Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
РАЗДЗЕЛ 5.doc
Скачиваний:
32
Добавлен:
01.05.2019
Размер:
331.26 Кб
Скачать

Стылістычнае выкарыстанне займеннікаў у адс

Займеннік указвае на прадметы, прыметы ці на колькасць, не называючы іх. Традыцыйна займеннікі падзяляюць на 9 разрадаў у адпаведнасці са значэннем: 1) асабовыя (я, мы, ты, вы, ён, яно, яна, яны); 2) зваротны (сябе); 3) прыналежныя (мой, твой, свой, наш, ваш); 4) указальныя (гэты, той, такі, гэтакі, столькі, гэтулькі); 5) азначальныя (сам, самы, увесь, усякі, кожны, іншы); 6) пытальныя (хтоі, штоі, які, чый?, каторы?, кольк?.); 7) адносныя (хто, што, які, чый, каторы, колькі); 8) адмоўныя (ніхто, нішто, ніякі, нічый); 9) няпэўныя (нехта, нешта, некаторы, нейкі, нечы, хтосьці, што-небудзь, абы-які і інш.).

1. Неасабовы характар тэкстаў афіцыйна-справавога стылю выклікае рэдкае ўжыванне асабовых займеннікаў (загадваю, просім у пэўна-асабовых сказах без займеннікаў).

Пры выкарыстанні займеннікаў 3-яй асобы (ён, яно, яна, яны) павінна быць дакладна вызначана, заменнікамі якога назоўніка яны з'яўляюцца, у адваротным выпадку ўзнікае незразумеласць: Інжынер папрасіў сакратара выправіць яго тэкст. Узнікае пытанне: «Чый тэкст: сакратара ці інжынера?» Сказ можна адрэдагаваць наступным чынам: 3 просьбай выправіць свой тэкст інжынер звярнуўся да сакратара.

Асабовыя займеннікі непажадана выкарыстоўваць замест зборных назоўнікаў, якія маюць адзіночны лік, але ўказваюць на множнасць прадметаў (асоб):

Перадавікамі часта становіцца моладзь, бо яны не абыякавыя да лёсу аб'яднання людзі. Назоўнік моладдзь можна замяніць толькі займеннікам яна, а не яны. Лепш выкарыстаць у сказе канкрэтны назоўнік: Перадавікамі часта становяцца маладыя людзі, бо яны неабыякавыя да лёсу аб'яднання.

2. Зваротны займеннік сябе мае гэту форму ў Р. і П. склонах, а форму сабе — у Д. і М. склонах. Няўважлівасць у вызначэнні склону выклікае памылкі: Каманда КВЗ дазваляла сябе такія жарты... (праўка сабе).

Адначасова памылкі, ахарактарызаваныя ў п. 1, могуць узнікаць і пры ўжыванні зваротнага займенніка: Старшыня калгаса прапанаваў шафёру пад'ехаць да сябе (да каго: старшыні або шафёра?). Сказ можа выглядаць наступным чынам: Старшыня калгаса прапанаваў шафёру пад'ехаць да праўлення.

  1. Пры ўжыванні прыналежных займеннікаў могуць парушацца склонавыя формы; мой, твой, свой у Р. склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -го, у Д. — -му: майго, твайго, свайго; майму, твайму, свайму.

  2. Калі ўказальны займеннік гэты можна суаднесці з некалькімі назоўнікамі папярэдняга выказвання, то ўзнікае незразумеласць: Некаторыя студэнты прапускаюць заняткі, у выніку чаго група не можа выйсці ў пераможцы спаборніцтва і паехаць на фестываль. Аб гэтым нельга маўчаць. Выпраўлены варыянт: Нельга маўчаць аб тым, што некаторыя студэнты прапускаюць заняткі, у выніку чаго група не можа выйсці ў пераможцы спаборніцтва і паехаць на фестываль.

  3. Азначальныя займеннікі сам і самы адрозніваюцца склонавымі формамі: сам мае націск на канчатку, самы — на аснове: самага, самдму, але самым, самаму. Не дапускаецца выкарыстоўваць памылковыя формы самаг'о, самам'у; параўн.: самога сябе, самому сабе, аб самім сабе.

Азначальныя займеннікі ўсякі, кожны і любы — сінанімічныя паводле значэння, але маюць сэнсавыя адценні. Усякі выступае з больш агульным значэннем любы з многіх або розны, разнастайны: Бібліятэка абслугоўвае ўсякіх наведвальнікаў ( г. зн. разнастайных). Кожны выражае значэнне раздзельнасці, абазначае любы з многіх паасобку: Бібліятэка абслугоўвае кожнага наведвальніка. Любы выдзяляе аднародныя прадметы з ліку іншых: Бібліятэка абслугоўвае любых наведвальнікаў.

  1. Адмоўныя займеннікі некага, нечага не характэрныя для беларускай мовы, яны замяняюцца спалучэннямі няма каго, няма чаго: Аб гэтым нечага (праўка: няма чаго) гаварыць; Больш чакаць некага (праўка: няма каго). Нельга пакідаць без увагі і такія памылкі: Дыхаць было няма чым; праўка: Не было чым дыхаць.

Не дапускаецца змешваць спалучэнні нехто іншы, як і не што іншае, як са спалучэннямі ніхто іншы не і нішто іншае не. Першыя два ўжываюцца ў сцвярджальных сказах, дзе часціца не стаіць толькі перад займеннікам, трэцяе і чацвёртае спалучэнні — у адмоўных сказах: Не з кім іншым, як з В. С. Мурашкам, мы правялі якасны рамонт зернясклада; Нічым іншым, акрамя камп 'ютэрных гульняў, ён не цікавіцца. Патрабуецца праўка наступнага сказа: Мы лічым гэты план нічым іншым, як спробай фірмы «Колас» уцягнуць нас у працяглыя судовыя працэсы; праўка: не чым іншым.