Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тычко шпорыы.doc
Скачиваний:
35
Добавлен:
03.08.2019
Размер:
413.18 Кб
Скачать
  1. Роля фабульнай прасторы ў сюжэце. Прыёмы апісання прасторы.

Прастора часцей за ўсё выконвае службовую функцыю. Яна садзейнічае, з аднаго боку, нагляднасці і выразнасці, апісваючы пейзаж, абстаноўку, перамяшчэнні дзеючых асоб і г. д., а з другога боку, стварае патрэбны аўтару настрой.

Выкарыстоўваючы прастору, неабходна дакладна ўлічваць яе натуральную суадноснасць і велічыню. Дзеля таго, каб не падвяргаць сябе небяспецы крытыкі, трэба вельмі ўважліва ўлічваць усе асаблівасці апісваемай вамі прасторы.

Часам пісьменнікі выкарыстоўваюць змяшчэнне прасторы. Гэта значыць, паказваюцца два адрэзкі яе, аддаленыя адзін ад аднаго на вялікую адлегласць. Напрыклад, у адным пакоі забіваюць чалавека, а ў другім іншы чалавек чуе праз тэлефон крык аб дапамозе. Часам прастора адыгрывае пэўную ролю ў развіцці дзеяння. Напрыклад, у рамане «Преступление и наказание» Ф. Дастаеўскага Свідрыгайлаў пасяляецца побач з кватэрай Сонечкі і праз замочную шчыліну падслухоўвае яе размову з Раскольнікавым, што адыгрывае істотнае значэнне ў далейшым апавяданні.

Прыёмы апісання прасторы. 1. Калі патрэбна падрабязнае апісанне прадмета, адлюстроўваюць працэс яго вырабу. 2. Яшчэ адным спосабам апісання можа быць момант разглядвання нечага альбо некага адным персанажам і пераказ другому таго, што ён бачыць. 3. Увогуле найчасцей апісанне прадмета звязваецца з якім-небудзь працэсам, што разгортваецца ў часе. Гэта можа быць, напрыклад, калі адлюстроўваецца вялікая прастора — бераг возера, вясковая вуліца, пакой, кватэра-рух таго альбо іншага персанажа альбо прадмета (аўтамабіль, лодка, чалавек) у гэтай прасторы. Тады на гэты рух нібы нанізваюць пералік дэталяў ці рысаў агульнай карціны. 4. Яшчэ адным прыёмам апісання з'яўляецца выдзяленне з агульнай карціны якой-небудзь адной рысы з тым, каб чытач мог па ёй угадаць усё іншае.

Параўнанне як прыём апісання прасторы і пейзажу. Вельмі распаўсюджаным і моцным прыёмам для стварэння пейзажу і апісання абстаноўкі з'яўляецца параўнанне. Напрыклад, пейзаж параўноўваюць з той альбо іншай вядомай карцінай, твар параўноўваецца з іншым тварам, партрэтам, героем твора і г. д.:

  1. Сімвал і алегорыя ў сучаснай літаратуры.

Значнае месца сярод тропаў у сучаснай літаратуры займае сімвал. Гэта асобны матыў альбо цэлы комплекс матываў у мастацкім творы, які з`яўляецца знакам глыбока прыхаванага і таямнічага зместу. Сімвал мае сваёй мэтай скіроўваць думкі чытача да гэтага зместу. Сімвалам можа быць прадмет, персанаж, сітуацыя і г. д. Выбар сімвалу вымагае двухступеннай семантычнай арыентацыі. Гэта значыць, па-першае, неабходна размясціць вызначаны сімвал у сферы вобразанага свету мастацкага твора, а па-другое, павінен прысутнічаць момант распазнання ў гэтай цэласнай вобразанй структуры знакаў, што нясуць зашыфраваныя значэнні.

Гэтая двухступеннасць збліжае сімвал з алегорыяй. Аднак прынцыповай розніцай выступае тое, што ў алегорыі сувязь паміж прадстаўленай з`явай і схаваным сэнсам з`яўляецца адпаведна агульназразумелай і прадвызначанай, а ў сімвале гэтая сувязь мае характар аднаразовы і неакрэслены.

Алегорыя – у творы Вярцінскага “Вялікі атрыкцыён”, сімвал – у творы Купалы “Снег”.

Сімвалічнае адлюстраванне рэчаіснасці было ўласціва ўсім літаратурам свету на ўсіх этапах іх развіцця. Але асаблівае значэнне сімвалу надавала містычная паэзія, літаратура часоў барока і паэты-рамантыкі. І, канешне, найбольш за ўсё сімвалізм — мастацкі накірунак, які ўзнік напрыканцы ХІХ ст. у Францыі. Пачынальнікам яго быў Морыс Метэрлінк, які лічыў сваімі папярэднікамі Маларме, Арцюра Рэмбо, Поля Верлена. У беларускай літаратуры сімвалізм быў папулярны на пачатку ХХ ст. Сярод яго прыхільнікаў можна назваць Купалу, Змітрака Бядулю.

Сімвал - адзін з самых распаўсюджаных тропаў і ў сучаснай літаратуры. Ён папулярны як у паэтаў, так і ў празаікаў, як сярод пісьменнікаў старэйшага пакалення, так і сярод моладзі. Можна прыгадаць, напрыклад, аповесць «Ваўчыная яма» В. Быкава. Ці тэкст З. Вішнёва «Трап для сусліка, альбо Некрафілічнае даследаванне аднаго віду грызуноў».

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]