Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
03.12.2018
Размер:
97.3 Кб
Скачать

Тэма 10 сiстэма права

  1. Сістэмныя характарыстыкі права.

  2. Паняцце і структура прававой сістэмы.

  3. Міжнароднае і нацыянальная права.

  4. Сучасныя прававыя сем’і: агульная харатарыстыка.

  5. Сістэма права Рэспублікі Беларусь: структура, крытэрыі падзелу на галіны і інстытуты.

  6. Сістэма заканадаўства Рэспублікі Беларусь: структура, крытэрыі падзелу на галіны і інстытуты.

  7. Галіны права: паняцце, віды, суадносіны з галінамі заканадаўства.

У праве выдзяляюць наступныя віды сістэмнасці:

1) прававая сістэма, якая ахоплівае ўсе нацыянальныя і прававыя фенамены.

2) прававая сям’я – сукупнасць нацыянальна-прававых сістэм, якія маюць агульныя гістарычныя каранні, агульныя прынцыпы і працэсы фарміравання.

3) сістэмы міжнароднага і міждзяржаўнага права.

4) сістэма права – юрыдычная канструкцыя, якая ахоплівае ўсе прававыя нормы, адлюстраваныя у розных крыніцах, і паразмярковае іх па галінам і інстытутам.

5) сістэма заканадаўства – сукупнасць нарматыўных актаў і іншых дапушчаных у дзяржаве норм права.

Для кожнага узроўня парва характэрна свая сістэмнасць.

Прававая сістэма ахоплівае усе праявы права у соцыуме. Ахопліваецца тэрмінамі: прававая рэальнасць, прававое жыцце, прававая надстройка.

Прававая сістэма складаецца з наступных элементаў:

  1. нарматыўны масіў, які складаецца з 2 элементаў – сістэма права і сістэма заканадаўства.

  2. Сістэма норматворчасці

  3. Правасвядомасць

  4. Нарматворчыя органы

  5. Правапрымяняльныя органы

  6. Правапрымяняльная практыка

  7. Праваадносіны

  8. Прававая культура

  9. Прававая адукацыя і выхаванне і г.д.

Кожны элемент знаходзіцца ў складанай сувязі з іншым. Змена 1 элемента змяняе ўсю сістэму.Кожны элемент выконвае свае спецыфічныя функцыі і можа адначасова залежыць ад інўай сістэмы.

Развіццё ўяўленняў аб сістэмнасці права ў айчыннай навуцы.

Савецкая прававая сістэма пачала фарміравацца пасля адмены прававой сістэмы Расійскай Імперыі. Фактычна як новы нарматыўны масіў, пабудаваны на прынцыпах дыктатуры пралетарыяту. Рэвалюцыйныя правасвядомасць і мэтазгоднасць сталі асноўнымі крыніцамі развіцця права, але прававая культура дарэвалюцыйных юрыстаў аказвала пэўны ўплыў на савецкае права.

Савецкі нарматыўны масіў развіваўся даволі хаатычна і патрабаваў пэўнай сістэматізацыі. У 1936 годзе прыняцце Канстытуцыі канчаткова замацоўвае базавыя прынцыпы развіцця права і патрабуе выяўленне крытэрыяў сістэмнасці. Асноўная праблема – размеркаванне норм па пэўных класіфікацыйных адзінках.

1938-1940 гг. Першая дыскусія аб сістэмнасці права, у межах якой былі сфармуліраваны падыходы да сістэмнасці права, выдзелены асноўныя галіны права і крытэрыям падзелу сістэмы на галіны быў вызначаны прадмет прававога рэгулявання.

Сістэма права як падзел права на галіны і інстытуты пачала ўступаць у супярэчнасці з нарматворчай практыкай, бо нарматыўныя акты не заўсёды адносіліся да пэўнай галіны. Яны мелі комплексны характар.

Недастатковая адэкватнасць уяўленняў аб сістэме права прывялі да другой дыскусіі аб сістэмнасці права – 1956-1958 гг. У межах гэтай дыскусіі погляды на сістэму права атрымалі далейшае развіцццё, былі крытэрыямі да падзелу права на галіны, сфармуліравана паняцце “сістэма заканадаўства” як другасны да сістэмы права фенамен. Сістэма права была прызнана аб’ектыўнай, а сістэма заканадаўства суб’ектыўнай, сфармуліраваны пэўныя патрабаванні да кадэфікацыі. Развіццё савецкага права паставіла наступныя праблемы:

  1. Развіццё савецкага заканадаўства прывяло да фарміравання новых нарматыўных масіваў і да змены структуры сістэмы права.

У 1960-1970 гг. Фарміруюцца другасныя галіны права. У нарматыўны акт пачынаюць уваходзіць нормы розных галін (фенамен комплекс праваых уяўленняў).

Прыняцце савцкай Канстытуцыі 1977 г. зноў паставіла пытанне аб сістэмнасці права, але праз прызму размежавання вузкага і шырокага разумення да вызначэння права. Шырокі падыход акрамя права як сістэмы нормаў, уключаў праваадносіны і правасвядомасць.

У канцы 70-х, пачатак 80-х гг. у навуку ўводзіцца катэгорыя прававая сістэма, якая ахоплівае ўсе праявы права і ўключае сістэму права і сістэму заканадаўства як структурныя элементы.

Потым адбываецца зноў дыскусія (82-83 гг.). Сістэма права і сістэма заканадаўства прызнаюцца рознымі бакамі аднаго нарматыўнага масіву, прадмет і метад прававого рэгуліравання прызнаны належнымі, але недастатковымі крытэрыямі выдзялення новых структурных элементаў у праве.

У Беларусі паварот да праблемы сістэмнасці ў правепачаўся з сярэдзіны 90-х гадоў. Да гэтага такое пытанне было неактуальным, бо прававая сістэма яшчэ не сфармуліравалася.

Сістэма права і яе структура.

Сістэма права – навуковая канструкцыя высокага ўзроўня абстракцыі, у межах якой унікальныя нормы размяркоўваюцца на ўнікальныя галіны і інстытуты. У межах сістэмы права не звяртаецца ўвага на фармальныя прыкметы права. Норма разглядаецца як нарматыўнае прадпісанне ( тэкст). Кожны буйны элемент сістэмы права равінен мець адпаведную навуку і адлюстроўвацца ў кодэксе або іншым значным нарматыўным акце. Сістэма права дыферэнцыаруе нормы па наступных элементах:

  1. Галіна ( сукупнасць аднародных грамадскіх адносінаў, якія рэгулююцца пры дапамозе адзінага метада прававога рэгулявання)

  2. Інстытут ( сукупнасць грамадскіх адносінаў аднаго віда, якія ўваходзяць у галіну)

  3. Норма

У якасці факультатыўных элементаў могут выдзяляць:

  1. Падгаліну (аўтарскае права)

  2. падынстытут

Прадмет прававога рэгулявання - сукупнасць аднародных грамадскіх адносінаў, але адзін і той жа прадмет можа выкарыстоўваць розныя метады прававога рэгулявання (сукупнасць спосабаў, пры дапамозе якіх права ўплывае на грамадскія адносіны).

Існуюць 2 метады прававога рэгулявання:

  1. імператыўны метад – метад прававога прадпісання

  2. дыспазітыўны – метад аўтаноміі бакоў, самастойнага выбару рэгулявання для сябе.

Кожны метад мае праявы іншага.

Сістэма права цесна звязана з сістэмай заканадаўства і яны прадстаўляюць сабой ступені рознай сістэмы абстракцыі. Сістэма заканадаўства змяняецца больш хутка пад уплывам пэўных фактараў, залежных ад сістэмы права. Змены ў сістэме заканадаўства цягнуць змены ў сістэме права. Сістэма заканадаўства мае больш складаную структуру, чым сістэма права, што з’яўляецца аб’ектыўным і неабходным.

  1. прадметная структура, якая з большага адпавядае сістэме права і адлюстроўваецца ў сістэме адзінага прававога класіфікатара.

Прадметная структура:

  1. галіны заканадаўства

  2. падгаліны

  3. інстытуты

  1. храналагічная структура

-іерархічны ўзровень (розная юрыдычная сіла) -тэрытарыяльны ўзровень -суб’ектыўны крытэрый (нарматыўныя акты выдзяляюцца рознымі суб’ектамі)

Для сістэмы заканадаўства аб’ектыўным з’яўляецца дубліраванне нарматыўных прадпісанняў, бо нарматыўныя акты могуць быць рознай іэрархіі, на\кіраваныя на патрэбу розных суб’ектаў.

Нарматыўныя акты могуць адначасова адносіцца да некалькіх нарматыўных масіў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]