецца і чалавек становіцца смертным (удобапрыкланенне грэху).

Грэх з’яўляецца супраціўленнем волі Бога і прычынай смерці.

Дзяржава і права – гэта інструменты не дасягнення райскага жыцця, а інструменты, каб грэх не стаў пеклам.

Права заўсёды мае рэлігійнае афарбаванне, але па меры развіцця грамадства стварае сваю дзейную рэлігійную санкцыю і пераходзіць да дзяржавы.

Бог у мэтах выратавання чалавека ўступае з людзьмі у дагаворы, дзе патрабуе выканання боскіх законаў.

Грэх пачынае панаваць на зямлі, што патрабуе стварэння пэўных публічных інструментаў улады.

Праз Маісея Бог стварае жорсткую монанарматыўную сістэму закона. Закон з’яўляецца выхавацелем іудзейскага народа.

Хрысціянства не юрыдычная, а сямейная рэлігія.

Хрысціянства – гэта апошні запавет, калі праз кроў Хрыста людзі атрымліваюць магчымасць вечнага выратавання.

Грэх – вынік ветхасці нашай прыроды. Ён па-рознаму разумеецца ў рознай канфесіі, адсюль – рознае стаўленне да права.

Хрысціянства прызнае чалавекам кожнага. Хрысціянства метафізічна зводзіць адначасовую роўнасць і нероўнасць чалавека.

Каму больш дадзена, з таго больш і спросіцца.

Хрысціянства дае закону маральнае вызначэнне.

Хрысціянства супрацьпастаўляе справядлівасць і міласэрнасць (міласэрнасць вышэй справядлівасці).

Хрысціянства, якое дае праву маральнае вымярэнне, прыводзіць да паступовага змягчэння прававога рэгулявання.

Хрысціянства падзяляе існаванне чалавека на сакральную і свецкую сферы, але яны павінны быць у балансе і не могуць паглынаць адна ў адну.= >права чалавека на аўтаномію.

Права ў гэтым сэнсе іграе 2 ролі:

  1. абараняе рэлігійную аўтаномнасць чалавека як асобы

  2. адзначае мадэлі знешніх адносін чалавека і соцыума

Метафізічная свабода чалавека перад Богам не можа існаваць у рэчаіснасці.

Еўрапейская сістэма права грунтуецца на неабмежаванні свабоды чалавека.

Права заўсёды абмяжоўвае свабоду чалавека.

Хрысціянства стварае фенамен кананічнага права: сукупнасць нормаў, якія фарміруюцца на падставе прыстасавання хрысціянства да рэчаіснасці.

Крыніцы хрысціянства:

  1. Свяшчэннае Паданнеы

  2. Свяшчэннаве Пісанне ( творы царкоўных сабораў, айцоў царквы, царкоўныя дакументы аб дзяржаве і праве)

Кананічнае права блізкае да карпаратыўных норм. Карпаратыўныя нормы – пэўныя правілы, якія распрацоўваюццапрафесійнымі карпарацыямі і ўтрымліваюць пэўныя этычныя нарматывы.

Карпаратыўныя нормы могуць санкцыянавацца і падтрымлівацца дзяржаўным рэгуляваннем.

Кананічнае (царкоўнае) права рэгламентуе:

  1. Парадак уступлення і выключэння з царквы

  2. Структура кіравання царквы і патрабавання да кандыдатаў

  3. Адносіны царкоўнага шлюба і цыркоўнага сваяства

  4. Парадак адносінаў у царкве як арганізацыі, адносіны царкоўнага суда

Права і культура.

Права заўсёды з’яўляецца адной з праяў культуры, замацоўвае культурныя стэрэатыпы або змагаецца з імі.

Права можа насаджаць іншыя культурныя стэрэатыпы.

Культура вызначае месца права і прававога рэгулявання ў грамадстве.

Права параджае фенамен прававой культуры – сукупнасці стэрэатыпных паводзінаў індывіда ў прававой сферы.

Права спрабуе перавесці сацыяльны канфлікт у іншую плоскасць, пазбавіць яго маральнага афарбавання.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]